Перайсьці да зьместу

Станіслаў Суднік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Станіслаў Суднік
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 21 верасьня 1954(1954-09-21) (70 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, паэт, журналіст
Мова беларуская мова
Узнагароды
мэдаль «За баявыя заслугі» За службу Радзіме

Станісла́ў Ва́цлававіч Су́днік (нар. 24 верасьня 1954, в. Сейлавічы, Нясьвіскі раён, Менская вобласьць) — беларускі пісьменьнік, журналіст, вайсковы інжынэр, падпалкоўнік.

Нарадзіўся 24 верасьня 1954 году ў в. Сейлавічы Нясьвіскага раёну Менскай вобласьці.

У 1977 годзе скончыў Менскую вышэйшую інжынэрную зэнітна-ракетную вучэльню, у 1992 годе скончыў завочна Цьвярскую ваенна-камандную акадэмію імя Жукава[1]. Служыў на Урале Расеі ў зэнітна-ракетных дывізіёнах (1997—1993), на палігоне супрацьпаветранай абароны ў Казахстане (1983—1992). Прыняў удзел у больш за 300 баявых пусках ракет. У 1992 годзе пераведзены ў Беларусь, камандаваў зэнітна-ракетным дывізіёнам у Мастах і Росі (1992). Зволены ў запас у 1994 годзе.

З 1994 году пражывае ў Лідзе.

Знаходзячыся на вайсковай службе ў Казахстане, у 1988 годзе ўзначаліў беларускі нацыянальны рух у Прыазёрску, дзе выдаваў беларускую газэту «Рокаш» (1990—1992). Адначасова спрабаваў сябе ў паэзіі. У 1992 годзе выдаў першы зборнік вершаў. Друкаваўся ў часопісах «Полымя» і «Маладосьць».

Пасьля звальненьня ў запас шмат часу аддае журналісцкай і грамадзкай дзейнасьці. Старшыня Лідзкай раённай арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Сябра сойму ГА БНФ «Адраджэньне» і партыі БНФ. У 1997 годзе аднавіў у Лідзе выпуск газэты Таварыства беларускай мовы «Наша слова» (раней выходзіла ў Менску) і з тае пары зьяўляецца яе рэдактарам. Ініцыятар стварэньня і рэдактар краязнаўчага часопісу «Лідзкі летапісец».

Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з 2001 году. Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў. Выдаў «Кароткі расейска-беларускі вайсковы слоўнік», «Расейска-беларускі вайсковы слоўнік» на 8000 словаў (сумесна з С. Чыславым), «Шыхтавы статут Беларускага войска», паэтычныя зборнікі «Пагоня за мову», «Мой Грунвальд».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]