Перайсьці да зьместу

Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура НСК РБ
Дата ўтварэньня 25 жніўня 1991 (34 гады таму)
Штаб-кватэра Менск, Партызанскі пр., д. 12
Старшыня Іна Мядзьведзева
Першая намесьніца Ірына Кангро
Намесьнікі Алена Кухарэвіч, Жанна Васілеўская, Вольга Доўнар[1]
Кіроўны орган Калегія
Бюджэт 81 315 млн рублёў[2] (2010 год; 27 162 тыс $[3])
Колькасьць супрацоўнікаў 1500 (2018 год)
Сайт belstat.gov.by/by
Колішняя назва Дзяржаўны камітэт па статыстыцы і аналізе (да 23 верасьня 1994 г.), Міністэрства статыстыкі і аналізу (да 26 жніўня 2008 г.)

Нацыяна́льны статысты́чны камітэ́т Рэспу́блікі Белару́сь (Белстат) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае парадкаваць вядзеньне падлікаў. Старшыня камітэту ды 4 ягоныя намесьнікі прызначаюцца й здымаюцца з пасадаў прэзыдэнтам. Прэзыдэнтам таксама ўхваляецца склад калегіі камітэту з удзелам старшыні, ягоных намесьнікаў і кіраўнікоў цэнтральных ды мясцовых падразьдзяленьняў, падпарадкаваных камітэту ўстановаў. З 27 сьнежня 2014 году пасаду старшыні камітэту займае Іна Мядзьведзева.

  • Апарат — 15 галоўных управаў, 2 управы й 4 аддзелы.
  • 7 управаў вобласьцяў ды Менску;
  • 6 вылічальных цэнтраў у вабласных цэнтрах.

Паводле ўставы камітэт мае наступныя задачы:

  • распрацоўка прыёмаў падліку паводле міжнародных абавязкаў;
  • збор, апрацоўка, абагуленьне, накапленьне, захаваньне й абарона зьвестак аб падліках;
  • перадача зводных зьвестак прэзыдэнту і ягонай адміністрацыі, Нацыянальнаму сходу, ураду і яго ведамствам, Камітэту дзяржаўнага кантролю, выканаўчым камітэтам вобласьцяў ды Менску;
  • распаўсюд зводных зьвестак.

Паводле ўставы ведамства мае паўнамоцтвы на:

  • атрыманьне ад установаў зьвестак для вядзеньня падлікаў ды стварэньня зводаў зьвестак;
  • атрыманьне зьвестак з Адзінага дзяржаўнага рэгістру юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў ды іншых базаў зьвестак дзяржаўных установаў;
  • прыцягненьне асобаў да падліковых назіраньняў;
  • бясплатнае атрыманьне ад асобаў першасных падліковых зьвестак у запатрабаваным аб’ёме і ў тэрмін;
  • бясплатнае атрыманьне ад упаўнаважаных на вядзеньне падлікаў установаў зводных зьвестак аб праведзеных назіраньнях;
  • спраўджаньне першасных зьвестак шляхам супастаўленьня са зьвесткамі першасных уліковых дакумэнтаў;
  • атрыманьне тлумачэньняў пры выяўленьні скажэньняў справаздачаў аб падліках;
  • выданьне загадаў аб выпраўленьні выяўленых скажэньняў справаздачаў;
  • ухваленьне ведамасных пастановаў;
  • прыцягненьне для распрацоўкі прыёмаў падліку навукова-дасьледніцкіх установаў, навукоўцаў і адмыслоўцаў;
  • тлумачэньне вядзеньня дзяржаўных падлікаў у сродках масавай інфармацыі;
  • супрацу з адпаведнымі ведамствамі іншых дзяржаваў ды міжнароднымі арганізацыямі;
  • распаўсюд зводных зьвестак аб падліках за плату;
  • стварэньне й вядзеньне сьпісу падлікаў;
  • стварэньне, ператварэньне, касаваньне ды ўхваленьне статутаў падпарадкаваных установаў[4].

За 2017 год Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь склаў звыш 2 000 000 справаздачаў. На кастрычнік 2018 году Нацстаткам Беларусі налічваў звыш 1500 супрацоўнікаў[5], зь іх 93 % складалі жанчыны[6].

  1. Інфармацыя пра кіраўніцтва // Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Праверана 14 студзеня 2020 г.
  2. Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2010 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 сьнежня 2010). Праверана 14 чэрвеня 2011 г.
  3. Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Паводле сярэднегадавое цаны (2993,74) набыцьця даляра. Праверана 23 верасьня 2010 г.
  4. Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 жніўня 2008 г. № 445 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (25 лютага 2011). Праверана 17 чэрвеня 2011 г.
  5. Тэлеканал «Беларусь 1». Сёньня ва ўсім свеце адзначаюць Дзень статыстыкі // Белтэлерадыёкампанія, 20 кастрычніка 2018 г. Праверана 24 студзеня 2020 г.
  6. Тэлеканал «Беларусь 1». Беларусь адзначае Дзень работнікаў статыстыкі // Белтэлерадыёкампанія, 23 жніўня 2018 г. Праверана 24 студзеня 2020 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Звароты грамадзянаў // Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Праверана 14 студзеня 2020 г.