Хадкевічы
Хадкевічы лац. Chadkievičy | |
Герб Касьцеша | |
Краіна паходжаньня | Вялікае Княства Літоўскае |
---|---|
Прызнаныя ў | Вялікае Княства Літоўскае |
Хадкевічы — шляхецкі род гербу Касьцеша, асобныя выхадцы карысталіся гербам Грыф зь мечам; у XVI стагодзьдзі ўвайшоў у лік магнатаў Вялікага Княства Літоўскага.
Валодалі маёнткамі на тэрыторыя сучаснай Беларусі ў Гарадзенскім павеце (Бераставіца, Рось), Наваградзкім павеце (Мыш), Аршанскім павеце (Шклоў, Быхаў); на тэрыторыі сучаснай Польшчы на Падляшшы (Заблудаў, Супрасьля, Дайліды(pl)).
Зьбіралі бібліятэкі, архівы[1].
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы вядомы з роду — баярын Ходар (Ходзька), які ў 1434 годзе разам зь іншымі падпісаў акт уніі Вялікага Княства Літоўскага з Каралеўствам Польскім.
Існавала тры галіны роду: Бераставіцкая, Быхаўская і Супрасьлеўская. У 1555 годзе сярэдняя галіна роду атрымала графскі тытул Сьвятой Рымскай імпэрыі, які ў 1568 годзе вялікі князь Жыгімонт Аўгуст вызнаў у Вялікім Княстве Літоўскім. Ян Геранімавіч і ягоны сын Ян Караль, «графы на Быхаве, Шклове і Мышы», былі гетманамі ВКЛ і адміністратарамі Інфлянтаў, таму ўжывалі ў сваіх гербах інфлянцкага грыфа. Бераставіцкая лінія згасла ў 1578 годзе, па згасаньні сярэдняй галіны (Быхаўскай) ў 1626 годзе тытул перайшоў да малодшай галіны, выхадцы зь якой перасяліліся ў Супрасьлю і Млынаў (Валынь).
У другой палове XVI стагодзьдзя перайшлі з праваслаўя ў кальвінізм, а потым у каталіцтва.
У Радзівіліядзе Яна Радвана Хадкевічы (разам з Радзівіламі і Глябовічамі) упамінаюцца як ліцьвіны: «…мужныя браты з роду Хадкевічаў, <…> абодва — надзея ліцьвінаў» (лац. …Chodchevicio de sanguine creti Magnanimi fratres, <…> spes geminae Litavum)[2].
Найбольш вядомыя з роду
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Аляксандар Хадкевіч (1457—1549) — маршалак вялікі літоўскі, пачынальнік узвышэньня роду
- Рыгор Хадкевіч (каля 1513—1572) — гетман вялікі літоўскі
- Ян Хадкевіч (каля 1537—1579) — маршалак вялікі літоўскі
- Ян Караль Хадкевіч (1560—1621) — гетман вялікі літоўскі і ваявода віленскі
- Крыштап Хадкевіч (?—1652) — ваявода віленскі
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Геранім Хадкевіч
-
Ганна Сяняўская (з Хадкевічаў)
-
Соф’я Хадкевіч (з Радзівілаў)
-
Соф’я Хадкевіч (зь Мялецкіх)
-
Соф’я Хадкевіч, пазьней Дарагастайская (з Радзівілаў)
-
Ганна Хадкевіч (з Астроскіх)
-
Людвіка Хадкевіч (з Жавускіх)
-
Альжбета Радзівіл (з Хадкевічаў)
-
Разалія Любамірская (з Хадкевічаў)
Іканаграфія роду Хадкевічаў у наш час захоўваецца ў зборах Аўстрыі, Беларусі, Летувы, Польшчы, Расеі, Украіны.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Грыцкевіч А. Хадкевічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 709.
- ^ Короткий В. «Литва», «Русь», «литвин», «русин» в памятниках литературы Великого Княжества Литовского XVI—XVII веков // Bibliotheca archivi lithuanici. — № 7. — Vilnius: Lietuvių kalbos institutas, 2009. C. 187—196.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0