Аляксандар Лукашэнка
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Лукашэнка.
Аляксандар Лукашэнка лац. Alaksandar Łukašenka | |
Прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь (статус аспрэчваўся ў 2020 годзе) | |
---|---|
20 ліпеня 1994 — цяперашні час | |
Прэм’ер-міністар: |
Вячаслаў Кебіч Міхаіл Чыгір Сяргей Лінг Уладзімер Ярмошын Генадзь Навіцкі Сяргей Сідорскі Міхаіл Мясьніковіч Андрэй Кабякоў Сяргей Румас Раман Галоўчанка |
Папярэднік: | пасада заснаваная |
Дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня | |
4 сакавіка 1990 — 20 ліпеня 1994 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
30 жніўня 1954[1][2][3][…] (70 гадоў) Копысь, Аршанскі раён, Віцебская вобласьць, Беларуская ССР, СССР |
Партыя: | КПСС (1979—1991) |
Сужэнец: | жонка Галіна Лукашэнка (з 1975 году) |
Дзеці: | Віктар, Дзьмітры, Мікалай |
Бацька: | Рыгор |
Маці: | Кацярына Трафімаўна Лукашэнка (1924—2015) |
Адукацыя: | Магілёўскі пэдагагічны інстытут (1975), Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (1985) |
Узнагароды: | Міжнародная прэмія імя Шолахава (1997)[6] |
Алякса́ндар Рыго́равіч Лукашэ́нка (нар. 30 жніўня 1954 году, Копысь, Аршанскі раён, Віцебская вобласьць, цяпер Беларусь) — дзяржаўны дзяяч Беларусі, які стаў першым прэзыдэнтам краіны ў 1994 годзе.
На пасадзе прэзыдэнта стаў прарасейскім[7] аўтарытарным кіраўніком Беларусі, які ўтрымлівае ўладу шляхам фальсыфікацыі выбараў[8] і тэрору беларусаў[9] пры фінансавай[10], вайсковай[11] і інфармацыйнай[12] падтрымцы Расеі[13].
Пасьля інаўгурацыі 2020 году ягоны статус прэзыдэнта Беларусі стаў аспрэчвацца[14]. Галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Беларусі, старшыня Рады бясьпекі[15]. Фактычна займае пасаду прэзыдэнта краіны (з 1994 году) больш за ўсіх астатніх кіраўнікоў Эўропы (апроч манархаў). Да сваёй кар’еры ў якасьці палітыка працаваў дырэктарам саўгасу й быў палітруком у савецкім войску[16].
У сярэдзіне 90-х гадоў ХХ ст. усталяваў у краіне аўтарытарны рэжым[17][18][19], які выявіўся забойствамі й масавымі катаваньнямі беларусаў у час здушэньньня масавых пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году[20]. 17 красавіка 2021 году ФСБ Расеі заявіла, што дапамагло прадухіліць зрынаньне рэжыму Лукашэнкі «паводле адпрацаванага сцэнару „каляровых рэвалюцыяў“ з прыцягненьнем мясцовых і ўкраінскіх нацыяналістаў»[21]. 21 красавіка кіраўнік Расеі Ўладзімер Пуцін згадаў пра Беларусь у кантэксьце нібыта прадухіленай з удзелам ФСБ спробы зрынаньня рэжыму Лукашэнкі як пра кантраляваную Расеяй тэрыторыю, на якой Расея будзе вызначаць, што ёсьць дзяржаўным пераваротам, а што — не[22].
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле імя па бацьку пра паходжаньне па мячы вядома толькі асабістае імя бацькі — Рыгор, бо прозьвішча Лукашэнка ад маці (дзявоцкае). Маці Кацярына Трафімаўна Лукашэнка нарадзілася ў 1924 г. у вёсцы Александрыя (Шклоўскі раён, Беларуская ССР, СССР; цяпер Магілёўская вобласьць, Беларусь). Вырасла на хутары побач у сям’і з 6 дзецьмі. Дзед па маці Трафім Іванавіч Лукашэнка (1868—1939) нарадзіўся й вырас на хутары Панурка (Варонеская воласьць, Глухаўскі павет, Чарнігаўская губэрня, Расейская імпэрыя; цяпер Шосткінскі раён, Сумская вобласьць, Украіна) у сям’і рэестровага казака Івана Лукашэнкі. Бабуля па маці памерла ў 1955 годзе[23].
Раньнія гады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 30 жніўня 1954 г. у мястэчку Копысь (Аршанскі раён, Віцебская вобласьць, Беларуская ССР, СССР; цяпер Беларусь) у беднай сялянскай сям’і. Паводле словаў А. Лукашэнкі нарадзіўся 31 жніўня[24][25]. Старэйшае дзіця ў маці памерла да яго нараджэньня. З 1957 г. выхоўваўся ў вёсцы Александрыя (Шклоўскі раён, Магілёўская вобласьць) бяз бацькі[26]. Маці працавала даяркай на фэрме. Падчас навучаньня ў Александрыйскай сярэдняй школе займаўся музыкай па клясе баяна[27].
У 1971—1975, падчас студэнцтва, быў сакратаром Камуністычнага саюзу моладзі ў Сярэдняй школе №1 гораду Шклова. У 1975 годзе Аляксандар Лукашэнка скончыў Магілёўскі пэдагагічны інстытут паводле спэцыяльнасьці «настаўнік гісторыі й грамадазнаўства», у 1985 — Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (Горкі, Магілёўская вобласьць) паводле спэцыяльнасьці «эканаміст — арганізатар сельскагаспадарчае вытворчасьці».
З 1975 па 1977 год служыў у памежных войсках КДБ СССР, быў інструктарам палітычнага аддзелу вайсковае часткі 2187 Заходняе памежнае акругі ў Берасьці.
З 1977 па 1978 гады ён займаў пасаду сакратара камітэту Камуністычнага саюзу моладзі Дзяржхарчгандлю ў Магілёве. Адначасна займаў пасаду інструктара Кастрычніцкага раённага выканаўчага камітэту Магілёва[27]. У 1978—1980 гадох працаваў сакратаром раённага таварыства «Веды» ў Шклове.
У 1980—1982 гадох зноў служыў у войску намесьнікам камандзіра роты па палітычнай часьці ў в/ч 04104 (Магілёўская вобласьць).
Пасьля зыходу з войску ў 1982 Лукашэнка стаў намесьнікам дырэктара саўгасу «Ударнік» Шклоўскага раёну. У 1983—1985 гадох быў намесьнікам дырэктара камбінату будаўнічых матэрыялаў у Шклове. У 1985—1987 гадох — сакратар партыйнага камітэту калгасу імя Леніна Шклоўскага раёну. У 33 гады ўзначаліў саўгас «Гарадзец» Шклоўскага раёну (Магілёўская вобласьць), якім кіраваў у 1987—1994 гадах[28].
Пачатак палітычнай кар’еры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1989 годзе балятаваўся на выбарах народных дэпутатаў СССР, але прайграў у другім туры Вячаславу Кебічу з розьніцай у 1% галасоў.
У 1990 годзе быў абраны народным дэпутатам Вярхоўнага Савету Беларускай ССР 12-га скліканьня, дзе стаў чальцом канстытуцыйнай камісіі[29]. Стварыў фракцыю «Камуністы за дэмакратыю», якая выступала за захаваньне СССР у дэмакратычнай форме. Пасьля падзеяў 13 студзеня 1991 году ў Вільні, дзе ад рук савецкіх вайскоўцаў генэрала Ўсхопчыка загінула 13 мірных жыхароў, што бралі ўдзел у дэманстрацыях пратэсту супраць савецкай акупацыі Летувы, Лукашэнка разам зь іншымі дэпутатамі Вярхоўнага Савету БССР выяжджаў на месца здарэньня дзеля збору фактаў.
Лічылася, што Лукашэнка быў адзіным дэпутатам беларускага парлямэнту, што прагаласаваў супраць ратыфікацыі Белавескіх пагадненьняў, аднак было высьветлена, што гэтым чалавекам быў Валеры Ціхіня, які потым стаў старшынём Канстытуцыйнага Суду Беларусі. Існуе міт, што нібыта А. Лукашэнка ўласнаручна ўносіў у залю пасяджэньняў Вярхоўнага Савету бел-чырвона-белы сьцяг і пэўны час намагаўся далучыцца да фракцыі Беларускага Народнага Фронту, куды яго так і не прынялі, але гэта не адпавядае рэчаіснасьці, бо дакладна вядома, што родны сьцяг у залю ўнесла дэпутатка ВС БССР, сябра Партыі БНФ Галіна Сямдзянава[30].
Заваяваўшы сваёй рыторыкай рэпутацыю апантанага барацьбіта за справядлівасьць, у чэрвені 1993 году быў абраны старшынём часовай камісіі Вярхоўнага Савету па барацьбе з карупцыяй[28], створанай для вывучэньня дзейнасьці камэрцыйных структураў пры ўладзе. У гэтай сваёй якасьці Лукашэнка абвінаваціў у карупцыі шэраг сябраў кабінэту Кебіча, а самога В. Кебіча назваў галавой «прамаскоўскае мафіі». 1 красавіка 1994 году «камісія Лукашэнкі» была ліквідаваная як «выканаўшая задачу па дасьледаваньні».
У пачатку 1994 году была прынятая новая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Паводле яе ў ліпені таго году адбыліся прэзыдэнцкія выбары, на якія выставілі свае кандыдатуры шэсьць палітыкаў. Аляксандар Лукашэнка ўдзельнічаў у выбарах як незалежны кандыдат, базуючыся на папулісцкай праграме ў духу лёзунгаў барацьбы з карупцыяй, павышэньня заработкаў і інтэграцыі з Расеяй. Лукашэнка публічна заяўляў у сваіх прамовах і інтэрвію: «Я ў Маскву на каленях папаўзу». Скандальным эпізодам перадвыбарчае кампаніі Лукашэнкі быў замах на яго жыцьцё. Калі па факце замаху была ўзбуджаная крымінальная справа, сьледчыя адзначылі разыходжаньне вынікаў балістычнай экспэртызы й экспэртызы адтулінаў у аўтамабілі «Мэрсэдэс» з паказаньнямі Аляксандра Лукашэнкі і Віктара Шэймана, якія быццам знаходзіліся ў аўтамабілі падчас інцыдэнту. Справа была прыпыненая. З прыходам да ўлады Лукашэнкі яна не была ўзноўленая.
Сярод іншых кандыдатаў былі Станіслаў Шушкевіч, Зянон Пазьняк і прэм’ер-міністар Беларусі Вячаслаў Кебіч, які лічыўся фаварытам. У першым туры Лукашэнка атрымаў 44,82% галасоў. За Кебіча прагаласавалі 17,33% выбарцаў, 12,8% прагаласавалі за Пазьняка, а 10% прагаласавалі за Шушкевіча. Лукашэнка быў падтрыманы шэрагам палітыкаў з дэмакратычнага стану: (Анатолем Лябедзькам, Віктарам Ганчаром). Пазьней яны тлумачылі, што бачылі ў Лукашэнку супрацьвагу постсавецкае намэнклятуры ў асобе Кебіча і будучы інструмэнт правядзеньня рэформаў. Другі тур адбыўся 10 ліпеня, на ім А. Лукашэнка канчаткова перамог, атрымаўшы 80,1% галасоў. Напярэдадні другога туру ў час тэледэбатаў з Кебічам Лукашэнка начапіў на пінжак значок з выявай бел-чырвона-белага сьцяга (хоць раней у часе выбарчай прэзыдэнцкай кампаніі насіў чырвона-зялёны дэпутацкі значак БССР), тым часам апанэнт выступаў без значка[31].
Першы прэзыдэнцкі тэрмін (1994—2001)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Перамога Лукашэнкі была нечаканасьцю для многіх у Беларусі і за мяжою, зважаючы на ягоную маладосьць і недасьведчанасьць. 22 ліпеня 1994 году Аляксандар Лукашэнка падпісаў Указ № 1 «Аб прызначэньні прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь», якім стаў Міхаіл Чыгір. Разам зь ім Вярхоўны Савет Беларусі зацьвердзіў 4-х ягоных намесьнікаў. Таксама 22 ліпеня падпісаў Указ № 2 аб стварэньні Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі, першым кіраўніком якой прызначыў Леаніда Сініцына. 4 жніўня 1994 году зацьвердзіў Указ № 19 «Аб стварэньні Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь», першым кіраўніком якога стаў Іван Ціцянкоў. 5 жніўня падпісаў Указ № 24 пра Палажэньне аб Радзе бясьпекі Рэспублікі Беларусь, згодна зь якім увёў у яе склад кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта і дзяржаўнага сакратара Рады бясьпекі Віктара Шэймана замест старшыні Вярхоўнага Савета і старшыні камісіі Вярхоўнага Савета па нацыянальнай бясьпецы[32].
Эканамічная палітыка: вяртаньне да камандна-адміністрацыйнай сыстэмы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Да прыходу Лукашэнкі да ўлады вельмі малыя рэформы былі праведзеныя ў Беларусі. На сярэдзіну 1994 году былі прыватызаваныя толькі 2% эканомікі Беларусі. Каляпс савецкае каманднае эканомікі, ад якой Беларусь моцна залежала, прывёў у 1994 годзе да зьніжэньня прамысловае вытворчасьці на 50% у параўнаньні з 1991 годам. Беларусь перажывала эканамічны крыз. Лукашэнка пачаў актыўна прымаць меры дзеля «стабілізацыі» эканомікі: былі ўдвая падвышаныя заработкі бюджэтнікаў, уведзены дзяржаўны кантроль за коштамі і адмененыя тыя нешматлікія рынкавыя рэформы, якія былі праведзеныя на той момант. Не магло ня ўзьнікнуць цяжкасьцяў з адраджэньнем каманднае эканомікі ў адной асобнай краіне, абкружанай разьвіваючыміся краінамі з рынкавай эканомікаю. Беларуская эканоміка моцна завязаная на пастаўкі энэрганосьбітаў з Расеі, але большасьць беларускіх прадпрыемстваў былі ня ў стане аплачваць іх. Недахоп валюты для аплачваньня энэрганосьбітаў вымушаў урад Беларусі дамагацца хаўрусу з Расеяй, які быў адным з асноўных пунктаў у праграме як Лукашэнкі, так і Кебіча.
2 жніўня 1994 году падпісаў Указ № 16 «Аб Службе кантролю Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь і Камітэце па барацьбе з карупцыяй у органах дзяржаўнай улады і кіраваньня Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь». Таксама 2 жніўня падпісаў Указ № 17 «Аб прыпыненьні дзеяньня пастановы Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 1994 году № 548» (Аб зацьвярджэньні Палажэньня аб парадку прадастаўленьня служачым дзяржаўнага апарату льготных крэдытаў на будаўніцтва індывідуальных жылых дамоў). Прыпыненую Пастанову № 548 пасьля паразы ў прэзыдэнцкіх выбарах падпісаў Вячаслаў Кебіч. 8 жніўня 1994 году падпісаў Указ № 30 «Аб скарачэньні колькасьці работнікаў цэнтральных органаў кіраваньня, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў Рэспублікі Беларусь» на 30 %. 11 жніўня зацьвердзіў Указ «Аб адмене распараджэньня Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 мая 1994 г. № 527р» (Аб замацаваньні за старшынёй Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь Грыбам М.І. і старшынёй Савета міністраў Рэспублікі Беларусь Кебічам В.Ф. у пажыцьцёвае карыстаньне дачы ў адміністрацыйна-жылым комплексе Дразды). 15 жніўня падпісаў Указ № 50 «Аб разьліках спажыўцоў за прыродны газ, электрычную і цеплавую энэргію», якім прадугледжваўся ўлік іх нясвоечасовай аплаты «пры перазаключэньні кантрактаў з кіраўнікамі дзяржаўных прадпрыемстваў і арганізацыяў»[32].
1 верасьня 1994 году падпісаў Указ № 82 «Аб заключэньні кантрактаў з кіраўнікамі дзяржаўных прадпрыемстваў, аб'яднаньняў, арганізацыяў і ўстановаў», прызначэньне якіх стаў узгадняць. Ужо 9 верасьня зацьвердзіў Указ № 100, а 13 лістапада — Указ № 200 «Аб захадах упарадкаваньня цэнаў на асобныя харчовыя тавары і сацыяльнай абароне насельніцтва»[32].
З самога пачатку свайго прэзыдэнцтва А. Лукашэнка пачаў палітыку, скіраваную супраць эўрапрыхільнікаў Беларусі і супраць заходняе дапамогі гэтым сілам (напрыклад, ад Фонду Фрыдрыха Эбэрта). Была спыненая прыватызацыя, у дзяржаўнай палітыцы запанавала рыторыка адраджэньня СССР. Пачаўся ціск і перасьлед палітычнае апазыцыі і незалежнае прэсы. АБСЭ пачала дакладаць аб парушэньнях правоў чалавека ў Беларусі.
У пачатку 1998 году цэнтральны банк Расеі адмовіўся праводзіць апэрацыі зь беларускімі рублямі, што прывяло да абвалу курсу беларускае валюты. Лукашэнка ўзяў пад жорсткі кантроль Нацыянальны банк Беларусі, загадаў вярнуць абменны курс валюты на папярэдні ўзровень, замарозіць рахункі камэрцыйных банкаў і абмежаваць апэрацыі банкаў. Натуральна, гэта прывяло да масавага адцёку грошаў з банкаў. Лукашэнка абвінаваціў у праблемах краіны «шкоднікаў» унутры Беларусі і з-за мяжы. Былі арыштаваныя трыццаць высокапастаўленых чыноўнікаў, сотні больш дробных былі таксама пакараныя.
Аднаўленьне русіфікацыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Асноўны артыкул: Русіфікацыя Беларусі
Урад Лукашэнкі ўзяў курс на аднаўленьне русіфікацыйнае палітыкі ў Беларусі. У 1995 годзе быў праведзены рэфэрэндум, на якім была скасаваная гістарычная дзяржаўная сымболіка Беларусі, уведзеныя новыя сымбалі, створаныя на базе гербу і сьцягу БССР. Расейская мова атрымала статус дзяржаўнае. Супраць адмены бел-чырвона-белага сьцягу, «Пагоні» і статусу беларускае мовы як адзінае дзяржаўнае, група дэпутатаў ад БНФ абвясьціла галадоўку ў залі парлямэнту. Яны былі зьбітыя і выгнаныя з будынку сіламі АМАП.
Расейская праваслаўная царква атрымала прывілеяваны статус у Беларусі, у той самы час іншым рэлігіям чыняцца перашкоды ў дзейнасьці. Каталіцкім ксяндзам-замежнікам не выдаюцца беларускія візы. Улады гвалтоўна супраціўляюцца стварэньню ў Беларусі грамадаў Беларускае аўтакефальнае праваслаўнае царквы.
Дзяржаўны пераварот 1996 году. Усталяваньне аўтарытарнага рэжыму
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Улетку 1996 году 70 дэпутатаў Вярхоўнага Савету Беларусі паставілі подпісы пад імпічмэнтам А. Лукашэнку за «парушэньне Канстытуцыі». У адказ Лукашэнка правёў 24 лістапада 1996 году рэфэрэндум, пасьля якога атрымаў права распускаць парлямэнт і працягнуў сабе тэрмін паўнамоцтваў на два гады. Ужо 25 лістапада было абвешчана аб перамозе Лукашэнкі. Вынікі рэфэрэндуму моцна аспрэчваліся, але апазыцыя была цалкам выцесьненая з тэлевізіі і радыё, апазыцыйным газэтам не давалі друкавацца. У гэтых варунках Злучаныя Штаты й Эўразьвяз адмовіліся прызнаваць легітымнасьць рэфэрэндуму.
А. Лукашэнка адразу скарыстаўся з сваіх паўнамоцтваў, распусьціўшы Вярхоўны Савет 13 скліканьня. АМАП ачапіў будынак парлямэнту, а ў суседнім памяшканьні разьмясьціўся новы парлямэнт, складзены з стаўленікаў А. Лукашэнкі. У знак пратэсту ў адстаўку падалі прэм’ер-міністар Беларусі, два іншыя міністры і сем судзьдзяў Канстытуцыйнага суду. Прашэньню аб імпічмэнце было адмоўлена. Лукашэнка канцэнтраваў у сваіх руках уладу з дапамогаю ўзмацненьня спэцслужбаў, у прыватнасьці КДБ.
Пачаўся перасьлед незалежнае прэсы і вядомых апазыцыянэраў. Было зачыненае незалежнае Радыё 101,2. Пасьля публічных заклікаў Лукашэнкі расправіцца з апазыцыяй, у 1999—2000 гадах пры загадкавых абставінах зьніклі тры апазыцыянэры, у тым ліку былы старшыня перадвыбарчага штабу Лукашэнкі Віктар Ганчар і апэратар расейскага тэлеканала ОРТ Зьміцер Завадзкі. Раптоўна памірае важная апазыцыйная фігура Генадзь Карпенка, ходзяць упартыя чуткі аб верагодным атручэньні. У замежжы зьяўляюцца беглыя супрацоўнікі КДБ і Міністэрства ўнутраных справаў, якія даюць паказаньні аб санкцыі на зьнішчэньне апазыцыянэраў з боку ўлады і аб існаваньні ў Беларусі для гэтых мэтаў г. зв. «эскадронаў сьмерці». Некалькі чыноўнікаў у Беларусі былі арыштаваныя, але зь цягам часу расьсьледаваньне справаў амаль заглыхла.
Страта рэпутацыі Беларусі ў сьвеце
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Цягам першых двух гадоў прэзыдэнцтва Лукашэнка моцна крытыкаваўся як унутры краіны, так і на міжнародным узроўні. У 1995 годзе Сусьветны банк і Міжнародны валютны фонд спынілі крэдытаваньне Беларусі, абвінаваціўшы ўрад у адсутнасьці рынкавых рэформаў.
Беларусь і Лукашэнка апынуліся ў цэнтры буйных міжнародных скандалаў. 12 верасьня 1995 году над Берасьцейскай вобласьцю супрацьпаветранымі войскамі быў зьбіты паветраны шар, які ўдзельнічаў у міжнародных спаборніцтвах на кубак «Гордэн Бэнэт-95». Беларускія пілёты лічылі, што страляюць па мэтэаралягічным зондзе. Увесь экіпаж паветранага шару — два амэрыканскія пілёты-спартоўцы — загінуў. У лістападзе 1995 году Лукашэнка выклікаў скандал, заявіўшы ў інтэрвію, што ўнутраная палітыка Адольфа Гітлера мела і станоўчыя бакі. Многія расцанілі гэтае выказваньне як намер будаваць у Беларусі рэжым аўтарытарнага кшталту.
Зьдзейсьнены А. Лукашэнкам у 1996 годзе дзяржаўны пераварот быў адразу асуджаны міжнароднай супольнасьцю. Абвастрыліся стасункі з замежнымі дзяржавамі. У красавіку 1998 году з сваіх рэзыдэнцыяў у пасёлку Дразды былі гвалтоўна выселеныя амбасадары Злучаных Штатаў, Вялікабрытаніі, Францыі, Нямеччыны, Грэцыі, Італіі і Японіі. Гэта было пачаткам буйнага міжнароднага скандалу, бо беларускія ўлады парушылі Венскую канвэнцыю. Закранутыя краіны, а таксама Расея, адазвалі зь Менску сваіх амбасадараў.
Хаця амбасадары пазьней вярнуліся пасьля згасьленьня канфлікту, Лукашэнка не спыніў свае выпады супраць заходніх краінаў і пачаў абвінавачваць унутраную апазыцыю ў рабоце на карысьць замежных спэцслужбаў. Ён абвінавачваў замежныя ўрады ў дыскрымінацыі Беларусі на ўсіх узроўнях, ад эканомікі (зь Беларусі была выгнаная дэлегацыя МВФ, а сама арганізацыя абазначаная Лукашэнкам як «махляры») да спорту (Лукашэнка абвінаваціў Захад у змове супраць беларускае зборнае на Зімовых Алімпійскіх гульнях у Наґана, Японія).
Лукашэнка не абмяжоўваўся словамі ў сваім непрыяцьці Захаду. Пад канец 1990-х гадоў Беларусь экспартавала ўзбраеньняў, у тым ліку супрацьпаветраных, на 400 мільёнаў даляраў у Іран, Ірак, Судан, Югаславію. Пасьля пачатку вайны ў Косава Лукашэнка адстойваў ідэю «Славянскага саюзу» Расеі, Беларусі і Югаславіі.
Заходняя палітыка ў дачыненьні зь Беларусьсю сталася больш жорсткаю. Пасьля падзеньня рэжыму Слабадана Мілошавіча ў Югаславіі адносна ўладаў Беларусі ўсё часьцей пачаў ўжывацца выраз «апошняя дыктатура Эўропы».
Інтэграцыя з Расеяй
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асноўным і адзіным паўнавартасным напрамкам вонкавае палітыкі за Лукашэнкам сталася інтэграцыя з Расеяй. У красавіку 1998 году быў створаны г. зв. «Саюз Расеі і Беларусі», пазьней абвешчана аб стварэньні г. зв. «Саюзнае дзяржавы» Расеі і Беларусі. Са студзеня 2000 году заняў пасаду старшыні Вышэйшай дзяржаўнай рады Саюзнай дзяржавы[27]. 2 красавіка 2001 году ў Маскоўскім Крамлі Ўладзімер Пуцін уручыў А.Лукашэнку расейскі ордэн «За заслугі перад Айчынай» 2-й ступені «за вялікі асабісты ўклад у стварэньне Саюзнай дзяржавы»[33]. Тым ня меней, стварэньне паўнавартаснага зьвязу не атрымалася з-за розных мэтаў, якія перасьледаваліся расейскім бокам і рэжымам Лукашэнкі. Беларускі прэзыдэнт меў амбіцыі на расейскім палітычным полі і ўмела граў на імпэрскай настальгіі расейскага паспольства і эліты. Лукашэнка карыстаўся вялікай папулярнасьцю сярод нацыяналістаў і левакансэрватараў, асабліва выгадна ён выглядаў на тле старога і хворага прэзыдэнта-дэмакрата Барыса Ельцына.
Расея ж была не зацікаўленая ў пранікненьні Лукашэнкі на расейскую палітычную сцэну, але ёй патрэбная Беларусь як ляяльная краіна-сатэліт і для забесьпячэньня бесьперашкоднага транзыту газу ў Заходнюю Эўропу. Нягледзячы на напружаныя адносіны Беларусі з Захадам, для Расеі гэтае хаўрусьніцтва доўгі час не стварала праблемаў і не выклікала пытаньняў на міжнародным узроўні.
Другі прэзыдэнцкі тэрмін (2001—2006)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першапачатковы тэрмін прэзыдэнцтва Лукашэнкі скончыўся ў ліпені 1999 году, але па яго волі быў пасьля рэфэрэндуму 1996 году прадоўжаны да 2001 году. Паколькі рэфэрэндум ня быў прызнаны сусьветнай супольнасьцю легітымным, легітымнасьць прэзыдэнцтва А. Лукашэнкі пасьля 1999 году таксама не прызнавалася.
Прэзыдэнцкія выбары адбыліся 9 верасьня 2001 году. Аб’яднаная апазыцыя выставіла супраць А. Лукашэнкі адзінага кандыдата, прафзьвязнага дзеяча Ўладзімера Ганчарыка. Перамога А. Лукашэнкі была абвешчаная ўжо пасьля першага туру. Арганізацыя па бясьпецы й супрацы ў Эўропе не прызнала легітымнасьць выбараў з-за перасьледу апазыцыі, байкоту апазыцыйнага кандыдата ў сродках масавай інфармацыі і фальсыфікацыяў вынікаў галасаваньня. Толькі Расея і некалькі аўтарытарных дзяржаваў СНД прызналі легітымнасьць выбараў.
Правы чалавека ў Беларусі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Беларусі працягваўся ціск на палітычную апазыцыю і парушэньні правоў чалавека. Павальна зачыняліся незалежныя газэты і няўрадавыя арганізацыі, зачыняліся школы зь беларускаю мовай навучаньня. Быў зачынены Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа — адзіная навучальная ўстанова ў краіне, дзе выкладаньне йшло на беларускай мове, — і Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт. Арыштам падвяргаліся незалежныя журналісты, прафсаюзныя лідэры Васільеў і Леванеўскі, а таксама былы кандыдат у прэзыдэнты Міхал Марыніч. У красавіку 2003 году Камісія ААН па правах чалавека прыняла рэзалюцыю па сытуацыі ў Беларусі, у якой выказвалася «глыбокая занепакоенасьць». ААН заклікала ўлады Беларусі вызваліць палітычных зьняволеных і спыніць ціск на няўрадавыя арганізацыі і палітычныя партыі. У 2003 годзе міжнародны Камітэт па абароне журналістаў (CPJ) паставіў Беларусь у сьпіс дзесяці краінаў з найгоршымі ўмовамі працы журналістаў. У справаздачах міжнародных праваабарончых арганізацыяў Amnesty International, Human Rights Watch, Freedom House краіна атрымала сталае месца ў шэрагу сусьветных адыёзных дыктатураў, як Паўночная Карэя, Лібія, Іран, М’янма, Зымбабвэ.
Міжнародная ізаляцыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У другі прэзыдэнцкі тэрмін яшчэ болей пагоршыліся адносіны Беларусі з Захадам. Эўрапейскі Зьвяз выдаў сьпіс высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў, якім быў забаронены ўезд на тэрыторыю ЭЗ. Пасьля ўступленьня 1 траўня 2004 году ў ЭЗ бліжэйшых суседзяў Беларусі — Польшчы, Латвіі, Летувы — у складзе Зьвязу зьявілася «беларускае лобі», у сувязі з чым пытаньні датычна Беларусі пачалі часта падымацца на паседжаньнях. Павысілася цікаўнасьць да Беларусі з боку Злучаных Штатаў Амэрыкі.
Падчас вайны ў Іраку ў 2003 годзе высьветлілася, што некалькі высокапастаўленых ірацкіх чыноўнікаў мелі беларускія пашпарты і нават, верагодна, атрымалі прытулак у Беларусі. Амэрыканскімі вайскоўцамі і выведчыкамі былі высьветленыя факты процізаконнага гандлю з Іракам зьвязаных з рэжымам Лукашэнкі асобаў і арганізацыяў — ад старшыні ЛДПБ Гайдукевіча да беларускага экзахарту Расейскае праваслаўнае царквы. Беларусь была замешаная ў скандалах з пастаўкамі зброі (часам з Расеі празь беларускае пасярэдніцтва) тэрарыстычным арганізацыям і дыктатарскім рэжымам, што ўсё болей і болей прыцягвала ўвагу Захаду і асабліва ЗША.
На тле Рэвалюцыі ружаў у Грузіі, Памаранчавае рэвалюцыі ва Ўкраіне і рэвалюцыі ў Кыргыстане рэзка ўзмацнілася ўвага сусьветнае супольнасьці да беларускае дыктатуры. У ЗША быў прыняты «Акт аб дэмакратыі ў Беларусі», які прадугледжвае выдзяленьне 40 мільёнаў даляраў на разьвіцьцё дэмакратыі ў краіне. У пачатку 2005 году пачалі гучаць жорсткія заявы з боку новых краінаў-сябраў ЭЗ, Украіны, Грузіі, Малдовы што да рэжыму А. Лукашэнкі.
Адносіны з Расеяй
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З прыходам да ўлады ў Расеі Ўладзімера Пуціна А. Лукашэнка згубіў шанцы на палітычную кар’еру ў Расеі. Наадварот, зьявілася небясьпека паглынаньня Беларусі Расеяй і страты Лукашэнкам улады нават у сваёй краіне. Пабудова «Саюзнае дзяржавы» заступарылася, канфлікты датычна паставак у Беларусь расейскага газу, жорсткія заявы Лукашэнкі і Пуціна быццам бы зрабілі выключанымі далейшыя спробы інтэграцыі, аднак на словах палітыкі ўсё яшчэ казалі аб станоўчым разьвіцьці «Саюзу».
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Супраціў Лукашэнкі ў падтрымцы Захадам «шокавай тэрапіі» ў постсавецкі пераходны пэрыяд выклікаў незадавальненьне з боку ЗША і краінаў Эўропы[34].
Урад Лукашэнкі трапіў пад моцны ціск з боку Захаду і Расеі. Хаця беларускі рэжым моцна прасунуўся ў пляне дазволу прыватнага бізнэсу, дагэтуль не пачалася прыватызацыя буйных дзяржаўных прадпрыемстваў і ня зьняты ціск з дробнага бізнэсу. Замежныя інвэстары, прыйшоўшыя ў пачатку 1990-х гадоў у Беларусь, пакідаюць краіну, як Ford Motors. Беларускія тавары мала прадаюцца за межамі, 60% экспарту ідзе ў Расею. Усё гэта прывяло да эканамічных цяжкасьцяў, у прыватнасьці працяглай гіпэрінфляцыі (па паказчыку інфляцыі Беларусь займае першае месца ў Эўропе і сярод краінаў былога СССР).
Лукашэнка моцна апэруе ў сваёй рыторыцы тым фактам, што хаця Беларусь і сутыкнулася з пэўнымі эканамічнымі праблемамі, але пазьбегла такога сацыяльнага расшыхтаваньня, як у Расеі ці Ўкраіне, дзе ішлі эканамічныя рэформы. Афіцыйныя паказчыкі беспрацоўя і галечы ў Беларусі таксама застаюцца нізкімі. Між тым, замежныя аналітыкі лічаць, што палітыка Лукашэнкі ў будучыні запатрабуе яшчэ больш жорсткіх і радыкальных рэформаў.
Рэфэрэндум 2004 году
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Падчас тэлевізійнага звароту да нацыі 7 верасьня 2004 году Лукашэнка абвясьціў правядзеньне рэфэрэндуму па адмене абмежаваньняў на колькасьць тэрмінаў, якія адна асоба можа займаць пасаду прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі.
Рэфэрэндум адбыўся 17 кастрычніка 2004 году разам з парлямэнцкімі выбарамі. Паводле афіцыйных вынікаў, якія былі абвешчаныя адразу пасьля заканчэньня галасаваньня, болей за 70% выбаршчыкаў выказаліся ў падтрымку прапановы, якая здымала абмежаваньне ў два тэрміны для знаходжаньня на пасадзе прэзыдэнта. Такім чынам, Аляксандар Лукашэнка атрымаў права балятавацца неабмежаваную колькасьць разоў, у тым ліку на прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году.
Міжнародныя арганізацыі, назіральнікі (акрамя назіральнікаў з Расеі, Туркмэністану і некаторых іншых краінаў СНД) і апазыцыя зноў не прызналі вынікі рэфэрэндуму і парлямэнцкіх выбараў. Агітацыя за зьняцьце абмежаваньняў ішла ў тым ліку ў дзень галасаваньня, што забаронена беларускім заканадаўствам. Exit-poll, праведзены Baltic Surveys[35], летувіскім аддзелам Gallup, паказаў, што толькі 48% выказаліся за прапанову Лукашэнкі.
Прэзыдэнцкі фонд
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Беларусі быў створаны адмысловы Прэзыдэнцкі фонд, які не падлягае дзяржаўнаму і грамадзкаму кантролю, і куды йдуць буйныя сумы са зьнешнегандлёвых апэрацыяў.
13 верасьня 2004 году ў Менск прыбыў новы самалёт маркі «Boeing 737—500», пабудаваны ў Сіетле спэцыяльна для прэзыдэнта Лукашэнкі. Цана аэрапляну не публікавалася, экспэрты ацэньваюць яе ў прыкладна 100 мільёнаў амэрыканскіх даляраў.
Злоўжываньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У парушэньне Статуту Міжнароднага алімпійскага камітэту[36], Аляксандар Лукашэнка займае пасаду старшыні Нацыянальнага алімпійскага камітэту.[37] Па меркаваньні апазыцыйных журналістаў, гэтае становішча супярэчыць таксама Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, што, аднак, адмовіў Канстытуцыйны суд Беларусі.[38]
Прызначэньне Віктара Лукашэнкі памагатым прэзыдэнта зроблена ў разрэз з законам «Аб дзяржаўнай службе», які забараняе блізкім сваякам знаходзіцца ў падначаленьні адзін у аднаго.[39]
Трэці прэзыдэнцкі тэрмін (2006—2010)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выбарах 2006 году прынялі ўдзел 4 кандыдаты: Аляксандар Лукашэнка, Аляксандар Казулін, Сяргей Гайдукевіч і Аляксандар Мілінкевіч. Паводле зьвестак штабоў Казуліна і Мілінкевіча, значная частка выбаршчыкаў, асабліва студэнты, прагаласавала датэрмінова пад націскам з боку начальнікаў.
Паводле афіцыйных вынікаў выбараў Лукашэнка набраў каля 83% галасоў выбаршчыкаў. Зь перамогай яго павіншавалі прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў, прэзыдэнт Кітаю Ху Дзінь Тао, прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін, а таксама лідэр лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргей Гайдукевіч.
23 лістапада 2006 году А. Лукашэнка прызнаў, што гэтыя выбары былі сфальсыфікаваныя, ён сказаў, што на самой справе за яго прагаласавала больш за 90% выбаршчыкаў, але па яго ўказаньні паказчыкі былі штучна прыніжаны. Трапіў у Чорны сьпіс Эўразьвязу.
4-ы і 5-ы прэзыдэнцкія тэрміны (2010—2020)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]6 ліпеня 2010 году, са спазьненьнем на 5 дзён, ратыфікаваў Менскую дамову аб Мытным кодэксе ад 27 лістапада 2009 году, паводле якой Беларусь увайшла ў Мытны зьвяз Беларусі, Казахстану і Расеі. 23 студзеня 2011 году падпісаў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, які Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь абнародаваў толькі па-расейску. 21 чэрвеня 2011 году падпісаў Указ № 261 аб стварэньні Банка разьвіцьця Рэспублікі Беларусь (БРРБ) на прапанову кіраўніка місіі Міжнароднага валютнага фонду Крыса Джарвіса. Паводле задумы Джарвіса, БРРБ стаў выдаваць пазыкі ў рамках дзяржаўных праграмаў замест камэрцыйных банкаў. 15 верасьня 2011 году зацьвердзіў Указ № 418, якім вызначыў пад Беларускую АЭС зямельную дзялянку ў Астравецкім раёне плошчай 450 га. 30 сьнежня 2011 году ўхваліў Закон «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2012 год»[40], які стаў 1-м самадастатковым каштарысам Рэспублікі Беларусь. Чыньнікам паслужыў фінансавы крызіс у Беларусі 2011 году, які праз набор пазыкаў змусіў да іх вяртаньня ў наступныя гады. У выніку рэспубліканскі бюджэт заставаўся самадастатковым штогод да 2020 году. 5 чэрвеня 2012 году зацьвердзіў Указ аб стварэньні беларуска-кітайскага індустрыяльнага парку «Вялікі Камень» у Смалявіцкім раёне. 29 лістапада 2013 году падпісаў Дэкрэт № 6 «Аб удасканаленьні судовай сыстэмы Рэспублікі Беларусь», паводле якога з 1 студзеня 2014 году гаспадарчыя суды ўлучылі ў сыстэму судоў агульнай юрысдыкцыі на чале зь Вярхоўным судом Рэспублікі Беларусь. У выніку Вышэйшы гаспадарчы суд Рэспублікі Беларусь стаў Калегіяй па эканамічных справах Вярхоўнага суду[41]. 29 траўня 2014 году ў Астане (Казахстан) падпісаў Дамову аб стварэньні Эўразійскага эканамічнага зьвязу, якая набыла моц 1 студзеня 2015 году. 2 красавіка 2015 году выдаў Дэкрэт аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства. 17 лютага 2017 году ў Беларусі пачаліся Маршы недармаедаў, у выніку якіх 9 сакавіка дзеяньне Дэкрэту № 3 прыпынілі.
30 сьнежня 2014 году падпісаў Закон № 225-З «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2015 год», які стаў 1-м прыбытковым каштарысам Беларусі насуперак рэцэсіі 2015 году. На наступныя 5 год прыпаў рост выплаты пазыкаў, таму рэспубліканскі бюджэт заставаўся прыбытковым штогод да 2020 году. 20 ліпеня 2016 году падпісаў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры[42], які стаў 1-м кодэксам Беларусі выдадзеным толькі па-беларуску[43]. 9 студзеня 2017 году падпісаў Указ № 8 «Аб усталяваньні бязьвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзянаў». Паводле Ўказу № 8, ад 12 лютага 2017 году замежным грамадзянам 77 дзяржаваў дазволілі прылятаць у Беларусь на 5 дзён бязь візы праз Нацыянальны аэрапорт «Менск»[44]. Пры сабе дастаткова было мець страхоўку на 10 000 эўра і па 2 базавыя велічыні (46 рублёў = 23,8 $) на кожны дзень знаходжаньня. Такі дазвол атрымалі грамадзяне 14 дзяржаваў Азіі і 5 дзяржаваў Акіяніі, 3-х дзяржаваў Афрыкі і 5 дзяржаваў Паўднёвай Амэрыкі, 12 дзяржаваў Паўночнай Амэрыкі і 38 дзяржаваў Эўропы, у тым ліку суседніх Латвіі, Летувы і Польшчы. Сярод іх былі грамадзяне 3-х найбольш населеных дзяржаваў сьвету, якія знаходзіліся ў Азіі, такіх як Кітай, Індыя і Інданэзія. Таксама звыш 100 млн жыхароў мела Японія і каля 100 млн — Віетнам. Іншыя 3 дзяржавы ў дазвольным сьпісе, якія мелі звыш 100 млн жыхароў, былі ў Амэрыцы, такія як ЗША, Мэксыка і Бразылія[45]. 24 ліпеня 2018 году падпісаў Указ № 295, якім з 27 ліпеня павялічыў тэрмін бязьвізавага знаходжаньня іншаземцаў у Беларусі да 30 дзён[46]. Пры гэтым прылёт меў ажыцьцяўляцца не з Расеі[47]. 22 кастрычніка 2019 году пазначыў пры перапісе насельніцтва Беларусі ў якасьці роднай мовы беларускую[48].
6-ы прэзыдэнцкі тэрмін
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]6 лістапада 2020 году супраць яго, роўна як шэрагу іншых афіцыйных асобаў Беларусі, уведзены пэрсанальныя санкцыі Эўрапейскага зьвязу[49][50]. Акрамя чорнага сьпісу Эўразьвязу, унесены ў сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША[51], санкцыйныя сьпісы Вялікабрытаніі[52], Канады[53], Швайцарыі[54][55]. 20 лістапада да кастрычніцкага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна[56]. 17 чэрвеня 2021 году Новая Зэляндыя ўнесла яго ў свой санкцыйны сьпіс[57][58].
17 траўня 2021 году А. Лукашэнка падпісаў Закон «Аб зьмяненьні законаў у пытаньнях забесьпячэньня нацыянальнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь», які набываў моц празь месяц. Паводле Закону, «супрацоўнікам органаў унутраных справаў прадастаўляецца права забараняць грамадзянам ажыцьцяўленьне відэазапісу, кіна- і фотаздымкі для правядзеньня працэсуальных дзеяньняў, забесьпячэньня грамадзкага парадку, асабістай і грамадзкай бясьпекі; весьці гука- і відэазапіс навакольнай абстаноўкі, у тым ліку грамадзянаў, пры выкананьні службовых абавязкаў»[59].
У 2022 годзе Лукашэнка трапіў пад санкцыі Аўстраліі,[60] Новай Зэляндыі[61], Японіі[62].
25 лютага 2024 года Аляксандр Лукашэнка аб’явіў, што балатавацца на прэзідэнцкіх выбарах 2025 года, што азначае, што балатуецца на восьмы тэрмін запар.[63].
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Асноўны артыкул: Лукашэнкі
Аляксандар Лукашэнка жанаты з 1975 году, мае трох сыноў — Мікалай[64], Дзьмітры й Віктар. На 2021 год старэйшы Віктар быў старшынём Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі, а сярэдні Зьміцер кіруе Прэзыдэнцкім спартовым клюбам.
Жонка Галіна Лукашэнка дагэтуль жыве ня з мужам, а ў вёсцы Рыжкавічы Шклоўскага раёну, да нядаўняга часу працавала настаўніцай у дзіцячым садку. Жонка ніколі не суправаджае прэзыдэнта на афіцыйных мерапрыемствах і ў нешматлікіх замежных візытах. Пасьля таго, як жонку Лукашэнкі з каровай засьнялі карэспандэнты брытанскае газэты Sunday Times, вакол яе дому быў пабудаваны цагляны плот і прыстаўленая ахова.
Малодшы сын Мікалай
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Чуткі аб тым, што ў прэзыдэнта зьявіўся трэці сын, сталі распаўсюджвацца ўвосень 2004 году. Менавіта тады 31 жніўня[24] па-за шлюбам нарадзіла хлопчыка Ірына Абельская — былы асабісты лекар Лукашэнкі і на той момант кіраўнік Рэспубліканскай лякарні Кіраваньня справамі прэзыдэнта. У красавіку 2007 году Абельскую зьнялі з гэтай пасады, і сёньня яна працуе ў кабінэце УГД жаночай кансультацыі.
Новая хваля гутарак аб трэцім сыне прэзыдэнта паднялася, калі Аляксандар Лукашэнка на прэс-канфэрэнцыі для кіраўнікоў беларускіх СМІ (12 красавіка 2007)[65], адказваючы на пытаньне аб сваіх наступных прэзыдэнцкіх даляглядах, заявіў, што будзе рыхтаваць у пераемнікі ня Віктара, які «будзе слабей у найбліжэйшая будучыні, чым дзейсны глава дзяржавы», а «самога маленькага буду рыхтаваць — унікальны чалавек». Менавіта тады з вуснаў Лукашэнка прагучала прызнаньне, што ў яго ёсьць трэці сын[66].
Ізноў аб малодшым сыне Аляксандар Лукашэнка абмовіўся ў красавіку 2008 году ў Хвойніках, дзе быў у рамках свайго штогадовага чарнобыльскага турнэ. Адказваючы на пытаньні журналістаў, прэзыдэнт заявіў: «Усюды мусуецца пытаньне, што нібы гэтая арганізацыя (маецца на ўвазе грамадзкае аб’яднаньне „Белая Русь“) стваралася пад будучага прэзыдэнта, і што гэтым прэзыдэнтам будзе мой старэйшы сын. Я ўжо сказаў: малодшы сын будзе прэзыдэнтам Беларусі».
А нядаўна Аляксандар Лукашэнка стаў выходзіць у сьвет з маленькім хлопчыкам. Спачатку фотакамэры дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БЕЛТА захавалі главу дзяржавы з хлопчыкам на рэспубліканскім суботніку 19 красавіка 2008, у той жа дзень хлопчык разам з главой дзяржавы выйшаў на лёд перад гульнёй прэзыдэнцкай хакейнай каманды.
Ізноў хлопчык зьявіўся побач з прэзыдэнтам падчас працоўнай паездкі апошняга па чарнобыльскіх рэгіёнах. 27 красавіка 2008 Аляксандар Лукашэнка быў у Тураве, дзе на Вялікдзень наведаў праваслаўную царкву. Хлопчык увесь гэты час быў побач зь ім. Агенцтва «Інтэрфакс» нават пасьпела паінфармаваць сваіх чытачоў, што хлопчык — 4-гадовы Мікалай — трэці сын Аляксандра Лукашэнка. Але пазьней гэтая інфармацыя з сайту агенцтва зьнікла.[67][68]
Узнагароды і званьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ордэн «За заслугі перад Айчынай» II ступені (Расея, 2001)
- Ордэн Хасэ Марці (Куба, 2000)[69]
- Ордэн Рэвалюцыі (Лібія, 2000)[70]
- Ордэн Вызваліцеля (Вэнэсуэла, 2007)[71]
- Ордэн РПЦ сьвятога роўнаапостальнага вялікага князя Ўладзімера I ступені (2007)[72]
- Ордэн РПЦ Сьвятога Сергія Раданескага I ступені (2002)
- Ордэн сьвятога вернага вялікага князя Дзімітрыя Данскога I ступені (РПЦ, 2005)[73]
- Ордэн Сьвятога Кірылы Тураўскага (Беларуская Праваслаўная Царква РПЦ, 2006)[74]
- Ордэн Крыжа Прападобнай Эўфрасіньні Полацкай (Беларуская Праваслаўная Царква РПЦ, 1998)
- Ланцуг ордэна Рыцараў Гроба Гасподня (Ерусалімскі Праваслаўны Патрыярх, 2000)
- Ганаровы грамадзянін Ерэвана (2001) [75]
- Ганаровая грамата Эўразійскай эканамічнай супольнасьці (2006) [76]
- Спэцыяльны прыз МАК «Спорт і грамадзтва» (2006)
- Спэцыяльны прыз МАК «Брама Алімпу» (2000)[77]
- Мэдаль Міжнароднай фэдэрацыі фэставых арганізацыяў «За разьвіцьцё сусьветнага фэставага руху» (2005)[78]
- Ляўрэат Міжнароднай прэміі Андрэя Первазваннага «За Веру й Вернасьць» (1995)[79]
Вайсковае званьне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Падпалкоўнік запасу[80]
Вобраз у папулярнай музыцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вобраз Аляксандра Лукашэнкі часта зьяўляецца тэмай для твораў як у папулярнай музыцы Беларусі, так і сярод выканаўцаў замежных краінаў. Вобраз першага прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь у папулярнай музыцы мае як пазітыўную, так і нэгатыўную эмацыйную афарбоўку.
Сярод музычных твораў, у якіх вобраз Лукашэнкі мае пазытыўныя канатацыі, можна вылучыць песьню невядомага аўтара «Аляксандар Рыгоравіч — інтэлегент»[81]. У дадзеным творы галоўны герой акрэсьлены словамі: «Здаровы як леў, мацней Шварцнэгера, ня п’е віно, а толькі квас, а па начах чытае Гегеля, хоць скажу вам без прыкрас: ён усіх разумнейшы ў сто тысяч разоў!». Дзіцячая музычная студыя «Зорачка» пры Акадэмічным ансамблі песьні і танцу Ўзброеных сілаў Беларусі ў 2008 годзе ўпершыню выканала песьню «Наш прэзідэнт» аўтарства кіраўніка гэтага калектыву Натальлі Монцік[82]. У песьні прэзыдэнт акрэсьлены як «Адказны за мір, за радасьць у жыцьці…».
Адначасова даволі пашыраным у музычных творах зьяўляецца вобраз Аляксандра Лукашэнкі, дзе ён мае адмоўныя якасьці. Вобраз Лукашэнкі зьяўляецца адным з галоўных у творчасьці гарадзенскага панк-гурта Deviation. У гонар Лукашэнкі быў названы першы альбом гэта гурта «Lukashenka… Uber Alles», а таксама песьня «Дзякуй Лукашэнка»[83]. У апошнім альбоме гурта «Чарговы дзень пад акупацыяй» у песьні «Сэкс з прэзідэнтам» выкарыстоўваецца фрагмэнт запісу, у якім узгадваецца асоба Лукашэнкі[84]. У 2005 годзе польскія гурты Ascetoholix, Pięć Dwa Dębiec, Mezo, Duże Pe i Owal запісалі песьню «Jest nas wielu», у якой выразілі надзею на зьмену палітычнага рэжыму ў Беларусі: «Гэтыя гукі выклікаюць жах Лукашэнкі; Беларусь будзе наступнай!»[85]. У 2006 годзе польскі гурт Big Cyc выканаў песьню «Дыктатар», у якой называе Лукашэнку «тыранам» ды «лепшым вучнем калхозных школаў», а Беларусь «дыктатурай у ценю крат», якую гурт засьпяваў па-польску і па-беларуску.[86][87]. Расейскі рэпэр Асаі падчас канцэрту ў Менску 28 лістапада 2011 году выканаў сваю песьню «Столькі жыцця», ужыўшы выраз «Містэр Лукашэнка, адпраўляйцеся ў пекла»[88].
Дадатковая інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У гонар Аляксандра Лукашэнкі быў названы гатунак глядыёлусаў.[89]
Беларусафобскае выказваньне:
Людзі, якія размаўляюць па-беларуску, ня могуць рабіць нічога, акрамя таго, каб размаўляць па-беларуску, таму што па-беларуску нельга выразіць нічога значнага. Беларуская мова — бедная мова. У сьвеце існуюць толькі дзьве вялікія мовы — расейская і ангельская. | ||
—Аляксандар Лукашэнка. З выступу на сэсіі Гомельскага гарсавету 1 сьнежня 1994 г., [90][91][92] |
30 лістапада 2021 году ў інтэрвію расейскаму прапагандысту Дзьмітрыю Кісялёву Лукашэнка засьведчыў, што «мне Пуцін кажа „дзякуй табе за расейскую мову“», і дадаў: «Назаві яшчэ адну такую краіну, дзе расейская мова разьвіваецца на шкоду нацыянальнай»[93].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б http://www.nndb.com/lists/504/000063315/
- ^ а б Alyaksandr Hrygorevich Lukashenka // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б Alyaksandr (Aleksandr) Lukaschenka // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б в https://president.gov.by/be/president/biography/full
- ^ https://president.gov.by/be/president/bez-galstuka/malaya-rodina
- ^ Лукашэнка // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1999. — Т. 9. — С. 363. — 560 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0155-9
- ^ Лукашэнка: Няма больш прарасейскага чалавека ў Беларусі, чым Прэзыдэнт. Я гэта даказваю 15 гадоў, у вас зь Беларусьсю ніколі не было праблемаў, TUT.BY, 11 мая 2010 г.
- ^ Лукашенко: Последние выборы мы сфальсифицировали, TUT.BY, 23.11.2006 г.
- ^ Лукашэнка пра катаваньні на Акрэсьціна: «Атрымалі тыя, хто там жа кідаўся на мянтоў», Радыё Свабода, 17 жніўня 2020 г.
- ^ Ціханоўская пракамэнтавала расейскі крэдыт Лукашэнку: «Гэта падоўжыць яго агонію», Радыё Свабода, 14 верасьня 2020 г.
- ^ Прэс-сакратар Пуціна пракамэнтаваў падрыхтоўку расейскага «рэзэрву праваахоўнікаў» для Лукашэнкі, Радыё Свабода, 28 жніўня 2020 г.
- ^ Супрацоўнікаў БТ, якія страйкуюць, замянілі супрацоўнікамі Russia Today, Радыё Свабода, 19 жніўня 2020 г.
- ^ Зянон Пазьняк: Мацуйма нашу нацыянальную сілу!, Радыё Рацыя, 23 жніўня 2020 г.
- ^ Зянон Пазняк: Вінаваты не Лукашэнка, а людзі, якія яму вераць, Наша Ніва, 25 лютага 2022 г.
- ^ Зміцер Панкавец, Лукашэнка адзінагалосна пераабраны прэзідэнтам // Наша Ніва, 9 красавіка 2010 г.
- ^ Gazeta Wyborcza: «Былы палітрук Лукашэнка марыць пра мяжу на замку», Радыё Свабода, 29 лютага 2012 г.
- ^ «Essential Background — Belarus». Human Rights Watch.
- ^ «Human rights by country — Belarus». Amnesty International Report 2007.
- ^ «'Hundreds of protesters arrested' in Belarus». BBC News.
- ^ Рада БНР заклікае да санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі і да ціску на Расею, Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, 16 лістапада 2020 г.
- ^ ФСБ Расеі заявіла, што дапамагло прадухіліць дзяржаўны пераварот у Беларусі, Радыё Свабода, 17 красавіка 2021 г.
- ^ «Можна мець любы пункт гледжання наконт палітыкі Лукашэнкі, але…» Пуцін згадаў Беларусь у пасланні, Наша Ніва, 21 красавіка 2021 г.
- ^ Ягор Марціновіч. Памерла маці Лукашэнкі. Гісторыя жыцьця Кацярыны Трафімаўны // Газэта «Наша ніва», 26 траўня 2015 г. Праверана 9 лістапада 2015 г.
- ^ а б «Завтра»: «Так говорит Лукашенко» (рас.) // Завтра
- ^ Опасный синдром: Лукашенко теряет память (рас.) // Белорусский партизан
- ^ Ільля Маліноўскі. Як маці Лукашэнкі адгаворвала сына ад прэзыдэнцтва // Эўрарадыё, 26 траўня 2015 г. Праверана 9 лістапада 2015 г.
- ^ а б в Поўная біяграфія прэзыдэнта Рэспублiкi Беларусь А.Р. Лукашэнкі // Прэс-служба прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, 2021 г. Праверана 17 траўня 2021 г.
- ^ а б Біяграфія прэзыдэнта Рэспублiкi Беларусь А.Р. Лукашэнкі // Прэс-служба прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, 2021 г. Праверана 17 траўня 2021 г.
- ^ Постановление Верховного Совета Республики Беларусь от 20 июля 1990 г. №166-XII «Об избрании Конституционной комиссии» (рас.)
- ^ Сяргей Навумчык. У Авальную залю бел-чырвона-белы сьцяг унесла Галіна Сямдзянава // Радыё «Свабода», 19 верасьня 2011 г. Праверана 19 жніўня 2020 г.
- ^ Теледебаты Кандидатов в Президенты Республики Беларусь 1994 года | Полная версия
- ^ а б в Сяргей Мусіенка. «Адзіная дыктатура, якая магчыма ў краіне, гэта дыктатура закону». Да 30-годзьдзя з дня першай інаўгурацыі прэзыдэнта // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 20 ліпеня 2024 г. Праверана 20 ліпеня 2024 г.
- ^ Аксана Півавар, БелТА. Аляксандру Лукашэнку ўручаны расейскі ордэн «За заслугі перад Айчынай» ІІ ступені // Зьвязда : газэта. — 3 красавіка 2001. — № 70 (24186). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
- ^ Belarus president says no to shock therapy in economy. English.News
- ^ http://marketsdirectory.com/tmdintm/2790m.htm
- ^ Profile: Europe’s last dictator?, BBC News (анг.)
- ^ Руководство, Национальный олимпийский комитет Беларуси (рас.)
- ^ Канстытуцыйны суд дазволіў Лукашэнку сядзець на дзьвух стулах, Хартыя-97
- ^ Виктор Лукашенко поднялся еще на один этаж власти, Naviny.by (рас.)
- ^ А.Лукашэнка. Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім бюджэце на 2012 год // Зьвязда : газэта. — 5 студзеня 2012. — № 2 (27117). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
- ^ Гісторыя // Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Праверана 3 лістапада 2020 г.
- ^ А. Лукашэнка. Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры ад 20 ліпеня 2016 г. № 413-З // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 2 жніўня 2016 г. Праверана 3 лістапада 2020 г.
- ^ Удасканаленьне працы аўтаматызаваных сыстэм па тэкстах юрыдычнай тэматыкі // Лябараторыя распазнаваньня і сынтэзу маўленьня АІПІ, 11 чэрвеня 2020 г. Праверана 3 лістапада 2020 г.
- ^ Амаль 80 тыс. іншаземцаў наведалі Беларусь па бязьвізавым рэжыме ў 2017 годзе // БелТА, 11 студзеня 2018 г. Праверана 29 чэрвеня 2021 г.
- ^ У Беларусь бязь візы // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 23 лютага 2017 г. Праверана 29 чэрвеня 2021 г.
- ^ У Беларусь бязь візы // БелТА, 25 ліпеня 2018 г. Праверана 29 чэрвеня 2021 г.
- ^ У Беларусь бязь візы // БелТА, 27 ліпеня 2018 г. Праверана 29 чэрвеня 2021 г.
- ^ Лукашэнка прыняў удзел у перапісе насельніцтва Беларусі // БелТА, 22 кастрычніка 2019 г. Праверана 31 траўня 2021 г.
- ^ EUR-Lex - 32020D1650 - EN - EUR-Lex
- ^ ЕС ввел санкции против Лукашенко, его сына Виктора и еще 14 деятелей режима. NEWSru, 6 ноября 2020.
- ^ OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША[прыбраць шаблён]
- ^ Consolidated List of Financial Sanctions Targets in the UK (анг.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (2021-06-25).
- ^ Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List (анг.). Міністэрства міжнародных справаў Канады(en) (2015-10-19). Праверана 2021-06-29 г.
- ^ Michael Shields; Kevin Liffey. (2021-07-07) Swiss widen sanctions list against Belarus (анг.). Reuters. Праверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
- ^ Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (анг.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаньнях(de) (2021-07-07). Праверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
- ^ Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain third countries concerning restrictive measures against Belarus (анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу(be) (2020-11-20). Праверана 2021-09-13 г.
- ^ Наная Махута(en) (2021-06-17) New Zealand introduces Belarus travel bans (анг.). Урад Новай Зэляндыі(simple). Праверана 2021-10-24 г.
- ^ Belarus (анг.). Міністэрства замежных справаў і гандлю Новай Зэляндыі(de). Праверана 2021-10-24 г.
- ^ Лукашэнка падпісаў закон па пытаньнях забесьпячэньня нацыянальнай бясьпекі // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 17 траўня 2021 г. Праверана 17 траўня 2021 г.
- ^ Australia places additional sanctions on Russia and Belarus (анг.) Department of Foreign Affairs and Trade Архіўная копія ад 25 March 2022 г.
- ^ Наная Махута(en) (2022-05-16) Belarusian leaders and defence entities targeted under latest round of sanctions (анг.) Government of New Zealand Праверана 2023-03-01 г.
- ^ Japan hits Russia and Belarus with more sanctions over Ukraine invasion (анг.) The Japan Times
- ^ Лукашенко заявил, что в 2025 году пойдёт на выборы (бел.) Svoboda
- ^ Прэзыдэнт вывеў у сьвет малодшага сына? (рас.)
- ^ У аглядную будучыню — не з царом, а з аратым (рас.)
- ^ Прэзыдэнт Беларусі заявіў, што ў агляднай будучыні застанецца на сваім пасту (рас.)
- ^ Мікола Бугай. Лукашэнка браў 4-гадовага сына Мікалая ў паездку на Гомельшчыну // Наша Ніва, 28 красавіка 2008 г. Праверана 8 сакавіка 2014 г.
- ^ Інфармацыя пра сыноў Лукашэнкі была зьнятая «Інтэрфаксам» без тлумачэньня прычынаў // Хартыя’97, 29 красавіка 2008 г. Праверана 8 сакавіка 2014 г.
- ^ А. Р. Лукашэнка ўзнагароджаны ордэнам Хасэ Марці (рас.)
- ^ Інстытут дыяспары й інтэграцыі. Інфармацыйна-аналітычны бюлетэнь № 18 ад 15.11.2000. Беларусь. (рас.)
- ^ Лукашэнка ўзнагароджаны вышэйшай узнагародай Вэнэсуэлы — ордэнам Вызваліцеля (рас.)
- ^ Александр Лукашенко награжден орденом Святого Владимира I степени / Новости / Патриархия.ru
- ^ Патрыярх узнагародзіў Аляксандра Лукашэнка (рас.)
- ^ Маранафа.
- ^ Мэрыя г. Ерэвана — Ганаровыя грамадзяне г. Ерэвана (рас.)
- ^ У Менску прайшло паседжаньне Міждзяржаўнай Рады ЭЎРАЗЭС (рас.)
- ^ «Спортивная панорама» - Физкультурник Белоруссии Архіўная копія
- ^ Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка ганараваны мэдалі «За разьвіцьцё сусьветнага фэставага руху» (рас.)
- ^ Ляўрэаты Міжнароднай прэміі Андрэя Первазваннага «За Веру й Вернасьць». 1993—2005 гады (рас.)
- ^ "Генералиссимус" Александр Лукашенко
- ^ «Александр Григорьевич — интеллигент» (Аудио)
- ^ ВН. Натальля Монцік: «Песьня Лукашэнку спадабалася, раз я яшчэ здаровая…» // Наша Ніва : газэта. — 15 сьнежня 2010. — № 47 (693). — С. 6. — ISSN 1819-1614.
- ^ Deviation: пад вечнай забаронай(недаступная спасылка)
- ^ https://web.archive.org/web/20140821090757/http://belarus.indymedia.org/17288
- ^ Беларусь — апошні бастыён еўрапейскага камунізму вачыма студэнтаў (пол.)
- ^ Kultura - informacje i wydarzenia kulturalne
- ^ Дыктатар Big Cyca па беларуску (пол.)
- ^ Рэперу запретили выступать в Белоруссии за "отправку Лукашенко в ад"
- ^ У Беларусі растуць глядыёлусы «Аляксандар Лукашэнка» (рас.)
- ^ «Народная газета», 1 лютага 1995 году
- ^ «Свабода», 18 чэрвеня 1996 г.
- ^ Пророчества Александр Лукашенко
- ^ Лукашэнка прызнаў, што расейская мова разьвіваецца ў Беларусі на шкоду беларускай, Радыё Свабода, 2 сьнежня 2021 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы артыкула: |
- Афіцыйная біяграфія
- Справаздачы Human Rights Watch па Беларусі (анг.)
- Президент и орденоносец (рас.)
|
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 30 жніўня
- Нарадзіліся ў 1954 годзе
- Русіфікацыя
- Нарадзіліся ў Копысі
- Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Дэпутаты Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьня
- Прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь
- Лукашэнкі
- Дзейныя кіраўнікі дзяржаваў
- Беларускія спартовыя дзеячы
- Кандыдаты ў прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь (1994)
- Кандыдаты ў прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь (2001)
- Кандыдаты ў прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь (2006)
- Кандыдаты ў прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь (2010)
- Кандыдаты ў прэзыдэнты Рэспублікі Беларусі (2020)
- Кавалеры ордэна Гейдара Аліева
- Адзначаныя ў беларусафобіі
- Беларускія асобы ў сьпісе СВГ
- Беларускія асобы ў Чорным сьпісе ЭЗ