Паўночная Ірляндыя
| Паўночная Ірляндыя | |
| анг. Northern Ireland, ірл. Tuaisceart Éireann, ольст.-шатл. Norlin Airlann | |
Сьцяг | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Вялікабрытанія |
| Статус | краіна Вялікабрытаніі |
| Уваходзіць у | Ірляндыя |
| Адміністрацыйны цэнтар | Бэлфаст |
| Улучае | 6 графстваў, 26 акругаў |
| Найбольшы горад | Бэлфаст |
| Дата ўтварэньня | 3 траўня 1921 |
| Афіцыйныя мовы | ангельская (прэцэдэнтнае выкарыстаньне), ірляндзкая, ольстэрска-шатляндзкая (афіцыйна прызнаныя мовы меншасьці) |
| Насельніцтва (2014) | 1 837 938[1] |
| Шчыльнасьць | 131 чал./км² |
| Плошча | 13 843 км² |
| Месцазнаходжаньне Паўночнай Ірляндыі | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC+0, Europe/Belfast, UTC+1 |
| Код ISO 3166-2 | GB-NIR |
| | |
Паўночная Ірля́ндыя (па-ангельску: Northern Ireland, па-ірляндзку: Tuaisceart Eireann, ольстэрск.-шатл. Norlin Airlann) — адміністрацыйна-палітычная частка Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірляндыі, разьмешчаная ў паўночна-ўсходняй частцы востраву Ірляндыя. Адміністрацыйны цэнтар і найбуйнейшы горад — Бэлфаст. Адміністрацыйна падзеленая (з 1975) на 6 графстваў (па-ангельску: counties).
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У цэнтральнай частцы разьмешчанае возера Лох-Ёй, найбуйнейшае ў Вялікабрытаніі (392 км²). Другая па велічыні сыстэма азёраў — Верхняе й Ніжняе Лох-Эрн на паўднёвым захадзе Паўночнай Ірляндыі. Паміж гэтымі азёрамі знаходзіцца раўнінная частка Паўночнай Ірляндыі, а паўночны ўсход, паўднёвы ўсход і захад яе тэрыторыі займаюць горы. Найвышэйшы пункт Паўночнай Ірляндыі — Сьліў-Донард па-ангельску: Slieve Donard у гарах Морн (вышыня 848 м).
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Адміністрацыйна Паўночная Ірляндыя падзеленая на 6 графстваў і 26 акругаў. Востраў Ірляндыя лічыцца падзеленым на чатыры гістарычныя рэгіёны — Ольстэр, Манстэр, Лейнстэр і Конахт. Шэсць графстваў Паўночнай Ірляндыі ўваходзяць у склад Ольстэру. Тры графствы Ольстэру — Донэгал, Каван і Монаган — уваходзяць у склад Рэспублікі Ірляндыя. У публіцыстыцы тэрміны Ольстэр і Паўночная Ірляндыя часта ўзаемна атаясамліваюцца, што, аднак, не адпавядае рэчаіснасьці, бо некалькі графстваў гістарычнага Ольстэру ўваходзяць у склад Ірляндыі — такім чынам, Ольстэр зьяўляецца падзеленым між Ірляндыяй і Паўночнай Ірляндыяй, якая ўваходзіць у склад Вялікабрытаніі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |

