Астроскія
Астроскія лац. Astroskija | |
Герб Астроскі | |
Краіна паходжаньня | Вялікае Княства Літоўскае |
---|
Астро́скія — княскі род гербу ўласнага, выхадцы зь якога займалі высокія дзяржаўныя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай, мелі вялізныя зямельныя ўладаньні на тэрыторыі сучасных Беларусі й Украіны.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паходжаньне ня высьветленае з дакладнасьцю, і пытаньне пра іхных пачынальнікаў разьвязваецца па-рознаму. Мацей Стрыйкоўскі выводзіў Астроскіх з роду князёў Друцкіх (нашчадкі полацкіх князёў)[1], некаторыя дасьледнікі — з галіцка-валынскіх Рурыкавічаў або Гедзімінавічаў, аднак найбольш імавернай[2] лічыцца вэрсія ўкраінскага гісторыка М. Максімовіча пра іхнае паходжаньне ад Турава-Пінскіх князёў[3] (паводле памінальніка Астроскіх, дзе яны значацца як «Благоверніи князи Туровскіи»).
Першым гістарычна вядомым князем Астроскім быў Даніла, уладальнік места Астрог на Валыні ў сярэдзіне XIV ст. (адсюль прозьвішча)[4].
Галіна Астроскіх — Заслаўскія, да якіх па згасаньні ў XVII ст. роду перайшлі асноўныя маёнткі.
Радавод
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Юры (? — 1292), кн. пінскі
- Дзьмітры
- Даніла (узг. 1341), кн. астроскі, удзельнік паўстаньня 1341 супраць караля Казімера III Вялікага
- Хведар (? — 1441), кн. астроскі, староста луцкі
- Іван Красны (Базыль; 1392—1461), кн. астроскі
- Іван (Ян; 1427—1465), кн. астроскі; ж. — Васіліса Глінская
- Канстантын Астроскі (1460—1530), гетман літоўскі; 1-я ж. — ад 1509 Тацяна (? — 1522), д. кн. Сямёна Аляксандравіча Гальшанскага; 2-я ж. Аляксандра, д. кн. Сямёна Міхайлавіча Слуцкага
- Канстантын-Васіль (1526—1608); ж. — Соф’я Тарноўская
- Кацярына (? — 1579); м. — Крыштап Мікалай Радзівіл
- Януш (1554—1620), кн. астроскі, ваявода валынскі, кашталян кракаўскі; 1-я ж. — 1582 Сусана Серада (? — 1593); 2-я ж. — Кацярына Любамірская; 3-я ж. — з 1612 Тэафіля Тарло (? — 1635)
- (ад 1-й ж.) Эўфрасіньня (? — 1628); м. — 1622 кн. Аляксандар Заслаўскі (? — 1629)
- (ад 1-й ж.) Элеанора (? — 1617); 1-ы м. — Геранім Язлавецкі (? — 1607); 2-гі м. — з 1609 кн. Ян Юры Радзівіл (1588—1625)
- (ад 2-й ж.) Іван (1607—1618)
- Канстантын (1563—1588)
- Лізавета (1560—1599); м. — Ян Кішка
- Аляксандар (1570—1603) ваявода валынскі; ж. — Ганна Костка (1575—1635)
- Соф’я (1590—1610); м. — Станіслаў Любамірскі
- Кацярына (? — 1642); м. — Тамаш Замойскі (1594—1638)
- Іван (? — 1618), кн. астроскі
- Канстантын Павал (? — 1618), кн. астроскі
- Ганна (1600—1654); м. — з 1620 Ян Караль Хадкевіч (1561—1621)
- Ільля (? — 1539), кн. астроскі; ж. — з 1537 Бэата Касьцялецкая (1496 — п. 1539), няшлюбная дачка Жыгімонта Старога
- Лізавета (1539—1582); 1-ы м. — з 1553 Зьміцер Хведаравіч Сангушка (? — 1554); 2-гі м. — з 1555 граф Лукаш Гурка (? — 1573); 3-ці м. — з 1559 кн. Сямён Юр’евіч Слуцкі (? — 1560; гвалтоўна выдадзенае маці, законны муж скраў яе праз колькі дзён)
- Юры, кн. астроскі
- Канстантын-Васіль (1526—1608); ж. — Соф’я Тарноўская
- Міхаіл (1456—1501), староста луцкі
- Раман, кн. астроскі
- Марыя (1458 — ?); м. — Андрэй Сангушка
- Канстантын Астроскі (1460—1530), гетман літоўскі; 1-я ж. — ад 1509 Тацяна (? — 1522), д. кн. Сямёна Аляксандравіча Гальшанскага; 2-я ж. Аляксандра, д. кн. Сямёна Міхайлавіча Слуцкага
- Юры Заслаўскі (? — 1500) — заснавальнік князёў Заслаўскіх; ж. — Ганна Заслаўская
- Іван (Ян; 1427—1465), кн. астроскі; ж. — Васіліса Глінская
- Даніла (? — п. 1420)
- Хведар (Фэадосі; да 1433 — каля 1490)
- Андрэй (? — п. 1436)
- Аляксандар (? — п. 1390), кн. чацьвярцінскі — заснавальнік князёў Сьвятаполк-Чацьвярцінскіх
- Іван Красны (Базыль; 1392—1461), кн. астроскі
- Міхаіл (? — 1399), загінуў у бітве на р. Ворскле
- Зьміцер (? — 1399), загінуў у бітве на р. Ворскле
- Аляксандар
- Настасься; м. — кн. Іван Аляксандравіч Глінскі
- Хведар (? — 1441), кн. астроскі, староста луцкі
- Даніла (узг. 1341), кн. астроскі, удзельнік паўстаньня 1341 супраць караля Казімера III Вялікага
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Кацярына Радзівіл (з Астроскіх)
-
Лізавета Соф’я Радзівіл (з Астроскіх)
-
Элеанора Радзівіл (з Астроскіх)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Канстанцін Астрожскі(недаступная спасылка) // Вітаўт Чаропка. Уладары Вялікага Княства. — Менск: Полымя, 1996.
- ^ Астрожскія // Беларусь: энцыкл. даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелЭн, 1995. С. 53.
- ^ І. А. Юхо. Насевіч В. Астрожскія // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 223.
- ^ Валерый Пазднякоў. Астрожскія ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 262.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларусь: энцыкл. даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелЭн, 1995.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Юрка Копцік. Да пытання паходжання князёў Астрожскіх. // Острозький краєзнавчий збірник : матеріали Шістнадцятої наукової конференції «Острозькі краєзнавчі читання», яка відбулася 24 жовтня і 14 листопада 2019 року в місті Острозі Рівненської області.. — Острог: ФОП видавець Свинарчук Р. В., 2019. — В. 11. — С. 6—38.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Юрка Копцік Да пытаньня паходжаньня князёў Астроскіх