Логвінаў
Літаратурны дом «Логвінаў» | |
Дата ўтварэньня | 2000 год |
---|---|
Тып | недзяржаўная арганізацыя |
Штаб-кватэра | Менск, пр. Незалежнасьці, 37А |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Менск |
Літаратурны дом «Логвінаў» — беларускае выдавецтва і кнігарня, знаходзіцца ў Менску па адрасе пр. Незалежнасьці, 37А. Заснаванае ў 2000 годзе як невялікае выдавецтва, якое спэцыялізавалася на выданьні альтэрнатыўнай літаратуры[1], яно стала важнай часткай беларускамоўнай культурнай прасторы. У «Логвінаве» былі выдадзеныя і прадаюцца кнігі Адама Глёбуса, Альгерда Бахарэвіча, Андрэя Хадановіча, Наталкі Бабінай, Уладзімера Арлова, Франца Сіўка й іншых вядомых беларускіх аўтараў.
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На базе памяшканьняў «Логвінава» рэгулярна праходзяць прэзэнтацыі беларускіх і замежных кніг, фэстывалі й іншыя культурныя дзеі. У кнігарні на праспэкце Незалежнасьці праходзяць выступы літаратараў зь Нямеччыны, Польшчы, Чэхіі, Швэцыі, Украіны, Летувы, Ізраілю, Швайцарыі, Японіі й іншых краінаў.
Цікаўкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Літаратурны дом «Логвінаў» — адна зь нешматлікіх установаў Менску, дзе пэрсанал размаўляе з кліентамі пераважна па-беларуску.