Іван Луцкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Іван Луцкевіч
Ян Герман Луцкевіч
Ivan Lutskevich.jpg
Дата нараджэньня 28 траўня (9 чэрвеня) 1881
Месца нараджэньня Flag of the Russian Empire (black-yellow-white).svg Шаўлі, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 20 жніўня 1919(1919-08-20) (38 гадоў)
Месца сьмерці Сьцяг Польшчы Закапанэ, Польшча
Прычына сьмерці сухоты
Месца пахаваньня Могілкі Росы
Грамадзянства Расейская імпэрыя
Альма-матэр Мінская мужчынская гімназія[d]
Занятак публіцыст і палітык
Бацька Ян Баляслаў Луцкевіч
Ян Герман Луцкевіч
Ivan Lutskevich.jpg
Herb Nowina.PNG
герб «Навіна»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 28 траўня 1881
Шаўлі, Ковенская губэрня, Расейская імпэрыя
Памёр 20 жніўня 1919
Закапанэ, Малапольскае ваяводзтва
Пахаваны Могілкі Росы
Род Луцкевічы
Бацькі Ян Баляслаў
Зоф’я Эмерыкава з Лычкоўскіх
Рэлігія рыма-каталік
Дзейнасьць публіцыст і палітык

Іва́н Луцке́віч, Ян Герман Луцкевіч гербу «Навіна» (9 чэрвеня 1881, Шаўлі Ковенскай губэрні, Расейская імпэрыя — 20 жніўня 1919, Закапанэ, Польшча; псэўданімы: Ян Міхальчык; Нашанівец; Шчасны; Palissander Нев.) — беларускі палітычны і грамадзкі дзяяч, публіцыст, археоляг. Пачынальнік беларускага нацыянальнага руху. Брат Антона Луцкевіча.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 9 чэрвеня [ст. ст. 28 траўня] 1881 году ў сям’і ўдзельніка паўстаньня Кастуся Каліноўскага, змагара за Рэч Паспалітую Абодвух Народаў.

У 1890 годзе пачаў вучобу ў Лібаўскай гімназіі, у 1897—1902 гадах — у Менскай гімназіі. У 1905 годзе скончыў юрыдычны факультэт Пецярбурскага ўнівэрсытэта, адначасова ў 1902 годзе — маскоўскі Археалягічны інстытут.

У 1903 годзе быў адным з заснавальнікаў Беларускай рэвалюцыйнай грамады (пазьней — Беларуская сацыялістычная грамада). За палітычную дзейнасьць у 1903 годзе трапіў у астрог. У 1904—1905 гадах працягваў вучобу ў Венскім унівэрсытэце.

Актыўна ўдзельнічаў у рэвалюцыйных падзеях 1905 году ў Менску. Пад пагрозай арышту выехаў у пачатку 1906 году ў Вільню, дзе да 1908 году знаходзіўся на нелегальным становішчы.

Паводле яго ініцыятывы былі выдадзеныя беларускія газэты «Наша доля» і «Наша Ніва», створаныя кнігавыдавецкія суполкі «Наша хата» (1908) і Беларускае выдавецкае таварыства (1913), а ў 1916—1918 выходзіла газэта «Гоман». У 1916—1920 гадах зь яго ініцыятывы ў Вільні адкрываецца Беларускі клюб, вакол якога гуртуецца аматарская драматычная дружына пад кіраўніцтвам Францішка Аляхновіча. У 1919 годзе паводле ініцыятывы Івана Луцкевіча ў Вільні адбылося адкрыцьцё першай беларускай гімназіі, дзе ён выкладаў краязнаўства і беларусазнаўства.

Цяжка хварэў на сухоты. Каханая Юліяна Мэнке ў 1919 годзе змагла завезьці яго на курорт у польскае Закапанэ, але было ўжо позна. Памёр у Закапаным (Польшча).[1][2] Магілу Івана Луцкевіча выкрасьлілі з рэестраў прыблізна ў 1963. Прах Івана Луцкевіча, прывезены з Польшчы ў 1991, быў перазахаваны на віленскіх могілках Росы.

Палітычная дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Іван Луцкевіч — змагар за незалежную Беларусь. Быў адным зь першых, хто зразумеў неабходнасьць дзяржаўнай незалежнасьці Бацькаўшчыны і разам з братам Антонам стаў ініцыятарам абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.

Выступаў за аднаўленьне на Беларусі царкоўнай уніі дзеля паяднаньня рэлігійнага і грамадзка-палітычнага рухаў у адзіным нацыянальна-адраджэнскім працэсе.

Навуковая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтар навукова-публіцыстычных прац па гісторыі, мастацтве, кніжнай культуры Беларусі. Аўтар аповесьці «Дым і попел» — апісаньня знойдзенай ім рукапіснай кнігі беларускіх татараў «Аль-Кітаб» — помніку старабеларускай літаратуры XVI ст., пісаны арабскай графікай.

У калекцыях Івана Луцкевіча былі рэдкія экспанаты, якія пазьней сталі асновай створанага ў 1921 року першага Беларускага нацыянальнага музэю ў Вільні.

Ушанаваньне памяці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падчас другой сусьветнай вайны восеньню 1941 году вуліца Янкі Купалы ў Менску была перайменавана ў гонар Івана Луцкевіча. Вуліца насіла гэтую назву да вызваленьня Менску ў 1944 годзе ад нямецкіх захопнікаў.

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Iwan Łuckiewič. (Niekralog) / Francišak Alachnovič // Bielaruskaje Žyćcio : часопіс. — Vilnia: 5 červienia 1919. — № 11. — С. 1,2.
  2. ^ Магіла Івана Луцкевіча ў Закапанэ. / Францішак Аляхновіч // Беларускае жыцьцё : часопіс. — Вільня: 21 кастрычніка 1919. — № 18. — С. 1.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]