Сакавік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
сакавік
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31
2024 год
Усе дні

Сакаві́к, альбо Марац — трэці месяц году ў грыгарыянскім календары. Мае 31 дзень. 20—21 сакавіка адбываецца веснавое раўнадзенства. У Паўночнай паўкулі пачынаецца астранамічная вясна, у Паўднёвай — восень.

Этымалёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Беларуская назва «соковикъ» зафіксаваная ў слоўніку Івана Насовіча (1870) і праілюстраваная прыказкаю «Які сакавік, такі і красавік»[1].

У выданьнях Францішка Скарыны падаецца старадаўняя назва месяцу — марець[2], у «Храналёгіі» Андрэя Рымшы (1581) ён называецца марецъ[3]. У газэце «Наша Ніва» ўжываліся варыянты марац (1907—1909); сакавік (март) (1910—1912); далей — сакавік, хоць сустракалася і назва марац (1913—1915)[4].

Назва гэтага месяца ў многіх эўрапейскіх мовах паходзіць ад лацінскага Martius (ад Марса, бога вайны).

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Напачатку сакавік быў першым месяцам году ў рымскім календары. У 45 годзе да н. э. Юлі Цэзар увёў рэформу календара, і першым месяцам году стаў студзень. Пры ўмове, што сакавік — першы месяц году, атрымаем, што кожны дзень году мае пастаянны нумар, незалежна ці ў высакосны ці ў просты год. А цяпер, калі год пачынаецца ў студзені, 1 сакавіка мае нумар 60 у простым годзе, але 61 у высакосным.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ И. Носович. Словарь бѣлорусскаго нарѣчія. — Санкт-Петербург: 1870. — С. 599.
  2. ^ Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — 207 с. — 4250 ас. — ISBN 5-343-00151-3
  3. ^ Андрей Рымша. [Хронология]…
  4. ^ Крамко, І. І., Юрэвіч, А. К., Яновіч, А. І. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. У 2 т. / Акадэмія навук БССР, інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа. — Мн.: Навука і тэхніка, 1968. — Т. 2. — 342 с.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]