Павал I
Павал I | |
![]() | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 20 верасьня (1 кастрычніка) 1754[1][2], Санкт-Пецярбург, Расейская імпэрыя[3][1] |
Памёр | 12 (24) сакавіка 1801[1][2] (46 гадоў), Санкт-Пецярбург, Расейская імпэрыя[3] |
Пахаваны | Петрапаўлаўскі сабор |
Нашчадкі | Аляксандар I Раманаў[4], Канстанцін Паўлавіч, Мікалай I, Аляксандра Паўлаўна[5][6][7], Алена Паўлаўна, Марыя Паўлаўна, Кацярына Паўлаўна[8], Вольга Паўлаўна, Ганна Паўлаўна Раманава[9], Міхаіл Паўлавіч, Сямён Афанасьевіч Вялікі, Марфа Паўлаўна Мусінава-Юр’ева і unnamed child Romanov[d][10] |
Дынастыя | Гальштэйн-Готарп-Раманавы |
Сужэнец | Натальля Аляксееўна[1][11] і Марыя Фёдараўна[1][11] |
Бацька | Пётар III |
Маці | Кацярына II |
Узнагароды | |
Подпіс |
![]() |
Павал Пятровіч (1 кастрычніка [ст. ст. 20 верасьня] 1754, Санкт-Пецярбург, Расейская імпэрыя — 24 сакавіка [ст. ст. 12 сакавіка] 1801, Санкт-Пецярбург) — імпэратар Расейскай імпэрыі (1796—1801) з дынастыі Раманавых, сын Пятра III Фёдаравіча і Кацярыны II Аляксееўны.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Выхоўваўся ізалявана ад бацькоў пры двары сваёй бабулі Лізаветы, якая жадала зрабіць яго спадчыннікам замест Пятра III. Зь дзяцінства адрозьніваючыся слабым здароўем рос вельмі нэрвовым, уразьлівым і надмерна запальчывым, падазроным да навакольных яго людзям. З 1783 г. жыў у Гатчыне, дзе меў свой двор і невялікую армію. У 1794 г. Кацярына II вырашыла адхіліць свайго сына ад трона і перадаць яго старэйшаму ўнуку Аляксандру Паўлавічу, але сустрэла процідзеяньне з боку вышэйшых дзяржаўных саноўнікаў ды яе сьмерць 6 лістапада 1796 г. перашкодзіла гэтаму. У 1796 г. наведаў Койданаў. З гэтай нагоды ў сядзібным палацы магнатаў Радзівілаў быў дадзены ўрачысты абед.
Стаўшы імпэратарам пачаў з ломкі ўсіх парадкаў кацярынінскага праўленьня: пераймяноўваліся гарады, амніставаліся вязьні, у тым ліку удзельнікі паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі, скарачалася колькасьць губэрняў. Указам ад 12 сьнежня 1796 г. Полацкая і Магілёўская губэрні аб’ядноўваліся ў Беларускую з цэнтрам у Віцебску, а Віцебская і Слонімская ў Літоўскую з цэнтрам у Вільні. Пацьвердзіў кіраваньне і судаводзтва на былых землях ВКЛ на аснове Статуту ВКЛ 1588 году. З 1799 г. у Беларускай, Менскай ды Літоўскай губэрнях уводзілася пасада фіскалаў, якім ставілася ў абавязак «выведваць аб усялякіх злоўжываньнях улады і маўклівым уціску абывацеляў». Заканадаўча зацьвердзіў прынцып пераходу прастола па праве першародзтва па мужчынскай лініі. Праводзіў курс на ўзмацненьне рэжыму асабістай ўлады, а парадкі, заведзеныя ў Гатчыне, былі перанесеныя на ўсё расейскае войска. Асьцерагаючыся распаўсюджваньні ў Расеі ідэй Францускай рэвалюцыі забараніў выезд маладых людзей за мяжу на вучобу, быў цалкам забаронены імпарт кніг, ажна да нотаў, зачыненыя друкарні.
Быў прыхільнікам каталіцкай царквы і прыпыніў пачаты Кацярынай ІІ перавод уніятаў у праваслаўе ды нават прапанаваў рымскаму папу, зьневажанаму рэвалюцыянэрамі Францыі перасяліцца ў Расейскую імпэрыю. Даў прытулак у Расейскай імпэрыі Мальтыйскаму ордэну, прыняўшы статут Вялікага Магістра і пратэктары ордэна. Ордэнская сыстэма Расейскай імпэрыі ды Мальтыйскага Ордэна былі часткова інтэграваныя.
Зьнешняя палітыка адрозьнівалася непасьлядоўнасьцю. У 1798 г. Расейская імпэрыя ўвайшла ў антыфранцускую кааліцыю зь Вялікабрытаніяй, Аўстрыяй, Турэччынай, Каралеўствам абедзьвюх Сыцыліяў. Па патрабаваньні саюзьнікаў галоўнакамандуючым расейскімі войскамі быў прызначаны А. Сувораў. Аднак ужо ў кастрычніку 1798 г. Расея разарвала зьвяз з Аўстрыяй ды адклікала свае войскі з Эўропы. У 1800 г. заключыў пагадненьне з Н. Банапартам, якога пасьля перавароту 18 брумэра 1799 г. не лічыў больш рэвалюцыянэрам.
Быў двойчы жанаты. У 1773, не дасягнуўшы і 20 гадоў, ажаніўся на гесэн-дармштатскай прынцэсе Вільгельміне (у праваслаўі — Натальлі Аляксееўне), але праз тры гады яна памерла падчас родаў, і ў тым жа 1776 Павел ажаніўся другасна, на прынцэсе Сафіі-Дарацеі (у праваслаўі — Марыі Фёдараўне), ад якой меў 4 сыноў і 6 дачак, зь якіх імпэратарамі былі Аляксандар I ды Мікалай I.
Быў задушаны ва ўласнай спальні ў выніку палацавага перавароту, а да ўлады прыведзены ягоны сын Аляксандар I.
Незадоўга перад сваім забойствам паслаў войска Данское ў паход на Індыю, які быў адменены адразу пасьля ягонай сьмерці.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б в г д е ё ж з і к Павел I // Русский биографический словарь / под ред. А. А. Половцов — СПб.: 1902. — Т. 13. — С. 4–64.
- ^ а б в г д е Paul I. // Encyclopædia Britannica — 11 — NYC: 1911. — Vol. 20. — P. 957.
- ^ а б в г д е Павел I (российский император) // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ Г. Александр I // Энциклопедический лексикон — СПб.: 1835. — Т. 1. — С. 469–480.
- ^ С. Трубачев Александра Павловна // Русский биографический словарь — СПб.: 1896. — Т. 1. — С. 115–118.
- ^ Александра Павловна // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. I. — С. 373.
- ^ А. А. Кр. Александра Павловна // Энциклопедический лексикон — СПб.: 1835. — Т. 1. — С. 450.
- ^ Екатерина Павловна // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1894. — Т. XIа. — С. 576.
- ^ С. Тр. Анна Павловна // Русский биографический словарь — СПб.: 1900. — Т. 2. — С. 188–189.
- ^ Lundy D. R. The Peerage
- ^ а б Павел Петрович // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1897. — Т. XXIIа. — С. 549–552.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Павел І. // Беларуская савецкая энцыклапедыя. Т. VII. Мінск. 1973. С. 586—587.
- Пазняк С. Павел І. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 5. Мінск. 1999. С. 363.
- Павел І. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 11. Мінск. 2000. С. 463.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Менск: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Павал I — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Нарадзіліся 1 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1754 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Памерлі 24 сакавіка
- Памерлі ў 1801 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя ў Петрапаўлаўскім саборы
- Кавалеры ордэна Сьвятога Аляксандра Неўскага
- Кавалеры ордэна Чорнага арла
- Кавалеры ордэна Сьвятога апостала Андрэя Першазваннага
- Кавалеры ордэна Сьвятой Ганны
- Кавалеры ордэна Сэрафімаў
- Імпэратары Расеі
- Раманавы