Быхаўскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Быхаўскі раён
Coat of Arms of Bychaŭ, Belarus.svgFlag of Bychaŭ, Belarus.svg
Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Магілёўская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Быхаў
Дата ўтварэньня 17 ліпеня 1924
Старшыня райвыканкаму Дзьмітры Марціновіч
Насельніцтва (2018) 29 254[1]
Шчыльнасьць 13 чал./км²
Плошча 2263,16[2] км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 151 м[3]
Месцазнаходжаньне Быхаўскага раёну
Быхаўскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Бы́хаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласьці Беларусі. Быхаўскі раён мяжуе з Качэрыцкім, Клічаўскім, Магілёўскім, Прапойскім, Чавускім раёнамі Магілёўскай вобласьці і Рагачоўскім раёнамі Гомельскай вобласьці.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да 1852 году Быхаўскі павет называўся Старабыхаўскім. Існаваў на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў 1772—1796 і 1802—1919 гадах. Цэнтар — места Быхаў (Стары Быхаў). 23 сьнежня 1796 году пры скасаваньні Магілёўскай губэрні павет скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад Беларускай губэрні. Адноўлены 11 сакавіка 1802 году з аднаўленьнем Магілёўскай губэрні.

Плошча павету 4105,8 кв. верстаў, насельніцтва 124 820 чалавек (1897 год). У павеце было 10 валасьцей: Баханская, Бычанская (раней Новабычанская), Гарадзецкая (пазьней Старабыхаўская), Гарадзішчанская, Глухаўская, Грудзінаўская (раней Царкоўнаасавецкая), Даўгамоская, Навабыхаўская, Прапойская, Чыгірынская. 476 населеных пунктаў (1897 год). З 26 красавіка 1919 году ў складзе Гомельскай губэрні.

9 лютага 1923 году Быхаўскі павет быў ліквідаваны, тэрыторыі Гарадзішчанскай, Глускай, Грудзінаўскай, Старабыхаўскай валасьцей і сам Быхаў былі перададзены Магілёўскаму павету; тэрыторыя Баханскай, Бычанскай, Навабыхаўскай і Чыгірынскай валасьцей — Рагачоўскаму; Даўгамоскай і Прапойскай — Чэрыкаўскаму паветам.

17 ліпеня 1924 году ўтвораны Быхаўскі раён.

У 1935 годзе ў Быхаўскім раёне Быхаўскі гарсавет, 25 сельсаветаў: Абідавіцкі, Балонава-Сялецкі (цяпер проста Балонавасялецкі, Баркулабаўскі, Баханскі, Вузьненскі, Гарадзецкі, Глухаўскі, Грудзінаўскі 1-ы, Грудзінаўскі 2-і, Дунайкоўскі, Зімніцкі, Клятнянскі, Лудчыцкі, Макранскі, Ніканавіцкі, Навабыхаўскі, Падсёльскі, Студзёнкаўскі, Сялец-Халапееўскі, Тайманаўскі, Трылесінскі (цяпер Смаліцкі), Хатаўнянскі, Чачэвіцкі, Чыгірынскі, Чырвонаасавецкі.

17 лістапада 1948 году ліквідаваны працоўны пасёлак Ветранка, тэрыторыя далучана да Трылесінскага сельсавету.

16 ліпеня 1954 году ліквідаваны Красьніцкі, Кучынскі, Ніжнетошчыцкі, Ніканавіцкі, Студзёнкаўскі, Тайманаўскі, Чырвонаасавецкі, Чырвонабераскі сельсаветы, створаны Верхнятошчыцкі сельсавет (цяпер Ніжнятошчыцкі), Кузькавіцкі сельсавет перайменаваны ў Сьледзюкоўскі.

17 сьнежня 1956 году да раёну далучаны Абідавіцкі, Баханскі, Вяліказімніцкі, Палянінавіцкі сельсаветы Журавіцкага раёну Гомельскай вобласьці.

31 сакавіка 1958 году Вяліказімніцкі і Баханскі сельсаветы далучаны да Прапойскага раёну.

11 красавіка 1960 году ліквідаваны Гарадзецкі, Глускі, Дунайкоўскі, Клятнянскі, Лудчыцкі, Мокраўскі, Палянінавіцкі, Чачэвіцкі, створаны Ямніцкі сельсавет.

25 сьнежня 1962 году да раёну далучаны места Прапойск, Баханскі, Васькавіцкі, Кульшыцкі і Сьвенскі сельсаветы Прапойскага раёну.

5 красавіка 1963 году створаны Гарадзецкі сельсавет.

6 студзеня 1965 году места Прапойск, Баханскі, Васькавіцкі, Кульшыцкі, Сьвенскі сельсаветы далучаны да Прапойскага раёну.

15 студзеня 1965 году створаны сельсаветы Глускі і Лудчыцкі, 4 чэрвеня 1965 — Мокраўскі, які 18 сакавіка 1966 году перайменаваны ў Холстаўскі сельсавет.

10 студзеня 1969 году створаны Дунайкоўскі сельсавет.

18 лютага 1972 году Балонавасялецкі перайменаваны ў Чарнаборскі сельсавет.

На 1 студзеня 1981 году раён уключаў места Быхаў, 15 сельсаветаў: Абідавіцкі, Баркулабаўскі, Верхнятошчыцкі, Гарадзецкі, Глускі, Грудзінаўскі, Дунайкоўскі, Краснаслабадзкі, Лудчыцкі, Навабыхаўскі, Сьледзюкоўскі, Трылесінскі, Холстаўскі, Чарнаборскі, Ямніцкі.

У сьнежні 1991 году Трылесінскі сельсавет перайменаваны ў Смаліцкі.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Разьмешчаны на поўдні Магілёўскай вобласьці. Плошча раёну складае 2263,16 км².

Асноўныя рэкі — Дняпро з прытокамі Чарнаўкай, Баброўкай, Трэснай, Ухлясьць з Варонінкай, Тошчыца, Адаменка, Рдзіца, Лахва, Друць (на ёй створана Чыгірынскае вадасховішча), Грэза і Балонаўка.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 35 148 чалавек[4] (перапіс); 2015 год — 30 900 чал.[2]; 2016 год — 30 225 чал.[5]; 2017 год — 29 753 чал.[6]; 2018 год — 29 254 чал.[1]

Паселішчы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агулам на тэрыторыі раёну налічваецца 182 паселішчаў. У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (1986) частка тэрыторыі раёну забруджана радыёактыўнымі элемэнтамі[7]. Жыхары в. Аляксандраў адселены.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ а б Геаграфія. Быхаўскі раённы выканаўчы камітэт. Праверана 9 лютага 2016 г.
  3. ^ GeoNames — 2005.
  4. ^ Перепись населения — 2009. Могилевская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  5. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  6. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  7. ^ Лихачева, С. Н. Последствия Чернобыльской Аварии в Могилевской Области как фактор формирования региональной идентичности (рас.) // Регионалистика. — 2008. — С. 197.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Быхаўскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў