336-я рэактыўная артылерыйская брыгада
336-я рэактыўная артылерыйская брыґада | |
Нашыўка 336-ое брыґады | |
Гады існаваньня | з 1972 року |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Падпарадкаваньне | Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь |
Уваходзіць у | Сухапутныя войскі Рэспублікі Беларусь |
Тып | баявая вайсковая частка |
Функцыя | палявыя пошукі загінулых на вайне |
Дысьлякацыя | Асіпавічы (Асіпавіцкі раён, Магілёўская вобласьць) |
Дзейны камандзір | Аляксандр Цішкевіч |
336-я рэакты́ўная артылеры́йская брыга́да — падразьдзел узброеных сілаў Беларусі. Месца дыслякацыі штабу — Асіпавічы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вайсковая частка 12180 была сфарміраваная ў 1972 годзе, калі ў адпаведнасьці з Дырэктываю Камандуючага войскамі Чырвонасьцяжнае Беларускае вайсковае акругі і загадам камандзіра 51-й ґвардзейскае артылерыйскае Аршанскае Чырвонасьцяжнае, ордэна Аляксандра Неўскага дывізіі быў утвораны 1360-ты рэактыўны артылерыйскі полк, узброены РСЗА «Град».
У 1983 годзе на базе 1360 рэап была сфарміраваная 336-я рэактыўная артылерыйская брыґада 51-й ґвардзейскае артылерыйскае дывізіі. На ўзбраеньне рэабр атрымала РСЗА «Ураган».
У 1989 годзе брыґада атрымала на ўзбраеньне РСЗА «Сьмэрч» і прыняла ўдзел у досьведна-дасьледчых тактычных вучэньнях з баявою стральбою на паліґоне Капусьцін Яр.
У 2016 годзе на ўзбраенне брыґады пачалі паступаць РСЗА «Палянэз».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Евгений Довгаль (16.12.2014) «СЛУЖИТЬ БУДУ ВМЕСТЕ С БРАТОМ…». Белорусская военная газета «Во славу Родины!».
- Дмитрий Саврицкий (7.09.2017) Самое мощное оружие в самых надежных руках. Асіповіцкі Край.