Ліда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ліда
трансьліт. Lida
Ліда
Coat of Arms of Lidy, Belarus.svg Flag of Lida.svg
Герб Ліды Сьцяг Ліды
Дата заснаваньня: 1323
Першыя згадкі: 1323
Магдэбурскае права: 17 верасьня 1590
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Лідзкі
Плошча: 80 км²
Вышыня: 142 м н. у. м.
Насельніцтва (2017)
колькасьць: 101 165 чал.[1]
шчыльнасьць: 1264,56 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1561
Паштовы індэкс: 231300
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°53′ пн. ш. 25°18′ у. д. / 53.883° пн. ш. 25.3° у. д. / 53.883; 25.3Каардынаты: 53°53′ пн. ш. 25°18′ у. д. / 53.883° пн. ш. 25.3° у. д. / 53.883; 25.3
Ліда на мапе Беларусі ±
Ліда
Ліда
Ліда
Ліда
Ліда
Ліда
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт(рас.)

Лі́да — места ў Беларусі, на рацэ Лідзеі. Адміністрацыйны цэнтар Лідзкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2017 год — 101 165 чалавек[1]. Вузел чыгунак і аўтамабільных дарог на Вільню, Баранавічы, Горадню, Маладэчна.

Ліда — даўняе магдэбурскае места, цэнтар гістарычнага рэгіёну (частка Віленшчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваўся замак вялікага князя Гедыміна, выдатны помнік гісторыі і абарончай архітэктуры. Апроч таго, у месьце знаходзяцца Фарны касьцёл у стылі віленскага барока і комплекс былога кляштару піяраў з касьцёлам Сьвятога Язэпа ў стылі клясыцызму, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся меская ратуша і касьцёл пры кляштары кармэлітаў, помнікі архітэктуры XVIII ст., зруйнаваныя расейскімі ўладамі.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тапонім «Ліда», відаць, утварылася ад балцкага lydimas — высечка, блізкага да тэрміну «ляда». Менш імаверным зьяўляецца зьвязак назвы места зь летувіскім lydis — ход, плынь. Часам тапонім памылкова прымяркоўваюць да імя Ліда, якое зьявілася ў гэтых мясьцінах значна пазьней[2].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Гісторыя Ліды

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Найбольш раньнія археалягічныя матэрыялы, выяўленыя на тэрыторыі Ліды, датуюцца пачаткам XIV ст.[3] Афіцыйна[4] адлік гісторыі места вядзецца ад 1323 году — пачатку будаваньня вялікім князем Гедымінам Лідзкага замка, вакол якога паступова вырасла паселішча.

У XIV ст. Ліда беспасярэдне належала вялікім князям Гедыміну, Кейстуту, Альгерду, Ягайле, Вітаўту. У гэты час места ўваходзіла ў склад Троцкага ваяводзтва і неаднаразова цярпела ад нападаў крыжакоў. У 1360-я гады ў Лідзе існавала францішканская місія, а ў 1387 годзе Ягайла заснаваў тут адзін зь першых касьцёлаў у Вялікім Княстве Літоўскім. У 1396—1398 гадох у Лідзе жыў з сваім дваром выгнаны Тымурам хан Залатой Арды Тахтамыш, а ў 1411—1412 гадох — ягоны сын Джэлал ад-Дзін, які камандаваў татарскімі аддзеламі войска Вялікага Княства Літоўскага ў Грунвальдзкай бітве. З 1413 году места знаходзілася ў складзе Віленскага ваяводзтва[3].

У XV—XVI стагодзьдзях Ліда была значным цэнтрам рамяства і гандлю, зьвязаным зь Вільняй, Наваградкам, Менскам, Полацкам. У гэты час места складалася з Рынка і 4 вуліцаў, таксама існавала прадмесьце Зарэчча. У сярэдзіне XVI ст. у Лідзе зьявіліся кальвіністы, прычым іхная колькасьць неўзабаве так павялічылася, што мескі касьцёл некаторы час ня дзейнічаў празь недахоп вернікаў[3].

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Ліда стала цэнтрам павету. 17 верасьня 1590 году кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў месту Магдэбурскае права і герб: «поле шчыта расьсечанае на дзьве часткі: правая — чырвоная з залатым ільвом, левая — блакітная з двума залатымі скрыжаванымі ключамі»[5].

За часамі Крывавага патопу (1654—1661) у 1659 годзе маскоўскае войска І. Хаванскага штурмам узяла замак і спаліла яго[3]. У 2-й палове XVII ст. у выніку войнаў з Маскоўскай дзяржавай і Швэцыяй Ліда прыйшла ў заняпад, толькі зь сярэдзіне XVIII ст. пачалося гаспадарчае ажыўленьне. У 1672 годзе тут заснавалі кляштар кармэлітаў.

Мескі (1840) і павятовы (1846) гербы

У 1756[3]—1834 гадох у Лідзе існавала сярэдняя навучальная ўстанова — піярскі калегіюм, выпускнікі якога пакінулі прыкметны сьлед у навуцы і літаратуры. У калегіюме навучаўся будучы прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту Станіслаў Юндзіл. На 1792 год у месьце было 242 будынкі[3].

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Ліда апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам павету Слонімскай губэрні (з 1797 году ў складзе Літоўскай, з 1801 году — Гарадзенскай, з 1842 году — Віленскай губэрні). На 1837 год у месьце было 324 будынкі.

У 1863 і 1873 гадох у Лідзе збудавалі 2 бровары, у 1870—1880-я гады — гарбарныя прадпрыемствы, тытунёвую фабрыку, крухмальны завод. У 1884 годзе празь места праклалі чыгуначную лінію ВільняЛунінец, у 1907 годзе — МаладэчнаМасты. У 1899 годзе ў Лідзе адкрылася лякарня на 25 ложкаў. У 1901 годзе адбыўся запуск чыгуналіцейнага, у 1903 годзе — лесапільнага, у канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзяў — 2 цагельных заводаў.

На 1904 год у Лідзе было 1000 жылых дамоў (зь іх 275 мураваных), 14 дробных прадпрыемстваў (400 работнікаў), 170 рамесных майстэрань, 4 лякарні на 115 ложкаў, 6 пачатковых навучальных установаў (700 вучняў). На 1914 год у месьце працавала каля 40 прадпрыемстваў[6]. У Першую сусьветную вайну ў верасьні 1915 году Ліду занялі нямецкія войскі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ліда абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП (б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[7].

Увосень 1918 году ў Лідзе сфармавалася некалькі арганізацыяў польскага характару: Самаабарона Лідзкай зямлі, якая пачала кіраваць местам па адыходзе немцаў, а таксама Нацыянальная рада Лідзкай зямлі і Кола полек у Лідзе. У студзені 1919 году Ліду занялі бальшавікі, аднак 16—17 красавіка 1919 году места адбілі польскія войскі[8]. 7 чэрвеня 1919 году Ліда разам з паветам трапіла ў склад Віленскай акругі Грамадзянскай управы ўсходніх земляў — часовай польскай адміністрацыйнай адзінкі[9]. Улетку 1920 году места зноў занялі бальшавікі, 30 верасьня 1920 году — часткі польскага войска.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Ліда апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам павету ў Наваградзкім ваяводзтве. За польскім часам найбольшым прамысловым прадпрыемствам у Лідзе, вядомым вытворцай гумовага абутку, была фабрыка «Ардаль», заснаваная ў 1929 годзу. У месьце працавалі прадпрыемствы па вытворчасьці сельскагаспадарчых прыладаў, вырабаў з дроту, гумы, піва і алею, а таксама кафлярні, тартакі і пякарні.

У 1939 годзе Ліда ўвайшла ў БССР, дзе 15 студзеня 1940 году стала цэнтрам раёну Баранавіцкай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці). З 27 чэрвеня 1941 да 9 ліпеня 1944 году места знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

У 1989 годзе ў Лідзе адбылося ўрачыстае адкрыцьцё помніка Адаму Міцкевічу, у 1993 годзе — помніка Францішку Скарыну. У 2010 годозе ўпершыню з часоў падзеяў 1939 году ў цэнтральную частку Ліды вярнуліся назвы, беспасярэдне зьвязаныя з дасавецкай гісторыяй места: Грунвальдзкая і Замкавая вуліцы, а таксама бульвар імя вялікага князя Гедыміна.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XVIII стагодзьдзе: 1792 год — 1243 чал.[3]
  • XIX стагодзьдзе: 1817 год — 770 чал.; 1837 год — 1366 чал.[10]; 1851 год — 4845 чал.[11]; 1861 год — 4087 чал.[11]; 1862 год — 4077 чал. (2059 муж. і 2028 жан.)[12]; 1897 год — 8626 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 13 401 чал.; 1959 год — 28,5 тыс. чал.; 1972 год — 50 тыс. чал.; 1979 год — 65,5 тыс. чал.; 1996 год — 100,9 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 98 231 чал.; 2006 год — 96,5 тыс. чал.; 2009 год — 97 629 чал.[13] (перапіс); 2016 год — 100 443 чал.[14]; 2017 год — 101 165 чал.[1]

Нацыянальны склад (паводле перапісу 1999 году, %): беларусы — 44,2, палякі — 38,3, расейцы — 14,0, украінцы — 2,6. Агулам у месьце жывуць прадстаўнікі каля 50 нацыянальнасьцяў.

Рэлігійнае жыцьцё прадстаўляюць 22 супольнасьці 6 канфэсіяў, у тым ліку 7 праваслаўных, 5 рымска-каталіцкіх, 1 грэка-каталіцкая, 1 мусульманская, 1 юдэйская, 1 эвангелічна-лютэранская і 6 пратэстанцкіх. Дзейных сакральных будынкаў у месьце — 8, у тым ліку 4 касьцёлы, 2 царквы і 2 малітоўныя дамы на ўсіх пратэстантаў.

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кінатэатар «Кастрычнік»

Сыстэма адукацыі ў Лідзе — гэта 16 сярэдніх, няпоўная сярэдняя школы, гімназія, ліцэй, 33 дашкольныя і 10 пазашкольных установаў, Лідзкі каледж, музычны каледж, 2 прафэсійна-тэхнічныя вучэльні, прафэсійны ліцэй, дзіцячы дом творчасьці, школа мастацтваў і музычная школа.

Мэдыцына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да паслугаў месьцічаў — лякарня на 1155 месцаў, 5 паліклінік, 3 дыспансэры, 24 пункты аховы здароўя, станцыі хуткай дапамогі і пераліваньня крыві; 11 аптэчных пунктаў, 9 аптэчных шапікаў розных формаў уласнасьці.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сыстэму ўстановаў культуры ўваходзяць 3 дамы культуры, 7 бібліятэк, гістарычна-мастацкі музэй, 1 кінатэатар, 46 калектываў мастацкай самадзейнасьці.

Спорт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Лідзе працуе 3 спарткомплексы, 2 ФАКі, стадыён, плавальны басэйн, 12 міні-басэйнаў, 27 спартовых заляў, 6 стралковых ціраў, 64 прыстасаваныя памяшканьні, 79 плоскасьцевых будынкаў.

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйная назва Гістарычная назва Былыя назвы
8 сакавіка вуліца Крупаўская вуліца
Камсамольская вуліца Замкавая вуліца
Кірава вуліца Школьная вуліца[15]
Леніна плошча Рынак пляц
Ленінская вуліца Каменская вуліца Гарадзенская вуліца
3 мая вуліца
Перамогі вуліца Сьвянцянская вуліца[15] Адама Фалькоўскага вуліца
Савецкая вуліца Віленская вуліца Сувальская вуліца
Не існуе Крывая вуліца Мацкевіча вуліца

Мясцовасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя мясцовасьці Ліды: Вісманты, Выган, Дварцовая Слабада, Дзяканка, Закасанка, Зарэчча, Каменка, Кузьмішкі, Куроўшчына, Маргі, Мастоўшчына, Навапрудцы, Пастаўшчына, Расьлякі, Сойкішкі, Стругі, Фэрма, Школьны Двор.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лідзкі камбайн
Лідзкае піва

Ліда — буйны прамысловы цэнтар. У месьце працуюць прадпрыемствы машынабудаваньня, харчовай, хімічнай, дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў, абутковай прамысловасьці.

  • ААТ «Лідсельмаш»
  • ААТ «Лідаграпраммаш»
  • РУП «Ліцейна-мэханічны завод»
  • РУП «Досьледны завод „Нёман“»
  • ААТ «Лідзкае піва»
  • ААТ «Лідкан»
  • ААТ «Лідахлебапрадукт»
  • ДАУП «Лідзкі малочнакансэрвавы камбінат»
  • ААТ «Лакафарба»
  • АУВП «Лідзкая мэблевая фабрыка»
  • ААТ «Лідабудматэрыялы»
  • ААТ «Лідзкая абутковая фабрыка»
  • РУП «Завод „Оптык“»
  • РУП «Лідзкі завод электратэхнічных вырабаў»
  • ІПВУП «Белтэкс-Оптык»
  • ЗАТ «Белэўратара»
  • Рэспубліканскае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Завод Ізатрон»[16].

У будаўнічы комплекс Ліды ўваходзяць 17 будаўнічых і рамонтна-будаўнічых арганізацыяў, найбуйнейшай зь якіх зьяўляецца ААТ «Будаўніча-мантажны трэст № 19».

Да паслугаў насельніцтва і гасьцей места маецца 480 аб’ектаў раздробнага гандлю і грамадзкага харчаваньня ўсіх формаў уласнасьці, шэраг прадпрыемстваў побытавага абслугоўваньня. Дзейнічаюць 2 стацыянарныя і 4 міні-рынкі.

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ліда — чыгуначны вузел. Таксама маецца аўтобусная станцыя, якая абслугоўвае каля 10 міжмескіх маршрутаў і каля 30 мясцовых маршрутаў. Мескі грамадзкі транспарт улучае 13 аўтобусных маршрутаў і 12 маршрутаў маршрутных таксі.

Грузавыя і пасажырскія перавозкі ў Лідзе ажыцьцяўляюць ААТ «Лідатрансаўта», ААТ «Лідаспэцаўтатранс», «Ілона», грузавая аўтастанцыя ААТ «Горадняінтэртранс», аўтобусны парк № 2 і чыгуначны вузел.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік Францішку Скарыну

Ліда — цэнтар турызму дзяржаўнага значэньня[17]. У месьце працуе Лідзкі гістарычна-мастацкі музэй. Спыніцца можна ў гасьцініцы «Ліда» або ў трохзоркавым гатэлі «Кантынэнт»[18].

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл кармэлітаў у час руйнаваньня расейскімі ўладамі

Найбольш вядомая славутасьць Ліды — Замак Гедыміна, збудаваны вялікім князем у 1330-я. Іншыя выдатныя мясьціны:

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Капліца Сьвятога Крыжа (XIX ст.)
  • Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў (XVIII ст.)
  • Ратуша (XVIII ст.)
  • Сынагога Галоўная (1891)
  • Царква Сьвятога Юрыя (1875)

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месты-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 202.
  3. ^ а б в г д е ё Баравы Р. Ліда // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 197.
  4. ^ История, Лидский районный исполнительный комитет
  5. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
  6. ^ Коўкель І. Ліда // ЭГБ. Т. 4. — Менск, 1997. С. 362.
  7. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  8. ^ Wyszczelski L. Wojna polsko-rosyjska 1919—1920. Wyd. 1. — Warszawa: Bellona, 2010. S. 87-90.
  9. ^ Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 5, poz. 41
  10. ^ Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991.
  11. ^ а б Rouba N. Przewodnik po Litwe i Białejrusi. — Wilno, 1909.
  12. ^ Sulistrowski F. Lida // Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1894. S. 217.
  13. ^ Перепись населения — 2009. Гродненская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  14. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  15. ^ а б Лаўрэш Л. Па старонках нашай гісторыі. З жыцця вуліцы Школьнай – сучаснай Кірава // «Лідская газета», 22 ліпеня 2017.
  16. ^ Завод «Ізатрон» плануе да канца года наладзіць выпуск трох лекавых сродкаў // «БелТА», 23 лютага 2007
  17. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
  18. ^ Гостиницы, Лидский районный исполнительный комитет

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Лідасховішча мультымэдыйных матэрыялаў