Дваістасьць сымболікі Беларусі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Дваістасьць сымболікі Беларусі — унікальная беларуская грамадзка-праўная зьява, якая характарызуецца падзелам сымболікі Беларусі на нацыянальную (неафіцыйную) і дзяржаўную (афіцыйную). Такі падзел адбыўся па рэфэрэндуме 1995 году і выкліканы ў першую чаргу яго юрыдычнымі супярэчнасьцямі.

Супярэчнасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Неадпаведнасьць Канстытуцыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Згодна з артыкулам 148 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь не дазвалялася зьмяняць або дапаўняць Канстытуцыю на працягу апошніх шасьці месяцаў паўнамоцтваў парлямэнту[a].

Неадпаведнасьць заканадаўству[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • У адпаведнасьці з «Законам аб усенародным галасаваньні (рэфэрэндуме)» на ўсенароднае галасаваньне забаранялася выносіць пытаньні, што «парушаюць неад’емнае права народа Рэспублікі Беларусь на дзяржаўныя гарантыі існаваньня беларускай нацыянальнай культуры і мовы» (артыкул 3).

Першы пункт плебісцыту фармуляваўся так: «Ці згодны Вы з наданьнем расейскай мове роўнага стутусу з беларускай?». На той час у юрыдычнай практыцы Беларусі існаваў прэцэдэнт: ініцыятыўнай групе грамадзянаў з Народнага руху Беларусі ўвосень 1994 году было адмоўлена ў правядзеньні рэфэрэндуму з аналягічным пытаньнем менавіта на падставе дадзенга артыкула «Закону аб усенародным галасаваньні (рэфэрэндуме)». Заява гэтай групы аб ініцыяваньні рэфэрэндуму была разгледжаная ў шасьці парлямэнцкіх камісіях і ў Міністэрстве юстыцыі. Усе яны, як паведамлялася ў друку, «зрабілі прыблізна аднолькавую матывіроўку адмовы ў правядзеньні рэфэрэндуму». Грунтуючыся на атрыманых заключэньнях і спасылаючыся на артыкул 3 «Закону аб усенародным галасаваньні (рэфэрэндуме)», Цэнтральная камісія па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў растлумачыла падаўцам заявы, што пытаньне аб наданьні расейскай мове дзяржаўнага статусу «прама забаронена заканадаўствам рэспублікі»[1].

  • Пры ўтварэньні камісіяў па рэфэрэндуме былі парушаныя нормы артыкулаў 18 і 20 «Закону аб усенародным галасаваньні (рэфэрэндуме)», ў частцы спосабу фармаваньня камісіяў[2].

Іншыя праўныя супярэчнасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Прызначэньне рэфэрэндуму адбылася з парушэньнем рэглямэнту Вярхоўнага Савету[3].
  • На вядзеньне агітацыі супраць вынесеных на рэфэрэндум прапановаў накладаліся істотныя абмежаваньні[3].
  • Мелі месца зафіксаваныя назіральнікамі фальсыфікацыі на ўчастках беспасярэдне 14 траўня[3].
  • Парлямэнцкая асамблея АБСЭ зрабіла выснову, што парлямэнцкія выбары і рэфэрэндум ў Беларусі не адпавядалі ўсім міжнародным нормам свабоднага і справядлівага галасаваньня. Адзначаўся кантроль з боку ўрада за СМІ (што прыводзіла да недахопу або скажэньня інфармацыі), умяшаньне выканаўчай ўлады ў выбарчы працэс, падаўленьне дзейнасьці палітычных партыяў і інш. Заяву наконт выбараў і рэфэрэндуму ў Беларусі зрабіў Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША, у якой выказвалася шкадаваньне з нагоды таго, «якім чынам і ў якой абстаноўцы кіраўніцтва Беларусі правяло выбары і рэфэрэндум»[4].

Сутнасьць падзелу сымболікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыведзеныя вышэй супярэчнасьці сталі прычынай таго, что частка грамадзкіх і палітычных рухаў Беларусі не прызналі вынікаў рэфэрэндуму, назваўшы яго незаконным, антынацыянальным і антыбеларускім.

Ад гэтага часу беларуская дзяржаўная сымболіка падзяляецца на нацыянальныя сымбалі, якія зьяўляюцца дзяржаўнымі de iure:

і на цяперашнія de facto дзяржаўныя сымбалі:

Праявы такога падзелу выяўляюцца перш за ўсё пры правядзеньні беларускіх спартовых, палітычных, культурных і іншых імпрэзаў па-за межамі Беларусі[b].

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Паўнамоцтвы Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня сканчаліся толькі праз 30 дзён па правядзеньні Рэфэрэндуму
  2. ^ У Беларусі нацыянальная сымболіка кваліфікуецца як не зарэгістраваня, у адпаведнасьці зь дзейнымі законамі забараняецца ўсякае публічнае выкарыстаньне не зарэгістраванай сымболікі

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Усенародны рэферэндум не адбудзецца // Народная газета, 22—24 кастрычніка 1994 г.
  2. ^ Запрудзкі С. Грамадзкае сьцьвярджэньне беларускай мовы і парушэньні правоў беларускамоўных людзей // Аняменне. З кронікі знішчэння беларускай мовы. — Вільня: Gudas, 2000. ISBN 998-6951-82-7.
  3. ^ а б в Навумчык С. Парушэньні ў часе рэфэрэндуму — 1995 // Радыё Свабода, 14 траўня 2009 г.
  4. ^ Парламентские выборы в Беларуси; Заявление госдепартамента США по поводу выборов и референдума в Республике Беларусь // Белорусская деловая газета, 22 траўня 1995 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]