Ліпень
Выгляд
| ← ліпень → | ||||||
| Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
| 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
| 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
| 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
| 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | ||
| 2026 год Усе дні | ||||||
Лі́пень — сёмы месяц году ў грэгарыянскім каляндары. Мае 31 дзень.
Назва месяца ў славянскіх мовах паходзіць ад слова ліпец (ліпавы мёд): на гэты месяц прыпадае пэрыяд асноўнага медазбору. У народзе часам называлі таксама бялец (час, калі адбельвалі палатно), гразавік, даждавік.
У старажытнарымскім календары ліпень быў пятым месяцам году, які да рэформы Юліюса Цэзара пачынаўся з сакавіка. Таму ліпень сьпярша называўся Quintilis (ад па-лацінску: quintus — пяць). Па рэформе быў названы ў гонар першага рымскага імпэратара Юліюса Цэзара, які нарадзіўся ў гэтым месяцы.