Генэральны штаб Узброеных сілаў Беларусі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Каардынаты: 53°54′37″ пн. ш. 27°33′59″ у. д. / 53.91028° пн. ш. 27.56639° у. д. / 53.91028; 27.56639

Генэральны штаб Узброеных сілаў Беларусі

Эмблема
Абрэвіятура ГШ УС РБ
Дата ўтварэньня 3 сакавіка 1992 (26 гадоў таму)
Тып вайсковая
Юрыдычны статус дзяржаўная ўстанова
Мэта ваенная бясьпека i ўзброеная абарона Беларусі[1]
Месцазнаходжаньне Менск, Цэнтральны раён, вул. Камуністычная, д. 1
Начальнік Алег Белаконеў
1-ы намесьнік Сяргей Купрык[2]
Намесьнік (галоўнае апэратыўнае кіраўніцтва) Павал Муравейка[3]
Намесьнік (галоўнае арганізацыйна-мабілізацыйнае кіраўніцтва) Аляксандар Шкірэнка[2]
Асноўныя асобы Павал Ціханаў (галоўнае выведвальнае кіраўніцтва)[4], Алег Крыванос (ваенна-навуковае кіраўніцтва)[5], Андрэй Пасека (кіраўніцтва тэрытарыяльнай абароны)[6]
Матчына кампанія Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь
Зьвязаныя кампаніі Сілы спэцыяльных апэрацыяў УС РБ, факультэт Генштаба УС Беларусі
Сайт mil.by/by/
Колішняя назва Галоўны штаб Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь (да 21 сьнежня 2001 г.), штаб Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь (да 21 сакавіка 1992 г.)

Генэральны штаб Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь — галоўная вайсковая ўстанова Беларусі, якая ажыцьцяўляе бягучае кіраваньне Ўзброенымі сіламі Беларусі, наладжвае ўзаемадзеяньне і ўзгадняе дзейнасьць Узброеных сілаў і іншых войскаў, установаў дзяржаўнай бясьпекі і вайсковых фармаваньняў, створаных дзеля абароны краіны.

Уваходзіць у склад Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь і складаецца з галоўных кіраўніцтваў і кіраўніцтваў. Забясьпечвае стратэгічнае кіраваньне вайсковымі ўстановамі Беларусі ў выпадку ваеннага становішча на даручэньне галоўнакамандавальніка Ўзброенымі сіламі Беларусі. Пасаду начальніка Генштаба Ўзброеных сілаў Беларусі займае 1-ы намесьнік міністра абароны Рэспублікі Беларусь[7].

Будова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2018 год Генэральны штаб Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь улучаў:

  • 3 галоўныя кіраўніцтвы — апэратыўнае, арганізацыйна-мабілізацыйнае і выведвальнае;
  • 10 кіраўніцтваў — 1) ваенна-навуковае[5] (інфармацыйна-аналітычнае); 2) інжынэрных войскаў[8]; 3) навігацыйна-тапаграфічнае[9],; 4) радыёэлектроннай барацьбы[10]; 5) радыяцыйнай, хімічнай, біялягічнай (РХБ) абароны і экалёгіі[11]; 6) ракетных войскаў і артылерыі[12]; 7) «7-е»[13]; 8) «8-е»; 9) сувязі[14]; 10) тэрытарыяльнай абароны[15];
  • арганізацыйны аддзел і фінансавая група[16].

Паўнамоцтвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьцяг Генштаба Ўзброеных сілаў Беларусі

Паводле 10-га артыкула Закона Рэспублікі Беларусь «Аб абароне» 1992 году, Генэральны штаб ажыцьцяўляе 17 паўнамоцтваў:

  • «ажыцьцяўляе ва ўзаемадзеяньні з органамі вайсковага кіраваньня іншых войскаў і воінскіх фармаваньняў аналіз вайскова-палітычнага становішча і тэарэтычную распрацоўку пытаньняў павышэння абароназдольнасьці дзяржавы;
  • падтрымлівае баяздольнасьць і баявую гатоўнасьць Узброеных сілаў на ўзроўні, якi гарантуе забесьпячэньне ваеннай бясьпекi i ўзброеную абарону Рэспублiкi Беларусь;
  • каардынуе дзейнасьць органаў вайсковага кiраваньня iншымі войскамі i воiнскiмі фармаваньнямі ў ходзе стратэгічнага і апэратыўнага плянаваньня прымяненьня Ўзброеных сілаў, іншых войскаў і воінскіх фармаваньняў як у мірны, гэтак і ў ваенны час;
  • распрацоўвае плян прымяненьня Ўзброеных сілаў, іншых войскаў і воінскіх фармаваньняў у ваенны час, мабiлiзацыйныя пляны, а таксама плян апэратыўнага абсталяваньня тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у мэтах абароны;
  • забясьпечвае ў ваенны час на даручэньне прэзідэнта Рэспублікі Беларусь стратэгічнае кіраваньне вайсковай арганізацыяй дзяржавы;
  • распрацоўвае і рэалізуе плян будаўніцтва Ўзброеных сілаў, прапановы па структуры, колькасьці, баявым складзе, дысьлякацыі Ўзброеных сілаў;
  • арганізуе тэрытарыяльную абарону;
  • плянуе і арганізуе ва Ўзброеных сiлах мерапрыемствы па інфармацыйным забесьпячэньні, каардынуе дзейнасьць органаў вайсковага кiраваньня iншымі войскамі і воінскімі фармаваньнямі ў галіне інфармацыйнага супрацьдзеяньня;
  • арганізуе ўзаемадзеяньне Ўзброеных сілаў зь іншымі войскамі і воінскімі фармаваннямі ў галіне абароны;
  • ажыцьцяўляе арганiзацыю апэратыўнага абсталяваньня тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і разьвіцьця камунікацыяў,
  • аптымізуе сыстэму дысьлякацыі Ўзброеных сілаў, арганізуе разьвіцьцё вайсковай інфраструктуры Рэспублікі Беларусь;
  • плянуе і арганізуе мерапрыемствы па падтрыманьні баявой і мабілізацыйнай гатоўнасьці Ўзброеных сілаў, іншых войскаў і воінскіх фармаванняў у мэтах абароны, кантроль за яе станам;
  • ажыцьцяўляе бягучае і пэрспэктыўнае плянаваньне забесьпячэньня матэрыяльнымі сродкамі мабілізацыйнага разгортваньня Ўзброеных сілаў;
  • вызначае ў межах сваiх паўнамоцтваў колькасьць асабовага складу відаў Узброеных сілаў, родаў войскаў, спэцыяльных войскаў, вайсковых навучальных установаў і арганізацыяў Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь у адпаведнасьці з канцэпцыяй будаўніцтва Ўзброеных сілаў;
  • плянуе і арганізуе накіраваньне грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, закліканых на вайсковую службу і службу ў рэзэрве, у воінскія часткі, а таксама звальненьне вайскоўцаў і рэзэрвістаў у запас;
  • плянуе і арганізуе падрыхтоўку і перападрыхтоўку вайскоўцаў запасу, правядзеньне закліку грамадзянаў Рэспублікі Беларусь на вайсковую службу па мабілізацыі і звальненьня ў запас вайскоўцаў па дэмабілізацыі ў адпаведнасьці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
  • ажыцьцяўляе мерапрыемствы па захаваньні дзяржаўнай i службовай таямніцы ва Ўзброеных сілах і супрацьдзеяньні замежным тэхнiчным выведкам»[1].
Будынак Мінабароны Беларусі, дзе месьціцца Генштаб (2011 г.)

Паводле 6-га артыкула Палажэньня «Аб Генэральным штабе Ўзброеных сілаў Рэспублікі Беларусь» 2006 году, Генэральны штаб ажыцьцяўляе яшчэ звыш 50 паўнамоцтваў:

  • «плянуе і арганізуе выведвальную дзейнасьць у інтарэсах абароны і ваеннай бясьпекі Рэспублікі Беларусь;
  • ажыцьцяўляе ва ўзаемадзеяньні з органамі вайсковага кіраваньня іншых войскаў і воінскіх фармаваньняў аналіз вайскова-палітычнай і вайскова-стратэгічнай абстаноўкі, і ацэньвае характар ​​ваенных пагрозаў Рэспубліцы Беларусь;
  • вызначае тэндэнцыі разьвіцьця сродкаў ўзброенай барацьбы, формаў і спосабаў вядзеньня ваенных дзеяньняў;
  • ўдзельнічае ў плянаваньні і рэалізацыі захадаў стратэгічнага стрымліваньня і прадухіленьня ваенных пагрозаў Рэспублiцы Беларусь;
  • удзельнічае ў межах сваёй кампэтэнцыі ў міжнароднай вайсковай і вайскова-тэхнічнай супрацы з ўзброенымі сіламі іншых дзяржаваў;
  • арганізуе распрацоўку і ўдакладненьне плянаў абароны Рэспублікі Беларусь і своечасовай падрыхтоўкі Рэспублікі Беларусь да абароны;
  • распрацоўвае і ўдакладняе плян прымяненьня Узброеных сілаў, іншых войскаў і воінскіх фармаваньняў на ваенны час, мабілізацыйны плян Узброеных сілаў, а таксама плян апэратыўнага абсталяваньня тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у мэтах абароны;
  • вывучае апэрацыйныя напрамкі, плянуе і арганізуе апэратыўнае абсталяваньне тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, разьвіцьцё камунікацыяў і вайсковай інфраструктуры Рэспублікі Беларусь;
  • вызначае апэратыўныя і іншыя задачы відаў Узброеных сілаў, апэратыўных камандаваньняў Сухапутных войскаў, злучэньняў і воінскіх частак цэнтральнага падпарадкаваньня, арганізуе кантроль за іх выкананьнем;
  • плянуе і арганізуе ва Ўзброеных сiлах мерапрыемствы па інфармацыйным супрацьдзеяньні;
  • арганізуе ва Ўзброеных сілах комплекснае рашэньне задачаў па радыёэлектроннай барацьбе, плянуе і вызначае парадак выкарыстаньня радыёчастотнага спэктру ў мэтах абароны, забясьпечвае электрамагнітную сумяшчальнасьць радыёэлектронных сродкаў;
  • плянуе і арганізуе ўсе віды стратэгічнага забесьпячэння сумеснага прымяненьня Ўзброеных сілаў, іншых войскаў і воінскіх фармаваньняў (у тым ліку вылучаных у склад рэгіянальнай групоўкі войскаў Рэспублікі Беларусь і Расейскай Фэдэрацыі) для ўзброенай абароны дзяржавы;
  • арганізуе тэрытарыяльную абарону дзяржавы, кіруе яе разгортваньнем і вядзеньнем;
  • вызначае пералік, нормы і аб'ёмы запасаў ўзбраеньня, вайсковай тэхнікі, вайскова-тэхнічнай маёмасьці па намэнклятуры Ўзброеных сілаў для тэрытарыяльных войскаў;
  • ажыцьцяўляе плянаваньне мерапрыемстваў па забесьпячэньні рэжыму ваеннага становiшча;
  • арганізуе ажыцьцяўленьне органамі вайсковага кіраваньня захадаў забесьпячэньня рэжыму ваеннага становiшча на тэрыторыi, дзе вядуцца баявыя дзеяньнi»;
  • узгадняе дзейнасьць «рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіраваньня і іншых дзяржаўных арганізацыяў, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, пры выкананьні мерапрыемстваў па стварэньні і разьвіцьці адзінай сыстэмы кіраваньня дзяржавай ва ўмовах ваеннай пагрозы і ваеннага часу;
  • узгадняе дзяржаўным органам, у якiх прадугледжаная вайсковая служба, штаты і табэлі да штатах органаў вайсковага кіраваньня, злучэньняў і воінскіх частак, якiя прыцягваюцца да вырашэньня задачаў абароны;
  • ажыцьцяўляе выкананьне функцыяў Міністэрства абароны па дзяржаўным рэгуляваньні выкарыстаньня паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь;
  • забясьпечвае разьвіцьцё сыстэмы кіраваньня Ўзброенымі сіламі, іншымі войскамі і воінскімі фармаваньнямі, павышэньне яе абароненасьці, кіруе распрацоўкай і ўкараненьнем аўтаматызаваных сыстэмаў кіраваньня войскамі;
  • плянуе і арганізуе Ў межах сваёй кампэтэнцыі выкананьне мерапрыемстваў, накіраваных на ўдасканаленьне адзінай сеткі электрасувязі Рэспублікі Беларусі з улікам патрэбаў абароны, а таксама спалучэньне сетак электрасувязі Узброеных сілаў, іншый войскаў і воінскіх фармаваньняў зь іншымі сеткамі электрасувязі;
  • арганізуе і ажыцьцяўляе бесьперапыннае кіраваньне Ўзброенымі сіламі;
  • плянуе і арганізуе выкананьне мерапрыемстваў па падтрыманьні баявой і мабілізацыйнай гатоўнасьці Ўзброеных сілаў, іншый войскаў і воінскіх фармаваньняў у зацікаўленасьцях абароны, ажыццяўляе кантроль за яе станам;
  • ажыцьцяўляе кантроль за станам мабілізацыйнай гатоўнасьці тэрытарыяльных войскаў, а таксама іншых сілаў і сродкаў тэрытарыяльнай абароны праз адпаведныя дзяржаўныя органы»;
  • плянуе і ладзіць «апэратыўнае разгортваньне Ўзброеных сілаў, іншых войскаў і воінскіх фармаваньняў на апэрацыйных напрамках, стратэгічныя перагрупаваньні войскаў, стварэньне і выкарыстаньне стратэгічных рэзэрваў;
  • вызначае патрэбы Ўзброеных сілаў ва ўзбраеньні, ваеннай тэхніцы, боепрыпасах і іншых матэрыяльных сродках, і ажыцьцяўляе бягучае і пэрспэктыўнае плянаваньне мабілізацыйнага разгортваньня Ўзброеных сілаў;
  • кіруе баявым дзяжурствам ва Ўзброеных сілах і ажыцьцяўляе кантроль за выкананьнем яго задачаў;
  • плянуе, арганізуе і ажыцьцяўляе кантроль за апэратыўнай і мабілізацыйнай падрыхтоўкай ва Ўзброеных сілах, транспартных войсках, арганізуе і ажыцьцяўляе кантроль за баявой падрыхтоўкай у злучэньнях і воінскіх частках, непасрэдна падпарадкаваных Генэральнаму штабу;
  • распрацоўвае і ўносіць для зацьвярджэньня міністру абароны плян падрыхтоўкі Ўзброеных сілаў на навучальны год, а таксама пляны правядзеньня сумесных мерапрыемстваў па апэратыўнай і баявой падрыхтоўцы Ўзброеных сілаў, іншых войскаў і воінскіх фармаваньняў (у тым ліку вылучаных у склад рэгіянальнай групоўкі войскаў Рэспублікі Беларусь і Расейскай Фэдэрацыі);
  • узгадняе пляны падрыхтоўкі віду Ўзброеных сілаў, транспартных войскаў, апэратыўных камандаваньняў Сухапутных войскаў, родаў войскаў, спэцыяльных войскаў, злучэньняў і воінскіх частак цэнтральнага падпарадкаваньня на навучальны год;
  • распрацоўвае праекты канцэптуальных дакумэнтаў і нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь па будаўніцтве і разьвіцьці Ўзброеных сілаў;
  • распрацоўвае прапановы па структуры, баявым складзе, дысьлякацыі і колькасьці Ўзброеных сілаў, а таксама структуры і колькасьці тэрытарыяльных войскаў;
  • забясьпечвае выкананьне функцыяў Міністэрства абароны па распрацоўцы і рэалізацыі захадаў, накіраваных на папярэджаньне, выяўленьне і спыненьне тэрарыстычнай дзейнасьці ва Ўзброеных сілах, удзеле ў правядзеньні контартэрарыстычных апэрацыяў і забесьпячэньні бясьпекі паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь;
  • удзельнічае ў распрацоўцы праектаў дзяржаўнай праграмы ўзбраеньня і дзяржаўнага абароннага заказу;
  • вядзе ўлік складу і дысьлякацыі войскаў, плянуе і ажыцьцяўляе арганізацыйна-штатныя мерапрыемствы, у тым ліку вядзеньне штатаў, табэль да штатаў органаў вайсковага кіраваньня, аб'яднаньняў, злучэньняў, воінскіх частак і арганізацыяў Узброеных сілаў;
  • вызначае ў межах сваёй кампэтэнцыі колькасьць асабовага складу відаў Узброеных сілаў, родаў войскаў, спэцыяльных войскаў, установаў адукацыі і вайсковых факультэтаў установаў сярэдняй спэцыяльнай і вышэйшай адукацыі, якія ажыцьцяўляюць падрыхтоўку кадраў па спэцыяльнасьцях (напрамках спэцыяльнасьцяў, спэцыялізацыях) для Ўзброеных сілаў Рэспублікі Беларусь, іншых войскаў і воінскіх фармаваньняў Рэспублікі Беларусь, і іншых арганізацыяў Узброеных сілаў у адпаведнасьці з канцэпцыяй будаўніцтва Узброеных сілаў;
  • распрацоўвае прапановы па вызначэньні колькасьці грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, якія падлягаюць закліку на тэрміновую вайсковую службу, службу ў рэзэрве, і разьмеркаваньні яе між Узброенымі сіламі, іншымі войскамі і воінскімі фармаваньнямі;
  • удзельнічае ў забесьпячэньні правядзеньня закліка грамадзянаў Рэспублікі Беларусь на тэрміновую вайсковую службу (службу ў рэзэрве);
  • плянуе і арганізуе накіраваньне грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, закліканых на тэрміновую вайсковую службу (службу ў рэзэрве), у воінскія часткі, а таксама звальненьне вайскоўцаў тэрміновай вайсковай службы (рэзэрвістаў) з вайсковай службы (службы ў рэзэрве);
  • ажыцьцяўляе кантроль за камплектаваньнем Узброеных сілаў вайскоўцамі тэрміновай вайсковай службы, падрыхтоўкай малодшых камандзіраў і спэцыялістаў для Ўзброеных сілаў і іх разьмеркаваньнем;
  • арганізуе прыём грамадзянаў Рэспублікі Беларусь на вайсковую службу па кантракце на воінскія пасады, якiя падлягаюць замяшчэньню салдатамі і сяржантамі;
  • плянуе і арганізуе заклік грамадзянаў Рэспублікі Беларусь на вайсковую службу пры абвяшчэньні мабілізацыі і звальненьне з вайсковай службы ў запас вайскоўцаў па дэмабілізацыі ў адпаведнасьці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
  • удзельнічае ў ажыцьцяўленьні мерапрыемстваў па падрыхтоўцы грамадзянаў Рэспублікі Беларусь да воінскай службы, іх закліку на тэрміновую вайсковую службу (службу ў рэзэрве), ажыцьцяўляе падрыхтоўку і перападрыхтоўку вайсковаабавязаных запасу;
  • разьлічвае патрэбы Ўзброеных сілаў у матэрыяльных каштоўнасьцях, якія падлягаюць ўтрыманьню ў складзе дзяржаўнага і мабілізацыйнага матэрыяльных рэзэрваў, рэзэрвы стратэгічнага ўзбраеньня, вайсковай тэхнікі і матэрыяльна-тэхнічных сродкаў Узброеных сілаў;
  • распрацоўвае прапановы па разьмеркаваньні ўзбраеньня, вайсковай тэхнікі, боепрыпасаў і іншых матэрыяльных сродкаў між відамі Узброеных сілаў, родамі войскаў, адмысловымі і тэрытарыяльнымі войскамі, злучэньнямі, воінскімі часткамі цэнтральнага падпарадкаваньня і арганізацыямі Узброеных сілаў;
  • каардынуе распрацоўку нормаў эшэлянаваньня запасаў ўзбраеньня, вайсковай тэхнікі, боепрыпасаў і іншых матэрыяльных сродкаў;
  • удзельнічае ў распрацоўцы прапановаў па праекце рэспубліканскага бюджэту на чарговы фінансавы год у частцы выдаткаў на нацыянальную абарону;
  • ажыцьцяўляе агульнае кіраваньне вайсковымі камісарыятамі, арганізуе іх дзейнасьць па ўліку і плянаваньні закліку грамадзянаў Рэспублікі Беларусь на тэрміновую вайсковую службу (службу ў рэзэрве) і пастаўках транспартных сродкаў ва Ўзброеныя сілы, іншыя войскі і воінскія фармаваньні пры абвяшчэньні мабілізацыі, а таксама па стварэньні мабілізацыйнага матэрыяльнага рэзэрву;
  • плянуе і каардынуе правядзеньне ў Рэспубліцы Беларусь мерапрыемстваў па ўдасканаленьні і уніфікацыі воінскага ўліку;
  • ажыцьцяўляе ўлік асабовага складу ва Ўзброеных сілах;
  • плянуе і арганізуе выкананьне мерапрыемстваў па абароне дзяржаўных сакрэтаў, інфармацыйных рэсурсаў, схаванаму кіраваньню войскамі ва Ўзброеных сілах, супрацьдзеяньні тэхнічным сродкам выведак замежных дзяржаваў;
  • арганізуе службу войскаў і ажыцьцяўляе кантроль за яе станам, арганізацыяй і правядзеньнем мерапрыемстваў, зьвязаных з умацаваньнем дысцыпліны і падтрыманьнем правапарадку ва Ўзброеных сілах;
  • вызначае асноўныя напрамкі разьвіцьця ваеннай стратэгіі і апэратыўнага мастацтва;
  • удзельнічае ў распрацоўцы асноўных напрамкаў разьвіцьця ўзбраеньня і вайсковай тэхнікі;
  • распрацоўвае новыя формы і спосабы прымяненьня Ўзброеных сілаў;
  • распрацоўвае ва ўзаемадзеяньні з органамі вайсковага кіраваньня іншых войскаў і воінскіх фармаваньняў тэарэтычныя пытаньні павышэньня абароназдольнасьці дзяржавы»[17].

Задачы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Начальнікі Генштабоў Беларусі і Расеі Алег Белаконеў (зьлева) і Валеры Герасімаў (2014 г.)

Паводле 5-га артыкула Палажэньня «Аб Генэральным штабе Ўзброеных сілаў Рэспублікі Беларусь» 2006 году, «Асноўнымі задачамі Генэральнага штаба ёсьць:

  • удзел у падрыхтоўцы і рэалізацыі прапановаў па фармаваньні дзяржаўнай палітыкі ў галіне абароны, у тым ліку ваеннай палiтыкi i Ваеннай дактрыны Рэспублікі Беларусь;
  • арганізацыя стратэгічнага плянавання абароны дзяржавы;
  • плянаваньне прымяненьня Ўзброеных сілаў і кіраваньня імі;
  • плянаванне сумеснага прымяненьня Узброеных сілаў, іншых войскаў і воінскіх фармаванняў (у тым ліку вылучаных у склад рэгіянальнай групоўкі войскаў Рэспублікі Беларусь і Расейскай Фэдэрацыі) і арганізацыя ўсіх відаў стратэгічнага забесьпячэння такога прымянення;
  • арганізацыя ўзаемадзеяньня і каардынацыя дзейнасьці структурных элемэнтаў вайсковай арганізацыі дзяржавы пры ажыцьцяўленьні стратэгічнага плянавання і выкананьні мерапрыемстваў у галіне абароны як у мiрны, гэтак і ў ваенны час;
  • кіраваньне стварэньнем і разьвіцьцём адзінай сыстэмы кіраваньня дзяржавай ва ўмовах ваеннай пагрозы і ваеннага часу;
  • падтрыманьне баяздольнасьці і баявой гатоўнасьці Ўзброеных сілаў, арганізацыя і ажыцьцяўленьне бесьперапыннага кіраваньня імі, ажыцьцяўленьне кантролю за стратэгічным разгортваньнем Узброеных сілаў, іншых войскаў і воінскіх фармаваньняў;
  • арганізацыя і правядзеньне мерапрыемстваў апэратыўнай і мабілізацыйнай падрыхтоўкі Ўзброеных сілаў, каардынацыя апэратыўнай і мабілізацыйнай падрыхтоўкі іншых войскаў і воінскіх фармаваньняў у мэтах абароны Рэспублікі Беларусь;
  • плянаваньне мерапрыемстваў па будаўніцтве і разьвіцьці Ўзброеных сілаў і арганізацыя іх выкананьня;
  • плянаваньне падрыхтоўкі ваеннанавучанага рэзэрву, арганізацыя яго воінскага ўліку і ўліку транспартных сродкаў, якія прадстаўляюцца дзяржаўнымі органамі, iншымі арганiзацыямі i грамадзянамі Ўзброеным сілам, іншым войскам і воінскім фармаваньням пры іх мабілізацыйным разгортваньні;
  • плянаваньне і арганізацыя абароны дзяржаўных сакрэтаў, інфармацыйных рэсурсаў ва Ўзброеных сілах, схаванага кіраваньня войскамі, службай войскаў;
  • разьвіцьцё тэорыі ваеннага мастацтва, распрацоўка новых формаў і спосабаў прымяненьня Ўзброеных сілаў, іншых войскаў і воінскіх фармаваньняў у мэтах ўзброенай абароны дзяржавы (у тым ліку сумесна з Генэральным штабам Узброеных сілаў Расейскай Фэдэрацыі па пытаньнях прымяненьня рэгіянальнай групоўкі войскаў Рэспублікі Беларусь і Расейскай Фэдэрацыі)»[17].

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мікалай Чуркін, 1-ы начальнік Галоўнага штаба УС Беларусі (фота 2008 г.)

3 сакавіка 1992 году стварылі штаб Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь на аснове штаба Беларускай вайсковай акругі. 21 сакавіка 1992 году яго пераўтварылі ў Галоўны штаб Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь, які 21 сьнежня 2001 году атрымаў сучаснае найменьне[7].

22 сакавіка 2006 году ў Вайсковай акадэміі Рэспублікі Беларусь адчынілі факультэт Генэральнага штаба Ўзброеных сілаў Рэспублікі Беларусь, які за 10 гадоў скончылі каля 200 слухачоў[18].

Начальнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аляксандар Чумакоў (2000 г.)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Закон Рэспублікі Беларусь«Аб абароне» ад 3 лістапада 1992 г. № 1902-XІІ(рас.) // Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, 11 студзеня 2015 г. Праверана 13 траўня 2018 г.
  2. ^ а б Генерал-маёр Сяргей Купрык прызначаны першым намесьнікам начальніка Генштаба Ўзброеных сілаў Беларусі // БелаПАН, 10 кастрычніка 2014 г. Архіўная копія ад 10 кастрычніка 2014 г. Праверана 13 траўня 2018 г.
  3. ^ Вячаслаў Будкевіч. Начальнікам галоўнага апэратыўнага кіраўніцтва Генштаба Ўзброеных сілаў прызначаны палкоўнік Павал Муравейка // БелаПАН, 20 чэрвеня 2013 г. Праверана 13 траўня 2018 г.
  4. ^ Павал Ціханаў прызначаны начальнікам галоўнага выведкіраўніцтва - намесьнікам начальніка Генштаба УС Беларусі // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 20 чэрвеня 2013 г. Праверана 13 траўня 2018 г.
  5. ^ а б Ваенна-навуковае кіраўніцтва Генэральнага штаба Ўзброеных сілаў // Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, 2017 г. Праверана 13 траўня 2018 г.
  6. ^ Пасека прызначаны начальнікам кіраўніцтва тэрытарыяльнай абаронай - намесьнікам начальніка Генштаба УС // БелТА, 21 сьнежня 2017 г. Праверана 13 траўня 2018 г.
  7. ^ а б в Сяргей Гурулёў. Генэральны штаб // Ваенная энцыкляпэдыя Беларусі / гал.рэд. Ларыса Языковіч, маст. Віктар Ляхар. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2010. — С. 295-296. — 1136 с. — 2100 ас. — ISBN 978-985-11-0542-3
  8. ^ Кіраўніцтва інжынэрных войскаў // Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, 2017 г. Праверана 13 траўня 2018 г.
  9. ^ Навігацыйна-тапаграфічнае кіраўніцтва Генэральнага штаба Ўзброеных сілаў // Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, 2017 г. Праверана 13 траўня 2018 г.
  10. ^ Кіраўніцтва РЭБ Генэральнага штаба Ўзброеных сілаў // Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, 2017 г. Праверана 13 траўня 2018 г.
  11. ^ Кіраўніцтва радыяцыйнай, хімічнай, біялягічнай абароны і экалёгіі Генэральнага штаба Ўзброеных сілаў // Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, 2017 г. Праверана 13 траўня 2018 г.
  12. ^ Кіраўніцтва ракетных войскаў і артылерыі Генэральнага штаба Ўзброеных сілаў(рас.) // Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, 2017 г. Праверана 13 траўня 2018 г.
  13. ^ Ігар Жук. Пра службу, гонар і прызначэньне (рас.) = О службе, гордости и предназначении // У славу Радзімы : газэта. — 20 студзеня 2012. — № 13.
  14. ^ Кіраўніцтва сувязі Генэральнага штаба Ўзброеных сілаў // Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, 2017 г. Праверана 13 траўня 2018 г.
  15. ^ Кіраўніцтва тэрытарыяльнай абароны Генэральнага штаба Ўзброеных сілаў(рас.) // Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, 2017 г. Праверана 13 траўня 2018 г.
  16. ^ Белаконеў Алег Аляксеевіч(рас.) // Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, 2017 г. Праверана 13 траўня 2018 г.
  17. ^ а б А.Лукашэнка. Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 сьнежня 2006 г. № 719 «Пытаньні цэнтральных органаў вайсковага кіраваньня Ўзброеных сілаў Рэспублікі Беларусь»(рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 11 красавіка 2017 г. Праверана 13 траўня 2018 г.
  18. ^ Факультэту Генэральнага штаба Ўзброеных сілаў Рэспублікі Беларусь - 10 гадоў // Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, 22 сакавіка 2016 г. Праверана 13 траўня 2018 г.
  19. ^ Генэрал-маёр Пётар Ціханоўскі вызвалены ад пасады начальніка Генштаба Ўзброеных сілаў // БелаПАН, 9 сьнежня 2013 г. Праверана 12 траўня 2018 г.
  20. ^ Белаконеў Алег Аляксеевіч // Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, 2017 г. Праверана 12 траўня 2018 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]