Вайна Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай 1609—1618 гадоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вайна Рэчы Паспалітай і Масковіі 1609—1618 гадоў
Мапа ваенных дзеяньняў
Дата: 11 сакавіка 1609 — 1618
Месца: Масковія
Вынік: Дывілінскае замірэньне
Тэрытарыяльныя
зьмены:
Рэч Паспалітая атрымала Севершчыну і Смаленск
Супернікі
Рэч Паспалітая Рэч Паспалітая
Камандуючыя

Вайна Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай, таксама Дымітрыяды(pl) — узброены канфлікт між Масковіяй і Рэччу Паспалітай у 1609—1618 роках. Адна з асноўных падзеяў Вялікага ліхалецьця ў Расеі(ru).

Рэч Паспалітая скарысталася гэтым пэрыядам, каб вылучыць на маскоўскі сталец Ілжэдзьмітрыяў, і пасьля заключэньня расейска-швэдзкай угоды ў 1609 року абвясьціла вайну. У 1610 польска-літоўскія войскі на два гады акупавалі Маскоўскі Крэмль, пасьля чаго Швэцыя разарвала мір і сама распачала вайну з Расеяй.

Калі Ўладзіслаў Ваза, абраны маскоўскім царом, паспрабаваў навяртаць насельніцтва ў каталіцтва, выбухнула паўстаньне Мініна і Пажарскага, якое выгнала польска-літоўскія сілы з Масквы. У 1613 року царом быў абраны Міхаіл Раманаў, сын маскоўскага патрыярха Філарэта, зь якога пачалася дынастыя Раманавых. Вайсковыя дзеяньні працягваліся да 1617 року і скончыліся замірэньнем, паводле якога Рэч Паспалітая атрымала тэрытарыяльныя заваёвы, аднак незалежнасьць Масковіі захавалася.

Перадумовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Вялікае ліхалецьце ў Расеі
Міхаіл I РаманаўУладзіслаў ВазаВасіль IV ШуйскіІлжэдзьмітры IФёдар II ГадуноўБарыс Гадуноў

Напрыканцы XVI — у пачатку XVII стагодзьдзяў Масковія знаходзілася ў стане палітычнага і эканамічнага крызісу. Па сьмерці цара Івана IV Жахлівага ў 1584 року і ягонага сына Дзьмітрыя ў 1591 пачалася барацьба за царскі трон. У 1598 року на царства быў пастаўлены Барыс Гадуноў, перарваўшы шматгадовае панаваньне Рурыкавічаў. Нязгодныя з такім выбарам лічылі, што царэвіч Дзьмітры жывы, таму валадарства Гадунова незаконнае. Сытуацыя да таго ж ускладнілася вялікімі замарозкамі 1601—1603 рокаў, пэўна, спрычыненым вывяржэньнем вулькану ў Паўднёвай Амэрыцы. Пачаўся вялікі голад, ад якога памерлі каля паўмільёна чалавек.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вайна Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай 1609—1618 гадоўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў