Беларусь: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
Einimi (гутаркі | унёсак)
д У траўні гэтага году дэпутаты палаты падпісалі ўказ аб унясеньні зьменаў у закон аб сымбалях
Радок 5: Радок 5:
|НазваНаДзяржаўнайМове = Рэспубліка Беларусь
|НазваНаДзяржаўнайМове = Рэспубліка Беларусь
|Сьцяг = Flag of Belarus.svg
|Сьцяг = Flag of Belarus.svg
|Герб = Coat of arms of Belarus (official).svg
|Герб = Coat_of_arms_of_Belarus_(2020).svg
|НацыянальныДэвіз =
|НацыянальныДэвіз =
|Месцазнаходжаньне = Europe-Belarus.svg
|Месцазнаходжаньне = Europe-Belarus.svg

Вэрсія ад 01:15, 18 сьнежня 2020

Беларусь
Рэспубліка Беларусь
Сьцяг Беларусі Герб Беларусі
Сьцяг Герб
Дзяржаўны гімн: «Мы, беларусы»
Месцазнаходжаньне Беларусі
Афіцыйная мова беларуская, расейская
Сталіца Менск
Найбуйнейшы горад Менск
Форма кіраваньня Прэзыдэнцкая рэспубліка
Сьвятлана Ціханоўская
Каардынацыйная рада
Аляксандар Лукашэнка
Раман Галоўчанка
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
84-е месца ў сьвеце
207 596,76[1] км²
2,26% (4702 км²)[1]
Насельніцтва
 • агульнае (2019)
 • шчыльнасьць
91-е месца ў сьвеце
9 413 446[2]
45,3/км²
Этнічны склад беларусы (84,9%),
расейцы (7,5%),
палякі (3,1%),
украінцы (1,7%)[3]
Канфэсійны склад праваслаўныя (60%),
каталікі (15—20%)[4]
Пісьменнасьць 98%[4]
СУП
 • агульны (2012)
 • на душу насельніцтва
Сьпіс краінаў паводле СУП
$146,745 млрд[5]
$15 633
Валюта Беларускі рубель (BYN)
Часавы пас FET (UTC+3)
Незалежнасьць
— абвешчаная
— згубленая

— абвешчаная
— прызнаная
ад Расейскай імпэрыі
25 сакавіка 1918
1 студзеня 1919
ад СССР
27 ліпеня 1990
25 жніўня 1991
Аўтамабільны знак BY
Дамэн верхняга ўзроўню .бел, .by
Тэлефонны код +375
Мапа Беларусі
Мапа Беларусі

Белару́сь, Рэспу́бліка Белару́сь — дзяржава ў цэнтры Эўропы, на захадзе Ўсходне-Эўрапейскай раўніны. Мяжуе з Польшчаю на захадзе, Летувою на паўночным захадзе, Латвіяй на поўначы, Расеяй на ўсходзе і Ўкраінай на поўдні. Тэрыторыя краіны — 207,6 тыс. км² (84-я ў сьвеце). Колькасьць насельніцтва на 1 кастрычніка 2019 году — 9 413 446 чалавекі. Працягласьць з поўначы на поўдзень 560 км, з захаду на ўсход 650 км[6]. Сталіца і найбуйнейшы горад — Менск, сярод іншых буйных гарадоў Берасьце, Віцебск, Гомель, Горадня і Магілёў. Больш за 40% тэрыторыі краіны мае лясны покрыў.

Гісторыя Беларускай дзяржаўнасьці пачалася з Полацкага княства, утворанага ў ІХ стагодзьдзі. У 1307 годзе яно далучылася да Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ), якое аб’яднала ўсе этнічныя беларускія землі. У 1569 годзе ВКЛ утварыла Рэч Паспалітую з Каралеўствам Польскім, на карысьць якога страціла Падляшша і ўкраінскія землі. У выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай у 1772—1795 гадах землі Беларусі апынуліся пад уладай Расейскай імпэрыі. У пэрыяд распаду Расейскай імпэрыі 25 сакавіка 1918 году беларусы абвясьцілі пра сваю незалежнасьць утварэньнем Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР). Аднак БНР ня здолела абараніць сваю тэрыторыю ад бальшавікоў, якія 1 студзеня 1919 году ўтварылі Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку (БССР). Тым часам заходняя частка краіны ў выніку складзенага бальшавікамі Рыскага міру 1921 году апынулася пад уладай міжваеннай Польскай Рэспублікі і была далучана да БССР толькі ў 1939 годзе ў выніку агрэсіі ў бок Польшчы Трэцяга Райху і Савецкага Саюзу. Беларусь страціла кожнага трэцяга свайго жыхара ў час спусташальнай Другой сусьветнай вайны[7], па сканчэньні якой у 1945 годзе стала адным зь сяброў-заснавальнікаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў.

У час распаду Савецкага Саюзу 27 ліпеня 1990 году парлямэнт БССР абвясьціў пра дзяржаўны сувэрэнітэт рэспублікі, а 25 жніўня 1991 году — пра незалежнасьць Беларусі. Аляксандар Лукашэнка, які стаў прэзыдэнтам у 1994 годзе, працягнуў палітыку савецкай эпохі, пакінуўшы дзяржаўную ўласнасьць у буйных галінах эканомікі. Паводле некаторых арганізацыяў і ўрадаў шэрагу краінаў некалькі апошніх выбараў Лукашэнкі на пасаду прэзыдэнта лічацца несправядлівымі[8]. У 2000 годзе Беларусь і Расея падпісалі дамову для больш цеснай супрацы з дэкляраваным утварэньнем Саюзнай дзяржавы.

Больш за 70% грамадзянаў Беларусі пражывае ў гарадох. Больш за 80% грамадзянаў этнічныя беларусы, этнічную меншасьць складаюць пераважна расейцы, палякі і ўкраінцы. Паводле рэфэрэндуму 1995 году Беларусь мае дзьве афіцыйныя мовы: беларускую і расейскую. Згодна з канстытуцыяй краіна ня мае аніякай афіцыйнай рэлігіі, пры гэтым асноўнай рэлігіяй зьяўляецца праваслаўе. Другой паводле папулярнасьці рэлігіяй зьяўляецца каталіцтва, пры гэтым праваслаўныя і каталіцкія Каляды і Вялікдзень сьвяткуюцца як рэлігійныя сьвяты[9].

Назва

Асноўны артыкул: Белая Русь

Назва Белая Русь пачала ўжывацца датычна часткі беларускіх земляў у XIV—XVI стагодзьдзях. Да XVII стагодзьдзя гэтая назва замацоўваецца за беларускімі землямі; для абазначэньня жыхароў Белай Русі існавалі азначэньні ліцьвіны і русіны. У XIX стагодзьдзі сярод мясцовага насельніцтва пашыраецца назва беларусы. У канцы XIX стагодзьдзя ідэолягі нацыянальнага руху прынялі Беларусь як нацыянальную саманазву. У 1918 годзе была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка, а ў 1919 годзе — Беларуская ССР. 19 верасьня 1991 году назва БССР зьмененая на Рэспубліку Беларусь[10].

У 1993 годзе дэпутаты парлямэнту Беларусі ад Апазыцыі БНФ выступілі з прапановай прыняць назву «Беларусь» замест «Рэспублікі Беларусь» — бо слова «рэспубліка» у масавай сьвядомасьці асацыявалася ня з формай дзяржаўнага ладу, а з каляніяльным статусам Беларусі ў складзе СССР і не замацоўвала ўсьведамленьне Беларусі як незалежнай краіны. Аднак актывізацыя прарасейскіх настрояў у значнай часткі дэпутацкага корпусу перашкодзіла прыняцьцю гэтай прапановы[11].

Гістарычныя сымбалі

Асноўныя артыкулы: Пагоня, Бел-чырвона-белы сьцяг і Дваістасьць сымболікі Беларусі
Бел-чырвона-белы сьцяг
Герб Пагоня

Пагоня і бел-чырвона-белы сьцяг — гістарычныя нацыянальныя сымбалі Беларусі, якія мелі афіцыйны статус дзяржаўных герба і сьцяга ў 1991—1995 гадах. Нягледзячы на праведзены з ініцыятывы Аляксандра Лукашэнкі рэфэрэндуму 1995 году, які пазбавіў нацыянальныя сымбалі афіцыйнага статусу і замяніў іх на мадыфікаваныя савецкія герб і сьцяг, герб Пагоня і бел-чырвона-белы сьцяг працягваюць шырока ўжывацца беларусамі. 14 траўня 2007 году ўрад Беларусі надаў гербу Пагоні статус нематэрыяльнай гістарычна-культурнай каштоўнасьці[12].

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Беларусі

Раньняя гісторыя

Першыя спробы чалавека (нэандэртальца) пранікнуць на тэрыторыі Беларусі датуюцца часам 100—35 тыс. гадоў назад. Пра гэта сьведчаць знаходкі крамянёвых вырабаў муст’ерскага тыпу каля вёскі Абідавічы (Быхаўскі раён), Падлужжа (Чачэрскі раён), Сьвяцілавічы (Веткаўскі раён). Найбольш старажытныя паселішчы чалавека, выяўленыя каля вёсак Юравічы (Калінкавіцкі раён) і Бердыж (Чачэрскі раён), адносяцца да эпохі верхняга палеаліту, іхны ўзрост 26—23 тыс. гадоў. Яны належалі радавым абшчынам краманьёнцаў. У сувязі з моцным пахаладаньнем і наступаньнем ледавіка 22—14 тыс. гадоў назад людзі адышлі з тэрыторыі Беларусі на поўдзень. Па заканчэньні ледавіковай эпохі чалавек зноў вярнуўся на тэрыторыю Беларусі. Цалкам яе тэрыторыі заселеная ў эпоху мэзаліту (IX—VI тыс. да н. э.). Эпоха новага каменнага веку (нэаліту) на Беларусі пачалася ў канцы V—IV тыс. да н. э. і доўжылася каля 2 тыс. гадоў. Значнае павелічэньне насельніцтва ў нэаліце садзейнічала ўзьнікненьню новых этнічных супольнасьцяў людзей. На тэрыторыі Беларусі было 5 археалягічных культур: днепра-данецкая, верхнедняпроўская, нёманская, нарвенская і тыповай грабеньчата-ямкавай керамікі. На Беларусі вядома каля 600 нэалітычных паселішчаў, бальшыня іх сканцэнтраваная ў далінах рэк, басэйнаў Прыпяці, Сожу, Нёману. У канцы III — пачатку II тыс. да н. э. на тэрыторыю Беларусі праніклі плямёны шнуравой керамікі культуры, якія былі часткай індаэўрапейцаў — продкаў сучасных народаў Эўропы, у тым ліку славянаў і балтаў. Узаемаадносіны прышлых плямёнаў і абарыгенаў характарызаваліся рознымі формамі гаспадаркі і культурнага ўзаемаўплыву і этнічнай асыміляцыі. Мова індаэўрапейцаў мела шмат дыялектаў. Разьвіцьцё ўзаемаадносінаў прывяло да стварэньня розных індаэўрапейскіх групаў і народаў. Тэрыторыя паўднёвага ўсходу Беларусі і суседнія раёны Ўкраіны займалі плямёны сярэдненяпроўскай культуры. Пад уплывам прышлых плямёнаў адбыўся пераход мясцовага насельніцтва да бронзавага веку (канец III — пач. I тыс. да н. э.). У гэты пэрыяд паўднёва-заходнюю тэрыторыю Беларусі сьпярша займалі культуры шнуравой керамікі Палесься, заходняй Беларусі — прыбалтыйскай, Паазер’е — паўночна-беларускай культуры . Да сярэдзіны II тыс. да н. э. ў Палесьсі й Прыдняпроўі сфармаваліся тшцінецкая культура й сосьніцкая культура. У жалезным веку (працягваўся ад VIII—VI ст. да н. э. да VIII ст. н. э.) на Беларусі было некалькі археалягічных культур штрыхаванай керамікі, днепра-дзьвінская, мілаградзкая, зарубінецкая, паморская. У асобную культурна-гістарычную групу ў паўднёва-ўсходняй Беларусі вылучаюць помнікі кіеўскай культуры II—IV ст. н. э., якія бальшыня навукоўцаў лічаць славянскімі[13].

Удзельныя княствы

У V—VIII ст. у паўднёвай частцы Беларусі расьсяліліся славянскія плямёны праскай культуры, сярэднюю й паўночную частку займалі плямёны банцараўскай культуры. Працэс расьсяленьня славянаў у 2-й палове I тыс. суправаджаўся міжэтнічнымі кантактамі зь мясцовымі балцкімі плямёнамі (літоўцамі, яцьвягамі і інш.). У IX—XI ст. сфармаваліся супольнасьці крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў. Крывічы-палачане склалі Прупой, уваходзілі ў Смаленскае княства, а Гомель, Чачэрск, Рэчыца — у Чарнігаўскае княства. У XII—XIII ст. удзельныя княствы ўзьніклі на землях Верхняга Панямоньня. Найбольш значную ролю адыгрывалі Гарадзенскае княства й Наваградзкае княства. Грамадзкае разьвіцьцё зямель Беларусі праходзіла аднолькавы шлях зь іншымі ўсходнімі славянамі, якія ўваходзілі ў склад агульнай дзяржавы Кіеўскай Русі. Тут у X—XII ст. перапляталіся 3 асноўныя сацыяльна-эканамічныя ўклады: абшчынны, рабаўладальніцкі і фэўдальны, які паступова станавіўся пануючым[13].

У канцы X ст. пачало распаўсюджвацца хрысьціянства паводле бізантыйскага абраду. Заснаваныя япархіі ў Полацку (992) і Тураве (1005), але перажыткі язычніцтва ў некаторых мясцовасьцях захоўваліся многія стагодзьдзі. Хрысьціянская царква садзейнічала разьвіцьцю беларускае культуры, у тым ліку манумэнтальнага дойлідзтва, жывапісу, прыкладнога мастацтва, літаратуры[13].

Вялікае Княства Літоўскае

Вялікае Княства Літоўскае (лац. Magnus Ducatus Lithuania), 1740 год

З пачатку XIII ст. беларускія землі ўдзельнічалі ў утварэньні Вялікага Княства Літоўскага. Гэта было абумоўлена зацікаўленасьцю ў моцнай цэнтральнай уладзе, здольнай арганізаваць адпор татара-мангольскім заваёўнікам і рыцарскім ордэнам. Літоўскія князі, з пачатку XIII ст. сталі прымаць захады па замацаваньні за сабой зямельных уладаньняў, што сьведчыла пра пачатак разьвіцьця фэадалізму ў асяродзьдзі літоўскіх плямёнаў, якія амаль напалову зьмяшаліся з суседнімі крывічамі і дрыгавічамі. Першы літоўскі князь, які княжыў на беларускіх землях — Міндоўг [сярэдзіна 1230-х — 1263 гг.] Сталіцай Вялікага Княства Літоўскага быў Наваградак. На працягу 2-й паловы XIII—XIV ст. у выніку захопаў, пагадненьняў, дынастычных шлюбаў і інш. у ВКЛ увайшлі ўсё беларускія землі. Пераемнікі Міндоўга княжылі на земях верхняга Панямоньня (Наваградак, Ваўкавыск, Слонім), пад іхным палітычным уплывам знаходзіліся цэнтральная Беларусь і Полацкае княства. Да сярэдзіны XIV ст. у склад ВКЛ увайшлі Полацкае, Віцебскае, Пінскае княствы, Берасьцейская зямля. Канчаткова ўсе беларускія землі, а таксама Чарнігава-Северская зямля, Кіеўскае і частка Смаленскага княства ўвайшлі ў ВКЛ пры вялікім князі Альгердзе [1345—1377]. Вялікае значэньня для ўмацаваньня ВКЛ мела перамога над Тэўтонскім ордэнам у Грунвальдзкай бітве 1410 году. Пры вялікім князі Вітаўце [1392—1430] ВКЛ значна пашырыла сваю тэрыторыю[13].

На лёс беларускіх зямель у ВКЛ значна паўплываў пераход літоўскае знаці ў канцы XIV ст. у каталіцызм. Вялікі князь Ягайла (1377—1392) у 1385 годзе пагадзіўся хрысьціць насельніцтва Літвы подле каталіцкага абраду ў якасьці адной з умоваў атрыманьня трону польскага караля (Крэўская унія 1385 году). Адгэтуль у ВКЛ пачало насьпяваць нутранае напружаньне паміж праваслаўным і каталіцкім насельніцтвам. З часоў прыняцьця Гарадзельскага прывілею 1413 году палітычнае становішча ў ВКЛ пачало характарызавацца дамінаваньнем каталіцкае знаці, якая атрымала выключнае права на заняцьце дзяржаўных пасадаў і тытул паноў. Усходне-славянскія баяры й князі захавалі свае ўдзелы ў ВКЛ, яны падтрымлівалі дзяржаву, садзейнічалі росту яе магутнасьці, але імкнуліся павялічыць свой уплыў на прыняцьце палітычных рашэньняў. Выразьнікам іх інтарэсаў стаў вялікі князь Сьвідрыгайла [1430—1432], які пачаў раздаваць дзяржаўныя пасады, замкі і воласьці праваслаўным рускім (беларусы, украінцы) фэўдалам, што прывяло да працяглай фэўдальнай вайны (Грамадзянская вайна ў Вялікім Княстве Літоўскім 1432—1438 гадоў). У 1432 годзе Сьвідрыгайла ўцёк у Полацак, дзе беларускія князі й баяры пасадзілі яго на пасад Вялікага Княства Рускага, такім чынам адбыўся кароткачасовы раскол ВКЛ, і Полацак на пэўны час стаў сталіцай беларускае дзяржавы. Каталіцкія вярхі ВКЛ пайшлі на кампраміс. Ягайла прывілеем 1432 году і Жыгімонт Кейстутавіч прывілеем 1434 году ўраўнавалі праваслаўных фэўдалаў у некаторых эканамічных і палітычных правох з каталікамі. Пры вялікім князі Казімеру IV [1440—1492] асобным землям (Наваградзкай, Полацкай, Віцебскай, Смаленскай і інш.) пацьверджаныя правы на аўтаномнае кіраваньне. Казімер зацьвердзіў судзебнік 1468 году — першы ўпарадкаваны збор законаў. Пасьля ягонай сьмерці Маскоўская дзяржава пачала войны за аб’яднаньне земляў Старажытнай (Кіеўскай) Русі. У ходзе гэтых войнаў да Маскоўскай дзяржавы ў XV—XVI ст. былі далучаныя некаторыя ўсходне-славянскія землі ВКЛ. Пасьля няўдач у войнах палітычныя вярхі ВКЛ пачалі залучаць да больш актыўнага кіраваньня дзяржавай буйных праваслаўных фэўдалаў; праваслаўным ужо фактычна не забаранялася займаць важнейшыя дзяржаўныя пасады. У 1563 годзе юрыдычна адмененае палажэньне, подле якога праваслаўныя фэўдалы не маглі засядаць у гаспадарскай радзе. Вялікі ўплыў на дзяржаўныя справы мелі магнаты Астроскія, Хадкевічы, Сапегі, Ільлінічы і інш[13].

Да сярэдзіны XVI ст. канчаткова аформіўся дзяржаўны лад ВКЛ, асновы якога замацаваныя ў Статуце Вялікага Княства Літоўскага 1529 году і Статуце Вялікага Княства Літоўскага 1566 году. Дзяржаўнай мовай ВКЛ зьяўлялася старабеларуская мова. Кіраўніком дзяржавы лічыўся вялікі князь (гаспадар). Сумесна з радай ён ажыцьцяўляў вышэйшы суд. Рада ВКЛ (паны-рада) узьнікла ў XV ст. як дарадчы орган пры вялікім князю, а да канца XV — пачатку XVI ст. ператварылася ў найвышэйшы орган дзяржаўнае ўлады. З XV ст. на пасяджэньні рады запрашаліся прадстаўнікі мясцовых фэўдалаў, г. зн. зьбіраўся сойм. У 1413 годзе тэрыторыя ВКЛ падзеленая на Віленскае й Троцкае ваяводзтвы. У пачатку XVI ст. утвораныя Полацкае, Наваградзкае, Смаленскае й Падляскае ваяводзтвы; у выніку адміністрацыйна-тэрытарыяльнае рэформы 1565—1566 гг. — Берасьцейскае, Менскае, Амсьціслаўскае ваяводзтвы, некаторыя зь іх былі падзеленыя на паветы (Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Вялікага Княства Літоўскага). Беларуская шляхта атрымала права ўдзельнічаць у павятовых сойміках, дзе выбіраліся паслы (дэпутаты) на вальны сойм. Вялікі ўплыў на лёс ВКЛ зрабіла Лівонская вайна 1558—1583 гг[13].

Рэч Паспалітая

Вялікае Княства Літоўскае (лац. Magnus Ducatus Lithuania), 1780 год

Няўдачы войска ВКЛ, у тым ліку здача ў 1563 годзе Полацку, падштурхнулі вялікага князя ВКЛ і шляхту да больш цеснага вайсковага і дзяржаўнага зьвязу з Польшчай. У выніку Люблінскае уніі 1569 году ВКЛ і Каралеўства Польскае аб’ядналіся ў фэдэратыўную дзяржаву — Рэч Паспалітую Абодвух Народаў. Подле ўмоваў уніі, ВКЛ захоўвала свае адміністрацыйны апарат, заканадаўства, армію, герб «Пагоня», дзяржаўную пячатку. Вышэйшым органам аб’яднанае дзяржавы стаў агульны сейм, якім напачатку зьбіраўся на тэрыторыі Каралеўства Польскага, а зь сярэдзіны XVII ст. кожны трэці сейм склікаўся ў Горадні, як сымбаль асобнага становішча ВКЛ. Кіраўніком дзяржавы быў кароль Рэчы Паспалітае, якога выбірала шляхта. Адначасова ён зьяўляўся і вялікім князем ВКЛ. У часе работы Люблінскага сейму землі Ўкраіны былі далучаныя да Польшчы, таму ў 1569 году ВКЛ складалася ў асноўны зь беларускіх і летувіскіх зямель. Кароль польскі й вялікі князь ВКЛ Стэфан Баторы [1576—1586] на чале аб’яднанае арміі заняў у 1579 годзе Полацак і перанёс ваенныя дзеяньні на тэрыторыю Масковіі. Пасьпяховае завяршэньне Лівонскае вайны было выкарыстанае для ўзмацненьня ролі ВКЛ у Рэчы Паспалітай. Быў прыняты Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 году, які падкрэсьліў асобае становішча ВКЛ у фэдэратыўнай дзяржаве з сваім войскам, заканадаўствам, гербам. Былі адмененыя палажэньні уніі, подле якіх палякі і інш. замежныя падданыя маглі атрымліваць у ВКЛ зямельныя ўладаньні і адміністрацыйныя пасады[13].

У 1596 годзе прымаецца Берасьцейская унія, да яе заключэньня падштурхнула стварэньне ў Маскоўскай дзяржаве ў 1589 годзе патрыярхату, які намагаўся падначаліць сабе праваслаўных жыхароў ВКЛ. Подле ўмоваў уніі, праваслаўная царква ВКЛ прызнавала вяршэнства папы рымскага, прыняла каталіцкую дагматыку, аднак захавала сваю абраднасьць і асобную арганізацыю. Да канца XVIII ст. да грэка-каталіцкай (уніяцкай) царквы належала каля 80% насельніцтва Беларусі, у асноўным сялянаў. Праваслаўныя, што не прынялі унію, у пачатку XVII ст. стварылі ўласную царкоўную арганізацыю, узаконеную дзяржаўнай уладай[13].

У выніку вайны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай 1609—1618 гадоў да ВКЛ зноў была далучаная Смаленшчына. Катастрафічны ўплыў на гаспадарку і культурнае жыцьцё зрабіла вайна Расеі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў. Ёй папярэднічала антыфэўдальная вайна 1647—1651 гадоў, распачатая ўкраінскімі казакамі. Скарыстаўшы сьмерць караля Ўладзіслава IV (1633—1648), казакі ўварваліся на Палесьсе і ўзначалілі мясцовыя выступленьні. У 1654 годзе расейскія войскі занялі ўсходнюю Беларусь да Заходняй Дзьвіны й Дняпра, у 1655 годзе — большую ейную частку. Подле ўмоваў Андрусаўскага замірэньня 1667 году, якое завяршыла гэтую вайну, беларускія землі засталіся ў Рэчы Паспалітай. Да Расеі адышлі Кіеў, левабярэжная Ўкраіна, Севершчына ды Смаленскае ваяводзтва. Масавае вынішчэньне гарадзкога насельніцтва прывяло да заняпаду гарадоў, умацаваньня ў іх пазыцыяў шляхты і да запаволеньня разьвіцьця капіталістычных адносінаў. Пасьля вайны ўзмацнілася палянізацыя, якая ахапіла шырокія колы беларускае шляхты й гараджанаў. Ян II Казімер (1648—1668) празь няўдачы адрокся ад трона. Наступныя каралі й вялікія князі Міхал Карыбут Вішнявецкі (1696—1673) і Ян III Сабескі (1674—1696) ня здолелі прадухіліць рост уплыву шляхты і ўтаймаваць яе свавольствы. Абраны на пасад Рэчы Паспалітай саксонскі курфюрст Аўгуст II у час Паўночнае вайны 1700—1721 гадоў выступіў хаўрусьнікам Пятра I. Швэды, якія часткова акупавалі Беларусь, падтрымлівалі свайго стаўленіка на троне Станіслава Ляшчынскага. Ваенныя дзеяньні й нутраная барацьба шляхецкіх груповак прывялі да заняпаду гаспадаркі, якая была адбудаваная толькі да сярэдзіны XVIII ст. Унутрыпалітычная анархія ў краіне працягвалася, звычайным стаў зрыў працы сэймаў праз свавольства шляхты. Рэч Паспалітая пачала трапляць пад палітычны ўплыў суседніх дзяржаваў. Апошні кароль польскі й вялікі князь літоўскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі (1764—1795) быў стаўленьнікам расейскае імпэратрыцы Кацярыны II, але імкнуўся праводзіць незалежную палітыку. Частка дзяржаўных колаў Рэчы Паспалітае ўзяла курс на мадэрнізацыю палітычнага ладу краіны, найперш на ўмацаваньне цэнтральнае ўлады. У 1764 годзе створаныя Вайсковая й Скарбовая камісіі ВКЛ, у 1773 годзе — Адукацыйная камісія, у 1791 годзе — Камісія паліцыі. Разьвіцьцю капіталістычных адносінаў перашкаджалі панаваньне магнатаў, нацыянальныя й рэлігійныя супярэчнасьці. Складанае ўнутрыпалітычнае становішча Рэчы Паспалітай імкнуліся выкарыстаць у сваіх інтарэсах Расея, Прусія і Аўстрыя. На іхную карысьць дзейнічалі розныя групоўкі шляхты. У 1786 годзе ўтварылася Барская канфэдэрацыя — зьвяз шляхты, накіраваны і супраць ўмяшаньня Расеі ў нутраныя справы дзяржавы і супраць палітычных рэформаў. Разгром канфэдэрацыі расейскімі войскамі прывёў у 1772 годзе да першага падзелу Рэчы Паспалітае паміж Расеяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Да Расеі былі далучаныя ўсходнія землі Беларусі з гарадамі Полацак, Віцебск, Магілёў, Гомель. Частка правячых колаў бачыла ўратаваньне дзяржавы ў антныфэўдальных рэформах. Чатырохгадовы сойм 1788—1792 гадоў прыняў Канстытуцыю 3 траўня 1791 году, подле якое ўстанавіў апеку дзяржавы на прыгоннымі сялянамі і пашырыў палітычныя правы гараджанаў, рэарганізаваў і цэнтралізаваў дзяржаўнае кіраваньне. У адказ кансэрватарская шляхта пры дапамозе Расеі стварыла Таргавіцкую канфэдэрацыю, па фармальным запрашэньні якой ажыцьцявілася новае ўмяшаньне Расеі. У 1793 годзе адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітае, у выніку якога да Расеі былі далучаныя землі цэнтральнае Беларусі з гарадамі Барысаў, Менск, Слуцак, Пінск. Згодніцкая пазыцыя кіруючых колаў Рэчы Паспалітае стала прычынай палітычнага ўздыму, які прывёў да паўстаньня 1794 году, узначаленага Тадэвушам Касьцюшкам. Расея накіравала дадатковыя войскі, якія ў шэрагу бітваў задушылі паўстаньне. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітае да Расеі далучаныя землі заходняе Беларусі з гарадамі Вільня, Горадня, Наваградак, Берасьце. Падляшша адышло да Прусіі. Рэч Паспалітая перастала існаваць[13].

У складзе Расейскае імпэрыі

Беларусь на мапе 1851 году. Аўтар — тапограф і картограф Аляксандр Ваўчынін (капітан корпусу тапографаў Расейскай імпэрыі)

На далучаных да Расеі землях усталёўваўся тэрытарыяльна-адміністрацыйны падзел на расейскі ўзор — паветы, правінцыі, губэрні і генэрал-губэрнатарствы. У 1772 годзе ўтворанае Беларускае генэрал-губэрнатарства ў складзе 2 губэрняў — Пскоўскай (з 1776 году Полацкай, потым Віцебскай) і Магілёўскай. У 1793 годзе ўтвораныя Менская, у 1795 — Слонімская і Віленская губэрні. У 1796—1801 гадох тэрыторыя Беларусі ўваходзіла ў Беларускую, Менску і Літоўскую губэрні, якія ў 1801 годзе падзеленыя на Віцебску, Магілёўскую, Менску, Гарадзенскую, Віленскую. У губэрнях ствараліся палаты крымінальнага (дзейнічалі на аснове агульнаімпэрскага парава) і цывільнага (вырашалі цывільныя справы подле нормаў Статуту ВКЛ 1588 году) судоў. Пасьля прыняцьця прысягі на вернасьць Кацярыне II шляхта Беларусі атрымала ўсе правы й прывілеі расейскага дваранства. Шляхта страціла права абіраць манарха, вырашаць мясцовыя справы на ваяводзкіх і павятовых сойміках, ствараць канфэдэрацыі для абароны сваіх вольнасьцяў і прывілеяў. Магнаты былі пазбаўленыя права мець уласныя крэпасьці і войска. Праводзілася чыстка шляхецкага саслоўя (Разбор шляхты). Кацярына II і Павал I практыкавалі раздачу дзяржаўных зямель з прыгоннымі сялянамі расейскім памешчыкам, военачальнікам і буйным чыноўнікам. На Беларусь распаўсюджаная агульнарасейская сыстэма дзяржаўных падаткаў і павіннасьцяў. Галоўным падаткам стаў падушны, які быў значна цяжэйшы за ранейшы падымны. Сяляне выконвалі паншчыну, плацілі чынш, натуральныя даніны і інш. На мяшчанаў ускладаліся выдаткі на ўтрыманьні выйсковых гарнізонаў, паліцыі, турмаў, гарадзкога магістрата, паштовае службы, навучальных і мэдыцынскіх установаў. Цяжкай павіннасьцю для сялянаў і мяшчанаў Беларусі стаў абавязак пастаўляць рэкрутаў на 25-гадовую (з 1834 году — на 20-гадовую, з 1856 году — на 15-гадовую) службу ў войска. Шэраг законаў абмяжоўваў правы жыдоўскага насельніцтва: мяжа жыдоўскае аселасьці, падушны падатак і рэкруцкія павіннасьці ўдвая вышэйшыя, чым для хрысьціянаў, кампаніі па прымусовым сьсяленьні ў гарады й мястэчкі зь сельскае мясцовасьці. Праваслаўная царква на Беларусі атрымала статус дзяржаўнае, а каталіцкая страціла прывілеяванае становішча і трапіла пад кантроль расейскага ўраду. Каталіцкаму духавенству давалася свабода ў выкананьні рэлігійных абрадаў, але забаранялася схіляць праваслаўных і ўніятаў да пераходу ў каталіцтва. Каб заахвоціць пераход у праваслаўе вернікаў ўніяцкае царквы выкарыстоўваліся агітацыя, прымус, матэрыяльныя ўзнагароды ўніяцкага духавенства[13].

Беларуская шляхта ў часе вайны 1812 году падтрымала Напалеона, спадзеючыся пры ягонай дапамозе аднавіць ВКЛ і Рэч Паспалітую. 1 ліпеня 1812 году Напалеон падпісаў указ аб утварэньні ВКЛ у складзе Віленскага, Гарадзенскага, Менскага і Беластоцкага дэпартамэнтаў і прызначыў Часовы ўрад з прадстаўнікоў мясцовае шляхты. Галоўнымі ягонымі задачамі былі: мабілізацыя насельніцтва ў францускую армію, яе матэрыяльнае забесьпячэньне, ахова камунікацыў, падтрыманьне парадкаў у тыле і г. д. Напалеон не зрабіў захадаў для ліквідацыі прыгоннага права, таму сярод сялянства ён не атрымаў падтрымкі, якое адказвала на паборы й марадэрства партызанскім рухам[13].

Уплыў Францускае рэвалюцыі 1789—1799 гадоў і падзеяў 1812 году садзейнічаў пашырэньню на Беларусі дэмакратычных і нацыянальна-вызваленчых ідэяў. Напачатку XIX ст. у Віленскім унівэрсытэце й шэрагу навучальных установаў, у Літоўскім асобным корпусе дзейнічалі гурткі мясцовае моладзі, якія выступалі за аднаўленьне Рэчы Паспалітае. Дзейнічалі таварыства філяматаў і філярэтаў, таварыства «Вайсковыя сябры». У 1830—1831 гадох адбываецца паўстаньне, мэтай якога было аднаўленьне дзяржаўнасьці ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Па ягоным задушэньні расейскі ўрад узяў курс на паступовае аслабленьне эканамічных і палітычных пазыцыяў шляхты й каталіцкага духавенства. Канфіскоўваліся маёнткі ўдзельнікаў паўстаньня, закрываліся касьцёлы й кляштары, служыцелі якіх мелі дачыненьне да паўстаньня. Узмацніўся «разбор» шляхты. Больш за 10 тысячаў шляхціцаў былі выключаныя з дваранскага саслоўя. Справаводзтва ў мясцовых дзяржаўных установах і навучаньне ў школах пераводзілася з польскай на расейскую мову. У 1832 годзе закрыты Віленскі ўнівэрсытэт за ўдзел студэнтаў і выкладчыкаў у паўстаньні і «прапольскі дух» выхаваньня. У студзені 1831 году скасаванае дзеяньне Статуту ВКЛ 1588 году ў Віцебскай і Магілёўская, у чэрвені 1840 — у Менскай, Гарадзенскай і Віленскай губэрнях. Узмацніліся рэпрэсіі супраць уніяцкай царквы. 12 лютага 1839 году Сабор вышэйшага ўніяцкага духавенства ў Полацку прыняў акт аб узьяднаньні ўніятаў з Расейскай праваслаўнай царквой. Узмацнілася залежнасьць праваслаўнай і каталіцкай царквы ад дзяржавы. У 1841—1843 гадох яны былі пераведзеныя на дзяржаўнае ўтрыманьне[13].

Асновай эканомікі беларускіх земляў у XIX стагодзьдзі заставалася сельская гаспадарка, у якой панавала буйнамаянтковае дваранскае землеўладаньне. Попыт на збожжа ў Заходняй Эўропе стымуляваў памешчыкаў да пашырэньня фальваркаў. Да сярэдзіны XIX ст. 97% памешчыцкіх сялянаў беларускіх земляў знаходзіліся на паншчыне, гэта значыць былі прымацаваныя да панскіх фальваркаў і пазбаўленыя магчымасьці пошукаў іншых заработкаў, перасяленьня ў месты, праяўленьня прадпрымальніцкае ініцыятывы ў сфэры прамысловасьці й гандлю, якую мелі аброчныя сяляне ў цэнтральных губэрнях Расейскай імппэрыі. У 1840—1850 гады на Беларусі выявіўся крызіс фэадальна-прыгоньніцкіх адносінаў: скарачаліся пасевы, зьніжалася ўраджайнасьць, усё большая колькасьць сялянаў ня здольная была плаціць падаткі й выконваць павіннасьці на карысьць дзяржавы; у банкаўска-крэдытных установах было закладзена каля 70% прыгонных сялянаў: нарастаў антыпрыгоньніцкі рух сялянаў. У 1856—1860 гадох масавыя выступленьні сялянаў адбыліся ў 66 маёнтках, 11 зь іх задушаныя войскамі й паліцыяй. Паражка ў Крымскай вайне 1853—1856 гадоў і пагроза сялянскае рэвалюцыі вымусілі Аляксандра II распачаць буржуазныя рэформы. 19 лютага 1861 году ён падпісаў Маніфэст і «Палажэньне» аб вызваленьні памешчыцкіх сялянаў ад прыгоннае залежнасьці. У выніку аграрны рэформаў на Беларусі памешчыкі захавалі больш за палову зямлі[13].

Адбываецца паўстаньне 1863—1864 гадоў супраць расейскага панаваньня і за аднаўленьне Рэчы Паспалітай у межах 1772 году, якое пачалося абвяшчэньнем Маніфэсту Часовага нацыянальнага ўраду 10 студзеня 1863 году, якое ў выніку было задушанае. Удзельнікі паўстаньня на Радзіме рэпрэсаваныя, а іх маёмасьць канфіскоўвалася. Маёнткі датычных да паўстаньня забіраліся ў казну і на льготных умовах прадаваліся выхадцам з цэнтральных расейскіх губэрняў[13].

Пасьля рэформы 1861 году паскараецца фармаваньне рабочае клясы. Ідэолягамі й выразьнікамі інтарэсаў сялянаў і іншых дробных вытворцаў Расеі выступалі арганізацыі рэвалюцыйных народнікаў («Зямля і воля», «Народная воля»). У 2-й палове 1870 — пачатку 1880-х гадоў народніцкія гурткі існавалі ў Магілёве, Менску, Віцебску, Горадні, Пінску, Горы-Горках, Слуцку, Воршы. пераважна сярод вучнёўскае моладзі, вайскоўцаў, рабочых. Пад уплывам выданьняў польскае сацыялістычнае партыя «Пралетарыят» и расейскае групы «Вызваленьне працы» частка народнікаў Беларусі ў сярэдзіне 1880-х гадоў перайшло на пазыцыі марксізму. У 1895—1900 гадох у 23 населеных пунктах Беларсі адбыліся 292 эканамічныя стачкі, у якіх удзельнічала каля 11,5 тысячаў рабочых. У 1896 годзе ўварыўся Рабочы саюз Літвы, у 1897 годзе — Бунд (Усеагульны жыдоўскі хаўрус у Літве, Польшчы і Расеі). У 1898 годзе зьезд прадстаўнікоў сацыял-дэмакратычных арганізацыяў Пецярбургу, Масквы, Кіева, Екацярынаслава і Бунда, што адбыўся ў Менску, абвясьціў пра ўтварэньне Расейскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (РСДРП). У пачатку 1900-х гадоў рабочым рухам у гарадох і мястэчках Беларусі кіравалі арганізацыі Бунду. У Горадні й Берасьці ўплыў на рабочых мелі арганізацыі Польскай сацыялістычнай партыі ў Літве (ППС). У 1902—1904 гадох на Беларусі зьявіліся арганізацыі партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў (ПСР). У 1903 годзе створаная Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). У 1903—1904 узьніклі арганізацыі РСДРП (Паўночна-заходні камітэт РСДРП, Палескі камітэт РСДРП). Сярод жыдоўскага насельніцтва Беларусі з 1890-х гадоў шырокую агітацыю вялі сіяністы. У часе рэвалюцыі 1905—1907 гадоў на Беларусі завяршылася партыйнае афармленьне 3 палітычных лягераў: рэвалюцыйнага (РСДРП, ПСР, ППС, БСГ, Бунд, паалей-сіяністаў, сіяністаў-сацыялістаў і інш.), лібэральнага (КДП, Хаўрус дасягненьня раўнапраўя жыдоў у Расеі, сіяністы, Канстытуцыйна-каталіцкая партыя Літвы й Беларусі), урадавага (Хаўрус рускага народу, Саюз 17 кастрычніка). У I Дзяржаўную думу ад 5 заходніх губэрняў былі абраныя 36 дэпутатаў, у тым ліку 29 прыхільнікаў кадэтаў. На выбарах у II Дзяржаўную думу ў 5 заходніх губэрнях перамаглі 2 контрарэвалюцыйныя нацыяналістычныя групоўкі — расейская й польская[13].

Аграрны й палітычны рух сялянаў прымусіў урад прызнаць неабходнасьць рэформаў, у выніку чаго праведзеная Сталыпінская аграрная рэформа. На выбарах у III Дзяржаўную думу ў 5 заходніх губэрнях чарнасоценцы й акцябрысты заваявалі 29 і 36 месцаў. Каталіцкае насельніцтва Віленскае й Гарадзенскае губэрняў выбралі 6 прадстаўнікоў беларуска-польскіх аўтанамістаў («краёўцаў»). З падобнымі вынікамі прайшлі выбары і ў IV Дзяржаўную думу (1912). Чарнасоценна-акцябрысцкія групоўкі і іхныя органы друку адмаўлялі самастойнасьць беларускага этнасу, абвінавачвалі беларускі нацыянальны рух і ягоную газэту «Наша Ніва» ў сэпаратызьме. Супраць беларускага нацыянальнага адраджэньня выступалі і польскія памешчыцка-клерыкальныя групоўкі. У 1907 годзе амаль усе мясцовыя арганізацыі левых партыяў былі разгромленыя ці вельмі аслабленыя. Сярод меншавікоў і бундаўцаў распаўсюдзіліся ліквідатарская плынь. Згарнула свае падпольныя структуры БСГ і як партыя часова прыпыніла дзейнасьць. Ейныя кіраўнікі засяродзіліся на легальнай дзейнасьці ў газэце «Наша Ніва» і ўзначалілі беларускі нацыянальна-культурны рух. У 1905—1915 гадох ён прыкметна пашырыўся й набыў міжнародную вядомасьць. Асабліва значныя посьпехі дасягнутыя ў разьвіцьці беларускае літаратуры (Янка Купала, Якуб Колас, Цётка, Максім Багдановіч)[13].

1 жніўня 1914 году Расейская імпэрыя ўступіла ў вайну зь Нямеччынай і Аўстра-Вугоршчынай (Першая сусьветная вайна). Беларускія губэрні ў ліку першых аб’яўленыя на ваенным становішчы. У выніку нямецкага наступленьня (Сьвянцянскі прарыў, 1915) заходняя частка Беларусі была акупаваная. Да кастрычніка 1915 году фронт стабілізаваўся на лініі ДзьвінскПаставыБаранавічыПінск. Вайна прывяла эканоміку Беларусі да заняпаду. У вясковай мясцовасьці адчуваўся недахоп рабочых рук, скараціліся пасяўныя плошчы, паменшала колькасьць жывёлы. Каля 1/3 прамысловых прадпрыемстваў Беларусі былі эвакуяваныя або дэмантаваныя. Гарады Беларусі перапоўненыя вайскоўцамі й бежанцамі[13].

Акупацыя амаль усёй Віленскае, Гарадзенскае і заходняе часткі Менскае губэрняў нямецкімі войскамі, мабілізацыя ў войска, масавае бежанства на ўсход на пэўны час дэзарганізавалі беларускі рух. Беларускі нацыянальна-культурныя арганізацыі распадаліся, спынялася выданьне беларускіх газэтаў і кніг. Частка кіраўнікоў «Нашае Нівы» (браты Антон і Іван Луцкевічы, Вацлаў Ластоўскі і іншыя) засталіся ў Вільні і ўзначалілі камітэт дапамогі пацярпелым ад вайны. У Вільні дзейнічалі Беларуская сацыял-дэмакратычная работніцкая група, Сувязь незалежнасьці і непадзельнасьці Беларусі. У якасьці каардынатара беларускага нацыянальнага руху выступаў Цэнтральны саюзь беларускіх нацыянальных арганізацыяў на чале зь Беларускім народным камітэтам, пад кіраўніцтвам якога ў 1916—1917 гадох з дазволу нямецкіх уладаў пачалося выданьне школьных падручнікаў, газэты «Гоман». У 1916 годзе ў Петраградзе зьявілася штотыднёвая газэта «Дзяньніца» й «Сьветач»[13].

Беларуская Народная Рэспубліка і Беларуская ССР

Мапа БНР, 1918 год

Вайна паскорыла перамогу лютаўскае рэвалюцыі 1917 году. У выніку зьвяржэньня самадзяржаўя ўлада перайшла да Часовага ўраду. Па прыкладзе Петраграду на Беларусі ствараліся Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, народная міліцыя. У Менскім савеце быў прыкметны ўплыў бальшавікоў. Пасьля лютаўскае рэвалюцыі аднавіла сваю дзейнасьць і БСГ[13].

Адначасова ўзьнікла шмат іншых беларускі нацыянальных арганізацыяў і суполак ня толькі на тэрыторыі Беларусі, але ў іншых гарадох Расеі, дзе было шмат беларусаў-бежанцаў. 25—27 сакавіка 1917 году ў Менску адбыўся зьезд беларускіх нацыянальных арганізацыяў, які выставіў патрабаваньне дзяржаўнае аўтаноміі для Беларусі ў складзе Расейскае фэдэратыўнае дэмакратычнае рэспублікі, абвясьціў сябе «вышэйшай краёвай інстытуцыя» да скліканьня Беларускае краёвае рады (БКР), а сваім выканаўчым органам — Беларускі нацыянальны камітэт (БНК), якому даручыў падрыхтаваць выбары БКР. Ягоным старшынём быў абраны Раман Скірмунт. Ён жа ўзначаліў дэлегацыю перамоваў з Часовым урадам па пытаньнях аўтаноміі Беларусі. Але ўрад адмовіўся вырашаць гэтае пытаньне да Ўстаноўчага сходу. Паводле ініцыятывы БСГ у ліпені 1917 году адбыўся зьезд беларускіх арганізацыяў і партыяў. На ім БНК заменены Цэнтральнай радай беларускіх арганізацыяў, якая ў кастрычніку 1917 году рэарганізаваная ў Вялікую беларускую раду (ВБР)[13].

25 кастрычніка 1917 году ў выніку ўзначаленага бальшавікамі ўзброенага паўстаньня ў Петраградзе Часовы ўрад быў скінуты і ўлада перайшла да Савету народных камісараў на чале з Уладзімерам Леніным. 26 кастрычніка савецкая ўлада абвешчаная ў Менску. У пачатку лістапада вышэйшым бальшавіцкім органам улады ў краі стаў Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту. 18—25 лістапада савецкую ўладу прызналі зьезд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў, III зьезд сялянскіх дэпутатаў Менскае й Віленскае губэрняў і II зьезд арміяў Заходняга фронту. 26 лістапада абраныя зьездамі выканаўчыя камітэты аб’ядналіся і ўтварылі Абласны выканаўчы камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняе вобласьці і фронту (Аблвыкамзах). У сьнежні 1917 — студзені 1918 году адбыліся зьезды Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Віцебскае й Магілёўскае губэрняў, на якіх завяршылася праца па ўсталяваньні бальшавіцкае ўлады ў гэтых губэрнях. Аблвыкамзах ігнараваў беларускае нацыянальнае пытаньне й не прызнаваў існаваньня самастойнага беларускага народу[13].

Мапа Беларусі (БССР), 1919 год

У адказ на кастрычніцкі пераварот 1917 году ВБР разам з Цэнтральнай беларускай вайсковай радай зьвярнулася з «Граматай да беларускага народу», дзе асудзіла дзейнасьць бальшавікоў. ВБР склікала ў Менску Ўсебеларускі зьезд (кангрэс) 1917 году. I зьезд прызнаў неабходным стварэньне беларускае дзяржаўнасьці, не прызнаў уладу Аблвыкамзаху, таму па загадзе ейных кіраўнікоў быў разагнаны з прымяненьнем вайсковае сілы. Частка дэлегатаў стварыла выканаўчы камітэт, а затым Раду зьезду, якая Трэцяй Устаўной граматай 25 сакавіка 1918 году абвясьціла Беларусь незалежнай і свабоднай дзяржавай — Беларускай Народнай Рэспублікай (БНР)[13].

Ваенна-палітычныя разьлікі Расеі, міжнароднае становішча, дзейнасьць БНР сталі прычынамі фармальнага прызнаньня бальшавіцкімі ўладамі ў Маскве права беларускага народу на нацыянальную дзяржаўнасьць. Выконваючы рашэньне ЦК РКП(б), VI Паўночна-Заходняя абласная канфэрэнцыя ў Смаленску прыняла пастанову аб абвяшчэньні Беларускае Савецкае Сацыялістычнае Рэспублікі (БССР) у межах Віцебскае, Гарадзенскае, Магілёўскае, Менскае, беларускіх паветаў Віленскае, Ковенскае і Смаленскае губэрняў. Утварэньне БССР з сталіцай у Менску 1 студзеня 1919 году абвешчанае маніфэстам Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўраду Беларусі. Подле патрабаваньня ЦК РКП(б) 27 лютага 1919 году была ўтвораная Літоўска-Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (ЛітБел) з сталіцай у Вільні. Другое абвяшчэньне БССР адбылося 31 ліпеня 1920 году ў Менску[13]. У лістападзе-сьнежні 1920 году адбыўся Слуцкі збройны чын, мэтай якой меў непадзельную Беларусь у этнічных межах, усталяваньне рэспублікі і прызнаньне БНР, а таксама незалежнасьць ад Польшчы й Расеі. Збройны чын быў задушаны савецкім войскам.

Сярэдняя Літва

Рэспубліка Сярэдняя Літва — дзяржаўна-палітычнае ўтварэньне на тэрыторыі Віленшчыны і Гарадзеншчыны ў 1920—1922 гадах. Рэспубліка зьяўлялася апошняй спробай аднавіць Літву ў гістарычным і канфэдэратыўным сэнсе (таксама плянавалася стварэньне Літвы Верхняй і Літвы Ніжняй). Стварэньне дзяржавы стала магчымым пасьля «Бунту Жалігоўскага» дзякуючы Першай Літоўска-Беларускай дывізіі польскай арміі пад кіраўніцтвам уражэнца Ашмяншчыны Люцыяна Жалігоўскага.

Базуючыся ў гістарычнай сталіцы Вялікага Кнства Літоўскага, Вільні, дзяржава на працягу 18 месяцаў была буфэрнай зонай паміж Польшчай, ад якой залежала, ды Летувой, якая сьцьвярджала свае правы на гэтую тэрыторыю[14].

Пасьля некаторых затрымак, зьвязаных з пратэстам Лігі народаў (Жэнэва, Швайцарыя), якая плянавала ўвод міжнародных войскаў, 8 студзеня 1922 году адбыліся выбары ў Сойм і тэрыторыя рэспублікі была анэксаваная Польшчай. Люцыян Жалігоўскі пазьней у сваіх мэмуарах, выдадзеных у Лёндане ў 1943 годзе, асудзіў палітыку анэксіі і закрыцьця беларускіх школаў ды адмаўленьня ад канфэдэратыўных плянаў маршалка Пілсудзкага польскім «саюзьнікам»[15].


« 9 кастрычніка 1920 г… заняў Вільню ня польскі генэрал Жалігоўскі, а літвін Жалігоўскі. Мараю гэтага апошняга было жыць сярод суайчыньнікаў на літоўскай зямлі. Я не вылучаў сярод іх ні палякаў, ні русінаў, ні жмудзінаў. Будучы літвінам, я ніколі не пераставаў быць палякам. Два гэтыя паняцьці зьвязаныя між сабою. Яны ўзаемна дапаўняюць адно другое. »

— Успаміны Люцыяна Жалігоўскага

Таксама генэрал захапляўся ідэямі панславізму:


« Але ня толькі геаграфічна Літва была сэрцам славянства. Была ім маральна. Яна, адна з усіх славянскіх народаў, магла лёгка пагаварыць з усімі. Як з Польшчай, так з Расеяй, так з Украінай. Уклад псыхічны літоўскіх народаў быў як бы створаны, каб прымірыць усіх. У яго ніколі не было варожасьці, ні нацыянальнай, ні рэлігійнай, ні культурнай. »

— Успаміны Люцыяна Жалігоўскага

Некалькімі ж дзесягодзьдзямі раней у пратаколе допыту 19-гадовага рэвалюцыянэра 10 сакавіка 1887 году пазначана, што Пілсудзкі казаў:[16]

« Завуць мяне Осіп Осіпавіч Пілсудскі; ад роду маю 19 гадоў; паходжаньне і народнасьць дваранін, беларус… »

— Пратакол допыту Юзэфа Пілсудскага ад 10 сакавіка 1887 г.

Беларуская ССР і Заходняя Беларусь

Мапа Беларусі 1924 году з пазначэньнем тагачасных граніцаў БССР і беларускіх тэрыторыяў у межах іншых дзяржаваў

Тэрыторыя адноўленае БССР уключала 6 паветаў Менскае губэрні. Подле Рыскае мірнае дамовы 1921 году да Польшчы адышла Заходняя Беларусь. 30 сьнежня 1922 году ўтвораны Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (СССР), у які ўвайшла і БССР. Подле прапановы партыйна-савецкага кіраўніцтва БССР цэнтральныя ўлады згадзіліся ў 1924 і 1926 гадох на ўзбуйненьне БССР шляхам уключэньня ў яе склад Віцебскае і Гомельскае губэрняў. У 1920-я — пачатку 1930-х гадоў у Беларусі праводзіліся сацыялістычная індустрыялізацыя і масавая калектывізацыя сельскае гаспадаркі, у пэрыяд з 1924 па 1929 гады праводзіцца палітыка беларусізацыі. Цяжкім злачынствам супраць усіх пластоў грамадзтва сталіся палітычныя рэпрэсіі, якія набылі сыстэмны характар у пачатку 1930-х гадоў, а найбольшы размах мелі ў 1937—1938 гадох. У выніку паходу Чырвонае Арміі ў верасьні 1939 году ў Заходнюю Беларусь ейная тэрыторыя была ўзьяднаная з БССР, аднак Віленшчына была далучаная да Летувы. Летува атрымала каля 6880 квадратных кілямэтраў (2660 квадратных міляў) тэрыторыі Віленскага краю (у тым ліку Вільню, гістарычнаю сталіцу Вялікага Княства Літоўскага). Сярод жыхароў Вільні, прадстаўнікі сучаснае летувіскае нацыянальнасьці складалі тады ўсяго 3%. Далучэньне земляў ажыцьцяўлялася ў адпаведнасьці з сакрэтным пратаколам да Дамовы аб ненападзе паміж Нямеччынай і СССР[13].

У гады Нямецка-савецкай вайны 1941—1945 гадоў на тэрыторыі Беларусі разгарнулася партызанская і падпольная барацьба. У Савецкай Арміі, савецкіх партызанскі фармаваньнях і шэрагах савецкіх падпольнікаў супраць нацысцкае арміі змагалася больш за 1,5 млн жыхароў Беларусі. Вайна нанесла рэспубліцы велізарныя страты. Подле ацэнак, загінуў кожны 4 жыхар Беларусі. Рэспубліка страціла больш за палову нацыянальнага багацьця. У 1945 годзе подле савецка-польскае дамовы аб дзяржаўнай граніцы ад 18 жніўня 1945 году, 17 раёнаў Беластоцкае вобласьці з горадам Беласток і 3 раёны Берасьцейскае вобласьці перададзеныя ў склад Польшчы[13]. У 1945 годзе Беларусь сталася сузаснавальніцай ААН, аднак яе ўдзел ня быў самастойным, а падпарадкоўваўся дэлегацыі СССР.

У 1955—1956 гадох у адпаведнасьць з Канстытуцыяй БССР зацьверджаныя дзяржаўны герб, гімн і сьцяг рэспублікі[13]. У 1986 годзе Беларусь сталася асноўнай ахвярай Чарнобыльскае катастрофы.

Незалежная Беларусь

Сацыяльна-эканамічны крызіс 2-е паловы 1980 — пачатку 1990-х гадоў садзейнічаў нарастаньню дэзінтэграцыйных працэсаў у СССР. 27 ліпеня 1990 году Вярхоўны савет БССР прыняў Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Жнівеньскі путч у Маскве (19—21 жніўня 1991) і падтрымка яго кіраўніцтвам КПБ паглыбіла крызіс сыстэму ўлады, якая існавала ў той час у Беларусі. 25 жніўня 1991 году Вярхоўны савет БССР прыпыніў дзейнасьць КПБ на тэрыторыі Беларусі. 19 верасьня 1991 году БССР перайменаваная ў Рэспубліку Беларусь. У якасьці дзяржаўных сымбаляў былі зацьверджаныя герб Пагоня і бел-чырвона-белы сьцяг. У сьнежні 1991 году ў выніку дэнансацыі дамовы 1922 году СССР спыніў існаваньне. 8 сьнежня 1991 году лідэры Беларусі (Станіслаў Шушкевіч), Украіны (Леанід Краўчук) і Расеі (Барыс Ельцын) у Белавескай пушчы падпісалі пагадненьне аб утварэньні Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў. У 1994 годзе была прынятая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, адбыліся першыя прэзыдэнцкія выбары. Прэзыдэнтам быў абраны Аляксандар Лукашэнка.

У 1995 годзе прэзыдэнт краіны Аляксандар Лукашэнка выказаў ініцыятыву аб правядзеньні рэфэрэндуму адразу па некалькіх пытаньнях, як то наданьня дзяржаўнага статусу расейскай мове, вяртаньня савецкіх сьцяга і герба ў якасьці дзяржаўных і іншыя. 13 красавіка 1995 году Вярхоўны Савет XII-га скліканьня зацьвердзіў правядзеньне рэфэрэндуму і прызначыў яго на 14 траўня 1995 году. У той жа час ідэя рэфэрэндуму выклікала непаразуменьне з боку часткі грамадзтва і некаторых грамадзкіх і палітычных арганізацыяў, часткі дэпутатаў Вярхоўнага Савету. 6 траўня 1995 году Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны выступіла са зваротам да насельніцтва, падкрэсьліваючы, што пытаньне аб мове ня можа выносіцца на рэфэрэндум[17].

14 траўня 1995 году адбыўся рэспубліканскі рэфэрэндум. Удзел у галасаваньні прынялі 64,8% выбаршчыкаў. Па ўсіх пытаньнях Прэзыдэнт атрымаў бальшыню галасоў. Адначасова з рэфэрэндумам праходзілі выбары ў Вярхоўны Савет XIII-га скліканьня. Аднак у выніку нізкай яўкі выбаршчыкаў за два туры было абрана толькі 119 дэпутатаў, у той час як для правамоцнага складу новага Вярхоўнага Савету патрабавалася ня менш за 174 дэпутатаў, што складала 2/3 ад поўнага складу ў 260 чалавек. Такім чынам, атрымалася, што новы склад парлямэнту ня быў абраны. Склалася палітычная сытуацыя, якая паралізавала дзейнасьць заканадаўчай улады. Пытаньне было вырашана ўвосень 1995 году пасьля таго, як каля 100 дэпутатаў Вярхоўнага Савету XII-га скліканьня сабраліся на верасьнёўскую сэсію, паколькі згодна з артыкулам 91 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 году паўнамоцтвы Вярхоўнага Савету захоўваліся да адкрыцьця першае сэсіі Вярхоўнага Савету новага скліканьня. 11 кастрычніка Канстытуцыйны Суд пацьвердзіў паўнамоцтвы Вярхоўнага Савету XII-скліканьня.

29 сьнежня 1995 году Лукашэнка выдаў загад № 259 «Аб выкананьні нормаў і ўказаў прэзыдэнта», згодна зь якім «у мэтах забесьпячэньня палітычнай і эканамічнай стабільнасьці чыноўнікі Савету Міністраў і іншых дзяржаўных установаў да ўнясеньня зьменаў у адпаведныя заканадаўчыя акты павінныя забясьпечваць безумоўнае выкананьне нормаў і ўказаў прэзыдэнта»[18]. 10 студзеня 1996 году прэзыдэнт накіраваў у Вярхоўны Савет праект закону «Аб унясеньні зьмяненьняў і дапаўненьняў у Канстытуцыю»[19]. Аднак жаданьне прэзыдэнта зьмяніць Асноўны закон не знайшло падтрымкі ў парлямэнце і праект быў адхілены. 8 жніўня Лукашэнка накіраваў у Вярхоўны Савет ініцыятыву аб правядзеньні другога Ўсенароднага рэфэрэндуму.

4 лістапада 1996 году Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь, усе рашэньні якога подле закону зьяўляюцца абавязковымі і перагляду не падлягаюць, прыняў рашэньне аб неадпаведнасьці артыкула 78 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у якім засьведчана, што парадак правядзеньня рэспубліканскіх рэфэрэндумаў вызначаецца законам. На той момант у краіне законам не прадугледжваўся парадак зьмяненьня і дапаўненьня Канстытуцыі праз рэфэрэндум. Такім правам быў надзелены выключна Вярхоўны савет. Пасьля гэтага Вярхоўны савет прыняў чарговую пастанову аб вынясеньні на абавязковы рэфэрэндум толькі двох пытаньняў — аб пераносе Дня Незалежнасьці і аб выбарах кіраўнікоў мясцовых адміністрацыяў. Нягледзячы на рашэньне Канстытуцыйнага суду, Аляксандар Лукашэнка ў парушэньне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і закону «Аб народным галасаваньні (рэфэрэндуме) у Рэспубліцы Беларусь» выдаў 5 лістапада 1996 году ўказ № 455, у якім сам вызначыў парадак уступленьня ў сілу рашэньняў рэспубліканскіх рэфэрэндумаў аб зьмяненьні і дапаўненьні Канстытуцыі, а 7 лістапада быў выдадзены ўказ № 459 «Аб забесьпячэньні канстытуцыйнага права грамадзянаў на ўдзел у рэфэрэндуме», згодна зь якім характар рэфэрэндуму вызначаўся як абавязковы, а ягоныя рашэньні канчатковымі.

11 лістапада 1996 году старшыня ЦВК Віктар Ганчар заявіў, што камісія ня будзе выконваць прэзыдэнцкі ўказ ад 7 лістапада і праводзіць рэфэрэндум па пытаньнях, якія датычыліся новых рэдакцыяў канстытуцыйных праектаў.

Палітычны лад

Асноўны артыкул: Дзяржаўны лад Рэспублікі Беларусь

Беларусь зьяўляецца прэзыдэнцкай рэспублікай, кіраванай прэзыдэнтам і нацыянальным сходам. Тэрмін для кожнага прэзыдэнту складае пяць гадоў. Паводле канстытуцыі 1994 году, прэзыдэнт мог займаць пасаду ня больш за два тэрміны, аднак пасьля зьмены канстытуцыі ў 2004 годзе гэтае абмежаваньне было ліквідавана[20]. Першым прэзыдэнтам зьяўляецца Аляксандар Лукашэнка, які быў абраны на гэтую пасаду ў другім туры выбараў 1994 году.

У 1996 годзе паводле ініцыятывы Лукашэнкі быў праведзены рэфэрэндум, пасьля якога быў зроблены шэраг зьмяненьняў у канстытуцыі, і ў сувязі з прыняцьцём новай рэдакцыі галоўнага дакумэнту краіны, Лукашэнка павялічыў свой тэрмін на 2 гады, такім чынам наступныя прэзыдэнцкія выбары адбыліся ў 2001 годзе. Заканадаўчая ўлада прадстаўлена двухпалатным парлямэнтам — Нацыянальным сходам, які ўключае ў сабе Палату прадстаўнікоў (ніжняя палата) і Савет Рэспублікі (верхняя палата).

Судовая ўлада ажыцьцяўляецца судамі. Найвышэйшымі з каторых зьяўляюцца: Вярхоўны суд, Вышэйшы суд і Канстытуцыйны суд.

Дзяржаўнымі мовамі ёсьць беларуская і расейская.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Асноўны артыкул: Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі

Беларусь падзяляецца на шэсьць абласьцёў, якія маюць назву паводле свайго адміністрацыйнага цэнтру. Кожная вобласьць мае правінцыйную заканадаўчую ўладу, абласны савет дэпутатаў, які абіраецца жыхарамі рэгіёну, а таксама маецца правінцыйная выканаўчая ўлада — абласны выканаўчы камітэт, старшыня якога прызначаецца непасрэдна прэзыдэнтам.

Вобласьці ў сваю чаргу падзяляюцца на раёны. Кожны раён мае свой уласны заканадаўчы орган, або раённы савет дэпутатаў, абраны жыхарамі раёну, і выканаўчую ўладу або раённую адміністрацыю. Такім чынам, Беларусь падзелена на 6 абласьцёў і 118 раёнаў. Не зважаючы на тое, што Менск зьяўляеца адміністрацыйным цэнтрам Менскай вобласьці, сам горад мае адмысловы статус сталіцы краіны. Менск знаходзіцца ў падпарадкаваньні гарадзкога выканаўчага камітэту і падзелены на 9 раёнаў і карыстаецца асаблівым статус сталіцы краіны.

Геаграфія

Асноўны артыкул: Геаграфія Беларусі
Беларусь з космасу, сьнежань 2002 году

Беларусь знаходзіцца на Ўсходнеэўрапейскай раўніне, у цэнтры Эўропы. Мяжуе з Польшчаю на захадзе, Летувой на паўночным захадзе, Латвіяй на поўначы, Расеяй на ўсходзе і Ўкраінай на поўдні. Агульная працягласьць дзяржаўнай мяжы складае 2969 км. Плошча — 207,598 тыс. км². Найбольшая яе працягласьць з захаду на ўсход — 650 км, з поўначы на поўдзень — 560 км. У Эўропе Беларусь па плошчы трохі саступае Вялікабрытаніі і Румыніі, больш чым у 2,2 разу пераўзыходзіць Партугалію і Вугоршчыну і прыблізна ў 5 разоў — Нідэрлянды, Швайцарыю. Адлегласьць ад Менску да сталіц суседніх дзяржаваў: Вільні — 215 км, Рыгі — 470, Варшавы — 550, Кіева — 580, Масквы — 700 км.

Найвышэйшы пункт — Сьвятая гара, 345 м; найніжэйшы — на рацэ Нёмане, 90 м над узроўнем мора.

Тэрыторыя Беларусі раней лічылася беднай на натуральныя рэсурсы і карысныя выкапні. Сярод іх можна выдзяліць лес, нафта, прыродны газ, жалезная руда, даляміты, будаўнічыя матэрыялы — жвір, гліны, пясок, крэйда, граніт, торф, сапрапэль і іншыя. Лясы займаюць 36% тэрыторыі.

Клімат

Асноўны артыкул: Клімат Беларусі

Беларусь мае ўмерана-кантынэнтальны клімат, бо месьціцца ва ўмераным поясе на шляху заходніх паветраных масаў з Атлянтычнага акіяну. У дні раўнадзенстваў 21 сакавіка і 23 верасьня вышыня сонца роўная 90° і 23,5°. Гадавая сумарная радыяцыя ў Беларусі складала 3500 мэгаджоўляў/м² на поўначы і 4100 мэгаджоўляў/м² на поўначы (85—97 кілякалёрыяў/см). У ліпені, які ёсьць найцяплейшым месяцам, сумарная радыяцыя 9-кратна большая, чым у найхаладнейшым месяцы — студзені. Улетку пераважае наўпроставая сонечная радыяцыя, што складае 52% ад сумарнай. Узімку — расьсеяная радыяцыя, што складае 70% ад сумарнай. Гадавая расьсеяная радыяцыя розьнілася ад 2100 мэгаджоўляў/м² на поўдні да 1900 мэгаджоўляў/м² на поўначы. Сярэднегадавая працягласьць сонечнага зьзяньня вагалася ад 73 дзён на поўначы да 78 на поўдні. Найбольшая яго працягласьць назіралася ў чэрвені (11-12 дзён), найменшая — у сьнежні (25-30 гадзінаў). На цёплае паўгодзьдзе прыпадала каля 80% гадавой працягласьці сонечнага зьзяньня. Гадавая сума фотасынтэтычнаактыўнай радыяцыі, 1% якой спажывалі зялёныя расьліны, складала да 1900 мэгаджоўляў/м² на поўначы да 2200 мэгаджоўляў/м² на поўдні. Дадатны радыяцыйны балянс краіны складаў 1500—1800 мэгаджоўляў/м² у сярэднім за год і паступова нарастаў з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад[21].

Цягам году над Беларусьсю пераважаюць заходнія вятры, якія пераносяць марское атлянтычнае паветра, разам зь якім перамяшчаюцца цыклёны. Узімку пануюць паўднёва-заходнія і заходнія вятры. Паступленьне цыклёнаў зімой вядзе да павышэньня вільготнасьці і воблачнасьці, што выклікае адлігу і туманы. Пранікненьне кантынэнтальнага паветра ўмераных шыротаў прыносіць марознае надвор’е з паніжэньнем сярэднесодневай тэмпэратуры да −10—15 °C. Звычайна арктычнае паветра ўрываецца пасьля адлігі, што выклікае рэзкае пахаладаньне з парывістым ветрам. Марское арктычнае паветра стварае воблачнае надвор’е, а кантынэнтальнае з усходняй Арктыкі — яснае, што паніжае тэмпэратуру паветра да −40 °C. Улетку пераважаюць паўночна-заходнія і заходнія вятры. Арктычнае паветра праграецца ў ніжніх слаях і выклікае працяглыя засухі. На паўднёвым усходзе пераважае трапічнае паветра, што пры руху на поўнач абумоўлівае рэзкае пацяпленьне і вылікае засушлівае надвор’е ўлетку да 38 °C і адлігу ўзімку. Сярэднегадавая хуткасьць ветру складае 3,5—4 м/с на раўнінах і ўзвышшах, 3—3,5 м/с у нізінах і далінах рэк. Увосень і ўзімку праз цыклёны хуткасьць ветру павялічваецца, а ўвесну і ўлетку памяншаецца на 0,5 м/с. Сярэднегадавая тэмпэратура для ўсёй Беларусі складала 5,8 °C. Сярэднегадавая ізатэрма вагаецца ад 7 °C у Берасьцейскай вобласьці да 4,5 °C у Віцебскай. У асобныя гады сярэдняя тэмпэратура сягае ад 4,5—5 °C да 7—9,5 °C. Працягласьць цёплага пэрыяду году з тэмпэратурай вышэйшай за 0 °C складае 250—260 дзён на паўднёвым захадзе і 220—230 на паўночным усходзе. У ліпені сярэднямесячная тэмпэратура вагаецца ад 17,5 °C на поўначы да 19 °C на поўдні. Адхіленьні ад звычайнай тэмпэратуры можа складаць 3—4 °C. Найбольшая тэмпэратура расьце ад 35 °C у Віцебску да 38 °C у Гомелі. У студзені сярэдняя тэмпэратура складала −6,7 °C са зьмяненьнем ад −4,5 °C на паўднёвым захадзе да −8 °C на паўночным усходзе. На захадзе звычайна цяплей амаль на 2 °C, чым на ўсходзе празь пераважнае ўзьдзеяньне атлянтычнага паветра. Адхіленьні тэмпэратуры могуць дасягаць 3—6 °C. Найменшыя тэмпэратуры зьмяняліся ад −41 °C у Віцебску да −35 °C у Гомелі[21].

У гадавым ходзе найбольш пругкасьці вадзяной пары прыпадае на ліпень — 14-15 гэктапаскаляў (ГПа), найменш на студзень — 3-4 ГПа. Узімку пругкасьць складае ад 3,5 ГПа на поўначы да 4 ГПа на поўдні. Улетку — ад 14,5 ГПа да 15 ГПа. На марэнных узвышшах пругкасьць меншая на 0,5—1 ГПа, чым на раўнінах. Сярэднегадавая вільготнасьць складала каля 80%. Найбольшая ў сьнежні-студзені — каля 90%. Найменшая ў траўні-чэрвені — 65%. Павялічаная на 3—5% вільготнасьць адзначалася каля вадаёмаў, на балотах, у лясах і на ўзвышшах. У сухія летнія дні віготнасьць апускалася менш за 30%. У сярэднім налічвалася 5—7 сухіх дзён на поўначы і ўзвышшах і 13—17 на поўдні. Часам іх лік дасягаў 20—40 за год. Больш за ўсё сухіх дзён назіралася ў траўні. На поўначы і ўсходзе налічвалася 136—145 дзён зь вільготнасьцю звыш 80% за год, на поўдні і паўднёвым захадзе — 107—113. На ўзвышшах налічвалася да 152 вільготных дзён за год. Узімку было больш вільготных дзён, чым улетку. У сьнежні налічвалася 23—27 вільготных дзён. У траўні 2-4 такіх дні. Высокая вільготнасьць спрыяла туманам, што часьцей узьнікалі ў замкнёных катлавінах, на балотах і азёрах. За год здаралася ад 35 да 100 дзён з туманам. На Менскім і Наваградзкім узвышшах 65—100 такіх дзён. Звыш 60% дзён з туманамі адбывалася ў халодную пару году з кастрычніка па сакавік. Пахмурных дзён налічвалася ад 135 на паўднёвым усходзе да 175 на паўночным захадзе. Узімку верагоднасьць пахмурнага неба складала 80—85%. У сьнежні ў сярэднім 21—23 дні бяз сонечнага надвор’я. У цёплую пару году воблачнасьць складала да 45—55%. У сярэднім за год у Беларусі выпадала звыш 600—700 мм. Марэнныя ўзвышшы сярэдзіннай Беларусі атрымлівалі звыш 650—700 мм. На Наваградзкім узвышшы выпадала 769 мм ападкаў, што было найбольшым паказьнікам у Беларусі. На нізінах выпадала 600—650 мм. Адхіленьні ад сярэднегадавой нормы складалі 100—200 мм ападкаў. Найбольш ападкаў выпадала ў Васілевічах — 1115 мм, найменш у Брагіне — 298 мм. На цёплую пару з красавіка па кастрычнік прыпадала каля 70% ападкаў за год. У гадавым ходзе найбольш ападкаў выпадала ў ліпені — 75-95 мм, найменш у лютым — 30-40 мм. У цёплую пару пераважалі ліўні, якія перавышалі сярэднемесячныя ападка ў 2-3 разы. Найбольшы ўлічаны ўзровень быў у жніўні ў Пружанах — 329 мм. Часам улетку ападкі адсутнічаюць да месяца. Лік дзён з ападкамі складаў ад 193—195 на паўночным захадзе да 145 на паўднёвым усходзе. У сярэднім кожны другі-трэці дзень з ападкамі. Зрэдка за дзень выпадае месячная норма ападкаў. Найбольшы содневы лік атмасфэрнай вільгаці адзначылі ў ліпені 1973 году на станцыі Слаўнае Талачынскага раёну (Віцебская вобласьць). У халодную пару зь лістапада па сакавік утвараецца сьнежнае покрыва, якое ляжыць ад 75 дзён на паўднёвым захадзе да 125 на паўночным усходзе. Часам выпадзеньне сьнегу адзначаецца ў кастрычніку. Устойлівае сьнежнае покрыва ўсталёўваецца ў сьнежні. Яго разбурэньне назіраецца ў пачатку сакавіка на паўднёвым захадзе (ПдЗ) і пры канцы сакавіка на паўночным усходзе (ПнУ). Найбольшая сярэдняя вышыня сьнегу складае ад 15 см на ПдЗ да звыш 30 см на ПнУ. У цёплыя маласьнежныя зімы вышыня сьнегу ўдвая меншая. Запас вады ў сьнегавым покрыве складае ад 30-40 мм на ПдЗ да 80-100 мм на ўсходзе ПнУ[21].

Водныя багацьці

Возера Струста, Браслаўскія азёры

Агульная даўжыня 20,8 тысячаў рэк краіны складае 90,6 тыс. кілямэтраў. 7 рэк маюць даўжыню звыш 500 км: Бярэзіна, Вяльля, Дзьвіна, Дняпро, Нёман, Прыпяць і Сож. Шэсьць зь іх, акрамя Бярэзіны, ёсьць церазьмежнымі. Агульны аб’ём воднага сьцёку рэк — 57,9 млрд кубічных мэтраў у сярэднім у год.

Азёраў каля 11 тыс., 75% зь іх з плошчай люстэрка да 0,1 км². Найвялікшае возера — Нарач (плошча 79,6 км²), найглыбейшае — Доўгае (53,6 м). Агульны аб’ём вады ў азёрах плошчай больш за 1 км² складае 6—7 млрд м³. Найбольшы аб’ём вады ў азёрах вадазбораў рэк Дзьвіна (72% усіх запасаў) і Нёман (20%)[22].

Таксама краіна багатая на балоты, найбольшая колькасьць якіх знаходзіцца на Палесьсі.

Расьліннасьць і жывёльны сьвет

Белавеская пушча

На 21 сакавіка 2013 году амаль 40% плошчы краіны займаў лес, агульная плошча якога складала 9,5 мільёну гектараў. Запас драўніны складаў 1,6 млрд кубічных мэтраў. Паводле мэтавага прызначэньня лясы падзяляліся на: эксплюатацыйныя (49%), аздараўленчыя (17%), вадаахоўныя (16%), прыродаахоўныя (14%) і ахоўныя (4%). Налічвалася 107 відаў дзікарослых дрэваў і 1,5 тыс. увезеных зь іншых краёў, сярод іх — 28 мясцовых відаў дрэваў, каля 60 відаў хмызьнякоў, 15 — паўхмызьнякоў і 8 — хмызьнячкоў[23]. Пераважнымі пародамі былі: хвойныя (60%; хвоя ды елка), мяккалістыя (36,5%; асіна, бяроза і вольха) і цьвёрдалістыя (3,5%; дуб). Іншыя важныя лесаўтваральныя пароды: ясень, ліпа, клён і граб. Найбольш пашыраныя ўвезеныя віды дрэваў: лістоўніцы сыбірская і эўрапейская, хвоі Банкса, Мурэя і Веймутава, паўночны дуб, таполі пірамідальная, ляўралістая і бальзамічная. 70% плошчы займае прыродная расьліннасьць, што налічвае 12 тыс. відаў. Звыш 200 відаў ахоўваецца дзяржавай. У гадавальніках лясных гаспадарак за год вырошчваецца звыш 280 відаў расьлінаў, больш за 310 млн лясных высадкаў[24].

Белая вялікая чапля — птушка 2008 году ў Беларусі

Жывёльны сьвет налічвае 457 відаў хрыбетных (у тым ліку 73 віды сысуноў, 290 відаў птушак, каля 60 відаў рыб) і больш за 20 тысячаў бесхрыбетных жывёлаў. Гаспадарчае значэньне маюць прамыслова-паляўнічыя віды жывёлаў — лісіца, куніца, трус, выдра, тхор, гарнастай, лось і дзік.

Ятрышнік абпалены

17 відаў сысуноў, 72 віды птушак, 4 віды земнаводных, 10 відаў рыб, 72 віды вусякоў — улучаныя ў чырвоную кнігу Беларусі. Для іх аховы ў месцах расьсяленьня існуюць дзяржаўныя запаведнікі і заказьнікі.

Цягам студзеня 2011 г. 1459 чальцоў грамадзкага аб’яднаньня «Ахова птушак Бацькаўшчыны» налічылі ў краіне 39 882 птахі 58 відаў, што засталіся зімаваць[25].

Эканоміка

Асноўны артыкул: Эканоміка Беларусі
Графічнае адлюстраваньне асноўных экспартынх пазыцыяў Беларусі на 2009 год
Рост СУП з 1995 па 2006 і ацэнка на 2007

Беларуская эканоміка не рэфармуецца ў бок рынкавай. З камуністычных часоў дзяржаве дагэтуль належыць дамінуючая роля ў эканоміцы. Прадпрыемствы, пабудаваныя за савецкім часам, моцна залежаць ад паставак сыравіны з Расеі. Сельская гаспадарка Беларусі дагэтуль складаецца пераважна з калгасаў. Эканамічна Беларусь арыентуецца на інтэграцыю на постсавецкай прасторы. Акрамя нагрузкі, зьвязанай з інфляцыяй, бізнэс у Беларусі вымушаны цярпець ціск з боку дзяржаўнае ўлады, увядзеньне ўсё большых абмежаваньняў дзейнасьці. Многія прыбытковыя прадпрыемствы, якія былі прыватызаваныя ў пачатку 1990-х гадоў, былі назад нацыяналізаваныя ці ўзятыя пад кантроль адміністрацыяй прэзыдэнта Лукашэнкі. Пры гэтым Беларусь, паводле ацэнак ААН, мае найвышэйшы ўзровень жыцьця ў СНД. У 2018 годзе намінальны налічаны сярэднемесячны заробак вырас на 18,1% (+12,6 з улікам зьняцэньваньня) да 971,4 рубля ($465,07)[26]. Беларусь ёсьць важнай транзытнай краінай паміж Цэнтральнай Эўропай і Расеяй. 50% расейскае нафты і 25% прыроднага газу, якія імпартуюцца на захад, ідуць празь Беларусь. Для Расеі Беларусь разам зь Летувой — асноўны шлях, што спалучае яе з эксклявам Калінінградзкай вобласьцю. Беларусь уваходзіць у Зьвяз Расеі і Беларусі, а таксама ў Эўразійскі эканамічны зьвяз.

У 2018 годзе 5 найбольшымі галінамі апрацоўчай прамысловасьці Беларусі былі: харчовая — 22,8% усёй прамысловай вытворчасьці, нафтаперапрацоўка — 15,6%, хімічная — 9,3%, машынабудаваньне — 7,2% і мэталюргія — 6,7%[27]. У 10-ку групаў асноўных тавараў, якія пастаўлялі за мяжу, уваходзілі: нафтапрадукты (11,9 млн тонаў) — $6986,9 млн («Нафтан» і «Мазырскі НПЗ»), хімічныя валокны і ніці (148,1 тыс. тонаў) — $5353,9 млн («Магілёўхімвалакно»), мясныя (332,5 тыс. тонаў) і малочныя вырабы — $4696,9 млн («Магілёўскі мясакамбінат» і «Савачкаў прадукт» у Берасьці), лядоўні (836 тыс.) і пад’ёмнікі — $2570,3 млн («Атлянт» і «Магілёўліфтмаш»), чорныя мэталы і сталёвыя трубы (241,4 тыс. тонаў) — $2321,8 млн («Беларускі мэталюргічны завод» у Жлобіне), шыны (5,554 млн) і плястмаса — $1886,3 млн («Белшына» ў Бабруйску), мэбля (310,1 тыс. тонаў) і ДСП — $1610,7 млн («Пінскдрэў»), аўтамабілі і трактары (40,2 тыс.) — $1447,2 млн («БелАЗ» у Жодзіне, «Менскі аўтазавод» і «МТЗ»), адзеньне і абутак (29,8 млн параў) — $1347,9 млн («Мілавіца», «Элема» і «Марко» ў Віцебску), калійныя ўгнаеньні (6,612 млн тонаў) — $1042,3 млн («Беларуськалій» у Салігорску)[28].

У 2018 годзе адмоўнае сальда аплатнага балянсу Беларусі па рахунку бягучых апэрацыяў у замежным гандлі скарацілася да -$34,4 млн. Найбольшым гандлёвым партнэрам Беларусі была Расея, на якую прыпала 38,3% вывазу і 58,8% увозу тавараў. На 28 краінаў Эўразьвязу прыпала 30% вывазу і 18,6% увозу. Сярод асобных краінаў 2-е месца паводле вывазу займала Ўкраіна — 12%, а паводле ўвозу Кітай — 8,2%. Зьнешні гандаль паслугамі вырас на 11,6% да $14,212 млрд і забясьпечыў дадатнае сальда ў памеры $3,423 млрд. У экспарце паслугаў большасьць складалі: перавозкі — 44,4%, у тым ліку 36,6% грузавыя; кампутарныя (Беларускі парк высокіх тэхналёгіяў) — 18% ($1,586 млрд); падарожжы для іншаземцаў — 10%; будаўнічыя — 9,4%[29].

У 2015 годзе гаспадарка Беларусі зазнала рэцэсію, што найперш тлумачылася спадам збыту машынабудаўнічых вырабаў. Самымі стратнымі прадпрыемствамі сталі «БелАЗ», «МАЗ» і «МТЗ»[30]. Рэцэсія выклікала скарачэньне абаротных сродкаў прадпрыемстваў, што прывяло да скарачэньня заробкаў і закупкі сыравіны. Самым прыбытковым стаў «Беларуськалій», які займаецца здабычай, вытворчасьцю і пастаўкамі калійных угнаеньняў. Пасьля калійнага крызісу, калі «Беларуськалій» разарваў партнэрства з расейскім прадпрыемствам «Уралкалій», прыбытак кампаніі за год з 2013 па 2014 год павялічыўся больш чым у 7 разоў да 5733,8 млрд рублёў.

Фінансы

Сукупны ўнутраны прадукт у 2014 годзе склаў больш за 75 мільярдаў даляраў, адпаведна каля 8 тысячаў даляраў на душу насельніцтва, што зьяўляецца гістарычным рэкордам у адносінах да каляндарнага году. Прырост СУП у 2014 годзе склаў 3,35%, а ў параўнаньні з паказчыкам 2012 году вырас ажно на 18,6%. Рэальны рост СУП з улікам інфляцыі склаў 1,6%[31]. Гадавая рублёвая інфляцыя ў 2014 годзе, якую можна вылічыць пры падліку СУП, склала 18,0%. У 2015 годзе СУП Беларусі зьменшыўся ў сувязі з падзеньнем гэтага паказчыку ў Расеі, асноўным гандлёвым партнэрам, што было выклікана зьмяншэньнем цэнаў на нафту і санкцыямі Эўразьвязу ў адносінах да Расеі. Сукупны вонкавы абавязак Беларусі на 1 студзеня 2015 году склаў 12,6 млрд даляраў ЗША, пры гэтым нутраны дзяржаўны абавязак склаў 48,4 трлн рублёў, павялічыўшыся за год на 12,7 трлн рублёў ці 35,5%[32].

2 студзеня 2009 году адбылася дэвальвацыя беларускага рубля, калі Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь усталяваў курс рубля адносна даляра ЗША на ўзроўні 2650 адзінак, за дзень дагэтуль курс быў роўны 2200 рублёў за даляр. Такім чынам, дэвальвацыя за адзіны дзень склала 20%. Да канца лютага рубель яшчэ некалькі страціў адносна даляра і каштаваў ужо 2850 рублёў[33]. Фінансавы крызіс у Беларусі 2011 году прывёў да паўторнай дэвальвацыі, бо перад прэзыдэнцкімі выбарамі 2010 году ў Беларусі даволі хуткімі тэмпамі расьлі заработкі. У сувязі зь незабясьпечанасьцю рублёвай масы таварамі і паслугамі пачалі павялічвацца тэмпы скарачэньня залатавалютных рэзэрваў, гэтак у сьнежні 2010 году зьніжэньне адбылося на 11,8% (674,7 млн даляраў), за студзень рэзэрвы скараціліся ўжо на 13,7%. Акрамя таго, краіна ўжо доўгі час мела адмоўны зьнешнегандлёвы балянс. У лютым урад выказаўся за крэдытнае падсілкаваньне бюджэту ў памеры 2 млрд даляраў. Адпаведная заяўка была адпраўленая на адрас Антыкрызіснага фонду ЭўраАзЭС. Аднак ужо ў сакавіку Нацбанк спыніў продаж валюты камэрцыйным банкам для пунктаў абмену валюты, шэраг камэрцыйных банкаў абмежаваў валютныя апэрацыі па плястыкавых картках і выдачу крэдытаў у беларускіх рублях. У канцы месяца валюту ўжо амаль немагчыма было купіць, акрамя таго назіралася масавае скарачэньне дэпазытаў як у нацыянальнай, гэтак і ў замежнай валюце. У выніку такой сытуацыі продаж замежнай валюты перайшоў у цень, праз што адначасова ўтварыліся некалькі курсаў валюты[34]. У выніку крызісу ўсталяваны Нацбанкам курс даляра за 2011 год вырас з 3000 да 8500 беларускіх рублёў, сукупная дэвальвацыя толькі за дзесяць месяцаў склала 189%. 1 ліпеня 2016 году Нацбанк Беларусі правёў дэнамінацыю беларускага рубля 10 000 : 1.

Насельніцтва

Асноўны артыкул: Насельніцтва Беларусі
Колькасьць насельніцтва Беларусі ў 1960—2017 гадах

Колькасьць насельніцтва краіны на 1 кастрычніка 2019 году склала 9 413 446 чалавек[2]. Пры гэтым у параўнаньні з уліковымі зьвесткамі колькасьць насельніцтва меншая на 41 000 чалавек. Аднак, паводле словаў спэцыялістаў гэта абумоўлена памяншэньнем наяўнага насельніцтва за кошт павелічэньня колькасьці мігрантаў. Сапраўдная колькасьць жыхароў зьмяняецца, бо колькасьць мігрантаў зьніжаецца, але яны не паведамляюць пра свой ад’езд у міліцыю. Таксама значны ўнёсак у станоўчы дэмаграфічны балянс зрабіў міграцыйны прырост, які за 2014 год склаў 15,7 тысячаў чалавек, даволі вялікі адсотак зь іх склалі грамадзяне Ўкраіны, якія пакінулі месца свайго жыхарства з-за баявых дзеяньнеў[35]. Сумарны каэфіцыент нараджальнасьці ў Беларусі складае 1,7 на адну жанчыну. У цяперашні час назіраецца павелічэньне сумарнага каэфіцыенту нараджальнасьці. Аднак, як і раней, ён не забясьпечвае ў краіне ўзроўню простага ўзнаўленьня насельніцтва.

Паводле этнічнага складу краіны пераважаюць беларусы, якія складаюць 83,7% ад агульнай колькасьці насельніцтва Беларусі[3]. Наступнымі найбуйнейшымі этнічнымі групамі зьяўляюцца расейцы (8,3%), палякі (3,1%) і ўкраінцы (1,7%)[3]. Шчыльнасьць насельніцтва складае каля 50 чалавек на квадратны кілямэтар. 70% ад агульнай колькасьці насельніцтва сканцэнтравана ў гарадзкіх раёнах.

Сталіца Рэспублікі горад Менск зьяўляецца найбуйнейшым горадам, дзе пражывае 1,938 млн чалавек, паводле зьвестак на ліпень 2015 году[36]. Такім чынам у галоўным горадзе краіны пражывае 20,4% ад агульнай колькасьці насельніцтва. Сярод вобласьцяў лідыруе Гомельская вобласьць, за пражывае амаль кожны сёмы жыхар, а Гомель зьяўляецца другім паводле велічыні горадам у краіне, у ім налічваецца на 2014 год 512 тысячаў чалавек. Іншыя буйныя гарады: Магілёў (371 тыс.), Віцебск (363 тыс.), Горадня (357 тыс.) і Берасьце (331 тыс.). Да гарадоў, у якіх пражываюць больш за 100 тысячаў чалавек, адносяцца Бабруйск, Баранавічы, Барысаў, Пінск, Ворша, Мазыр, Салігорск і Наваполацак[37].

Рэлігія

Асноўныя артыкулы: Рэлігія ў Беларусі і Канфэсійная гісторыя Беларусі

Напрыканцы 18 стагодзьдзя 70% беларусаў належалі да ўніяцкае (грэка-каталіцкае) царквы, 15% былі каталікамі, 7% — юдэямі і толькі 6% — праваслаўнымі РПЦ Масквы. У 1839 годзе расейскія ўлады забаранілі ўніяцкую царкву і гвалтоўна перавялі яе паству ў расейскае праваслаўе.

З прыходу да ўлады ў 1994 годзе Аляксандра Лукашэнкі, Расейская праваслаўная царква Масквы карыстаецца ў Беларусі значнымі прывілеямі.

У Беларусі актыўна дзейнічае Каталіцкая царква, структуры якой аб’яднаныя ў 4 дыяцэзіі. Усяго паводле зьвестак касьцёлу ў краіне налічваюцца 1 402 605 вернікаў, большасьць зь якіх прыпадаюць на Менска-Магілёўскую архідыяцэзію[38]. Дабрачынныя арганізацыі Рыма-каталіцкага Касьцёлу актыўна супрацоўнічаюць з установамі сацыяльнай аховы насельніцтва.

Больш за паўмільёны чалавек зьяўляюцца пратэстантамі (розных дэнамінацыяў).

Паводле інфармацыі мусульманскага рэлігійнага аб’яднаньня РБ на лістапад 2009 году ў Беларусі жылі амаль 120 тысячаў мусульманаў.[39]

Таксама прадстаўлены і шэраг іншых веравызнаньняў: юдэі, стараверы і іншыя.

Культура

Мастацтва і літаратура

Францішак Скарына ёсьць беларускім першадрукаром

Беларускі ўрад спансуе штогадовыя культурныя фэстывалі, як то «Славянскі базар у Віцебску», дзе выступаюць беларускія і іншаземныя выканаўцы. Некалькі дзяржаўных сьвятаў, як то Дзень незалежнасьці і Дзень Перамогі, звычайна зьбіраюць вялікія натоўпы і часта ўключаюць у сябе розныя мерапрыемствы, як то фээрвэркі і вайскоыя парады, асабліва ў Менску[40]. Міністэрства культуры звыйчна спансуе розныя мерапрыемствы, якія спрыяюць разьвіцьцю беларускага мастацтва і культуры ўнутры і за межамі краіны.

Беларуская літаратура бярэ свой пачатак ад рэлігійных пісаньняў XI стагодзьдзя. У XII стагодзьдзі працаваў вядомы рэлігіёны дзяяч Кірыла Тураўскі[41]. У XVI стагодзьдзі ўраджэнец Полацку Францыск Скарына пераклаў Біблію на беларускую мову. Яна была апублікаваная ў Празе і Вільні паміж 1517 і 1525 гадамі, што робіць яе першай кнігай, якая была надрукавана ў Беларусі і ва Ўсходняй Эўропе[42]. Сучасная эпоха беларускай літаратуры пачалася ў канцы XIX стагодзьдзя, і зьвязана зь дзейнасьцю такіх бачных пісьменьнікаў і паэтаў, як то Янка Купала, Уладзімер Жылка, Якуб Колас, Зьмітрок Бядуля, Максім Гарэцкі і Максім Багдановіч.

Тэатар опэры і балету ў Менску

Пасьля таго, як Беларусь была ўключана ў склад Савецкага Саюза, савецкі ўрад ўзяў пад кантроль справы культуры рэспублікі. Ад пачатку ў навастворанай Беларускай ССР праводзілася палітыка беларусізацыі. Аднак, гэтая палітыка была скончана ў 1930 годзе, і большасьць вядомых беларускіх інтэлектуалаў і нацыяналістычных прыхільнікаў былі альбо выгнаныя або забітыя падчас сталінскіх чыстак[43]. Свабоднае разьвіцьцё літаратуры адбывалася толькі на беларускіх землях у складзе Польшчы. Апошняе буйное адраджэньне беларускай літаратуры адбылося ў 1960-х гадох, яна зьвязана зь дзейнасьцю Васіля Быкава і Ўладзімера Караткевіча.

Музыка ў Беларусі ў значнай ступені ўключае ў сябе багатыя традыцыі народнай і духоўнай музыкі. Народную музычную традыцыю краіны можна прасачыць да часоў Вялікага княства Літоўскага. У XIX стагодзьдзі, польскі кампазытар Станіслаў Манюшка складаеў опэры, жывучы ў Менску. Падчас свайго знаходжаньня ў Менску, ён працаваў зь беларускім паэтам Дуніным-Марцінкевічам і стварыў опэру «Сялянка». У канцы XIX стагодзьдзя асноўныя беларускія гарады ўжо мелі ўласныя опэрныя і балетныя калектывы.

Пасьля Другой сусьветнай вайны музыка была сканцэнтравана на тэме цяжкасьці лёсу беларускага народу ці ўслаўленьня памяці тых, хто ўзяў у рукі зброю ў абарону радзімы. На працягу гэтага пэрыяду, Анатоль Багатыроў, стваральнік опэры «У пушчах Палесься», быў адным з самых яскравых прадстаўнікоў сярод беларускіх кампазытараў[44]. Сучаснае музычнае мастацтва Беларусі імкнецца захаваць нацыянальныя традыцыі, адначасова разьвіваючы папулярныя ў сьвеце стылі і кірункі. Творы беларускіх кампазытараў, сусьветнай клясычнай і эстраднай музыкі гучаць у выкананьні як прафэсійных, гэтак і самадзейных музыкаў.

Мастак Марк Шагал нарадзіўся ў Лёзьне, нападалёк ад Віцебску, у 1887 годзе. Падчас Першай сусьветнай вайны ён працаваў на Беларусі, стаўшы адным з самых выбітных мастакоў краіны і чальцом мадэрнісцкага авангарду, заснаваўшы Віцебскі каледж мастацтваў перад сваім ад’ездам у Парыж у 1922 годзе.

Кухня

Асноўны артыкул: Беларуская кухня
Дранікі зьяўляюцца традыцыйнай беларускай стравай

Беларуская кухня фармавалася на аснове страваў і прыёмах гатаваньня агульных для ўсіх славянскіх і іншых індаэўрапейскіх народаў, як то балцкіх, германскіх ды іншых. У мінулым у рацыёне насельніцтва Беларусі пераважалі посныя стравы са збожжа, бабовых культур, агародніны, малака і малочных прадуктаў, насеньня лёну, а таксама прадуктаў зьбіральніцтва, як то грыбоў, ягадаў, садавіны і мёду. Традыцыйная беларуская кухня вельмі блізкая да летувіскай. На працягу XIII—XIX стагодзьдзяў на ейнае фармаваньне, асабліва ў прывілеяваных клясаў, аказвалі значны ўплыў польская і нямецкая кухні, а таксама кухні нацыянальных меншасьцяў, як то габрэйская і татарская кухні. З XIX стагодзьдзя найбольшы ўплыў аказвае расейская кухня[45].

На пачатку XXI стагодзьдзя ў сталіцы і абласных цэнтрах набылі пашырэньне хуткія страўні замежнай кухні. На 2020 год у Менску прынамсі 53 страўні прапаноўвалі беларускую кухню[46]. Іншымі 10 найбольш пашыранымі напрамкамі сярод страўняў сталіцы былі: шавэрма — прынамсі 77 страўняў[47], эўрапейская кухня — 70 страўняў[48], піца, бургеры і сэндвічы — па 69 страўняў[49][50], дранікі і бліны — 43[51], азіяцкая кухня — 40[52], шашлык, грыль і кебаб — 36[53], італьянская кухня — 32[54], паста — 30[55] і сушы — 26[56].

Сувязь

Асноўны артыкул: Сувязь Беларусі

На 1 студзеня 2019 году ў Беларусі налічвалася 351 прыёмная станцыя спадарожнікавай сувязі[57].

Тэлебачаньне

На 1 студзеня 2019 году ў 262 паселішчах Беларусі дзейнічалі 422 сеткі кабэльнага тэлебачаньня, зь іх 342 перадавалі лічбавае тэлебачаньне. Сярод 1 628 311 абанэнтаў кабэльнага тэлебачаньня 56% (919 503) падлучылі ў лічбавым выглядзе, у тым ліку 8,5% (139 376) да этэрнага тэлебачаньня. Таксама налічвалася 1 986 263 карыстальнікі тэлебачаньня па міжсеткавым пратаколе, якія складалі 55% агульнага ліку абанэнтаў тэлебачаньня[57].

Сеціва

Асноўны артыкул: Байнэт

На 1 студзеня 2019 году ў Беларусі налічвалася 12 791 972 абанэнты Сеціва, лік якіх на 35% перавышаў колькасьць насельніцтва Беларусі. Сярод іх 88,6% (11 338 275) належалі фізычным асобам і лікам перавышалі насельніцтва на 19,6%. Пагатоў 73,2% (8 299 851) абанэнтаў фізычных асобаў мелі бяздротавы доступ да Сеціва, у тым ліку 64,7% (7 339 125) — шыракапалосны праз смартфоны. Таксама фізычным асобам належала 95% (3 038 239) стацыянарных абанэнтаў шыракапалоснага Сеціва, рэшта (163 280) — юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам. Сярод 1 453 697 абанэнтаў Сеціва ў юр.асобаў і ІП 88,7% (1 290 340) былі бяздротавымі, у тым ліку 56,5% (821 887) — з шыракапалосным доступам праз смартфоны. Таксама налічвалася 608 244 грамадзкіх кропак Wi-Fi пры 492 064 карыстальніках (80,9%). Прапускная здольнасьць зьнешніх каналаў доступу да Сеціва складала 1 480 280 мэгабіт/сэкунда, а каналаў, падлучаных да кропкі абмену нац.трафікам — 106 810 Мбіт/сэк (7,2%). Стацыянарныя абанэнты спажылі 83,8% (2 949,7 пэтабайт) абсягу дадзеных, хоць складалі 28,2% (3 201 519) абанэнтаў шыракапалоснага Сеціва ў Беларусі (920 гігабайт на абанэнт). Яны выкарыстоўвалі 4 асноўныя спосабы перадачы зьвестак: 1) оптавалакно (FTTx) — 1 479 457 (46,2%) абанэнтаў, зь іх 53,9% на хуткасьці 30—100 Мбіт/сэк, 2) лічбавую тэлефонную лінію (xDSL) — 1 228 597 (38,4%) абанэнтаў, зь іх 88% пры 2—10 Мбіт/сэк, 3) вітую пару (Этэрнэт) — 395 388, зь іх 44,3% пры 30—100 Мбіт/сэк, 4) сувосевы тэлевізійны кабэль (DOCSIS) — 66 376, зь іх 63% пры 10—30 Мбіт/сэк[57].

Пошта

Асноўны артыкул: Белпошта

За 2018 год УП «Белпошта» прыняла паводле падпіскі 4,923 млн асобнікаў газэтаў і часопісаў (52% ад насельніцтва). Для дастаўкі прынялі: 201,571 млн выходных асобнікаў пэрыёдыкі (21 на душу насельніцтва), зь іх 74,3% (149,779 млн) для фізычных асобаў; 207,314 млн уваходных асобнікаў, зь іх 80,4% (166,677 млн) для фіз.асобаў; 173,782 млн транзытных асобнікаў (18 на душу). Таксама апрацавалі 284,629 транзытных пісьмовых адпраўленьняў (30 на душу), 213,139 млн уваходных (22 на душу) і 214,452 млн выходных. Сярод выходных пісьмовых адпраўленьняў: 1) 188,067 млн (87,7%) прыпала на простыя адпраўленьні, зь іх 41,5% (78,146 млн) склалі паштоўкі, 6% (11,301 млн) — пісьмовыя лісты, 2,4% (4,564 млн) — 2-складовыя адпраўленьні, 1% (1,985 млн) — міжнародныя адпраўленьні і 0,3% (0,596 млн) — бандэролі; 2) 22,071 млн (11,7%) склалі заказныя адпраўленьні, зь іх 13,8% (3,041 млн) для фізычных асобаў, 4% (0,892 млн) міжнародныя і 2,4% 2-складовыя; 3) 2,3% (4,314 млн) былі з абвешчанай вартасьцю, зь іх 56% (2,445 млн) для фізычных асобаў. Урэшце поштай даставілі 8,93 млн транзытных пасылак, 5,719 млн уваходных, зь іх 52% для фіз.асобаў, і 5,554 млн выходных пасылак, зь іх 49% платных і 35% для фіз.асобаў (94% платна). На паскораную пошту прыпала 4,737 млн (92%) унутраных і 0,416 млн міжнародных адпраўленьняў. Сярод унутраных 35,5% (1,679 млн) склалі выходныя, 34,3% (1,626 млн) уваходныя і 30,2% (1,432 млн) транзытныя. Сярод міжнародных 55,7% (0,232 млн) — транзытныя, 29,5% (0,123 млн) — выходныя і 14,8% (61 тыс.) — уваходныя[58].

У 2018 годзе поштай даставілі 13,055 млн выплатаў, у асноўным пэнсіяў. На вёскі прыпадала 48,5% (6,335 млн) такіх выплатаў, на раённыя цэнтры — 25,2% (3,294 млн), на абласныя цэнтры — 15,5% (2,02 млн) і на Менск — 10,8% (1,406 млн). Выплаты поштай склалі 4,462 млрд рублёў ($2,136 млрд) сярэднім памерам па 342 рублі. Праз пошту прайшло 7,6 млн выходных грашовых пераводаў, зь іх 99,3% электронных, 84% для фіз.асобаў і 0,5% (40,6 тыс.) міжнародных. Таксама ажыцьцявілі 7,375 млн уваходных грашовых пераводаў, зь іх 69% для фіз.асобаў і 2% (151,5 тыс.) міжнародных (97% для фіз.асобаў). Сума аплачаных пераводаў склала 784,276 рублёў ($375,485 млн), зь іх 79% ад фізасобаў. Атрыманыя пераводы склалі 730,525 млн рублёў (93% ад аплачаных), зь іх 70% фіз.асобам. Урэшце 99,7% (8,497 млн) кур’ерскіх адпраўленьняў былі выходнымі, зь іх 33,5% для фіз.асобаў. Таксама даслалі 1,638 млн тэлеграмаў, зь іх 44,5 тыс. (2,7%) былі платнымі, у тым ліку 39,4 тыс. (2,4%) міжнароднымі і 14 тыс. (0,9%) для фізасобаў[58].

Тэлефонная сувязь

Асноўны артыкул: Сеткі стацыянарнай тэлефоннай сувязі ў Беларусі

У 2018 годзе УП «Белтэлекам» абслужыла 334,418 млн выходных тэлефанаваньняў між сеткамі, зь іх 39% (129,669 млн) ад фізычных асобаў (па 13 на жыхара). Сярод такіх тэлефанаваньняў 320,787 млн (96%) прыпала на міжгароднія, у тым ліку 38% на сотавы. Рэшта (13,631 млн) тэлефанаваньняў была міжнароднай. Працягласьць размоваў у гарадзкіх і сельскіх тэлефонных сетках склала 8,555 млрд хвілінаў (82% выходных), зь іх 83% прыпала на фізычных асобаў (751 хвіл. на жыхара). Рэшту склалі 1,823 млрд хвіл. (17,4%) міжгародніх званкоў, зь іх 17,6% на сотавы, і 69,932 млн хвіл. (6,7%) міжнародных, зь іх 83% у краіны СНД (у асноўным у Расею). Транзытны трафік «Белтэлекама» між сотавымі апэратарамі склаў 4,059 млрд хвілінаў (428 хвіл. на жыхара), зь іх 3% прыпала на міжнародны роўмінг. Уваходны трафік склаў 1,393 млрд хвілінаў[58].

На 31 сьнежня 2019 году ў Беларусі налічвалася 11 627 249 абанэнтаў сотавай сувязі, што перавышала лік насельніцтва на 22,7%. У краіне працавалі 3 сотавыя апэратары: УП «А1» з 1999 году, ТАА «Мабільныя ТэлеСыстэмы» з 2002-га і ЗАТ «Беларуская сетка тэлекамунікацыяў» з 2004-га. Ім належала 33 268 базавых станцыяў, зь іх 48% (15 930) — 3-га пакаленьня (UMTS) і 8% (2 792) — 4-га (LTE). Станцыі налічвалі 175 648 прыёмаперадатчыкаў (па 5 на станцыю) агульнай ёмістасьцю 20,08 млн камутатараў (па 114 на прыёмаперадатчык). Камутатары падтрымлівалі 18 550 патокаў па 2 Мбіт/сэк (каля 37,1 гігабіт/сэк). За 4-ы квартал 2019 году 6 823 417 (59%) сотавых абанэнтаў скарысталі доступ да Сеціва, зь іх 56% (3 817 030) праз сувязь 4-га пакаленьня. Прапускная здольнасьць сотавых каналаў доступу да Сеціва складала 312 636 Мбіт/сэк (0,045 Мбіт/с на карыстальніка). Сотавая сувязь была даступнай на 98,7% земляў Беларусі, у тым ліку на 98,4% — 3-га пакаленьня (2 Мбіт/с) і на 5% — 4-га (100 Мбіт/с). Ахоп насельніцтва сотавай сувязьзю ў паселішчах складаў 99,9%, у тым ліку сувязьзю 3-га пакаленьня, а таксама 76% — 4-га пакаленьня. Штомесячны трафік на абанэнта складаў: 794 хвіліны выходных выклікаў і 11 тэкставых паведамленьняў. Сярод выходных выклікаў 82% прыпадала на ўнутрысеткавыя, 16,5% — на тэлефанаваньні ў іншыя сотавыя сеткі, 1,3% — на званкі на стацыянарныя тэлефоны, рэшта (0,2%) — на міжнародныя званкі[59].

Шляхі зносін

Асноўны артыкул: Шляхі зносін Беларусі

На 2020 год у Беларусі існавала 6 відаў шляхоў зносінаў:

  • Чыгуначныя. Беларуская чыгунка ахоплівала звыш 2100 паселішчаў краіны і прапаноўвала 4 лініі перавозак паяжджанаў: 1) гарадзкія — у межах сталіцы і абласных цэнтраў да станцыяў у гарадах-спадарожніках, 2) рэгіянальныя — у межах вобласьці і да бліжэйшага гораду абласнога падпарадкаваньня ў суседняй вобласьці, 3) міжрэгіянальныя — між сталіцай і абласнымі цэнтрамі ды між абласнымі цэнтрамі, 4) міжнародныя — між Беларусьсю і іньшымі краінамі. Паводле хуткасьці руху і працягласьці прыпынкаў рэгіянальныя і міжрэгіянальныя лініі падзялялі на 2 клясы: бізнэс і эканом. Квіткі на цягнік прадавалі он-лайн праз аплатную картку і электронныя грошы, па тэлефоне і ў касах на станцыях. Электронная рэгістрацыя дазваляла сесьці ў цягнік па пашпарце. Паездка міжрэгіянальнымі лініямі праз усю краіну ад Берасьця да Віцебска каштавала ад 13,8 рубля ($7-8) у пляцкарце і да 19,1 рубля ($11-12) у купэ. У Беларусі дзейнічала 20 буйных чыгуначных вакзалаў. На меншых станцыях працавалі білетныя касы і гандлёвыя кіёскі.
  • Аўтамабільныя. У кожным горадзе Беларусі дзейнічалі аўтавакзал і аўтастанцыя з заляй чаканьня, дзе прадавалі ежу і квіткі на прыгарадныя, міжгароднія і міжнародныя падарожжы. У Менску працавалі Цэнтральны аўтавакзал і Аўтазаводзкая ды Паўднёва-Заходняя аўтастанцыі, куды прыбывала большасьць міжнародных аўтобусаў. Квіткі на праезд у прыгарадных і міжгародніх аўтобусах перавозчыкаў Міністэрства транспарту і камунікацыяў Рэспублікі Беларусь прадавалі он-лайн за электронныя грошы. Большасьць аўтападарожжаў ажыцьцяўлялі прыватныя маршрутныя таксі на мікраўтобусах.
  • Паветраныя. Нацыянальны аэрапорт «Менск» прымаў палёты зь іншых краінаў. Лётнішчы абласных цэнтраў прымалі грузавыя і чартэрныя самалёты. Зь Берасьця, Гомеля і Горадні ладзілі палёты ў расейскі Калінінград.
  • Водныя. У Беларусі налічвалася 10 рачных партоў, што прымалі караблі праз 8 водных шляхоў: Дняпроўска-Бужанскі канал і 8 рэк — Дняпро, Бярэзіну, Сож, Прыпяць, Дзьвіну, Нёман і Мухавец. Улетку ладзіліся прагулкі на цеплаходах у 13 мясьцінах: Берасьці (Мухавец), Віцебску (Дзьвіна), Горадні (Нёман і Аўгустоўскі канал), Гомелі (Сож), Магілёве (Дняпро), Бабруйску (Бярэзіна), Мазыры і Пінску (Прыпяць), «Нарачанскім» (возера Нарач) і «Прыпяцкім» нацыянальных парках, нацпарку «Браслаўскія азёры» (возера Дрывяты), на Заслаўскім вадасховішчы (Менскае мора) і Выганашчанскім возеры (Івацэвіцкі раён). Па Аўгустоўскім канале хадзіў рачны трамвай. З Турава плывучая гасьцініца «Палесьсе» ладзіла 3-дзённыя рачныя круізы па Прыпяці.
  • Гарадзкія. У большасьці гарадоў краіны дзейнічаў грамадзкі транспарт: аўтобус — амаль ва ўсіх; тралейбус — у сталіцы, абласных цэнтрах і Бабруйску; трамвай — у сталіцы, Віцебску, Мазыры і Наваполацку; таксі і маршрутнае таксі — у Менску, абласных цэнтрах і іншых буйных гарадах; Менскі мэтрапалітэн. Квіткі на праезд прадавалі ў кіёску на прыпынку, кандуктары і кіроўцы. У сталіцы цана наземнага праезду складала 60 капеек, у мэтро — 65 капеек. У іншых гарадах Беларусі праезд быў таньнейшым. Шматразовыя праязныя білеты прадавалі на месяц, 15 і 10 дзён, у тым ліку на некалькі відаў перавозак[60].
  • Трубаправодныя. Улучалі 2861 км нафтаправодаў («Гомельтранснафта Дружба»), 1200 км нафтапрадуктаправодаў і 7,9 тыс. км газаправодаў пад кіраўніцтвам ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь» разам з 7 магістральнымі, зь якіх 2,9 тыс. км (37%) былі транзытнымі[61].

Адукацыя

Асноўны артыкул: Адукацыя ў Беларусі

Паводле 12-га артыкула Кодэксу Рэспублікі Беларусь «Аб адукацыі» 2011 году, асноўная адукацыя ўлучала 6 узроўняў: дашкольную, агульную сярэднюю, прафэсійна-тэхнічную, сярэднюю спэцыяльную, вышэйшую і пасьляўнівэрсытэцкую. Дадатковая асьвета падзялялася на 2 віды: для дзяцей і моладзі і для дарослых. Адмысловае навучаньне прызначалася для людзей з душэўнымі і цялеснымі парушэньнямі зь іх улікам і для іх выпраўленьня і ажыцьцяўлялася на дашкольным і агульным сярэднім узроўнях. Паводле 19-га артыкула Кодэксу, установы асьветы падзяляліся на 12 відаў: 1) дашкольнай адукацыі, 2) агульнай сярэдняй, 3) прафэсійна-тэхнічнай, 4) сярэдняй спэцыяльнай, 5) вышэйшай, 6) спэцыяльнай адукацыі, 7) дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, 8) дадатковай адукацыі дарослых, 9) выхаваўча-аздараўленчая ўстанова адукацыі, 10) сацыяльна-пэдадагічная, 11) спэцыяльная навучальна-выхаваўчая, 12) спэцыяльная лекавальна-выхаваўчая. 18 ліпеня 2011 году Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ухваліла Пастанову № 84 «Аб зацьвярджэньні Палажэньня аб савеце ўстановы адукацыі», паводле якога прадстаўнікі навучэнцаў утваралі 25% яго складу. Паводле 30-га артыкула Кодэксу, налічвалася 10 відаў навучэнцаў: выхаванец, вучань, курсант, студэнт, стажор, магістрант, слухач, асьпірант, сушукальнік і дактарант. Паводле 42-га артыкула, стыпэндыі падзяляліся на 8 відаў: навучальная, асьпіранцкая, сацыяльная, прэзыдэнцкая, спэцыяльная, імянная, пэрсанальная і кіраўнічая. У 59-м артыкуле прыдугледжвалася 3 спосабы дамовы на адукацыю: «на платнай аснове», «за кошт сродкаў рэспубліканскага (мясцовага) бюджэту» і «мэтава»[62]. На 2016 год 99,7% дарослага насельніцтва Беларусі (старэйшае за 18 гадоў) былі пісьменнымі. Ахоп базавай (9 клясаў), агульнай сярэдняй і прафэсійнай асьветай складаў 98% занятага насельніцтва краіны. У больш як 8000 установаў асьветы налічвалася звыш 3 млн навучэнцаў (1/3 насельніцтва) і каля 430 000 выкладнікаў, выхавальнікаў і настаўнікаў (7 навучэнцаў на 1). З 2002/2003 навучальнага году ўвялі 10-бальны парадак адзнакі ведаў замест 5-бальнага[63].

Агульная сярэдняя асьвета ўлучала 3 прыступкі: 1) пачатковая (1—4 клясы); 2) базавая (5—9 клясы); 3) сярэдняя (10—11 клясы). Абедзьве дзяржаўныя мовы (беларуская і расейская) зьяўляліся абавязкоымі для вывучэньня разам з адной замежнай. З 2015/2016 нав. г. на 3-й ступені агульнай сярэдняй асьветы (10—11 клясы) увялі профільнае навучаньне. У выніку з 1 верасьня 2015 г. у 1118 установах агульнай сярэдняй асьветы (36,8%) адчынілі 10-я профільныя клясы. Каля 29 000 вучняў 10-х клясаў (1/3) сталі вывучаць навучальныя прадметы на павышаным узроўні. У 2015/2016 навучальным годзе 958,8 тыс. вучняў навучаліся ў 3038 школах, у тым ліку ў 212 гімназіях (7%) і 29 агульнаадукацыйных ліцэях (1%) з асвойваньнем навучальнай праграмы на павышаным узроўні. Залічэньне ў ВНУ Беларусі ажыцьцяўлялі па конкурсе на аснове вынікаў цэнтралізаванага тэставаньня. Існавала 5 відаў ВНУ: клясычны ўнівэрсытэт, профільны ўнівэрсытэт, акадэмія, інстытут і вышэйшы каледж. У траўні 2015 году ўрад Беларусі стаў удзельнікам Балёнскага працэсу ў выглядзе Эўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі паводле Лісабонскага пагадненьня 1997 году «Аб прызнаньні кваліфікацыяў датычна вышэйшай адукацыі ў Эўрапейскім рэгіёне». На 2020 год у Беларусі налічалася 51 ВНУ[64]. У 2013/2014 нав.годзе было 430 тыс. студэнтаў. 85% моладзі атрымлівалі вышэйшую асьвету. 1,5% студэнтаў складалі магістранты[65]. У 2014/2015 нав.г. студэнты складалі 4% насельніцтва Беларусі, што было 4-м паказьнікам сярод краінаў сьвету. Палова студэнтаў атрымлівала вышэйшую асьвету завочна. У дзяржаўных ВНУ 53% студэнтаў навучаліся платна, 34% — за кошт бюджэтных сродкаў з наступнай 2-гадовай адпрацоўкай па разьмеркаваньні, 13% — праходзілі мэтавую падрыхтоўку за кошт сродкаў прадпрыемстваў-наймальнікаў, што прадугледжвала ў наступным больш працяглую адпрацоўку. Студэнты пераважна вывучалі зносіны, права, эканоміку і арганізацыю вытворчасьці (мэнэджмэнт). Да 95% студэнтаў прыватных ВНУ атрымлівалі грамадзка-гаспадарчую асьвету. ВНУ Беларусі рыхтавалі на 1-й ступені навучаньня (бакаляўр) па 382 спэцыяльнасьцях, па 2-й ступені (магістар) — па 331 спэцыяльнасьці[66]. Паводле 90-га артыкула Кодэксу «Аб адукацыі», «пры атрыманьні прафэсійна-тэхнічнай, сярэдняй спэцыяльнай і вышэйшай адукацыі вывучэньне беларускай мовы навучэнцамі … зьяўляецца абавязковым»[62]. Аднак прынамсі з 2006 году ўсе 43 дзяржаўныя і 9 прыватных ВНУ Беларусі былі расейскамоўнымі[67], акрамя беларускамоўнага патоку гістарычнага факультэту БДУ, дзе навучалася 0,1% студэнтаў краіны. У 2016/2017 нав.годзе па-беларуску навучалася 13,3% (128 600) школьнікаў[68].

Ахова здароўя

На канец 2016 году ў Беларусі было 41 517 занятых лекараў (0,4% насельніцтва) і 125 849 мэдсясьцёр (3:1 да лекараў). Налічвалася 636 лякарняў на 80 278 месцаў (0,8% насельніцтва), якія падзялялі на 5 відаў коек: 1) тэрапэўтычныя — 28,8% (23 094), 2) хірургічныя — 20,3% (16 309), 3) дзіцячыя — 9,8% (7887), 4) радзільныя — 6,5% (5225), 5) гінэкалягічныя — 4,7%% (3798). Працавала 2 311 паліклінік для дасрослых, зь іх 97 дыспансэраў, а таксама 408 дзіцячых паліклінік. Дзейнічала 2 099 фэльчарска-акушэрскіх і 836 фэльчарскіх пунктаў, 142 жаночых кансультацыяў. За 2016 год лекары правялі 133,613 млн прыёмаў, што склала па 14 прыёмаў на жыхара. У Беларусі прынялі 116 935 родаў, якія склалі 5,17% ад ліку плодных жанчынаў (у веку ад 15 да 49 гадоў). Таксама ўчынілі 27 467 спаронаў, што склалі 23,5% ад родаў. Сярод 7 911 002 (83,3% ад насельніцтва) улічаных выпадкаў захворваньняў 41,8% (3 306 201) выявілі ў дзяцей да 18 гадоў. У сярэднім на дзіця прыпала 1,8 хваробы за год. На хваробы органаў дыханьня прыпала звыш 52% (4 113 931) захваральнасьці насельніцтва. Пагатоў сярод дзяцей такія хваробы склалі 75,2% (2 487 546) выпадкаў. Таксама на інфэкцыі дыхальных шляхоў прыпала 3 324 873 выпадкі — 35% ад усяго насельніцтва, і 121% ад ліку дзяцей (2 227 432). За год налічылі 2 286 497 выпадкаў часовай непрацаздольнасьці праз хваробу, што склала 75% ад занятых. Зь іх на хваробы органаў дыханьня прыпала 45,7% выпадкаў. Агульная працягласьць непрацаздольнасьці праз хваробу склала 26 043 593 дзён або 11,4 дня ў сярэднім[69].

На 2020 год Нацыянальная акадэмія навук Беларусі ўлучала Аддзяленьне мэдычных навук, што налічвала 3 навукова-дасьледчыя ўстановы: УП «Інстытут біяхіміі біялягічна актыўных злучэньняў» у Горадні, «Інстытут радыябіялёгіі» ў Гомелі і «Інстытут фізыялёгіі»[70]. Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь мела ў падпарадкаваньні 16 навукова-практычных цэнтраў: 1) анкалёгіі і мэдыцынскай радыялёгіі (Лясны пасёлак, Менскі раён), 2) гігіены, 3) дзіцячай анкалёгіі (в. Бараўляны, Менскі раён), 4) дзіцячай хірургіі, 5) «Кардыялёгія», 6) «Маці і дзіця», 7) мэдыцынскай экспэртызы і рэабілітацыі (пас. Гарадзішча, Менскі раён), 8) мэдыцынскіх тэхналёгіяў, 9) нэўралёгіі і нэўрахірургіі, 10) отарыналярынгалёгіі, 11) псыхічнага здароўя, 12) пульманалёгіі і фтызіятрыі, 13) радыяцыйнай мэдыцыны і экалёгіі чалавека, 14) трансфузіялёгіі і мэдыцынскіх біятэхналёгіяў, 15) траўматалёгіі і артапэдыі, 16) эпідэміялёгіі і мікрабіялёгіі[71].

Узброеныя сілы

Асноўны артыкул: Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь

На 2020 год Узброеныя сілы Беларусі ўлучалі: 1) Сухапутныя войскі, 2) Вайскова-паветраныя сілы і войскі супрацьпаветранай абароны[72]. Генэральны штаб Узброеных сілаў Беларусі меў у непасрэдным падпарадкаваньні Сілы спэцыяльных апэрацыяў[73]. Сухапутныя войскі знаходзіліся ў падпарадкаваньні Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь і ўлучалі 2 апэратыўныя камандаваньні: Заходняе (Горадня) і Паўночна-Заходняе (Барысаў, Менская вобласьць)[74]. На люты 2018 году Ўзброеныя сілы Беларусі налічвалі 70 000 вайскоўцаў[75]. На 2020 год Сухапутныя войскі Беларусі лікам 29 600 чалавек мелі на ўзбраеньні: 469 асноўных баявых танкаў (400 Т-72), 1111 баявых машынаў пяхоты (875 БМП-2), 247 бронетранспартэраў (150 БТР-80), 434 самаходных артылерыйскіх установак (САУ; 198 2С1 «Гваздзік»), 228 палявых гарматаў (132 гаўбіцы 2А65), 234 рэактыўных сыстэмаў залпавага агню (РСЗА; 126 «Градаў»), 109 мінамётаў (61 2С12 «Сані»), 480 супрацьтанкавых ракетных комплексаў (СТРК), 14 зэнітных ракетных комплексаў (ЗРК) «Тор» і 96 апэратыўна-тактычных ракетных комплексаў (АТРК; 60 9К72 «Эльбрус»)[76]. Вайскова-паветраныя сілы і войскі супрацьпаветранае абароны Беларусі мелі на ўзбраеньні: 140 баявых самалётаў (70 Су-25), 10 транспартных (6 Ан-26) і 10 навучальных Л-39, 168 транспартных верталётаў (125 Мі-8), 50 ударных Мі-24 і 16 выведвальных Мі-24К і -Р, 2 дывізіёны ЗРК С-300, 4 дывізіёны С-200, 12 батарэяў ЗРК «Бук» і С-125. 22 жніўня 2016 году на ўзбраеньне 77-га дывізіёна 336-й рэактыўнай артылерыйскай брыгады ў Асіпавічах (Магілёўская вобласьць) паставілі 1-ю РСЗА «Палянэз»[77].

Замежная палітыка

Асноўны артыкул: Замежная палітыка Беларусі

Паводле 1-га артыкула Канстытуцыі 1994 году, Рэспубліка Беларусь самастойна ажыцьцяўляе замежную палітыку. Згодна з 18-м артыкулам «Рэспубліка Беларусь у сваёй замежнай палітыцы зыходзіць з прынцыпаў роўнасьці дзяржаваў, непрымяненьня сілы або пагрозы сілай, непарушнасьці межаў, мірнага ўрэгуляваньня спрэчак, неўмяшаньня ва ўнутраныя справы і іншых агульнапрызнаных прынцыпаў і нормаў міжнароднага права. Рэспубліка Беларусь ставіць за мэту зрабіць сваю тэрыторыю бязьядзернай зонай, а дзяржаву — нэўтральнай»[78]. 14 лістапада 2005 году А. Лукашэнка падпісаў Закон «Аб зацьвярджэньні Асноўных напрамкаў унутранай і замежнай палітыкі Рэспублікі Беларусь». Паводле 24-га артыкула Закону, «стратэгічнымі мэтамі замежнай палітыкі Рэспублікі Беларусь ёсьць: абарона дзяржаўнага сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Рэспублікі Беларусь; абарона правоў, свабодаў і законных зацікаўленасьцяў грамадзянаў, грамадзкіх і дзяржаўных зацікаўленасьцяў»[79]. На 2020 год грамадзяне Беларусі маглі бязьвізава выяжджаць у 44 краіны, у тым ліку ў сумежныя Расею і Ўкраіну. У Беларусь маглі бязьвізава прыяжджаць грамадзяне 23 краінаў, у тым ліку Расеі і Ўкраіны. Таксама грамадзяне 74 дзяржаваў прыбывалі ў Беларусь бязьвізава праз нацыянальны аэрапорт «Менск»[80].

У 2017 годзе ўрад Беларусі падтрымліваў дыпляматычныя дачыненьні са 177 дзяржавамі (з 212). На 2020 год дыпляматычныя прадстаўніцтвы Беларусі працавалі ў 57 дзяржавах. Амбасадары Беларусі мелі акрэдытацыю па сумяшчальніцтве ў яшчэ 52 дзяржавах. У Беларусі працавала 48 амбасадаў, 4 аддзяленьні амбасадаў, 3 гандлёвыя прадстаўніцтвы і 39 консульстваў замежных дзяржаваў. Міжнародныя арганізацыі мелі ў Беларусі 18 прадстаўніцтваў. Яшчэ 91 замежная амбасада ў Варшаве, Вільні, Кіеве і Маскве мела акрэдытацыю ў Беларусі па сумяшчальніцтве[81]. На 1 ліпеня 2019 году ўрад Беларусі ўдзельнічаў у 2566 двухбаковых і 1315 шматбаковых міжнародных дамовах[82]. У Беларусі адсутнічае наўпроставы выхад да адкрытага мора для непасрэдных зносінаў зь несумежнымі дзяржавамі. Таму ў замежнай палітыцы Беларусі павышанае значэньне маюць дачыненьні з 5 сумежнымі дзяржавамі, кожная зь якіх мае выхад да мора: Латвіяй, Летувой, Польшчай, Расеяй і Ўкраінай. Апасродкавана празь іх землі ўрад Беларусі ажыцьцяўляе стасункі з астатнімі дзяржавамі. На 2020 год урад Беларусі ўдзельнічаў у 10 міжурадавых арганізацыях Эўропы: Садружнасьць незалежных дзяржаваў (1991), Арганізацыя бясьпекі і супрацы ў Эўропе (Вена, Аўстрыя; 1992), Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця (Лёндан, Ангельшчына; 1992), Нарада энэргетычнай хартыі (Брусэль, Бэльгія; 1994), Цэнтральна-эўрапейская ініцыятыва (Трыест, Італія; 1996), Рада эўраатлянтычнага партнэрства (Брусэль, 1997), Саюзная дзяржава Беларусі і Расеі (2000), Арганізацыя Дамовы аб калектыўнай бясьпецы (Масква, Расея; 2003) і Эўразійскі эканамічны зьвяз (Масква, 2015). На сусьветным узроўні Беларусь была дзяржавай-удзельніцай 40 міжурадавых арганізацыяў, сярод якіх: Арганізацыя аб’яднаных нацыяў (Нью-Ёрк, ЗША; 1945), Сусьветны паштовы саюз (Бэрн, Швайцарыя; 1947), Міжнародны саюз электрасувязі (Жэнэва, Швайцарыя; 1947), Сусьветная мэтэаралягічная арганізацыя (Жэнэва, 1948), Міжнароднае бюро выставаў (Парыж, Францыя; 1951), Міжнародная арганізацыя працы (Жэнэва; 1954), Міжнароднае агенцтва атамнай энэргіі (Вена, 1957), Пастаянны трацейскі суд (Гаага, Нідэрлянды; 1962), Сусьветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасьці (Жэнэва, 1967), Сусьветны банк (Вашынгтон, ЗША; 1992), Міжнародны валютны фонд (Вашынгтон, 1992), Сусьветная арганізацыя здароўя (Жэнэва, Швайцарыя; 1992), Арганізацыя супрацы чыгунак (Варшава, Польшча; 1993), Сусьветная мытная арганізацыя (Брусэль, 1993), Міжнародная арганізацыя па стандартызацыі (Жэнэва, 1993), Міжнародная арганізацыя па цукры (Лёндан, 1993), Міжнародная электратэхнічная камісія (Жэнэва, 1993), Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі (Манрэаль, Канада; 1993), Сусьветная арганізацыя здароўя жывёлаў (Парыж, 1994), Міжпарлямэнцкі саюз (Парыж, 1995), Рух недалучэньня (Нью-Ёрк, 1998) і Міжнародная арганізацыя міграцыі (Жэнэва, 2005)[83].

Глядзіце таксама

Крыніцы

  1. ^ а б «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (на 1 студзеня 2010 г.)
  2. ^ а б Нас засталося 9,41 мільёна чалавек. Па выніках перапісу насельніцтва скарацілася на 41 тысячу NN.by
  3. ^ а б в Перепись населения 2009 г. Выходные регламентрые таблицы. Национальный состав населения, гражданство: население по национальности и родному языку (рас.)
  4. ^ а б Die Welt. Atlas & Almanach. Freitag & Berndt, 1999. (ням.)
  5. ^ Belarus. International Monetary Fund. Праверана 3 лістапада 2014 г.
  6. ^ БЭ. — Мн.: 2004 Т. 18. Кн. 2. С. 11.
  7. ^ Axell A. Russia’s Heroes, 1941-45. — Carroll & Graf Publishers, 2002. P. 247. ISBN 0-7867-1011-X.
  8. ^ Belarus’s election: What should the EU do about Belarus?, The Economist
  9. ^ Лукашэнка А. Г. (26.03.1998) Указ Президента Республики Беларусь N 157 О государственных праздниках, праздничных днях и памятных датах в Республике Беларусь (рас.)
  10. ^ 19 верасьня 1991 году, Радыё Свабода
  11. ^ Навумчык С. У праекце Канстытуцыі 1994 прыгадваліся ВКЛ і БНР, Радыё Свабода, 15 сакавіка 2020 г.
  12. ^ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей»
  13. ^ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 1996 Т. 3: Беларусы — Варанец. — С. 20—29.
  14. ^  Rauch, Georg von The Baltic States: Years of Independence – Estonia, Latvia, Lithuania, 1917–40. — C. Hurst & Co, 1974. — P. 100–102. — ISBN 0-903983-00-1
  15. ^ Żeligowski, Lucjan (1943) Zapomniane prawdy (пол.). F. Mildner & Sons.
  16. ^ 25 гадоў таму было аб'яўлена, што Язэп Пілсудскі — беларус (фота) (бел.)
  17. ^ Народная газета. — 1995. — 6 мая.
  18. ^ Найноўшая гісторыя беларускага парлямэнтарызму / В. Сіліцкі, П. Натчык, А. Зелімханаў [і інш.]. — Мн.: Аналітычны гурток, 2005. — С. 71.
  19. ^ Игнатищев, Р. Учись видеть ложь. — Мн. — Могилев, 1997. — С. 41.
  20. ^ Profile: Alexander Lukashenko. // BBC News
  21. ^ а б в Павал Каўрыга. Клімат // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2004. — Т. 18. Кн. 2: Рэспубліка Беларусь. — С. 40-43. — 760 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0295-4
  22. ^ Рэкі і азёры Беларусі // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 14 сакавіка 2013 г. Праверана 19 сакавіка 2013 г.
  23. ^ Канстанцін Карнялюк (9 лютага 2011) Мы тут душой чысьцеем. Газэта «Зямля і людзі». Праверана 25 студзеня 2013 г.
  24. ^ Лясы Беларусі // БелТА, 21 сакавіка 2013 г. Праверана 27 сакавіка 2013 г.
  25. ^ Сяргей Куркач. Каля 40 тысяч птушак маразоў не баяцца // Зьвязда : газэта. — 12 сакавіка 2011. — № 46 (26910). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
  26. ^ Лік і заработная плата работнікаў, затраты арганізацыяў Рэспублікі Беларусь на працоўную сілу ў 2018 годзе (c. 4) (рас.) // Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь, 24 траўня 2019 г. Праверана 14 студзеня 2020 г.
  27. ^ 2.6. Аб'ём прамысловай вытворчасьці паводле відаў гаспадарчай дзейнасьці // Прамысловасьць Рэспублікі Беларусь, 2019: статыстычны зборнік = Промышленность Республики Беларусь: статистический сборник / гал.рэд. Іна Мядзьведзева. — Менск: Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь, 2019. — С. 31-33. — 199 с. — 42 ас. — ISBN 978-985-7184-73-6
  28. ^ 6.2. Экспарт асноўных відаў тавараў // Прамысловасьць Рэспублікі Беларусь, 2019: статыстычны зборнік / гал.рэд. Іна Мядзьведзева. — Менск: Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь, 2019. — С. 154-155. — 199 с.
  29. ^ Зьнешні гандаль Рэспублікі Беларусь: статыстычны зборнік = Внешняя торговля Республики Беларусь: статистический сборник / гал.рэд. Іна Мядзьведзева. — Менск: Нацстаткам Беларусі, 2019. — С. 15, 19, 46, 207-211. — 212 с. — ISBN 978-985-7184-78-1
  30. ^ Топ-25 самых прибыльных и убыточных ОАО: калийщики увеличивают отрыв, крупнейшие машиностроители уходят в минус Tut.by
  31. ^ ВВП Беларуси в 2014 году — инфографика. // Дзелавая газэта
  32. ^ Государственный долг на 1 января 2015 г // Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь
  33. ^ История падения рубля на территории Беларуси. До наших дней. Tut.by
  34. ^ Девальвация. Хроника пикирующего рубля. Хартыя97
  35. ^ Население Беларуси прибавляет второй год подряд. // Naviny.by. (26 студзеня 2015).
  36. ^ Беларусь па колькасці насельніцтва займае 16-е месца ў Еўропе і 5-е — у СНД. // БелТА
  37. ^ Численность населения превышает 100 тыс. человек в 14 городах Беларуси. // БелТА
  38. ^ Дыяцэзіі // Рыма-Каталіцкі Касьцёл на Беларусі
  39. ^ У Беларусі жывуць 120 тысяч мусульман // Наша Ніва, 16 лістапада 2009 г.
  40. ^ Belarusian National Culture // Амбасада Беларусі ў ЗША
  41. ^ Old Belarusian Poetry // Virtual Guide to Belarus
  42. ^ Францішак Скарына // Беларусі гістарычны партал
  43. ^ Tereshkovich, Pavel; Robert J. Valliere (2001). «The Belarusian Road to Modernity». International Journal of Sociology. Belarus:Between the East and the West (I) 31 (3): 78-89.
  44. ^ Classical Music of Belarus. // BelarusGuide.com
  45. ^ Алесь Белы. Прадмова // Наша страва. — 2-е выд. — Менск: Логвінаў, 2010. — 288 с. — (Кнігарня «Наша Ніва»). — ISBN 978-985-6901-72-3
  46. ^ Усе рэстараны Менска, што дастаўляюць беларускую кухню (53) // ТАА «Мэнюбай», 2020 г. Праверана 16 студзеня 2020 г.
  47. ^ Усе рэстараны Менска, што дастаўляюць шавэрму (77) // ТАА «Мэнюбай», 2020 г. Праверана 16 студзеня 2020 г.
  48. ^ Усе рэстараны Менска, што дастаўляюць эўрапейскую кухню (70) // ТАА «Мэнюбай», 2020 г. Праверана 16 студзеня 2020 г.
  49. ^ Усе рэстараны Менска, што дастаўляюць піцу (69) // ТАА «Мэнюбай», 2020 г. Праверана 16 студзеня 2020 г.
  50. ^ Усе рэстараны Менска, што дастаўляюць бургеры і сэндвічы (69) // ТАА «Мэнюбай», 2020 г. Праверана 16 студзеня 2020 г.
  51. ^ Усе рэстараны Менска, што дастаўляюць дранікі і бліны (43) // ТАА «Мэнюбай», 2020 г. Праверана 16 студзеня 2020 г.
  52. ^ Усе рэстараны Менска, што дастаўляюць азіяцкую кухню (40) // ТАА «Мэнюбай», 2020 г. Праверана 16 студзеня 2020 г.
  53. ^ Усе рэстараны Менска, што дастаўляюць шашлык, грыль і кебаб (36) // ТАА «Мэнюбай», 2020 г. Праверана 16 студзеня 2020 г.
  54. ^ Усе рэстараны Менска, што дастаўляюць італьянскую кухню (32) // ТАА «Мэнюбай», 2020 г. Праверана 16 студзеня 2020 г.
  55. ^ Усе рэстараны Менска, што дастаўляюць пасту (30) // ТАА «Мэнюбай», 2020 г. Праверана 16 студзеня 2020 г.
  56. ^ Усе рэстараны Менска, што дастаўляюць сушы (26) // ТАА «Мэнюбай», 2020 г. Праверана 16 студзеня 2020 г.
  57. ^ а б в Справаздача аб тэхнічным стане сродкаў электрасувязі па стане на 1 студзеня 2019 г. (рас.) // Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, 2019 г. Праверана 17 студзеня 2020 г.
  58. ^ а б в Справаздача аб паслугах сувязі за 2018 год (рас.) // Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, 2019 г. Праверана 17 студзеня 2020 г.
  59. ^ Справаздача аб разьвіцьці сотавай рухомай электрасувязі за 4-ы квартал 2019 году (рас.) // Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Праверана 17 студзеня 2020 г.
  60. ^ Транспарт Беларусі // Belarus.by, 2020 г. Праверана 22 студзеня 2020 г.
  61. ^ Галіна дзейнасьці (рас.) // «Газпрам трансгаз Беларусь», 2020 г. Праверана 22 студзеня 2020 г.
  62. ^ а б А.Лукашэнка. Кодэкс Рэспублікі Беларусь «Аб адукацыі» ад 23 студзеня 2011 году № 243-З (рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 17 студзеня 2014 г. Праверана 19 студзеня 2020 г.
  63. ^ Школьная і дашкольная адукацыя // Прэс-служба прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, 2016 г. Праверана 19 студзеня 2020 г.
  64. ^ Адукацыя ў Беларусі // Belarus.by, 2017 г. Праверана 19 студзеня 2020 г.
  65. ^ Мікалай Анішчук. Прымусовыя людзі не прыдатныя да рэформаў // Новы час : газэта. — 25 ліпеня 2014. — № 29 (398). — С. 4. — ISSN 2218-2244.
  66. ^ Надзея Нікалаева. Балёнскі працэс: набыць новае і не страціць найлепшае // Зьвязда : газэта. — 12 траўня 2015. — № 87 (27945). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
  67. ^ Станіслаў Суднік, Тацяна Вабішчэвіч. Летапіс дзейнасьці грамадзкага аб'яднаньня «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны». 1989-2009 / рэд. Алег Трусаў. — Ліда: Наша слова, 2009. — С. 110. — 164 с. — 299 ас.
  68. ^ Ягор Марціновіч. Моўная катастрофа // Газэта «Наша ніва», 31 траўня 2017 г. Праверана 19 студзеня 2020 г.
  69. ^ Жанна Васілеўская. Сетка, кадры арганізацыяў аховы здароўя і захваральнасьць насельніцтва ў Рэспубліцы Беларусь за 2016 год (рас.) // Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь, 17 красавіка 2017 г. Праверана 21 студзеня 2020 г.
  70. ^ Аддзяленьне мэдыцынскіх навук // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, 2020 г. Праверана 21 студзеня 2020 г.
  71. ^ Падведамасныя арганізацыі // Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Праверана 21 студзеня 2020 г.
  72. ^ Структура Ўзброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь // Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Праверана 19 студзеня 2020 г.
  73. ^ Сілы спэцыяльных апэрацый // Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Праверана 19 студзеня 2020 г.
  74. ^ Сухапутныя войскі (прызначэньне) // Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Праверана 19 студзеня 2020 г.
  75. ^ Урачысты сход, прысьвечаны 100-годзьдзю Ўзброеных сілаў Беларусі // Прэс-служба прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, 22 лютага 2018 г. Праверана 19 студзеня 2020 г.
  76. ^ Сухапутныя войскі Беларусі (анг.) // Партал «Сусьветная бясьпека» (Александрыя, штат Вірджынія, ЗША), 2020 г. Праверана 19 студзеня 2020 г.
  77. ^ Эдуард Мартынюк. «Палянэз» прынята на ўзбраеньне беларускай арміі // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 22 жніўня 2016 г. Праверана 19 студзеня 2020 г.
  78. ^ Канстытуцыя 1994 году (са зьмяненьнямі і дапаўненьнямі) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 2018 г. Праверана 21 студзеня 2020 г.
  79. ^ А. Лукашэнка. Закон Рэспублікі Беларусь «Аб зацьвярджэньні Асноўных напрамкаў унутранай і замежнай палітыкі Рэспублікі Беларусь» ад 14 лістапада 2005 г. № 60-З (рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 10 чэрвеня 2015 г. Праверана 21 студзеня 2020 г.
  80. ^ Бязьвізавы рух // Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Праверана 21 студзеня 2020 г.
  81. ^ Замежная палітыка // Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Праверана 21 студзеня 2020 г.
  82. ^ Міжнароднае права // Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь, 1 ліпеня 2019 г. Праверана 21 студзеня 2020 г.
  83. ^ Беларусь і міжнародныя арганізацыі // Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Праверана 21 студзеня 2020 г.

Вонкавыя спасылкі

Беларусьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў