Перайсьці да зьместу

Віленская губэрня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Віленская губэрня
Виленская губернія
Агульныя зьвесткі
Краіна Расейская імпэрыя
Статус губэрня Расейскай імпэрыі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Вільня
Дата ўтварэньня 14 (25) сьнежня 1795[1]
Дата скасаваньня 16 лютага 1918
Губэрнатары гл. Віленскія губэрнатары
Насельніцтва (1909) 1 550 057
Плошча
  • 36 825,3 вярста²
Час існаваньня 1793—1797, 1802—1917
Месцазнаходжаньне Віленскай губэрні
Віленская губэрня на мапе

     Віленская губэрня

   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Ві́ленская губэ́рня (па-расейску: Виленская губерния) — губэрня з цэнтрам у Вільні ў складзе Расейскае імпэрыі. Разам з Ковенскай, Гарадзенскай, Менскай, Магілёўскай і Віцебскай губэрнямі ўтварала Паўночна-Заходні край.

Створана ў 1795 годзе пасьля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай і далучэньня да Расейскае імпэрыі сучасных заходне-беларускіх і летувіскіх земляў. Першапачаткова падзялялася на паветы Ашмянскі, Браслаўскі (пасьля Новааляксандраўскі), Віленскі, Вількамірскі, Завілейскі, Ковенскі, Расіенскі, Троцкі, Упіцкі (Панявескі), Цельшаўскі, Шаўлінскі. Падчас адміністрацыйна-тэрытарыяльных рэформаў Паўла I паводле загаду ад 12 сьнежня 1796 году ў 1797 годзе злучана з Слонімскай губэрняй у адну Літоўскую губэрню з губэрнскім кіраваньнем у Вільні. Пры Аляксандры I Літоўская губэрня ў 1801 годзе падзеленая на Віленскую губэрню (да 1840 году называлася Літоўска-Віленскай губэрняй) і Гарадзенскую губэрню (раней Слонімская губэрня).

Вільня — былая сталіца літоўскага «пфальцграфства», цяпер Расейская правінцыя альбо губэрня. Яна размешчана ў пагорыстай мясцовасці і займае некалькі ўзвышэнняў каля ракі Вільні або Вілія, у 400 міляў на паўднёвы-захад ад Пецярбургу і 195 на ўсход ад Кенігсберга. Акружнасць гораду каля чатырох міляў; яго насельніцтва скаладалася ў 1788 годзе да 21 000, у цяперашні час амаль 30 тысяч. Як і ў іншых гарадах, у Польшчы і Расіі, ён пабудаваны ў асноўным з дрэва, вельмі недасканалы ў чысціні і ўяўляе дзіўны кантраст ўбогасці і безгустоўнага хараства. Вільня з'яўляецца месцам грэцкага мітрапаліта і каталіцкага біскупа. Яго універсітэт, заснаваны ў 1570 годзе, быў новым перамадэляваны расейскім урадам у 1803 годзе. Звязаны са заснаваннем абсерваторыі і некалькіх бібліятэк. Ёсць у Вільні таксама спартыўная зала або класічная школа, семінарыя для адукацыі каталіцкага духавенства, іншая для тых з грэцкай царквы, і ўстанова для маладых людзей з добрай сям'і.

Правінцыя Вільні змяшчае паўночную частку Літвы. Яна прасьціраецца ад 53 ° 40 'да 56 ° 15' да поўначы шыраты. ; мае плошчу 2300 квадратных міль, а насельніцтва 1,000,000. Гандлю, які такі, ажыццяўляюцца іўдзеямі. Галоўныя рэкі Нёман, Вілія, Прыаяць і Нараў; асноўнымімі горада з'яўляюцца Ліда, Браслаў, Смаргонь, Доры, Ашмяны або Oshmiana і Маладзечна. У апошнім месцы, 29 лістапада 1812 гады, імператар Напалеон, акружаны канвоем афіцэраў, пакінуў бездапаможныя рэшткі сваёй арміі пры адступленні з Масквы.

M. Ross (of Durham.) A History of Poland, from Its Foundation as a State to the Present Time ... 1835 [2]

У 1843 годзе частка тэрыторыі ўвайшла ў склад ізноў створанай Ковенскай губэрні. У складзе Віленскай губэрні засталіся Віленскі, Ашмянскі, Сьвянцянскі (Завілейскі) і Троцкі паветы, а таксама перададзеныя з Гарадзенскай губэрні Лідзкі й зь Менскай губэрніВялейскі й Дзісенскі паветы.

У 1914—1918 гадах тэрыторыя губэрні была акупаваная нямецкімі войскамі. У 1918 годзе прэтэнзіі на Віленшчыну прад’явілі Беларуская Народная Рэспубліка, Летува й Польшча. У 1919 годзе Вільня была абвешчаная сталіцай Летувіска-Беларускае ССР. У 1920 годзе землі губэрні былі акупаваныя бальшавіцкімі войскамі й перададзеная Летуве, але неўзабаве мяцеж дывізіі Люцыяна Жалігоўскага прывёў да стварэньня Сярэдняе Літвы, якая праз два гады ўвайшла ў склад Польшчы.

У 1839 годзе ў губэрні жылі 789 000 жыхароў, да 1909 году колькасьць насельніцтва павялічылася да 1 550 057 прычым 60% жыхароў былі каталікамі, 25% — праваслаўнымі.

Год Агулам Летувісы Палякі Беларусы Расейцы Габрэі Іншыя
1862 838 464 418 880 50% 154 386 18% 146 431 17% 14 950 2% 76 802 9% 27 035 3%
1865 891 715 210 273 24% 154 386 17% 418 289 47% 27 845 3% 76 802 9% 4120 0%
1883 1 192 000 417 200 35% 281 312 24% 239 592 20% 176 416 15% 77 480 7%
1897 1 561 713 274 414 18% 126 770 8% 880 940 56% 75 803 5% 197 929 13% 5857 0%
1909 1 550 057 231 848 15% 188 931 12% 570 351 37% 408 817 26% 146 066 9% 4094 0%
  • Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). Санкт-Петербург: 1890—1907.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Віленская губэрнясховішча мультымэдыйных матэрыялаў