Перайсьці да зьместу

Унівэрсытэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Унівэрсытэ́т (па-нямецку: Universität, якое, у сваю чаргу, паходзіць ад лац. Universitas — сукупнасьць, супольнасьць) — вышэйшая навучальная ўстанова, дзе рыхтуюцца спэцыялісты па фундамэнтальных і многіх прыкладных навуках. Як правіла, ажыцьцяўляе і навукова-дасьледчую працу. Многія сучасныя ўнівэрсытэты дзейнічаюць як вучэбна-навукова-практычныя комплексы. Унівэрсытэты аб’ядноўваюць у сваім складзе некалькі факультэтаў, на якіх прадстаўлена сукупнасьць розных дысцыплін, якія складаюць асновы навуковых ведаў.