Рэчыца
Рэчыца лац. Rečyca | |||||
![]() Фантан у цэнтры места | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1213 | ||||
Магдэбурскае права: | ? | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Гомельская | ||||
Раён: | Рэчыцкі | ||||
Вышыня: | 128[1] м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 65 940 чал. (2018)[2] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 2340 | ||||
Паштовы індэкс: | 247500 | ||||
СААТА: | 3245501000 | ||||
Нумарны знак: | 3 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°22′20.64″ пн. ш. 30°23′16.66″ у. д. / 52.3724° пн. ш. 30.3879611° у. д.Каардынаты: 52°22′20.64″ пн. ш. 30°23′16.66″ у. д. / 52.3724° пн. ш. 30.3879611° у. д. | ||||
Рэчыца на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Рэчыца | |||||
![]() | |||||
Афіцыйны сайт(рас.) |
Рэ́чыца — места ў Беларусі, на правым беразе Дняпра. Адміністрацыйны цэнтар Рэчыцкага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 65 940 чалавек[2]. Знаходзіцца за 50 км ад Гомелю. Чыгуначная станцыя на лініі Гомель — Каленкавічы, вузел аўтамабільных дарог на Гомель, Каленкавічы, Шацілавічы, Жлобін, Лоеў, Хвойнікі. Рачны порт.
Рэчыца — места, адзін з гістарычных цэнтраў Панізоўя, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага.
Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Тапонім Рэчыца, відаць, утварыўся ад назвы ракі Рэчыцы. Тым часам гідронім паходзіць ад славянскага слова рака[3].
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўны артыкул: Гісторыя Рэчыцы
Раньнія часы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Існуе меркаваньне[4], што Рэчыца ўпершыню ўпамінаецца пад 1079 годам у паданьні пра Ўваскрасенскую царкву. Аднак сучасныя энцыкляпэдычныя даведнікі датуюць першы ўпамін 1213 годам, калі паселішча ўпамінаецца ў Густынскім летапісе як горад Чарнігаўскага княства.
У ХІ—ХІІІ стагодзьдзях Рэчыца знаходзілася ў валоданьні кіеўскіх і чарнігаўскіх князёў.
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У XIV стагодзьдзі за часамі княжаньня Гедыміна Рэчыца далучылася да Вялікага Княства Літоўскага. У 1392—1430 гадох яна знаходзілася ў валоданьні вялікага князя Вітаўта, які збудаваў тут умацаваны замак «з хваёвага дрэва». З XV стагодзьдзя места стала цэнтрам староства.
26 жніўня 1561 году вялікі князь Жыгімонт Аўгуст выдаў Рэчыцы рэвізорскую уставу, пацьверджаную 15 траўня 1596 году Жыгімонтам Вазам. Гэтая ўстава ўсталёўвала павіннасьці і правы жыхароў места і часам памылкова разглядаецца як прывілей на Магдэбурскае права. Існуе меркаваньне (на падставе пячаткі гродзкага суду), што ў XVІ стагодзьдзі Рэчыца пачала карыстацца гербам: «у срэбным полі чырвоная двухраговая харугва з Пагоняй на ёй»[5]. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Рэчыца стала цэнтрам павету Менскага ваяводзтва. У 1596 годзе места на пэўны час захапілі казакі Налівайкі[6].
У 1603 годзе ў Рэчыцы спыняўся будучы губэрнатар адной з брытанскіх калёніяў ў Паўночнай Амэрыцы Джон Сьміт, які пакінуў апісаньне места. У 1634 годзе ваявода менскі Аляксандар Слушка, які раней быў старостам рэчыцкім, заснаваў тут дамініканскі кляштар і касьцёл Сьвятой Тройцы. Кляштар меў невялікую бібліятэку ў 270 тамоў (у 1832 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар, у 1862 годзе згарэў драўляны касьцёл). З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай ў 1654 годзе казацкія загоны Залатарэнкі спалілі Рэчыцу і замак. Пачаўся заняпад мескіх умацаваньняў. У 1734 годзе Рэчыцкае староства перайшло ў валоданьне Радзівілаў.
- Старая графіка Рэчыцы
-
А. Вэстэрвэльд, 1649 г.
-
Замак, 1649 г.
-
А. Вэстэрвэльд, 1651 г.
-
К. Эйгірд, 1663 г.
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Рэчыца апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе ў 1796 годзе таксама стала цэнтрам павету Менскай губэрні. На 1825 год у месьце было 325 двароў, дзейнічалі 4 царквы, працавалі 12 корчмаў, на 1848 год — 445 двароў, на 1862 год — 2 мураваныя і 588 драўляных будынкаў, дзейнічалі 2 царквы, касьцёл, сынагога і 4 юдэйскія малітоўныя дамы, працавалі 2-клясная жаночая царкоўнапрыходзкая школа і 22 крамы. Праз Рэчыцу праходзіў тракт з Рагачова ў Чарнігаў, існавала паштовая станцыя. Дзейнічала прыстань і паромная пераправа праз Дняпро, будаваліся невялікія рачныя судны.
На 1878 год у Рэчыцы дзейнічалі 3 царквы (1 мураваная), касьцёл і сынагога, працавалі павятовая і царкоўнапрыходзкая вучэльні, лякарня, аптэка. У 1886 годзе празь места прайшлі Палескія чыгункі. На 1904 год — 1414 жылых дамоў, у тым ліку 4 мураваныя, 70 газавых ліхтароў, 3 лякарні, аптэка. 25 і 26 красавіка 1910 году праз Рэчыцу перавозілі мошчы Эўфрасіньні Полацкай. У 1914 годзе працавала 8 прамысловых прадпрыемстваў, у тым ліку запалкавая фабрыка «Дняпро» і 5 лесапільняў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1918 годзе Рэчыцу занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Рэчыца абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У месьце прызначылі павятовага старшыню БНР, дзейнічаў рэгістрацыйны пункт тавараў Беларускай цэнтральнай гандлёвай палаты[7]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Рэчыца ўвайшла ў склад Беларускай ССР[8], аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. 6—9 траўня 1920 году Палеская група польскага войска на пэўны час адбіла Рэчыцу ў бальшавікоў[9].
У 1926 годзе Рэчыцу вярнулі ў склад БССР, дзе яна стала цэнтрам раёну (з 1938 году ў Гомельскай вобласьці). 27 верасьня 1938 году Рэчыца атрымала афіцыйны статус гораду абласнога падпарадкаваньня. У Другую сусьветную вайну з 28 жніўня 1941 да 18 лістапада 1943 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 1964 годзе ў ваколіцах Рэчыцы знайшлі нафту, што паклала пачатак разьвіцьцю нафтаздабыўнай прамысловасьці ў Беларусі. У 1998 годзе тут здабылі 100-мільённую тону нафты.
- Места на старых здымках
-
Старая царква. І. Сербаў, 1912 г.
-
Панарама з боку Дняпра, да 1918 г.
-
Вуліца Прабойная: касьцёл і Прачысьценская царква, 1902 г.
-
Рынак, 1917 г.
-
Вуліца Андрэеўская. Касьцёл, да 1918 г.
-
Рог Прабойнай і Набярэжнай. Царква Сьвятога Мікалая, да 1918 г.
-
Рынак. Паштова-тэлеграфная кантора, да 1918 г.
-
Жаночая гімназія, да 1918 г.
Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
![]() ![]() | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказьнік | Сту | Лют | Сак | Кра | Тра | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сьн | Год |
Абсалютны максымум t, °C | 8 | 11 | 21 | 29 | 32 | 35 | 36 | 38,9 | 32 | 26 | 23 | 11 | |
Сярэдняя t, °C | −6,5 | −5,7 | −1,2 | 6,5 | 13,8 | 16,9 | 18,5 | 17,2 | 12,4 | 6,5 | 0,9 | −3,9 | 6,3 |
Абсалютны мінімум t, °C | −35 | −35 | −34 | −14 | −5 | 6 | 6 | 2 | −4 | −20 | −32 | −35 | |
Норма ападкаў, мм | 32 | 31 | 31 | 44 | 54 | 73 | 87 | 70 | 54 | 44 | 43 | 40 | 604 |
Крыніца: М. Ю. Калинин. Природные ресурсы Речицкого района: современное состояние. — Минск, 2007. ISBN 978-985-6474-69-2. |
Рэчыца знаходзіцца на паўднёвым усходзе Беларусі. Клімат мерны кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура +6,3 °C (студзеня −6,5 °C, ліпеня +18,5 °C). Колькасьць ападкаў — 604 мм.[10]
Места разьмяшчаецца ў абалоне на правым беразе Дняпра. У межах паселішча рака робіць некалькі лукавінаў, мае шмат старыцаў[11].
Каля Рэчыцы існуе найбольшае ў Беларусі радовішча нафты. Места знаходзіцца на тэрыторыі, якая пацярпела ад аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

- XVII стагодзьдзе: 1601 год — 2 тыс. чал.[12]
- XIX стагодзьдзе: 1825 год — 2440 чал.[13]; 1858 год — 4596 чал.; 1878 год — 6492 чал.; 1889 год — 7 тыс. чал.[14]; 1897 год — 9280 чал., у тым ліку 640 рамесьнікаў[15]; 1899 год[16] — 9332 чал. (4620 муж. і 4712 жан.), зь іх праваслаўных 37%, юдэяў 59%, іншай веры каля 4%; большасьць (89%) насельніцтва — мяшчане[17].
- XX стагодзьдзе: 1907 год — 11 423 чал.[18]; 1939 год — 29,8 тыс. чал.[16]; 1973 год — 53,9 тыс. чал.; 1975 год — 57,1 тыс. чал.[19]; 1991 год — 69,4 тыс. чал.; 1999 год — 66,5 тыс. чал.[16]; 2000 год — 66,8 тыс. чал.[20]
- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 66,2 тыс. чал.[21]; 2005 год — 65 532 чал.; 2006 год — 65,3 тыс. чал.; 2008 год — 65,3 тыс. чал.; 1 студзеня 2009 году — 65,2 тыс. чал.; 2009 год — 64 731 чал.[22] (перапіс); 2016 год — 66 172 чал.[23]; 2017 год — 66 009 чал.[24]; 2018 год — 65 940 чал.[2]
Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У Рэчыцы працуюць сельскагаспадарчы тэхнікум, пэдагагічны каледж, ПТВ, 11 сярэдніх, 2 спартовыя і 2 музычныя, мастацкая школы, 3 спэцшколы, 26 дзіцячых дашкольных установаў.
Мэдыцына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць установы мескага тэрытарыяльнага мэдычнага аб’яднаньня.
Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дзейнічаюць дом творчасьці, дом культуры і палац культуры і тэхнікі «Нафтавік», 6 бібліятэк. У 1952 годзе адкрыўся краязнаўчы музэй, а ў 1998 годзе — выстаўная заля.
Мас-мэдыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Выдаюцца газэты «Дняпровец» і «Тэлевід-інфа», працуе тэлерадыёкампанія «Тэлевід».
Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Плян[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Па вайне Рэчыца разьвівалася паводле распрацаваных генэральных плянаў. Пабудовы пераважна 1— ці 2—3-павярховыя сядзібнага тыпу. Асноўная капітальная шматкватэрная забудова знаходзіцца ў цэнтры, цэнтральных кварталах і ў мікрараёнах. У наш час ствараецца адзіная сыстэма ляндшафтава-рэкрэацыйнай тэрыторыі ўздоўж рэчак Дняпро і Ведрыч.
Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Афіцыйная назва | Гістарычная назва | Былыя назвы |
Калініна вуліца | Аляксандраўская вуліца | |
Карла Маркса вуліца | Міхайлаўская вуліца | |
Конева вуліца | Кашарская вуліца | рас. Казарменная улица |
Луначарскага вуліца | Андрэеўская вуліца | |
Мічурына вуліца | Выганная вуліца | |
Пралетарская вуліца | Шавецкая вуліца | рас. Сапожницкая улица |
Савецкая вуліца | Прабойная вуліца | Усьпенская вуліца (рас. Успенская улица) Саборная вуліца (рас. Соборная улица) |
Сыцько вуліца | Вакзальная вуліца | |
Трыфанава вуліца | Паштовая вуліца | |
Урыцкага вуліца | Уладзімерская вуліца | |
Фрунзэ вуліца | Фабрычна-заводзкая вуліца | |
Цэнтральная плошча | Рынак пляц | рас. Базарная площадь |
Чапаева вуліца | Сямёнаўская вуліца | |
Чырвонаармейская вуліца | Салдацкая вуліца[25] |
З урбананімічнай спадчыны Рэчыцы да нашага часу гістарычную назву захавала толькі вуліца Набярэжная.
Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У Рэчыцы знаходзяцца заводы: вырабаў з мэталу, керамічна-трубны, гідралізна-дрожджавы, масла і сухога малака, вінаробны, піўзавод ААТ «Рэчыцапіва», а таксама прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, харчовай, лёгкай прамысловасьці, меская суднавэрф.
Зьвесткі пра прамысловыя прадпрыемствы Рэчыцы[26] |
---|
|
Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дзейнічае Рэчыцкі краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў гасьцініцах: «Рытм», ААТ «Рэчыцадрэў» і жыльлёва-камунальнай гаспадаркі. Працуе санаторыя-прафілякторыя ААТ «Рэчыцадрэў»[27].
Помнік гісторыку і этнографу Мітрафану Доўнар-Запольскаму і помнік-капліца Эўфрасіньні Полацкай.
Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (1901—1903)
- Могілкі юдэйскія
- Царква Прачыстай Багародзіцы (1842, 1864—1872)
Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Замак (XVI ст.)
- Сынагога
- Царква могілкавая
- Царква Сьвятога Мікалая
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Краявіды Рэчыцы
-
Гарадзішча
-
Набярэжная, удалечыні касьцёл і царква
-
Капліца Сьвятой Эўфрасіньні
-
У цэнтры места
-
Камяніца
Месты-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Рэчыца мае 5 местаў-сяброў у некалькіх краінах[28].
Пералік местаў-сяброў Рэчыцы |
---|
Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Уладзімер Спасовіч (1829—1906) — юрыст, грамадзкі дзяяч, гісторык польскай літаратуры
- Мітрафан Доўнар-Запольскі (1867—1934) — беларускі гісторык, фальклярыст і этнограф
- Валеры Лемеш (нар. 1938) — навуковец-вэтэрынар
- Васіль Кірыенка (нар. 1981) — беларускі раварыст
- Павал Сітко (нар. 1985) — беларускі футбаліст
- Уладзімер Шатон (1929—2009) — беларускі мовазнаўца, пэдагог і перакладчык, лацініст[29]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Recyca. Wolfram|Alpha
- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 322.
- ^ Егоров Ю. Градостроительство Белоруссии. — Москва, 1954.
- ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 228.
- ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 532.
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Wyszczelski L. Wojna polsko-rosyjska 1919—1920. Wyd. 1. — Warszawa: Bellona, 2010. S. 313.
- ^ Калинин М. Ю. Природные ресурсы Речицкого района: современное состояние. — Минск, 2007. С. 57.
- ^ Калинин М. Ю. Природные ресурсы Речицкого района: современное состояние. — Минск, 2007. С. 87.
- ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 532—533.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 2. Кн. 2. — Менск, 2005. С. 301.
- ^ Jelski A., Krzywicki J. Rzeczyca // Słownik geograficzny... T. X. — Warszawa, 1889. S. 133—137.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 2. Кн. 2. — Менск, 2005. С. 302.
- ^ а б в Скрыпчанка Т. Рэчыца // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 179.
- ^ Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
- ^ Rouba N. Przewodnik po Litwe i Białejrusi. — Wilno, 1909.
- ^ Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ БЭ. — Мн.: 2002 Т. 14. С. 37.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 2. Кн. 2. — Менск, 2005. С. 300.
- ^ Перепись населения — 2009. Гомельская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Смиловицкий Л. Еврейские адреса Речицы // Беларускае літаратуразнаўства. (Навукова-метадычны часопіс Белдзяржуніверсітэта) № 1, студзень-жнівень. — Мінск : БДУ, 2002. — С. 109—116.
- ^ Прамысловыя прадпрыемствы(рас.). Афіцыйны сайт Рэчыцы. Праверана 30 ліпеня 2011 г.
- ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
- ^ Месты-сябры Рэчыцы(рас.). Афіцыйны сайт Рэчыцы. Праверана 30 ліпеня 2011 г.
- ^ In memoriam: Уладзімір Шатон
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — 512 с. — ISBN 985-11-0238-5
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6.
- Голубеў В., Волкаў М. Рэчыца ў часы Вялікага княства Літоўскага // Беларускі гістарычны часопіс. — 2014. — №5. — С. 3—17.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Рэчыцкага р-на. У 2 кн. Кн. 1-я. — Мн.: Беларусь, 1998. — 503 с. ISBN 985-01-0161-X.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Рэчыцкага р-на. У 2 кн. Кн. 2-я. — Мн.: Беларусь, 1998. — 327 с. ISBN 985-01-0162-8.
- Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew. — Warszawa, 1889.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|