Маршрутнае таксі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Маршрутнае таксіаўтобусы і мікрааўтобусы (часам мікравэны і нават легкавыя аўтамабілі), якія ажыцьцяўляюць перавозку пасажыраў і багажу па вызначаных маршрутах, але якія не ўваходзяць у рэгулярную сыстэму грамадзкага транспарту. Прыкметамі нерэгулярнасьці могуць быць: дробныя апэратары, якія абслугоўваюць па некалькі маршрутаў, дубляваньне муніцыпальных маршрутаў, уласныя тарыфы, не прывязаныя да муніцыпальных, непрытрымліваньне да раскладу і інтэрвалаў (адпраўленьне па запаўненьні), адсутнасьць сацыяльных абавязацельстваў (не працуюць да позьняй ночы, абмежавана перавозяць ільготнікаў), прыпынкі ў любым не забароненым ПДР месцы і іншае. Маршруткі шырока распаўсюджаны ў многіх краінах сьвету, у тым ліку ў Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Магчыма, месцам ўзьнікненьня маршрутных таксі (маршрутак) зьяўляюцца ЗША у 1910-х гадах. Павышэньне якасьці брукаваньня вуліцаў, нарастальная даступнасьць транспартных сродкаў з рухавіком унутранага згараньня ў некаторых гарадах прывялі да страты трамваем манаполіі на гарадзкія перавозкі. На вуліцах з трамвайным рухам зьявіліся прыватныя аўтамабілі, якія дублявалі найбольш выгадныя ўчасткі трамвайных маршрутаў.

У СССР маршрутныя таксі зьявіліся ў 1930-х гадах у Маскве. Легкавыя аўтамабілі ЗІС-101, пазьней ЗІС-110 курсавалі паміж найважнейшымі пляцамі сталіцы, вакзаламі і буйнымі выставамі, паркамі, адвозілі пасажыраў на спартовыя матчы.

Да ўзьнікненьня каапэратыўнага руху ў СССР у 1987 годзе, маршрутныя таксі абслугоўваліся або дзяржаўнымі аўтобуснымі паркамі, альбо таксапаркамі. З канца 1980-х гадоў сталі зьяўляцца і каапэратыўныя маршрутныя таксі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Маршрутнае таксісховішча мультымэдыйных матэрыялаў