Перайсьці да зьместу

Нацысцкая Нямеччына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Трэці Райх»)
Колішняя дзяржава
Нямецкі райх (1933—1943)
Вяліканямецкі райх (1943—1945)
па-нямецку: Deutsches Reich
Сьцяг Герб
Дэвіз «Ein Volk, ein Reich, ein Führer» (зь ням. — «Адзін народ, адзін райх, адзін фюрэр»)
Гімн Гімн Нямеччыны і Песьня Горста Вэсэля
15 сакавіка 1933 — 23 траўня 1945
Кароткая назва Deutschland, Niemcy, Германия, Нямеччына і Немачка
Сталіца Бэрлін
Афіцыйная мова нямецкая
Афіцыйная рэлігія сьвецкая дзяржава[d]
Супольныя граніцы Польская Рэспубліка, Першая Аўстрыйская Рэспубліка, Фэдэральная дзяржава Аўстрыя[d], СССР, Летува, Клайпэдзкі край[d], Першая Чэхаславацкая Рэспубліка[d], Другая Чэхаславацкая рэспубліка[d], Пратэктарат Багэміі й Маравіі, Трэцяя француская рэспубліка[d], Рэжым Вішы, Данія, Першая Славацкая Рэспубліка, Генэрал-губэрнатарства[d], Нідэрлянды, Бэльгія, Люксэмбург, Каралеўства Італіі[d], Швайцарыя, Югаславія, Каралеўства Вугоршчына і Незалежная Дзяржава Харватыя
Форма ўраду дыктатура, зьмяшаная рэспубліка, аднапартыйная дыктатура[d] і рэспубліка
Ідэалёгія нацыянал-сацыялізм
Заканадаўчы орган Райхстаг[d]
Сябра ў Краіны Восі
Насельніцтва
  • 109 518 183 чал. (1940)
Валюта райхсмарка[d]
Кіраўніцтва дзяржавы
Райхсфюрэр Паўль фон Гіндэнбург, Адольф Гітлер і Карл Дэніц
Гісторыя
Удзел у канфліктах Нямецка-савецкая вайна, Другая сусьветная вайна, бітва за Ахэн[d] і бітва за Чэчыну[d]

Нацы́сцкая Няме́ччына[1][2][3] (ням. NS-Deutschland, NS-Staat[a]), афіцыйна Няме́цкі райх[4][5][6] (ням. Deutsches Reich), з 1943 — Вяліканяме́цкі райх (ням. Großdeutsches Reich); таксама фашы́сцкая Няме́ччына[7][8], гі́тлераўская Няме́ччына — нямецкая дзяржава ў пэрыяд таталітарнай дыктатуры[9][10][11][12] пад кіраўніцтвам Адольфа Гітлера[13][14] й нацысцкай партыі[13] ў 1933—1945 гадох. Назва Трэці райх[15][16] (ням. Drittes Reich), што азначае «Трэцяе царства» альбо «Трэцяя імпэрыя», спасылалася на сьцьвярджэньне нацыстаў аб тым, што Нямецкі райх быў пераемнікам[17] ранейшых Сьвятой Рымскай імпэрыі (800—1806) і Нямецкай імпэрыі (1871—1918). Трэці райх, які нацысты называлі Тысячагадовым райхам (ням. Tausendjähriges Reich), скончыўся ў траўні 1945 году, усяго праз 12 гадоў, калі хаўрусьнікі разграмілі Нямеччыну і ўвайшлі ў Бэрлін, скончыўшы Другую сусьветную вайну ў Эўропе.

Паходжаньне тэрміну

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нямецкае слова «райх» (па-нямецку: Das Reich) можа перакладацца і як дзяржава, і як імпэрыя. Стваральнікам панятку «Трэці райх» лічыцца нямецкі пісьменьнік і перакладчык Артур Мёлер ван дэн Брук, які прытрымліваўся нацыяналістычных поглядаў. Паводле гэтай канцэпцыі, Першым райхам была Сьвятая Рымская імпэрыя нямецкай нацыі. Яна існавала з 962 году, калі Отан I Вялікі быў абвешчаны імпэратарам у Саборы Сьвятога Пятра ў Рыме, што мусіла падкрэсьліваць пераемнасьць ад Рымскай імпэрыі, і прыпыніла сваё існаваньне ў 1806 годзе пасьля шэрагу паражэньняў, нанесеных ёй войскамі Напалеона. Другім райхам была Нямецкая імпэрыя, абвешчаная ў 1871 годзе падчас кіраваньня Вільгельма I Гагенцолерна і ліквідаваная ў выніку Лістападаўскай рэвалюцыі 1918 году. Трэці райх мусіў прыйсьці на зьмену кволай Ваймарскай рэспубліцы.

Гітлер пераняў ідэю Трэцяга райха ад Мёлера ван дэн Брука. Сам Мёлер ван дэн Брук асабіста сустракаўся з Гітлерам і застаўся пра яго высокага меркаваньня[18]. У 1925 годзе Мёлер ван дэн Брук скончыў жыцьцё самагубствам.

Трэці райх нярэдка называюць «Тысячагадовым райхам» (па-нямецку: Tausendjähriges Reich). Гэтая назва ўвайшла ва ўжытак пасьля выступленьня Гітлера на партыйным зьезьдзе ў Нюрнбэргу ў верасьні 1934 году. «Тысячагадовы райх» Гітлера перагукаецца з хрысьціянскім містыцызмам. У прыватнасьці, тысячыгадовая дзяржава згадваецца ў Адкрыцьці Яна Багаслова.

« І ўгледзеў я анёла, што сыходзіў зь неба, які меў ключ да бездані і вялікі ланцуг у сваёй руцэ. Ён узяў цмока, зьмея адвечнага, які ёсьць д’ябал і сатана і скаваў яго на тысячу гадоў, і ўкінуў яго ў бездань, і ўвязьніў яго, і паклаў над ім пячатку, каб ня зводзіў ужо народы, пакуль ня мінецца тысяча гадоў; а пасьля гэтага ён павінен быць вызвалены на кароткі час.

І ўгледзеў я троны і тых, што сядзелі на іх, якім дадзена было судзіць, і душы абезгалоўленых за сьведчаньне Ісуса і за слова Божае, якія не пакланіліся зьверу, ні вобразу ягонаму, і не прынялі кляйма на лоб свой і на руку сваю. Яны ажылі і валадарылі з Хрыстом тысячу гадоў; а рэшта памерлых не ажылі, пакуль ня мінецца тысяча гадоў. Гэта — першае ўваскрэсеньне. Дабрашчасны і сьвяты, хто мае ўдзел ва ўваскрэсеньні першым: над імі сьмерць другая ня мае ўлады, але яны будуць сьвятарамі Бога і Хрыста і будуць валадарыць зь Ім тысячу гадоў.

»

На тлумачэньні гэтага ўрыўку заснавана вучэньне хіліязм. Адным зь яго яскравых прадстаўнікоў быў манах Ёахім Флёрскі, які жыў у XI стагодзьдзі і распрацаваў вучэньне пра тры царствы: Царстве Бога Айца, Царстве Бога Сына і Царстве Сьвятога Духа. Царства Сьвятога Духа і павінна было стаць тысячагадовым царствам[19]. Лічыцца, што ідэі Ёахіма Флёрскага пра тры царствы аказалі ўплыў на Мёлера ван дэн Брука.

На нацысцкую сымболіку аказалі ўплыў нямецкі расісцкі нацыяналістычны рух фёлькішэ й арыясофія[20][21]. Так, у 1919 годзе Фрыдрых Крон, сябра Таварыства Туле й «Germanenorden», распрацаваў арыґінальную вэрсію нацысцкай свастыкі й пачатковы дызайн сьцягу нацысцкага руху. Гэты сьцяг быў мадыфікаваны Адольфам Гітлерам і пазьней стаў сьцягам нацысцкай Нямеччыны[20]. Руны таксама запазычываліся зь фёлькішэ[22].

У першай палове XX стагодзьдзя нацысцкая партыя шырока выкарыстоўвала графічны сымбалізм. Асноўным сымбалем стаў Hakenkreuz [хакэнкройц] (літ. «крука-крыж») — свастыка, якая таксама адлюстроўвалася на сьцягох, уключаючы дзяржаўны сьцяг нацысцкай Нямеччыны[23].

Свастыка была першым сымбалем нацыстаў і асацыюецца зь імі й цяпер.

Галоўным сымбалем нацыстаў была свастыка, якую новаствораная нацысцкая партыя афіцыйна прыняла ў 1920 годзе[24]. Фармальным сымбалем партыі быў «Партайадлер» (літ. «Арол партыі», ад ням. Parteiadler) — арол на вяршыні свастыкі.

Чорна-бела-чырвоны матыў заснаваны на колерах сьцягоў Нямецкай імпэрыі. Гэтая колеравая гама звычайна асацыявалася з анты-ваймарскімі нямецкімі нацыяналістамі пасьля падзеньня Нямецкай імпэрыі[25]. Нацысты ганілі чорна-чырвона-залаты сьцяг Ваймарскай рэспублікі (сучасны сьцяг Нямеччыны)[25].

Сёньня некаторыя краіны, такія як Аўстрыя, Беларусь[26] Бразылія, Вугоршчына, Ізраіль, Кітай, Латвія, Летува, Нямеччына[27], Польшча, Расея[28][29], Украіна[30][31][32], Францыя й Чэхія забаранілі нацысцкую сымболіку, і ейная публічная дэманстрацыя ў неадукацыйных мэтах лічыцца крымінальным злачынствам. 9 жніўня 2018 году Нямеччына скасавала забарону на выкарыстаньне свастыкі й іншай нацысцкай сымболікі ў відэагульнях.

Дзякуючы зьмене ў інтэрпрэтацыі закона, гульні, якія крытычна разглядаюць бягучыя падзеі, могуць упершыню атрымаць узроставы рэйтынг USK,

— сказала CTV кіраўнічая дырэктарка USK Элізабэт Сэкер.

Даўно так было ў фільмах і ў дачыненьні да волі мастацтва, цяпер гэта таксама справядліва і ў выпадку з кампутарнымі і відэагульнямі[33][34].

Іншым сымбалем нацыстаў былі партыйны й дзяржаўны сьцягі, афіцыйна дзяржаўны сьцяг называўся die Hakenkreuzflagge ([хакэнкройцфлягэ], літ. «сьцяг з крука-крыжам») — чырвоны сьцяг з чорнай свастыкай на белым дыску. Гэты сьцяг выкарыстоўваўся пачаткова як сьцяг нацысцкай партыі пасьля ейнага заснаваньня. Пасьля прызначэньня Адольфа Гітлера канцлерам у 1933 годзе сьцяг быў прыняты ў якасьці абавязковага для выкарыстаньня, а нацыянальным стаў чорна-бела-чырвоны трохпалос Нямецкай імпэрыі.

Нацыянальны сьцяг Нямеччыны ў 1933—1935 гадох

Пасьля адмовы ад многіх прапановаў і колераў, працэс выбару новага сьцягу быў апісаны Гітлерам наступным чынам:

Я сам, тым часам, пасьля незьлічоных спробаў, заклаў канчатковую форму: сьцяг з чырвоным фонам, белым дыскам і чорнай свастыкай пасярэдзіне. Пасьля доўгіх выпрабаваньняў я таксама знайшоў пэўную прапорцыю паміж памерам сьцяга й памерам белага дыска, а таксама формай і таўшчынёй свастыкі.

— Адольф Гітлер, 1925 год, «Mein Kampf»

Пасьля прызначэньня Гітлера канцлерам Нямеччыны 30 студзеня 1933 году чорна-чырвона-залаты трохкаляровы сьцяг быў скасаваны; пастанова ад 12 сакавіка ўстанавіла два легальных сьцяга: чорна-бела-чырвоны імпэрскі трохкаляровы нацыянальны сьцяг і сьцяг нацысцкай партыі[35][36].

Сьцяг NSDAP. На гэтым сьцягу свастыка разьмешчаная па цэнтры, чым ён трохі адрозьніваецца ад дзяржаўнага сьцягу, на якім свастыка не па цэнтры.

15 верасьня 1935 году, праз год пасьля сьмерці райхспрэзыдэнта Паўля фон Гіндэнбурга, нацысцкі сьцяг стаў дзяржаўным сьцягам Нямеччыны. Адной з прычын зьмены мог быць «Брэменскі інцыдэнт» 26 ліпеня 1935 году, падчас якога група дэманстрантаў у Нью-Ёрку села на акіянскі ляйнэр SS Bremen, сарвала сьцяг нацысцкай партыі з дрэўка й кінула яго ў Гудзон. Калі амбасадар Нямеччыны выказаў пратэст, афіцыйныя асобы Злучаных Штатаў адказалі, што нямецкі нацыянальны сьцяг ня быў пашкоджаны, а толькі сымбаль палітычнай партыі[37]. Новы закон аб сьцягу быў абвешчаны на штогадовым партыйным мітынгу ў Нюрнбэргу ў 1935 годзе[38], дзе Гэрман Гёрынг сьцьвярджаў, што стары чорна-бела-чырвоны сьцяг, хоць і ўшанаваны, але быў сымбалем мінулай эпохі й знаходзіцца пад пагрозай выкарыстаньня «рэакцыянэрамі».

Вэрсія сьцягу са зьмешчаным ад цэнтру дыскам са свастыкай выкарыстоўвалася ў якасьці грамадзянскага сьцягу на зарэгістраваных у Нямеччыны грамадзянскіх судах і выкарыстоўвалася ў якасьці гюйсу на ваенных караблях Крыгсмарынэ. Вядуцца спрэчкі наконт таго, ці зьяўляўся сьцяг са зьмешчаным ад цэнтра дыскам афіцыйным нацыянальным сьцягам з 1935 па 1945 год[39]. Сьцяг з цэнтральным дыскам звычайна выкарыстоўваўся грамадзянскімі асобамі й нямецкімі ўзброенымі сіламі, акрамя флёту.

Нацысцкае прывітаньне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нацысцкае прывітаньне, таксама вядомае як гітлераўскае прывітаньне (Hitlergruß[b]) — жэст, які выкарыстоўваўся ў якасьці прывітаньня й выконваўся выцягваньнем правай рукі ад пляча ў паветра з нахілам у 45 градусаў з выпрастанай далоньню. Звычайна чалавек, які салютаваў, казаў «Heil Hitler!», «Heil, mein Führer!» ці «Sieg heil!».

Адольф Гітлер выкарыстоўвае нацысцкае прывітаньне на зьездзе NSDAP у жніўні 1933 году.

Прывітаньне было афіцыйна прынятае нацысцкай партыяй у 1926 годзе, хоць выкарыстоўвалася ўнутры партыі яшчэ ў 1921 годзе[40], каб сыгналізаваць паслухмянасьць лідэру партыі Адольфу Гітлеру й праслаўляць нямецкую нацыю (а пазьней і нямецкія ваенныя намаганьні). Прывітаньне было абавязковым для грамадзянскіх асобаў[41], але ў асноўным неабавязковым для вайскоўцаў, якія захавалі традыцыйнае ваеннае вітаньне да няўдаляга замаху на Гітлера[42] 20 ліпеня 1944 году.

Фольксґемайншафт

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Плякат нацысцкай прапаганды, які паказвае ідэальную нямецкую сям’ю паводле ідэі фольксґемайншафт.

Фольксґемайншафт (ад ням. Volksgemeinschaft — «народная супольнасьць», «народнае адзінства»[43][44]) — ідэя, якая грунтавалася на паняцьці абʼяднаньня людзей па-за клясавымі падзеламі для дасягненьня агульнай нацыянальнай мэты[44] й надзеі на тое, што нацыянальнае адзінства

зьнішчыць усе канфлікты — паміж працадаўцамі й работнікамі, местам і вёскай, вытворцамі й спажыўцамі, прамысловасьцю й рамяством[44][45].

Ідэя фольксґемайншафт узьнікла падчас Першай сусьветнай вайны, а найбольшае распаўсюджваньне атрымала ўжо падчас дыктатуры NSDAP, аднак у нацысцкай Нямеччыне важным аспэктам быў расавы: сябрамі маглі быць толькі «людзі арыйскай крыві»[46].

  1. ^ скар. ад «nationalsozialistischer Staat», зь ням. — «Нацыянал-сацыялісцкая дзяржава»
  2. ^ Нацысты называлі гэтае прывітаньне Deutcher Gruß, зь ням. — «нямецкае прывітаньне»
  1. ^ bpb.de. Nationalsozialismus // NS-Staat (ням.). Bundeszentrale für politische Bildung. Праверана 20 ліпеня 2024 году г.
  2. ^ demokratiewebstatt.at. NS-Propaganda (ням.). DemokratieWEBstatt — Ein Angebot des österreichischen Parlaments zur politischen Bildung. — Parlament Österreich. Праверана 20 ліпеня 2024 году г.
  3. ^ Костин А. А. Американские оценки вклада Югославии в борьбу с нацистской Германией и её союзниками. — Немцы в России: взгляд из провинции. Сборник материалов III Всероссийской научной конференции с международным участием. Киров, 22 — 23 октября 2015 года. — Киров: Радуга-Пресс, 2015. (рас.)
  4. ^ Die Verfassung des Deutschen Reichs. — 1919. (ням.)
  5. ^ Deutsches Reich / Deutsches Kaiserreich (ням.) Цытата: «D. R. ist die offizielle Bezeichnung des deutschen Staates von 1871 bis 1945. (зь ням. — „Нямецкі райх — афіцыйная назва нямецкіх дзяржаваў з 1871 па 1945 год“)». Bundeszentrale für politischen Bildung.
  6. ^ Deutsches Reich (ням.). Brandenburgische Landeszentrale für politische Bildung.
  7. ^ Фомин Василий Тимофеевич Фашистская Германия во второй мировой войне, сентябрь 1939 г. — июнь 1941 г.. — Москва: Наука, 1978. — 327 с. (рас.)
  8. ^ Строканов Александр Алексеевич, Жданова Светлана Юрьевна, Пузырёва Любава Олеговна. Анализ учебников истории в России и США с точки зрения репрезентации в них Второй мировой войны. — Политическая лингвистика. — 2016. — С. 205—212. (рас.)
  9. ^ third reich: an overview (анг.). Holocaust Encyclopedia.
  10. ^ Germany 1933: From democracy to dictatorship (анг.). anne frank house.
  11. ^ rise of the nazi party (анг.). Holocaust memorial day trust.
  12. ^ Росквіт і падзеньне Трэцяга Райху на дзесяці фотаздымках. Palatno Media (8 сьнежня 2023).
  13. ^ а б Nazi Leadership and the Holocaust (анг.). University of Kentucky, College of Arts & Sciences. Department of History.
  14. ^ Прыход Гітлера да ўлады. Прычыны прыходу Гітлера да ўлады. be.delachieve.com.
  15. ^ Что такое рейх и сколько их было? (рас.). www.aif.ru. Архіўная копія ад 2018-12-03 г.
  16. ^ Третий рейх // Телевизионная башня. — (Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов ; 2004—2017, т. 32). — Улан-Батор [Электронный ресурс]: 2016. — 372 с. — ISBN 978-5-85270-369-9 (рас.)
  17. ^ The Editors of Encyclopaedia. Third Reich // Encyclopedia Britannica (анг.)
  18. ^ Мазарчук Д.В. Консервативные революционеры Веймарской Германии о государственности и праве (рас.). Право и политика.
  19. ^ Абрамс М.Г. Апокалипсис: темы и вариации (рас.) = Apocalypse: theme and variations // In: The Apocalypse in English Renaissance Thought and Literature. — Манчестер: Manchester U. P., 1984. — С. 342—368. — ISBN 5-09-002630-0
  20. ^ а б Гудрик-Кларк Н. Оккультные корни нацизма. Тайные арийские культы и их влияние на нацистскую идеологию. — СПб.: Евразия, 1995. (рас.)
  21. ^ Шнирельман В. А. Арийский миф в современном мире / Российская академия наук, Институт этнологии и антропологии имени Н. Н. Миклухо-Маклая. — М.: Новое литературное обозрение, 2015. — (Библиотека журнала «Неприкосновенный запас»). (рас.)
  22. ^ Гудрик-Кларк Н. Оккультные корни нацизма. Тайные арийские культы и их влияние на нацистскую идеологию: Ариософы Австрии и Германии, 1890—1935. — М.: Эксмо, 2004. — 576 с. — (Империя III рейх). (рас.)
  23. ^ Third Reich 1933-1945 (Germany) (анг.). FOTW Flags Of The World website. Праверана 20 ліпеня 2024 г. Архіўная копія ад 2018-12-26 г.
  24. ^ History of the Swastika (анг.). United States Holocaust Memorial Museum. Праверана 20 ліпеня 2024 г. Архіўная копія ад 12 April 2018 г.
  25. ^ а б Hilmar Hoffmann, John Broadwin, Volker R. Berghahn. The Triumph of Propaganda: Film and National Socialism, 1933—1945. — Berghahn Books, 1997. — С. 16. (анг.)
  26. ^ Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. (2 чэрвеня 1999) Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь // Артыкул 341. Прапаганда альбо публічнае дэманстраваньне, выраб, распаўсюджваньне нацысцкай сымболікі альбо атрыбутыкі (рас.). pravo.by. Праверана 20 ліпеня 2024 г.
  27. ^ Bundesministerium der Justiz Strafgesetzbuch (StGB) // § 86a Verwenden von Kennzeichen verfassungswidriger und terroristischer Organisationen (ням.) Праверана 20 ліпеня 2024 г.
  28. ^ А. Я. Сухарев, В. Е. Крутских, А. Я. Сухарева Нацистская символика // Большой юридический словарь. — Масква: Инфра-М, 2003. / Юридический словарь. 2000. (рас.)
  29. ^ Ст. 20.3 КоАП РФ (рас.) Архіўная копія ад 2012-09-14 г.
  30. ^ Про засудження комуністичного та націонал-соціалістичного (нацистського) тоталітарних режимів в Україні та заборону пропаганди їхньої символіки (укр.). Офіційний вебпортал парламенту України. Праверана 20 ліпеня 2024 г. Архіўная копія ад 2024-05-26 г.
  31. ^ unn.com.ua (21 траўня 2015) В Украине вступили в силу законы о декоммунизации (рас.) Праверана 20 ліпеня 2024 г. Архіўная копія ад 2020-01-14 г.
  32. ^ Кримінальний кодекс України // Стаття 436-1 Кримінального кодексу України. Виготовлення, поширення комуністичної, нацистської символіки та пропаганда комуністичного та націонал-соціалістичного (нацистського) тоталітарних режимів (укр.). urst.com.ua. Праверана 20 ліпеня 2024 г.
  33. ^ Germany lifts ban on Nazi symbols in video games (анг.) // 9 жніўня 2018 г. Архіўная копія ад 9 January 2019 г. Праверана 20 ліпеня 2024 г.
  34. ^ Chalk, Andy. (9 жніўня 2018) Germany Lifts Ban on Swastikas in Videogames. PC Gamer. Праверана 20 ліпеня 2024 г. Архіўная копія ад 9 January 2019 г.
  35. ^ von Hindenburg, Paul (12 March 1933) Erlaß des Reichspräsidenten über die vorläufige Regelung der Flaggenhissung (ням.) documentArchiv.de
  36. ^ Fornax The German Swastika Flag 1933–1945 Historical flags of our ancestors
  37. ^ Brian Leigh Davis: Flags & standards of the Third Reich, Macdonald & Jane's, London 1975, ISBN 0-356-04879-9
  38. ^ GERMANY: Little Man, Big Doings, Time, 23 September 1935
  39. ^ flag of Centred vs. Offset Disc and Swastika 1933–1945 (Germany) flags Архіўная копія ад 2007-09-29 г.
  40. ^ Albrecht Tyrell (Hrsg.) Führer befiehl … Selbstzeugnisse aus der «Kampfzeit» der NSDAP. — Bindlach: Grondrom Verlag, 1991. — 129 с. (ням.)
  41. ^  Kershaw, Ian. The «Hitler Myth»: Image and Reality in the Third Reich (2, reissue ed.). — London: Oxford University Press, 2001. — ISBN 9780192802064 (анг.)
  42. ^  Büchner, Alex. German Infantry Handbook, 1939—1945: Organization, Uniforms, Weapons, Equipment, Operations. — Schipper Publishing, 1991. — ISBN 978-0-88740-284-5 (анг.)
  43. ^ Норберт Гетц. Ungleiche Geschwister: Die Konstruktion von nationalsozialistischer Volksgemeinschaft und schwedischem Volksheim. Баден-Баден: Номос, 2001. (рас.)
  44. ^ а б в  Fritzsche, Peter. Life and Death in the Third Reich. — Harvard University Press, 2009. — С. 38—39. — ISBN 0674034651 (анг.)
  45. ^  Grunberger, Richard. A Social History of the Third Reich. — London: Weidenfeld and Nicolson, 1971. — С. 44. (анг.)
  46. ^ Diemut Majer, Peter Thomas Hill, Edward Vance Humphrey. «Non-Germans» Under the Third Reich: The Nazi Judicial and Administrative System in Germany and Occupied Eastern Europe, with Special Regard to Occupied Poland, 1939-1945. Texas Tech University Press, 2003. p. 49—50