Вайсковец

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь — установа, якая ажыцьцяўляе падрыхтоўку афіцэрскіх кадраў для Ўзброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Вайсковец (таксама ваеннаслужачы ці ваенны) — чалавек, які служыць ва ўзброеных сілах краіны. Іншамоўныя адпаведнікі — (анг. military serviceman або анг. military personnel).

Прававое становішча ваеннаслужачых у Рэспубліцы Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Згодна з «Законам аб статусе ваеннаслужачых» Рэспублікі Беларусь вайскоўцамі зьяўляюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца на вайсковай службе ва ўзброеных сілах, памежных, унутраных і іншых войсках, воінскіх фармаваньнях, пералік якіх зацьвярджаецца Прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь.

Грамадзяне, якія маюць статус вайскоўцаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Згодна з арт. 2 «Закона аб статусе ваеннаслужачых» Рэспублікі Беларусь статус ваеннаслужачых маюць:

  • ваеннаслужачыя, якія праходзяць ваенную службу па кантракце, у тым ліку слухачы і курсанты ваенных навучальных установаў, іншых установаў адукацыі, якія ажыцьцяўляюць падрыхтоўку афіцэрскіх кадраў для Ўзброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і іншых войскаў і воінскіх фармаваньняў Рэспублікі Беларусь;
  • ваеннаслужачыя, якія праходзяць ваенную службу па прызыве;
  • грамадзяне, якія праходзяць службу ў рэзэрве — пры знаходжаньні на занятках або вучэбных зборах, вызначаных праграмамі падрыхтоўкі рэзэрвістаў;
  • ваеннаабавязаныя — пры знаходжаньні на ваенных або спэцыяльных зборах.
  • Афіцэры, якія праходзяць вайсковую службу па прызыве, па сваім прававым становішчы прыраўноўваюцца да афіцэраў, якія праходзяць ваенную службу па кантракце, калі іншае не ўстаноўлена заканадаўствам.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]