Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура НС РБ
Папярэднік Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь
Дата ўтварэньня 28 лістапада 1996 (21 год таму)
Тып дзьвюхпалатны
Юрыдычны статус парлямэнт
Месцазнаходжаньне Менск, Беларусь
Старшыня Савету Рэспублікі Анатоль Рубінаў
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Андрэйчанка
Бюджэт 25 814 мільёнаў рублёў[1] (2010 год; 8623 тысячы $[2])

Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь — найвышэйшы заканадаўчы орган Беларусі, утвораны 28 лістапада 1996 году[3]. Утвораны пасьля разгону Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13 скліканьня. Складаецца зь дзьвюх палат — Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.

Склад Палаты прадстаўнікоў — 110 дэпутатаў. Абраньне дэпутатаў ажыцьцяўляецца на аснове ўсеагульнага, вольнага, роўнага, прамога выбарчага права пры таемным галасаваньні.

Будынак Палаты прадстаўнікоў на вуліцы Савецкай у Менску

Савет Рэспублікі зьяўляецца палатай тэрытарыяльнага прадстаўніцтва. Ад кожнай вобласьці і гораду Менску абіраюцца на пасяджэньнях дэпутатаў мясцовых Саветаў па восем чальцоў Савету Рэспублікі. У дадатак да іх, восем чальцоў Савета Рэспублікі прызначаюцца Прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь.

У Нацыянальную групу Рэспублікі Беларусь у Міжпарлямэнцкім саюзе ўваходзяць у поўным складзе ўсе дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і ўсе сябры Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[4].

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

31 студзеня 1997 г. А.Лукашэнка выдаў распараджэньне аб утварэньні Сакратарыята Нацыянальнага сходу. Яго ўзначаліў дэпутат Вярхоўнага Савета 13-га скліканьня Віктар Кучынскі, які займаўся ліквідацыяй Вярхоўнага Савета і яго Сакратарыята. Штат Сакратарыята Нац.сходу вырас да 362 супрацоўнікаў параўнальна з 324 у Сакратарыяце Вярхоўнага Савета. 12 лютага 1997 г. Лукашэнка сваім Указам скасаваў тое распараджэньне і ўтварыў 2 асобныя сакратарыяты для Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў, то бок для кожнай палаты Нацыянальнага сходу. Ініцыятарам падзелу было кіраўніцтва Савета Рэспублікі. 18 лютага 1997 г. абедзьве палаты Нац.сходу падмацавалі адпаведны Ўказ Лукашэнкі сваімі рашэньнямі. У выніку Сакратарыят Савета Рэспублікі склаў 80 супрацоўнікаў, Палаты прадстаўнікоў — 150[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2010 год(рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 сьнежня 2010). Праверана 30 красавіка 2011 г.
  2. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэднегадавое цаны (2993,74) набыцьця даляра. Праверана 30 красавіка 2011 г.
  3. ^ Сяргей Шупа. На хвалі Свабоды: Год 1996 // Радыё «Свабода», 2 траўня 2014 г. Праверана 2 траўня 2014 г.
  4. ^ Нацыянальная група Рэспублікі Беларусь у Міжпарламенцкім саюзе
  5. ^ Валер Каліноўскі. Сакратарыят парлямэнта падзяліўся надвое // Зьвязда : газэта. — 20 лютага 1997. — № 35-36 (23136-23137). — С. 5. — ISSN 1990-763x.