Нарач
Возера
Нарач
Нарач на мапе Беларусі ![]() ![]() Нарач | |||||||||||||||||||||||
![]() |
На́рач — возера ў Беларусі, у Мядзельскім раёне Менскай вобласьці. Разьмешчанае ў басэйне ракі Нарач. Уваходзіць у Нарачанскую групу азёраў. Знаходзіцца за 4 км на захад ад Мядзелу[1].
Нарач — самае вялікае возера ў Беларусі. Плошча — 79,6 км². Найбольшая глыбіня — 24,8 м. Даўжыня найбольшага папярэчніка — 12,8 км. Даўжыня берагавой лініі — 41 км. Аб’ём вады — 710 млн м³. Плошча вадазбору — 199 км². Нарач насяляе дваццаць два віды рыб, зь іх найбуйнейшы — шчупак.
Возера Нарач утварылася некалькі тысячагодзьдзяў таму, пры адступе ледніка. На шляху ледніка да поўначы паўстала Сьвянцянская града. Вада ад талага лёду ўтварыла вялізную водную прастору, зь якой пасьля, з паніжэньнем узроўню вады, вылучыліся азёры, якія ўтварылі Нарачанскую групу. Нарач — тыповы прадстаўнік прыроды поўначы Беларусі — Беларускага Паазер’я.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Падчас Першай сусьветнай вайны ў 1916 годзе ў навакольлях возера праводзілася Нарачанская апэрацыя — няўдалая спроба наступу расейскай арміі.
У 1921[2]—1939[3] гады, возера Нарач знаходзілася на тэрыторыі Польскай Рэспублікі і было самым вялікім возерам гэтай краіны.
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1.
- ^ Рыская мірная дамова
- ^ Пакт Молатава-Рыбэнтропа
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нарач — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў