Лядоўня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лядоўня замку Эрмэнанвіль у парку Ж.-Ж. Русо

Лядо́ўня, лядоўнік — памяшканьне зь ільдом, прызначанае для захоўваньня хуткапсуйных прадуктаў. Лядоўні выкарыстоўваліся да часу масавага распаўсюджаньня электрычных халадзільнікаў і халадзільных камэраў.

У залежнасьці ад канструкцыі, прызначэньня і запасаў ільду выдзяляюць такія тыпы лядоўняў:

  • Лядоўні з доўгатэрміновым запасам ільду;
  • Лядоўні з сэзонным запасам ільду (напаўненьне праводзяць напрыканцы зімы — пачатку вясны);
  • Лядоўні з кароткатэрміновым запасам ільду (лёдакішэневыя, паветрадзьмуйныя і фрыгаторныя халадільнікі).

У залежнасьці ад разьмяшчэньня ільду выдзяляюць лядоўні зь верхнім, бакавым, цэнтральным і ніжнім разьмяшчэньнем. У залежнасьці ад становішча адносна ўзроўню зямной паверхні — надземныя і падземныя.

Найпрасьцейшая лядоўня яўляе зь сябе цеплаізаляваны лёх, на дне якога ўкладаюць лёд (40—60 м³), а зьверху разьмяшчаюць прадукты на драўляных кратах. Лядоўні разьмяшчаюць у максымальна зацененым месцы, зазвычай на заходнім баку ад памяшканьня, што надае дадатковую прахалоду. Зазвычай лядоўню запаўняюць льдом з ракі і стараюцца яго зьберагчы да наступнай зімы[1].

Цеплаізаляцыю лядовага масіву забясьпечваюць з дапамогаю драўлянага пілавіньня, торфу або іншых матэрыялаў. Нізкіх тэмпэратураў дасягаюць выкарыстаньнем солі — сумесь падробненага льду і хлярыду натру ў спалучэньні 22,4 % NaCI па масе забясьпечвае тэмпэратуру −21,2 °С[2]. Паводле трываласьці зьбераганьня прадуктаў лядоўні саступалі халадзільнікам: напрыклад, у інструкцыі па тэхналёгіі прыгатаваньня ежы 1957 року зазначана, що тэрмін зьбераганьня мяса ў халадзільніках прадпрыемстваў грамадзкага харчаваньня — да 2 содняў (у халадзільных камэрах — да 5 содняў)[3].

Для перавозкі хуткапсуйных прадуктаў чыгуначным транспартам калісьці шырока выкарыстоўвалі ізатэрмічныя вагоны-лядоўні, якія цяпер замененыя рэфрыжэратарамі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Будинок із химерами Праверана 20 сакавіка 2020 г. Архіўная копія ад 27 жовтень 2016 г.
  2. ^ 069276 // Большая советская энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия, 1969—1978. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.]).
  3. ^ Льодовник

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]