Рэкі Беларусі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Беларусь багатая на паверхневыя воды, у краіне налічваецца каля 20 800 рэк. Большасьць рэк невялікія, 42 ракі маюць даўжыню ад 100 да 500 кілямэтраў:

Назва Агульная даўжыня, км На тэрыторыі Беларусі, км
Дняпро 2145 690
Дзьвіна 1020 328
Нёман 937 459
Заходні Буг 831 169
Прыпяць 761 495
Сож 648 493
Бярэзіна 613 613
Вяльля 510 276
Пціч 421 421
Шчара 325 325
Сьвіслач 297 297

Суднаходныя рэкі: Бярэзіна, Дзьвіна, Дняпро, Нёман, Прыпяць, Сож і іншыя.

Каналы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рачную сетку дапаўняюць штучныя каналы: Агінскі, Аўгустоўскі, Бярэзінскі, Дняпроўска-Бужанскі.

На Дняпроўска-Бужанскім канале ажыцьцяўляецца суднаходзтва, астатнія каналы транспартнага значэньня ня маюць. У 1971 годзе пабудавана Вялейска-Менская водная сыстэма, даўжынёй каля 120 кілямэтраў. У раёнах масавага асушэньня зямель пракладзеныя мэліярацыйныя каналы.