Зьезд беларускіх арганізацыяў і партыяў (1917)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Зьезд беларускіх арганізацыяў і партыяў праходзіў з 8 па 10 ліпеня 1917 року ў Менску[1].

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зьезд пацьвердзіў імкненьне ягоных удзельнікаў дабівацца аўтаноміі Беларусі ў складзе дэмакратычнай і фэдэратыўнай Расейскай рэспублікі.

Цэнтральнай тэмай стала дыскусія паміж Беларускай партыяй народных сацыялістаў (БПНС) і Беларускай сацыялістычнай грамадой (БСГ) па пытаньні выбараў новага прадстаўнічага органа беларускіх арганізацыяў. Перамогу атрымала БСГ. Замест Беларускага нацыянальнага камітэту быў утвораны Выканаўчы камітэт Цэнтральнай рады беларускіх арганізацыяў, у якой пераважалі прадстаўнікі БСГ. Гэтая арганізацыя імкнулася аб’яднаць усе дэмакратычныя сілы на тэрыторыі Беларусі і за ейнымі межамі.

Па ініцыятыве настаўнікаў-дэлегатаў зьезду быў утвораны Беларускі вучыцельскі хаўрус.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Сяменчык, М. Я. Грамадска-палітычнае жыцце ў Мінску (сакавік-красавік 1917 г.) : Вучэб. дапам…. С. 76.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Богданович, Е. Г. Концепция автономии в общественно-политическом движении Беларуси (март-октябрь 1917 г.) / Е. Г. Богданович // Гуманітарна-эканамічны веснік. — 1996. — № 1. — С. 9—15.
  • Ладысеў, У. Ф. На пераломе эпох: станаўленне беларускай дзяржаўнасці (1917—1920 гг.) / У. Ф. Ладысеў, П. І. Брыгадзін. — Мінск : БДУ, 1999. — 128 с.
  • Латышонак, А. Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII — да пачатку ХХI ст. / А. Латышонак, Я. Мірановіч. — Вільня-Беласток : Інстытут беларусістыкі, Беларускае гістарычнае таварыства, 2010. — 368 с.
  • Сяменчык, М. Я. Грамадска-палітычнае жыцце ў Мінску (сакавік-красавік 1917 г.) : Вучэб. дапам. па курсу «Гісторыя Беларусі» / М. Я. Сяменчык; Беларус. дзярж. пед. ун-т. — Мінск, 1994. — 112 с.
  • Цвикевич, А. Беларусь: политический очерк (перевод с белорусского) / А. Цвикевич. — Берлин : Издание Чрезвычайной дипломатической миссии БНР, 1919. — 33 с.
  • Шыбека, З. Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002) / З. Шыбека. — Мінск : Энцыклапедыкс, 2003. — 490 с.