Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі — гэта падзел тэрыторыі Рэспубілікі Беларусь на пэўныя часткі ў мэтах эфэктыўнай арганізацыі дзяржаўнага кіраваньня і мясцовага самакіраваньня.

Цяперашні адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі фактычна застаўся з часоў Беларускай ССР. Адміністрацыйна-тэрытарыльныя адзінкі маюць савецкія небеларускія афіцыйныя назвы, з гэтай прычыны прапануецца вярнуць традыцыйныя ад часоў Вялікага Княства Літоўскага назвы — ваяводзтвы (замест вобласьцяў), паветы (замест раёнаў) і староствы (замест сельсаветаў)[1]. З улікам таго, што наяўны падзел забясьпечвае моцную цэнтралізацыю і адміністрацыйна-палітычны кантроль над мясцовай ўладай з боку цэнтральных ворганаў улады, дзеля зьмяншэньня цэнтралізацыі, адміністрацыйнай і бюджэтнай нагрузкі выказваюцца прапановы павялічыць колькасьць адзінак самакіраваньня першага ўзроўню (ваяводзтваў)[2].

Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя і тэрытарыяльныя адзінкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі Беларусі зьяўляюцца тэрыторыі, у тэрытарыяльных межах каторых ствараюцца і дзейнічаюць мясцовыя саветы дэпутатаў, выканаўчыя і распарадчыя органы.

Тэрыторыя Рэспублікі Беларусь падзяляецца на тэрыторыю сталіцы і тэрыторыі абласьцей. Тэрыторыя вобласьці падзяляецца на тэрыторыю раёнаў і гарадоў абласнога падпарадкаваньня. Тэрыторыя раёну падзяляецца на тэрыторыю сельсаветаў, пасёлкаў і гарадоў раённага падпарадкаваньня.

Тэрыторыі населеных пунктаў, якія не зьяўляюцца адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі, і якія ўваходзяць разам зь іншымі тэрыторыямі ў прасторавыя межы сельсаветаў, складаюць іх тэрыторыю.

Тэрытарыяльнымі адзінкамі Беларусі зьяўляюцца населеныя пункты, у якіх не ствараюцца мясцовыя саветы дэпутатаў, выканаўчыя і распарадчыя органы, а таксама тэрыторыі адмысловага рэжыму выкарыстаньня (запаведнікі, нацыянальныя паркі, заказьнікі, тэрыторыі памятнікаў прыроды, тэрыторыі нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасьцяў і зоны іх аховы, тэрыторыі абарончага прызначэньня і інш.).

Улік і рэгістрацыя адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак Беларусі ажыцьцяўляецца ў адзіным рэестры як складовай часткі Дзяржаўнага зямельнага кадастру.

Падзел тэрыторыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падзел краіны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэрытарыяльна Беларусь падзяляецца на тэрыторыі 6 вобласьцяў і тэрыторыю сталіцы — гораду Менск:

Нумар [a] Герб Вобласьць Плошча (km²) Насельніцтва Сталіца
#1 Берасьцейская вобласьць 32786,44 1 384 476 Берасьце
#2 Віцебская вобласьць 40051,34 1 180 202 Віцебск
#3 Гомельская вобласьць 40371,36 1 415 749 Гомель
#4 Гарадзенская вобласьць 25126,98 1 043 681 Горадня
#5 Менская вобласьць 39849,00 1 426 525 Менск
#6 Магілёўская вобласьць 29067,62 1 058 746 Магілёў
#7 Менск 353,00 2 020 600 Менск
Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь 207596,76 9 413 446
  1. ^ Коды 1-7, пазначаныя на нумарах аўтамабіляў, азначаюць адпаведную адміністрацыйна-тэрытарыяльнаю адзінку, дзе гэты аўтамабіль зарэгістраваны.

Падзел вобласьцяў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэрыторыя вобласьці падзяляецца на тэрыторыі раёнаў і гарадоў абласнога падпарадкаваньня. На 1 студзеня 2009 году колькасьць раёнаў складала 118[3], зь якіх 16 раёнаў знаходзіліся ў Берасьцейскай вобласьці, 21 — у Віцебскай, 17 — у Гарадзенскай, 21 — у Гомельскай, 22 — у Менскай, 21 — у Магілёўскай.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]