Сьвяцілавічы (Гомельская вобласьць)
Сьвяцілавічы | |
трансьліт. Śviacilavičy | |
![]() | |
Першыя згадкі: | 1565 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Веткаўскі |
Сельсавет: | Сьвяцілавіцкі |
Вышыня: | 134 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 822 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2330 |
Паштовы індэкс: | 247140 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°47′39″ пн. ш. 31°19′5″ у. д. / 52.79417° пн. ш. 31.31806° у. д.Каардынаты: 52°47′39″ пн. ш. 31°19′5″ у. д. / 52.79417° пн. ш. 31.31806° у. д. |
Сьвяцілавічы на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Сьвяцілавічы | |
![]() |
Сьвяці́лавічы[1] — вёска ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласьці, на правым беразе ракі Бесядзь, за 30 км на паўночны ўсход ад Веткі, 52 км ад чыгуначнай станцыі Гомель, на аўтадарозе Ветка — Чачэрск (Р30). Сьвяцілавічы ўваходзяць у склад і зьяўляюцца цэнтрам сельсавету. 822 жыхары (2010).
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Першая дакумэнтальная згадка датычыць 1565 году, калі вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў прывілеем пустое сяльцо Сьвяцілавічы, у якім «люди того сельца сего лета все в поветрие вымерли» баярыну чачэрскаму Ільлю Іванавічу. У 1625 годзе ягоныя ўнукі Тымафей, Фёдар і Іван Шэлюты атрымалі ад караля і вялікага князя Жыгімонта Вазы пацьвярджальны прывілей на Сьвяцілавічы. У 1638—1641 гадах з Тымафеем і Фёдарам Шэлютамі судзіліся Яраш, Рыгор і Крыштаф Падвінскія, з-за права валоданьня Сьвяцілавічамі. Каралеўскі суд прызнаў, што Падвінскія ня слушна пазывалі Шэлютаў-Сьвецілоўскіх аб праве валоданьня.
У 1684 годзе Якуб Шэлюта з жонкаю Барбараю з Праздома-Келчэўскіх, разам з сынам Яўхімам, прадаў сваю частку Сьвяцілавічаў Пятру Язерскаму за 2100 злотых лічбы літоўскай. У 1725 годзе Емяльлян, Лаўрэнці, Андрэй, Пётар, Ізідар, Ермалай і Ціхан Шэлюты прадалі агарод у Сьвяцілавічах Васілю Язерскаму. Ад Язерскіх частка зямлі перайшла да Шклярэвічаў і іншых. Гэтыя продажы справакавалі ў далейшым доўгія судовыя працэсы за права валоданьня землямі ў Сьвяцілавічах паміж Шэлютамі, якія ў канцы 18 стагодзьдзя сталі называць сябе Вяроўкінымі-Шэлютамі, і Язерскімі.
З 1774 году Вяроўкіны-Шэлюты ўзнавілі працэс пра права валоданьня Сьвяцілавічамі, які цягнуўся да 1817 году, калі было вырашана, што ўсе часткі маёнтка Сьвяцілавічы, якія перайшлі ў іншыя рукі, мусяць быць вернутыя Вяроўкіным-Шэлютам, бо маёнтак быў дадзены на ленным праве і землі не маглі быць прададзеныя альбо перададзеныя ў пабочныя рукі. Пакупнікам, калі змогуць даказаць сваё права на куплю, дазволена адшукваць свае прэтэнзіі ўзаконеным шляхам.
У канцы 18 стагодзьдзя ў Сьвяцілавічах, акрамя Вяроўкіных-Шэлютаў, жылі гэткія шляхецкія сем’і: Драбышэўскія, Ляванды, Маліноўскія, Чапліцы, Шклярэвічы, Шэлякі, Язерскія.
У 19 стагодзьдзі землі Сьвяцілавіч былі падзеленыя сярод шматлікіх прадстаўнікоў роду Вяроўкіных-Шэлютаў, а пасьля скасаваньня прыгоннага права большая частка зямлі перайшла да сялянаў. У 1911—1914 гадах найбольшымі кавалкамі зямлі валодалі: Васіль Рыгоравіч (120 дзес.), Мікалай Паўлавіч (82 дзес.) і Антон Дзяменьцьевіч (112 дзес.) Вяроўкіны-Шэлюты.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная прыналежнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1565 годзе вёска ў тракце староства Чачэрскага Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага, пазьней проста ў складзе Рэчыцкага павету.
Пасьля Першага падзелу Рэчы Паспалітай апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі. У 1772—1778 гадах у Рагачоўскай правінцыі Магілёўскай губэрні. У 1778—1796 гадах у Рагачоўскім павеце Магілёўскага намесьніцва. У 1796—1801 гадах у Рагачоўскім павеце Беларускай губэрні. У 1801—1917 гадах у Рагачоўскім павеце Магілёўскай губэрні.
У 1917—1919 гадах у прыфрантавой паласе расейска-нямецкага фронту, у падпарадкаваньні вайсковых уладаў Заходняга фронту РСФСР, у Заходняй вобласьці (Заходняй камуны) РСФСР.
У 1919—1926 гадах у Гомельскім павеце Гомельскай губэрні РСФСР.
У 1926 годзе ў выніку Трэцяга ўзбуйненьня БССР тэрыторыя разам са Сьвяцілавічамі перададзеная са складу РСФСР у склад БССР.
У 1926—1927 гадах цэнтар Сьвяцілавіцкага раёну Гомельскай акругі. У 1927—1930 гадах у Веткаўскім раёне Гомельскай акругі. З 1935 — цэнтар Сьвяцілавіцкага раёну. У 1938—1956 гадах цэнтар Сьвяцілавіцкага раёну Гомельскай вобласьці, з 1956 году ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласьці.
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 20 стагодзьдзе: 1999 год — 1074 жыхары; 2000 год — 1042 жыхары
- 21 стагодзьдзе: 2006 год — больш за 1000 жыхароў; 2008 год — 980 жыхароў; 2010 год — 822 жыхары
Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пасьля катастрофы на Чарнобыльскай атамнай станцыі Сьвяцілавічы знаходзяцца ў зоне высокага радыяцыйнага забруджаньня.
Два лясьніцтвы. Прадпрыемства электрасетак. Філія раённай сельгасхіміі. Філія раённага дарожна-рамонтнага будаўнічага ўпраўленьня. Філія Веткаўскага водаканалу. Аптэка. Бальніца. Аддзяленьне сувязі.
Адукацыя і культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дзіцячы садок. Сярэдняя школа. Дом культуры.
Інфармацыя для турыстаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Помнікі гісторыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Каля Сьвяцілавіч на беразе Бесядзі знойдзены найбольш старажытныя прылады працы мусьцьерскага тыпу.
- Гарадзішча зарубінецкай культуры.
- Брацкая магіла чырвоных партызанаў і вайскоўцаў расстраляных нямецкімі акупантамі ў жніўні 1918 году.
- Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 111