Заходняя Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Заходняя Беларусь
Агульныя зьвесткі
Краіна Польшча Польшча
Статус гістарычная вобласць[d]
Уваходзіць у Беларусь
Найбуйнейшыя гарады
Дата ўтварэньня 1921
Дата скасаваньня 1939
Афіцыйныя мовы польская
Нацыянальны склад
  • беларусы — 47,6%
  • палякі — 36%
Заходняя Беларусь (жоўты колер) бязь Віленшчыны на мапе БССР 1940 году
Заходняя Беларусь на мапе
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Захо́дняя Белару́сь — неафіцыйная назва беларускіх земляў, якія ў выніку польска-савецкай вайны, Рыскай дамовы 1921 году і далучэньня ў 1922 годзе Сярэдняй Літвы апынуліся ў складзе Польскай Рэспублікі.

Назва ўжывалася ў процівагу ўсходняй частцы беларускага абшару — Савецкай Беларусі (БССР).

На тэрыторыі Заходняй Беларусі былі створаныя Беластоцкае, Віленскае, Наваградзкае і Палескае ваяводзтвы. Сталіцай Заходняй Беларусі лічылася Вільня.

Паводле зьвестак перапісу 1921 року ў Заходняй Беларусі налічвалася каля 1 млн этнічных беларусаў. Аднак гісторыі лічаць гэтую лічбу заніжанаю і ацэньваюць колькасьць беларусаў у 1,8 млн — 47,6% усяго насельніцтва[1].

Пасьля выбараў 1930 дзеля беларускіх прадстаўнікоў у польскім Сойме скарацілася. На пачатку 30-х рокаў польскі ўрад пачаў праводзіць палітыку асіміляцыі нацыянальных і рэлігійных меншасьцяў (палянізацыя). У 1938 ва ўсходняй Польшчы каля 100 праваслаўных храмаў былі зруйнаваныя альбо перададзеныя пад юрысдыкцыю рыма-каталіцкай царквы.

Польскія ўлады праводзілі палітыку дыскрымінацыі беларускай мовы, зачынялі беларускія школы. Адбываўся перасьлед беларускіх палітычных дзеячоў, у адказ на што беларускі палітычны рух у Заходняй Беларусі пераходзіў на ўсё больш радыкальныя пазыцыі, усё больш сымпатызаваў СССР і інфільтраваўся савецкімі агентамі.

У выніку нападу СССР на Польшчу Заходняя Беларусь апынулася пад савецкай адміністрацыяй. Віленскі край зь Вільняй быў перададзены Летуве, а рэшта земляў 2 лістапада 1939 году была ўключана ў склад БССР.

У канцы Другой Сусьветнай Вайны паводле пагадненьня паміж савецкім і польскім урадамі 1945 году Беласточчына перададзеная Польшчы, у складзе якой было адноўлена Беластоцкае ваяводзтва. У 1999 ў Польшчы ўведзены новы адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел, згодна зь якім Беластоцкае ваяводзтва скасаванае й увайшло ў склад Падляскага ваяводзтва з цэнтрам у Беластоку.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Marek Wierzbicki. Stosunki polsko-białoruskie pod okupacją sowiecką, 1939—1941 (пол.) // Białoruskie Zeszyty Historyczne. — Białystok: 2003. — № 20.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]