Перайсьці да зьместу

Міхал Вішнявецкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Міхал Карыбут Вішнявецкі»)
Міхал Карыбут Вішнявецкі
лац. Michał Karybut Višniaviecki
сьпіс вялікіх князёў літоўскіх
Міхал Вішнявецкі. Невядомы мастак, XVIII ст.
 Кароль польскі
19 чэрвеня 1669 — 10 лістапада 1673
Каранацыя 29 верасьня 1669
Папярэднік Ян Казімер
Наступнік Ян Сабескі
Вялікі князь літоўскі
19 чэрвеня 1669 — 10 лістапада 1673
Каранацыя 29 верасьня 1669
Папярэднік Ян Казімер
Наступнік Ян Сабескі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1640(1640), Белы Камень Валынскага ваяводзтва
Памёр 10 лістапада 1673 (33 гады), Львоў
Пахаваны
Дынастыя Карыбут Вішнявецкія
Жонка Элеанора Габсбург
Бацька Ярэмі Вішнявецкі
Маці Грызэльда з Замойскіх
Узнагароды
Ордэн Залатога руна рыцар ордэна Залатога руна
Подпіс
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Вішнявецкі.

Міха́л Кары́бут Вішняве́цкі (1640 — 10 лістапада 1673) — кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1669—1673).

Нарадзіўся 31 траўня 1640 году ў Вішнёве на Валыні (паводле іншых зьвестак, 31 ліпеня ў замку Алеска). Апошні прадстаўнік малодшай лініі магнацкага роду Вішнявецкіх гербу «Карыбут», сын Ярэмія, героя вайны з Б. Хмяльніцкім, і Грызэльды з Замойскіх. Асноўныя маёнткі роду знаходзіліся на Левабярэжнай Украіне і складалі цэлую лятыфундыю з 56 местаў, мястэчак і вёсак з насельніцтвам 288 тысячаў чалавек. Сталіцай яе было места Лубны (цяпер Палтаўская вобласьць). У афіцыйных дакумэнтах гэтае суцэльнае ўладаньне называлася «панствам», «дзяржавай»[7].

Навучаўся ў езуіцкай школе, пазьней, па стыпэндыі караля, — у Празе, а таксама ў Дрэздэне і Вене. Ведаў некалькі замежных моваў: францускую, нямецкую, італьянскую, турэцкую, татарскую і лацінскую.

У лістападзе 1663 узяў удзел у вайсковай кампаніі караля Яна Казімера на Ўкраіну супраць маскоўскіх войскаў. Камандаваў уласным палком пяхоты з 600 чалавек.

У 1668 кароль і вялікі князь Ян Казімер Ваза адмовіўся ад стальца. У часе выбараў новага караля прадстаўнікі ваяводзтваў і паветаў Вялікага Княства Літоўскага, нягледзячы на супраціў магнацкіх сем’яў Радзівілаў і Пацаў, выказаліся за кандыдатуру Міхала Вішнявецкага. 29 верасьня 1669 у Кракаве адбылася ўрачыстая каранацыя.

Унутраная і вонкавая палітыка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да абраньня Міхала Вішнявецкага варожа паставіліся магнацкія групоўкі, а прафранцуская партыя на чале з гетманам вялікім каронным Янам Сабескім перайшла ў адкрытую апазыцыю.

Істотна ўзмацніліся фэадальныя міжусобіцы (шляхецкія дэпутаты праз лібэрум вэта сарвалі 4 з 6 соймаў) і толькі напад Турэччыны ўвесну 1672 і захоп турэцкім войскам Камянца-Падольскага прадухілілі грамадзянскую вайну[8].

Туркі вымусілі караля ўкласьці ганебны Бучацкі мір (1672), паводле якога Падольле адыходзіла да Турэччыны. Але сойм Рэчы Паспалітай не зацьвердзіў мірнай дамовы, і вайна аднавілася. Па дарозе ў войска, якое зьбіралася каля Хаціна, Міхал Вішнявецкі памёр у Львове.

  1. ^ а б в г Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia rodu (пол.)Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 249. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
  2. ^ а б Michael Wisniowiecki // Encyclopædia Britannica (анг.)
  3. ^ а б Michał (Michał Tomasz Korybut Wiśniowiecki) // Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік (пол.)
  4. ^ а б Pas L. v. Michael Wisniowiecki // Genealogics (анг.) — 2003.
  5. ^ а б Michael Wiśniowiecki // Encyclopædia Britannica (анг.)
  6. ^ а б в Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia rodu (пол.)Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 289. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
  7. ^ Анатоль Грыцкевіч. Міхал Карыбут Вішнявецкі // Старонкі нашай мінуўшчыны. — Мн.: Кнігазбор, 2009.
  8. ^ Анатоль Грыцкевіч. Міхал Вішнявецкі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 317.