Праваслаўе
Правасла́ўе, усхо́дняе або бізанты́йскае хрысьція́нства — адна з трох асноўных канфэсій хрысьціянства разам з рыма-каталіцтвам і пратэстанцтвам. Кананічныя праваслаўныя цэрквы падзеленыя на незалежныя адна ад другое аўтакефальныя цэрквы (падобна да пэнтархіі I тысячагодзьдзя). Колькасьць аўтакефальных цэркваў у XXI стагодзьдзі роўная сямнаццаці, ня лічачы тых, аўтакефалію якіх не прызналі галоўныя праваслаўныя цэрквы. На чале кожнай аўтакефальнай царквы стаіць прымас. Аўтакефальным цэрквам могуць падпарадкоўвацца іншыя цэрквы, як «аўтаномныя», так і япархіі. Тыя далей у сваю чаргу падзяляюцца на мітраполіі, япархіі, прыходы, манастыры ды мэтохі. Юрысдыкцыя аўтакефаліяў звычайна распаўсюджваецца па-над дзяржавамі, а меншыя адзінкі могуць адпавядаць межам аднае дзяржавы або ейнае часткі.
Праваслаўе пачало распаўсюджвацца ва ўсходняй частцы міжземнаморскага рэгіёну ў часы Бізантыйскай імпэрыі. Кожная праваслаўная царква адзначае сьвяты і памятныя дні паводле літургічнага календара(d). Праваслаўныя вераць, што Дух Сьвяты паходзіць ад Бога Айца і адмаўляюць «філіёквэ» («і ад Сына»), дададзеную ў Нікейскі сымбаль веры Лацінскай Царквой, бо для гэтага дапаўненьня ня быў скліканы Сабор.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Слова «праваслаўе» — пераклад (калькаваньне) грэцкіх словаў ὀρθόδοξος, ορθοδοξία (артадоксас, артадаксія) — правільна славіць; правільная вера.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У II стагодзьдзі хрысьціянства стала перад выбарам: ізаляцыя (пэтрыністы) або адкрытасьць да новых плыняў (паўліністы). Да выбару кірунку далейшага разьвіцьця спрычыніліся александрыйскія апалягеты — Пантэнус з Сыцыліі, Клімэнт Александрыйскі ды Арыген — якія зрабілі спробы далучэньня ў хрысьціянскую рэлігію элемэнтаў тагачаснай антычнай культуры.
З хрысьціянскім прымасам Рыму не пагадзіліся большасьць біскупаў Усходу. Адгэтуль пачаўся разлад між Заходняй і Ўсходняй цэрквамі, якія з часам прывялі да схізмы.
Асновы праваслаўнай дактрыны, культу і права фармаваліся цягам I—VIII стагодзьдзяў падчас Сусьветных сабораў і сінодаў, за выняткам Нікейскага і Канстантынопальскага, а менавіта:
- Эфэскі сабор 431 року;
- Халкідонскі сабор 451 року;
- Арлеанскі сабор(d) 533 року;
- Другі Канстантынопальскі сабор 553 року;
- Трэці Канстантынопальскі сабор 680 року;
- Другі Нікейскі сабор 787 року.
Кшталтаваньне праваслаўя суправаджала герэзіямі і расколамі (схізмамі). Артадоксія царквы фармавалася ў палеміцы з рознымі рэлігійнымі плынямі.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|