Вікіпэдыя:Добрыя артыкулы
| Добрыя артыкулы — якасныя артыкулы, якія пакуль не дасягаюць сваёй якасьцю абраных, ці ўвогуле, патэнцыйна ня могуць быць абранымі.
Перад тым, як зьявіцца на гэтай старонцы, такія артыкулы праходзяць працэдуру абраньня на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы, дзе яны праходзяць праверку на дакладнасьць, нэўтральнасьць і стыль выкладаньня ў адпаведнасьці з крытэрамі добрых артыкулаў. Артыкулы, якія больш не задавальняюць гэтым крытэрам, могуць быць вынесеныя на пазбаўленьне статусу. Цяпер у Вікіпэдыі беларускай мовай (клясычным правапісам) 164 добрых артыкула з агульнай колькасьці 90 670 артыкулаў. Такім чынам, прыкладна кожны з 552 артыкулаў — добры. Глядзіце таксама сьпіс добрых артыкулаў з датамі абраньня. Усе добрыя артыкулы пазначаюцца выявай сіняй зоркі ( Існуюць таксама Абраныя артыкулы — найвышэйшы ўзровень якасьці артыкулаў. |
Якасны зьмест: Дапаможныя сродкі:
Зьвязаныя матэрыялы: |
Цяперашні добры артыкул
[рэдагаваць код]Беларуска-латвійскія дачыненьні — двухбаковыя міжнародныя дачыненьні Беларусі і Латвіі.
Беларуска-латвійская граніца была зацьверджаная Дамоваю ад 1994 году. Абедзьве дзяржавы мелі сяброўства ў Арганізацыі бясьпекі і супрацы ў Эўропе. Гістарычна землі Беларусі і Латвіі былі павязаныя гандлёва Дзьвіной. Пазьней абедзьве краіны ўваходзілі ў склад Рэч Паспалітай, Расейскай імпэрыі і Савецкага Саюзу. Ад 2022 году ўрад Беларусі ўвёў бязьвізавы ўезд для грамадзянаў Латвіі неабмежаваную колькасьць разоў пры знаходжаньні ў Беларусі да 90 дзён у каляндарным годзе. У Латвіі налічвался 24 беларускія суполкі.
(артыкул цалкам…)










