Іслам

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
«Зорка з паўмесяцам» — сымбаль ісламу

Іслам (па-арабску: الإسلام‎, што значыць «пакорнасьць Боскай волі») — манатэістычная рэлігія, другая ў сьвеце па колькасьці прыхільнікаў. Апошнія, каторыя называюцца мусульманамі, мусяць верыць у абсалютную еднасьць Бога і тое, што Бог даслаў людзям настаўленьні праз прарокаў Мухамада, Ісуса, Майсея, Давіда, Аўрама, Ноя, Адама і іншых[1]. Паводле мусульманскай веры, тыя настаўленьні Бога, што былі дасланыя прароку Мухамаду праз анёла Гаўрылу, сабраныя ў сьвятую кнігу Каран.

Іслам зьяўляецца самай хуткарослай асноўнай рэлігіяй у сьвеце[2][3][4]. Налічваецца больш за 1,8 млрд вернікаў, што складае каля 24,1% ад агульнай колькасьці насельніцтва[5]. Мусульмане складаюць большасьць насельніцтва ў 50 краінах[6].

Мусульмане лічаць, што іслам зьяўляецца поўнай і ўнівэрсальнай вэрсіяй першапачатковай веры, якая была паказана шмат разоў праз Адама, Абрагама, Майсея і Ісуса[7]. Што тычыцца Карану, мусульмане лічаць яго нязьмененным і канчатковым адкрыцьцём Бога[8]. Як і ў іншых абрамічных рэлігіях, іслам мае канцэпцыю ўзнагароджаньня раем і пакараньне пеклам[9]. Іслам уключае ў сябе пяць слупоў, якія зьяўляюцца абавязковымі актамі для любога верніка і спалучаюцца зь ісламскім правам, якое закранае практычна ўсе аспэкты жыцьця грамадзтва ад банкаўскай справы і дабрабыту да жанчынаў і навакольнага асяродзьдзя[10]. Мэка, Мэдына і Ерусалім лічацца месцам трох сьвятых месцаў ісламу[11].

Як мяркуецца, іслам паўстаў на пачатку VII стагодзьдзя ў Мэцы[12], а ўжо ў і VIII стагодзьдзі дзякуючы халіфату Амэядаў рэлігія значна пашырылася ад Ібэрыі на захадзе да ракі Інд на ўсходзе. Ісламскі залаты век ставіцца да пэрыяду, які традыцыйна датуецца з VIII па XIII стагодзьдзі, за часам існаваньня халіфату Абасыдаў, калі большая частка мусульманскага сьвету перажывала навуковы, эканамічны і культурны росквіт[13][14]. Пашырэньню рэлігіі спрыялі розныя халіфаты і імпэрыі, гандаль і місіянэрская дзейнасьць.

Большасьць мусульманаў адносяцца да адной з двух пkыняў, як то сунітаў (75-90% ад агульнай колькасьці) або шыітаў (10-20%)[15]. Каля 13% мусульманаў жывуць у Інданэзіі, найбуйнейшай мусульманскай краіне, 31% ад агульнай колькасці насельніцтва мусульманаў у сьвеце жывуць у Паўднёвай Азіі[16][17], 23% — на Блізкім Усходзе і Паўночнай Афрыкі[18], дзе іслам зьяўляецца дамінуючай рэлігіяй, і 15% — у краінах Афрыкі на поўдзень ад Сахары[19]. Значныя мусульманскія суполкі таксама маюцца ў Паўночнай і Паўднёвай Амэрыцы, на Каўказе, у Сярэдняй Азіі, Кітаі, Эўропе, Паўднёва-Ўсходняй Азіі, на Філіпінах і ў Расеі[20].

Асновы веры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каран вучыць мусульман верыць

Асновы практыкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Практыка іслама аснаваная на пяці стаўпох:

  • Вера ў Бога і тое, што Мухамад Ягоны пасланьнік
  • Малітва пяць разоў у дзень
  • Пост у час ісламскага месяца Рамадана
  • Ахвяраваньне адпаведнай долі сваёй ліквіднай маёмасьці тым, хто ў галечы
  • Паломніцтва ў сьвятыя месцы іслама ў Мэцы і вакол яе

Канцэпцыя Бога ў ісламе[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

 Скажы: ён — Бог адзіны
 Бог вечны, абсалютны
 Не нарадзіў і ня быў нараджоны
 І ніхто ня быў зь ім параўнімы
                  — Каран, 112:1-4

Мусульмане веруюць, што дазнацца аб якасьцях Бога можна па яго імёнах. Імя Бога, якое мусульмане ўжываюць часьцей за ўсё — Алаг. Гэтае слова ў перакладзе з арабскай мовы азначае «Бог». Арабскія хрысьціяне разам з мусульманамі ўсяго сьвету называюць Бога гэтым імем. Усяго мусульмане налічваюць 99 Боскіх імёнаў. Яны ўключаюць у сабе т. зв. «Імёны прыгажосьці», такія, як Найміласэрнейшы, Найдабрэйшы, Мір, Самы Даруючы, Найласкавейшы, і «Імёны вялікасьці», такія як Наймацнейшы, Кароль, Вымушаючы.

Паводле ісламскай веры, Бог — Творца, Усеведаючы, Усечуючы, Усебачачы — бясконца ўзвышаны над усім тварэньнем. Але ён адначасова вельмі блізкі да чалавека: «Я сапраўды блізкі, я слухаю ўзываньне кожнага ўзываючага, калі ён да Мяне ўзывае…» (Каран:2:186).

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «Islam. Overview». The Oxford Encyclopedia of the Islamic World. Oxford: Oxford University Press.
  2. ^ «The world's fastest-growing religion is ...». CNN.
  3. ^ «No God But God». U.S. News & World Report.
  4. ^ «Islam: Empire of Faith». Public Broadcasting Service.
  5. ^ «Why Muslims are the world's fastest-growing religious group». Pew Research Center.
  6. ^ «The Global Religious Landscape». Pew Forum.
  7. ^ «Why Muslims celebrate a Jewish holiday». CNN.
  8. ^ Bennett, Clinton (2010). «Interpreting the Qur'an: a guide for the uninitiated». Continuum International Publishing Group. — С. 101. — ISBN 978-0-8264-9944-8.
  9. ^ «Paradise (Jannat)». Al-Islam.org.
  10. ^ Esposito, John (2002b). «What Everyone Needs to Know about Islam». Oxford University Press. — С. 17, 111—112, 118 — ISBN 0-19-515713-3.
  11. ^ Trofimov, Yaroslav (2008), «The Siege of Mecca: The 1979 Uprising at Islam's Holiest Shrine». New York. — С. 79. — ISBN 0-307-47290-6.
  12. ^ Watt, William Montgomery (2003). «Islam and the Integration of Society». Psychology Press. — С. 5. — ISBN 9780415175876.
  13. ^ George Saliba (1994), «A History of Arabic Astronomy: Planetary Theories During the Golden Age of Islam». New York University Press. — С. 245, 250, 256–257. — ISBN 0-8147-8023-7.
  14. ^ «Factors behind the decline of Islamic science after the sixteenth century». History of Science and Technology in Islam.
  15. ^ «Religions». The World Factbook. Central Intelligence Agency.
  16. ^ Pechilis, Karen; Raj, Selva J. (2013-01-01). «South Asian Religions: Tradition and Today». Routledge. — С. 193. — ISBN 9780415448512.
  17. ^ «10 Countries With the Largest Muslim Populations, 2010 and 2050». Pew Research Center's Religion & Public Life Project.
  18. ^ «Middle East-North Africa Overview». Pew Research Center's Religion & Public Life Project.
  19. ^ «Region: Sub-Saharan Africa». The Future of the Global Muslim Population. Pew Research Center.
  20. ^ «Muslim Population by Country». The Future of the Global Muslim Population. Pew Research Center.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Ісламсховішча мультымэдыйных матэрыялаў