Чырвона-зялёны сьцяг[6] (ЧЗ-сьцяг; рас. Красно-зеленый флаг, КЗ-флаг, флаг Белоруссии) — каляніяльны[6] сьцяг прарасейскагарэжыму Лукашэнкі[7][8], фактычна ўсталяваны ў якасьці афіцыйнага сьцяга Беларусі ўказам Лукашэнкі ад 12 чэрвеня 1995 году на падставе афіцыйна абвешчаных вынікаў рэфэрэндуму 14 траўня 1995 году, які адзначаўся неадпаведнасьцю Канстытуцыі і заканадаўству краіны, парушэньнем законаў і фальсыфікацыяй вынікаў галасаваньня[9]. Гэта палотнішча памерамі 1:2, падзеленае гарызантальна на чырвоную і зялёную палосы ў прапорцыі адпаведна 2:1. Уздоўж тронка разьмяшчаецца арнамэнт, чырвоны на белым фоне. Мадыфікацыя сьцяга БССР часоў кіраваньня Сталіна, распрацаванага мастаком Мікалаем Гусевым, ураджэнцам Уладзімерскай губэрніРасеі, які ў 1940 годзе стварыў плякат «Няхай жыве Сталінская Канстытуцыя перамогшага сацыялізму і сапраўднага дэмакратызму», а ў 1941—1944 гадох маляваў партрэты афіцэраў Нацысцкай Нямеччыны і яе кіраўніка Гітлера[10].
Прастакутнае чырвонае (пунцовае) палотнішча з залатымі літарамі ў верхнім куце ля тронка ССРБ або надпісам «Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь»
Прастакутнае чырвонае (пунцовае) палотнішча з залатымі літарамі ў верхнім куце ля тронка ССРБ або надпісам «Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь»[11]
Чырвонае або пунсовае палотнішча, у верхнім куце якога ля трока зьмяшчаюцца залатыя літары «БССР» або надпіс «Беларуская Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка»
1937—1951 гады
Чырвонае палотнішча памерамі 1:2 з выявай у яго верхнім куце, ля тронка залатых сярпа і молата і над імі — чырвонай пяціканцовай зоркі, аблямаванай залатым шлякам, а ўнізе сярпа і молата залатыя літары — БССР
1951—1991 гады
Палотнішча зь дзьвюх гарызантальна разьмешчаных палосаў: верхняй чырвонага колеру і ніжняй зялёнага колеру ў стасунку 2/3:1/3 з выявай у верхнім левым куце чырвонай паласы залатых сярпа і молата і над імі чырвонай пяціканцовай зоркі, аблямаванай залатым шлякам. Ля трока вэртыкальна разьмяшчаецца арнамэнт белага колеру на чырвоным полі, які складае 1/9 даўжыні сьцяга
Палотнішча памерамі 1:2, з трох роўных гарызантальных палосаў — дзьвюх белых і адной чырвонай між імі
1995—2012 гады
Палотнішча памерамі 1:2, падзеленае гарызантальна на чырвоную і зялёную палосы ў прапорцыі адпаведна 2:1. Уздоўж тронка разьмяшчаецца арнамэнт, чырвоны на белым фоне.
з 2012 году
Палотнішча памерамі 1:2, падзеленае гарызантальна на чырвоную і зялёную палосы ў прапорцыі адпаведна 2:1. Уздоўж тронка разьмяшчаецца арнамэнт, чырвоны на белым фоне.
^У назьве сьцяга ўжываецца адметная скарочаная форма прыметніка (бел-), якая ёсьць адзнакай высокага (паэтычнага) стылю. Таксама сустракаецца азначэньне сьцяга з звычайнай поўнай формай прыметніка — бела-чырвона-белы сьцяг. Тым часам скарот БЧБ, на думку мовазнаўцы Вінцука Вячоркі, у гутарковай мове лепей замяняць на наш сьцяг.
^Басаў А., Куркоў І. Флагі Беларусі ўчора і сёння / Пер. А. Найдовіч. — Менск: Полымя, 1994. С. 21.
^Басаў А., Куркоў І. Флагі Беларусі ўчора і сёння / Пер. А. Найдовіч. — Менск: Полымя, 1994. С. 23.
Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі ласка, выберыце той, які Вас цікавіць. Калі вы патрапілі сюды зь іншай старонкі Вікіпэдыі, калі ласка, вярнецеся і выпраўце спасылку на патрэбную.