Спадарожнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Спадаро́жнік — аб’ект, які верціцца па вызначанай траекторыі (арбіце) вакол іншага аб’екта. Адрозьніваюць штучныя і натуральныя спадарожнікі.

Рашэньнем Міжнароднага астранамічнага зьвязу ад 24 жніўня 2006 году спадарожнікам вырашана лічыць аб’ект, які верціцца вакол цэнтральнага цела (плянэты, карлікавай плянэты або астэроіда) так, што барыцэнтар арбіты знаходзіцца ўсярэдзіне цэнтральнага цела. Калі барыцэнтар арбіты знаходзіцца па-за цэнтральным целам, аб’ект спадарожнікам не зьяўляецца, а лічыцца кампанэнтам сыстэмы, якая складаецца зь дзьвюх або некалькіх плянэт (карлікавых плянэт, астэроідаў).

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]