Перайсьці да зьместу

Украінцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Украінцы
українці
Агульная колькасьць каля 44—45 мільёнаў
Рэгіёны пражываньня Украіна, Расея, Канада, ЗША, Бразылія, Казахстан, Малдова, Беларусь і іншыя
Мовы украінская мова
Рэлігіі Пераважна праваслаўныя. Частка ўкраінцаў вызнаюць уніяцтва, пратэстантызм альбо зьяўляюцца атэістамі.
Блізкія этнасы славяне, асабліва ўсходнія (беларусы, расейцы)

Украі́нцы (па-ўкраінску: українці) — усходнеславянскі народ, гістарычна званы русінамі, які пераважна насяляе Ўкраіну.

Асноўная мова ўкраінцаў — украінская. Яна належыць да ўсходнеславянскай падгрупы славянскіх моваў. Існуюць наступныя дыялекты:

  • паўночны,
  • паўднёва-заходні,
  • паўднёва-ўсходні.

Пашырана таксама расейская мова (пераважна на поўдні і левабярэжжы Дняпра). Пісьменнасьць — на аснове кірыліцы.

Украінцы — адзін з найбуйнейшых эўрапейскіх народаў агульнай колькасьцю блізу 44 мільёнаў. Большасьць украінцаў, прыблізна 37 мільёнаў, жывуць ва Ўкраіне, дзе складаюць больш за тры чвэрці насельніцтва. Найбуйнейшая ўкраінская супольнасьць за мяжой Украіны знаходзіцца ў Расеі. Каля 3 мільёнаў расейскіх грамадзянаў лічаць сябе ўкраінцамі. Каля 2 мільёнаў украінцаў жывуць у Паўночнай Амэрыцы (890 тысячаў у ЗША і 1 мільён у Канадзе). Вялікая колькасьць украінцаў жыве ў такіх краінах як Бразылія (880 000), Казахстан (500 000), Малдова (450 000), Аргентына (305 000), Польшча (300 000), Беларусь (250 000) і Славаччына (200 000). Украінскія дыяспары існуюць у Нямеччыне, Вялікабрытаніі, Партугаліі, Румыніі і Латвіі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]