Парлямэнт Беларусі
Выгляд
Парлямэнт Беларусі — галоўны орган заканадаўчай улады ў Беларусі:
- Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь — найвышэйшы бесьперапынна дзейны прадстаўнічы і заканадаўчы орган дзяржаўнай улады ў Беларусі ў 1991—1996 гадох. Валодаў вяршэнствам і паўнатой заканадаўчай улады, ажыцьцяўляў яе ад імя народу ў межах і формах, вызначаных Канстытуцыяй і законамі Беларусі.
- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь — галоўны заканадаўчы орган рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі, утвораны ў 1996 годзе па разгоне Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня як фактычная замена законнага парлямэнту.
З улікам таго, што назва «Вярхоўны Савет» небеларуская і паходзіць ад Беларускай ССР, выказваюцца прапановы вярнуць парлямэнту краіны традыцыйную ад часоў Вялікага Княства Літоўскага назву — Сойм[1][2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Чайчыц А. Карыснае практыкаваньне ад Зянона Пазьняка, Радыё Свабода, 24 красавіка 2017 г.
- ^ Народная Праграма Вольная Беларусь — гэта праект новай Беларусі. — Варшава — Нью-Ёрк — Менск: «Беларускія Ведамасьці», 2017. С. 13.
Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі ласка, выберыце той, які Вас цікавіць. Калі вы патрапілі сюды зь іншай старонкі Вікіпэдыі, калі ласка, вярніцеся і выпраўце спасылку на патрэбную. |