Перайсьці да зьместу

Цёця

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Цётка»)

Цётка, Цёця — сястра бацькі або маці, а таксама жонка дзядзькі. Іншымі словамі, цётка (цётка) — жанчына па адносінах да дзяцей свайго брата або сястры, а таксама да дзяцей брата або сястры свайго мужа.

Адваротнае стаўленьне — пляменьнік і пляменьніца, гэта значыць калі жанчына прыходзіцца камусьці цёткай, то тыя, у сваю чаргу, прыпадаюць ёй пляменьнікамі і пляменьніца.

Калі хочуць падкрэсьліць роднасную сувязь, то звычайна робяць ўдакладненьне тыпу: мая родная цётка. Гэта кажа аб тым, што жанчына, якая прыходзіцца цёткай, зьяўляецца або сястрой бацькі, або сястрой маці, што выключае жонку дзядзькі. Гэта справядліва і ў адносінах да больш далёкай роднасьці мая стрыечная і мая траюрадная цётка.