Рэлігія
Рэлі́гія (ад лац. religare — «быць злучаным з чымсьці») — сыстэма вераваньняў, заснаваная на тым, што чалавек адчувае нейкую сувязь з «чымсьці» альбо з «кімсьці» вышэйшым. «Штосьці» можа ня мець дакладнага азначэньня сілаю (духі прыроды, вышэйшы розум). «Хтосьці» — гэта нейкая нематэрыяльная асоба (Бог, Элагім, Яхвэ, Саваоф, Ягова, Алаг, Буда, Крышна, Кандзі).
Сьветапаглядныя канцэпцыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Згодна з рэлігійным сьветапоглядам, рэчаіснасьцю кіруюць нейкія звышнатуральныя сілы. У паганстве гэтыя сілы часта падобныя на людзей зьнешне, а таксама/альбо паводзінамі (гэты падыход называецца антропамарфізмам). У монатэістычных рэлігіях (пачынаючы зь юдаізму) Бог не антрапаморфны, хаць некаторыя канфэсіі монатэістычных рэлігіяў і выкарыстоўаюць антропаморфныя вобразы па тых ці іншых прычынах.
Ранейшыя формы рэлігійнага сьветапогляду характэрызаваліся політэізмам (сін. шматбожжа, паганства, ідалапаклонства. Кожны бог (дух, ідал і г. д.) у такой сістэме адказвае за штось сваё, яны адрозьніваюцца адзін ад аднаго цэлым шэрагам характарыстык і іх адносіны між сабою нярэдка нагадваюць узаемаадносіны ў чалавечым грамадстве (напрыклад, паганскія богі часта б’юцца паміж сабою, інтрыгуюць і г. д.). Рэлігіі, якія лічаць, што Бог існуе толькі адзін, завуцца монатэістычнымі. Сьветапоглядная сістэма, якая лічыць, што Бога (багоў) увогуле няма й ўсё ільга растлумачыць матэрыяльнымі прычынамі, называецца атэізм.
На працягу гісторыі чалавецтва рэлігіёзныя погляды паступова трансфармаваліся, пераходзячы ад прымітыўнага абажэньня прыродных зьяваў і аб’ектаў да абстрактных канцэпцыяў Вярхоўнага Бажаства, якое нельга ані цалкам зразумець, ані дасягнуць. Чалавек на шляху разуменьня навакольнага сьвету адчувае неадалімую прагу растлумачыць усё незразумелае ў якіхсьці больш-менш прызвычайных тэрмінах, у выніку чаго такія зьявы, як маланка, вецер, вулканіныя вытокі й г.д. у старажытныя (і нават адносна нядаўнія) часы тлумачыліся дзейнасьцю нейкіх уяўных істотаў, зьнешне падобных да жывёл або людзей, але вялікшых памераў і неверагоднае моцы. Напрыклад, яшчэ ў XIX стагодзьдзі шматлікія хрысьціяне верылі, нібыта маланка адбываецца таму, што Прарок Ілля едзе па небе ў сваёй калясніцы і гоніць перад сабою бесаў з дапамогаю маланак. Гэтыя ўяўленьні, канешне, ні ў якой ступені не выцякаюць з вучэньняў Хрысьціянства, хутчэй тут можна заўважыць спадчыну паганства (калісь славяне верылі ў бога маланак Перуна, а ўжо потым яго «замянілі» на Прарока Ільлю). Калі ж мы возьмем адну з астатніх па часе фармаваньня сусьветных рэлігіяў (напрыклад іслам), дык убачым, што тут Бог дэкларуецца як абсалютна недасягальная, неабсяжная Існасьць, Стваральнік Сусьвету, які існуе па-за межамі часу і прасторы, вышэй за людзкую прагу зразумець Яго. «Богу належаць Усход і Заход; куды б Вы ні зьвярнуліся, дык там Аблічча Божае; Бог — Усёаб’емлючы, Усёведаючы» (Каран ІІ, 109).
Політэістычныя рэлігіі (паганства)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Антрапаморфная існасьць ідалаў натуральным чынам лічыць, што дасягнуць іх дабразычлівасьці можна матэрыяльнымі сродкамі — падарункамі (у тым ліку чалавечымі й іншымі ахвярамі), угаворамі (то бок зьвярнуцца да іх з малітваю, якая, у тым ліку, можа мець характар самаўхваленьня ці нават падману) альбо асобымі ўчынкамі, якія б спадабаліся ідалу. Адной з самых складаных і дасканала распрацаваных сістэм політэістычнага сьветапогляду была рэлігія Старажытнай Грэцыі, якую з цягам часу перанялі рымляне. У старажытных грэкаў існаваў шматлікі, але строга акрэслены пантэон чалавекападобных багоў (Зэўс, Апалён, Афрадыта, Арэс, Аід і г. д.) і паўбагоў (герояў), і знутры гэтага пантэона дзейнічала жорсткая герархія. Старажытнагрэцкія багі й паўбагі паводзяць сябе таксама, як і людзі, і, у залежнасьці ад іх паступкаў, адбываюцца тыя ці іншыя здарэньні.
Монатэістычныя рэлігіі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню канцэпцыя адзінабожжа была сфармулявана ў юдаізме (першым Прарокам якога можна лічыць Адама). Галоўны прарок у юдаізме, Майсей (משה), атрымаў ад Бога 10 запаветаў на гары Сынай. Гэтыя дзесяць маральных прынцыпаў, праектаваўшыся потым на хрысьціянства, сталі моцным фундамэнтам цывілізацыі, якую прынята цяпер называць «эўрапейскаю». Наколькі гэта было даўно, дае ўяўленьне габрэйскі каляндар. Увогуле, любая монатэістычная рэлігія распачынае ўласны каляндар, які звычайна пачынаецца зь пераломнага для дадзенай рэлігіі моманту. Згода з асноўнымі сусьветнымі рэлігіямі, хрысьціянскаму 2005 году ад Раства (Нараджэньня) Хрыстова адпавядаюць: юдаізм — 5765 год ад Стварэньня Сьвету, іслам — 1426 год Хіджры, будызм — 2549 год эры Нірвана.
Юдаізм узьнік не сам па сабе, зь нічога, а ўвабраў у сябе ўяўленьні папярэдніх рэлігійных канцэпцыяў. У яго ўваходзілі ўсе бакі жыцьця чалавечага. Іудзей — гэта адначасова і рэлігійная, і нацыянальная прыналежнасьць (габрэй), і абавязковасьць следаваць зводу санітарна-гігіенічных правілаў, які апісвае ўсё штодзёньнае жыцьцё чалавека (кашрут). Юдаізм звычайна адносяць да сусветных рэлігіяў (збольшага таму, што зь ім маюць крэўную сувязь Хрысьціянства й Іслам), хоць у ім і няма некаторых неабходных дзеля акрэсленьня сусьветнае рэлігіі рысаў: адносная нешматлікасьць вернікаў; у юдаізм цяжка перайсьці, дамінуючая большасьць вернікаў належыць да яго ад нараджэньня. Тое ж самае можна сказаць і адносна некаторых іншых рэлігіяў, якія часам залічваюць да сусьветных (напрыклад, Зораастрызм), аднак жа пры надаваньні статусу таго ці іншага вучэньня трэба ўлічваць усю сукупнасьць яго характарыстык, у тым ліку і пройдзены ім гістарычны шлях. Той жа зораастрызм калісьці быў адкрыты дзеля людзей любой нацыянальнасьці. Тым не менш, першай сапраўды сусьветнаю рэлігіяю стала, безумоўна, Хрысьціянства.
Хрысьціянства, якое першапачаткова лічылася сектаю знутры юдаізму, аддзяліла ўласна рэлігію ад супутных культурных фактараў, і, такім чынам, зьяўляецца наступным этапам развіцця рэлігійнага мысленьня. Для хрысьціянства «няма ні эліна, ні жыда», у тым сэнсе, што Хрысьціянства, у адрозненьне ад юдаізму, не цікавіць нацыянальная прыналежнасьць чалавека. Няма ў ім і амаль ніякіх санітарна-гігіенічных прадпісаў кшталту кашруту. Узяўшы з юдаізму толькі саму сьветапоглядную канцэпцыю адзінабожжа, Хрысьціянства адкінула ўсе архаізмы, што не тычацца непасрэдна рэлігіі, а гэтым, у сваю чаргу, зняўшы з верніка шмат абмежаваньняў, што і дазволіла еўрапейскай цывілізацыі паступова прагрэсаваць.
Адной з найважнейшых навацыяў хрысьціянства трэба лічыць зьмену канцэпцыі служэньня Богу з досыць фармальнай ідэі прынясеньня матэрыяльных дароў і ахвяр (дарэчы, у юдаізме яшчэ захаваўся звычай прыносіць у ахвяру жывёлаў альбо іншыя матэрыяльныя каштоўнасьці) на ідэю асабістай ахвяравасьці. Хрыстос атаясамляў сябе з ахвярным ягняткам («агнцам»), які традыцыйна прыносяць на алтар прававернымі іудзеямі з мэтаю заваяваць большую схільнасьць Усявышняга. Гэтым Ён прадэманстраваў, што ня трэба «адкупляцца» ад Бога, але неабходна прысвяціць служэньню Богу ўсяго сябе без рэшты. Гэтая ідэя з’яўляецца фундаментальнаю ў Хрысьціянстве.
Іслам узнік на Арабійскай паўвыспе, дзе ў той час валадарыла паганства. Некаторыя заходнія рэлігіяведы схільныя сьцвярджаць, што Мухамад (Мухамед) шмат што пазычыў з юдаізму і хрысьціянства, аднак гэты пункт гледжаньня ўяўляецца на дадзены момант даволі хісткім. Хоць да VII стагодзьдзя нашае эры хрысьціянства ўжо распаўсюдзілася на велізарную тэрыторыю, у тым ліку і паўднёвае ўзбярэжжа Міжземнага мора, на тэрыторыі Аравійскага паўвострава яго паслядоўнікі былі ня вельмі шматлікія. Адзінае хрысьціянскае царства — Йемен — якім на момант нараджэньня Мухамада валадарылі эфіопы-монафізіты, пры чым падчас станаўленьня Ісламу перайшло пад уладу персаў-маздэанцаў. З іншага боку, кланы і плямёны аравіі жылі побач з габрэямі і хрысьціянамі на працягу некалькіх стагодзьдзяў, і былі добра знаёмыя з ідэяй монатэізму. Прыкладам, Варака, стрыечны брат Хадыджы, жонкі Мухамада, быў хрысьціянінам. Монатэісты ці людзі з монатэістычнымі схільнасьцямі ў сьветапоглядзе былі ў той час вядомыя як «ханіфы». Лічылася, што яны ёсьць вернікамі Аўраама, што б гэта не значыла. Аднак ніякія ханіфы, што жылі ў Мецы або ў яе асяроддзях, не ўплывалі істотна на вобраз мысляў жыхароў гэтага гораду.
Іслам прызнае ў якасьці Прарокаў заснавальнікаў усіх папярэдніх монатэістычных рэлігіяў, упершыню ўводзячы канцэпцыю прарэсуючага Адкравеньня:
- Скажыце: «Мы ўверавалі ў Бога і ў тое, што ўнізпаслана нам, і што ўнізпаслана Аўрааму, Ісмаілу, Ісааку, Іакаву і каленам, і што было даравана Маісею, Ісусу і Прарокамі ад Пана іхняга; мы не адрозніваем між кімсьці зь іх, і Яму мы перадаемся» (сура ІІ, 130).
- Мы адправілі да кожнага народа Пасланьніка, які сказаў: «Служыце Богу свайму і ня верце ідалам». Былі сярод іх і тыя, каго Бог павёў прамым шляхам, а былі тыя, каму было наканавана змыленьне (сура XVI, 38).
Уласна слова «Алаг» — гэта арабская форма вымаўленьня габрэйскага слова «Элохім» (אלוהים), што ў перакладзе значыць Бог (а не імя Бога, як гэта няправільна пазнчана ў шматлікіх крыніцах). З лінгвістычнага гледжаньня слова Элохім значыць «Богі», хоць і мае рэальна значэньне «Бог» у адзіночным ліку. «Ім» (ים) — гэта прыстаўка, якая азначае множны лік (мужчынскага роду), таму ў ісламе яна й адкінута, і, у выніку, атрымаўся «Элох», у арабскім вымаўленьні «Алаг». З юдаізму ў Іслам перайшлі некаторыя нормы кашруту — напрыклад, абразаньне і забарона на ўжываньне сьвініны, што магчыма, зьвязана са сходнасьцю кліматычных умоў Ізраіля і Аравіі. Кашрут увайшоў у Іслам толькі часткова, таму прававерны мусульманін можа есьці кашэрную ежу габрэяў, а вось юдэй мусульманскую ежу — не. Але ёсьць адна ўласьцівасьць, прысутная Ісламу, але непрысутная юдаізму. Гэта строгая забарона на ўжываньне спіртных напояў. Акрамя таго, у Ісламе ўведзены вельмі жорсткія нормы, якія накіраваныя супраць няшлюбных палавых сувязяў.
«Сусьветныя рэлігіі»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Цячэньні й секты хрысьціянства
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Каталіцызм (рымска-каталіцкая царква)
- Праваслаўе (грэка-праваслаўная царква)
- Кірункі, якія адкалоліся ад праваслаўя
Іншыя канфэсіі і плыні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Усходнія:
Гістарычныя:
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Агнастыцызм
- Атэізм
- Ілюмінаты
- Іцызм
- Масонства
- Монатэізм
- Мечаносцы
- Міталёгія
- Політэізм
- Сьвяшчэнныя кнігі
- Сьпіс рэлігіяў