Беларускае тэлеграфнае агенцтва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Беларускае тэлеграфнае агенцтва
Тып унітарнае прадпрыемства
Заснаваная 7 сакавіка 1931 (87 гадоў таму)
Разьмяшчэньне Менск, вул. Кірава, д. 26
Ключавыя фігуры Ірына Акуловіч
Прадукцыя навіны
Лік супрацоўнікаў 150 (2003)
Матчына кампанія Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Даччыныя кампаніі часопіс «Беларуская думка»
Афіцыйны сайт blr.belta.by

«Беларускае тэлеграфнае агенцтва» («БелТА») — урадавае інфармацыйнае агенцтва Беларусі. Мае аддзяленьні ва ўсіх абласьцях Беларусі, а таксама ў Маскве, Кіеве, Варшаве і Вільні.

Прадукты і паслугі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агенцтва штодзень выпускае 140 тэкставых паведамленьняў і 15 фатаздымкаў. Стужка навінаў пастаўляецца безупынна і налічвае 30 старонак за месяц. Штодня рассылаюцца анонсы падзеяў дня, штопятніцу — анонсы падзеяў тыдня. Таксама выпускаюцца штодзённыя весьнікі «Беларусь» (14 старонак на месяц) і «Беларуская эканоміка» (30 паведамленьняў за дзень), штотыднёвікі «Аўтавесьнік», «Інфармацыйныя тэхналёгіі ў Беларусі» (па 15 паведамленьняў) і «Менск афіцыйны», штомесячны каляндар (30 старонак).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заснавана 7 сакавіка 1931 году ў Менску. У 1992—1995 гадох мела назоў «Беларускае інфармацыйнае агенцтва» («Белінфарм»)[1]. За савецкім часам падпарадкоўвалася Тэлеграфнаму агенцтву Савецкага Саюзу (ТАСС). У 1999 годзе БелТА запусьціла свой першы сайт, які на 2015 году меў штомесяц больш за 1,5 млн унікальных наведнікаў[2]. На 20 сьнежня 2003 году мела больш за 150 супрацоўнікаў[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Беларуская энцыклапедыя / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя, 1996. — Т. 2. — С. 402. — 408 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0061-7
  2. ^ БелТА абнавіла свой сайт // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 20 ліпеня 2015 г. Праверана 21 ліпеня 2015 г.
  3. ^ Сяргей Протас. БелТА: хутка, дакладна, цікава і карысна // Зьвязда : газэта. — 20 сьнежня 2003. — № 321-322. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]