Люксэмбург
Люксэмбурґ Grand-Duché de Luxembourg Großherzogtum Luxemburg Groussherzogtum Lëtzebuerg | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: Mir wëlle bleiwe wat mir sinn | |||||
Дзяржаўны гімн «Ons Heemecht» | |||||
![]() | |||||
Афіцыйная мова | Француская, нямецкая, люксэмбурская | ||||
Сталіца | Люксэмбурґ | ||||
Найбуйнейшы горад | Люксэмбурґ | ||||
Форма кіраваньня | Вялікае герцагства Анры Ксаўе Бэтэль | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
179-е месца ў сьвеце 2586,4 км² нязначны | ||||
Насельніцтва • агульнае (2012) • шчыльнасьць |
171-е месца ў сьвеце 537 000[1] 194,1/км² | ||||
СУП • агульны (2011) • на душу насельніцтва |
94 месца ў сьвеце $41,221 мільярды $80 119 | ||||
Валюта | Эўра (EUR )
| ||||
Часавы пас • улетку |
CET (UTC+1) CEST (UTC+2) | ||||
Незалежнасьць — абвешчаная |
9 чэрвеня 1815 | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .lu | ||||
Тэлефонны код | +352 | ||||
Вялі́кае ге́рцагства Люксэмбу́рґ — малая сухапутная краіна ў паўночна-заходняй Эўропе, мяжуе з Францыяй, Нямеччынай і Бэльгіяй. На гэты момант адзінае ў сьвеце незалежнае вялікае герцагства (ад 1815 году).
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Тэрыторыя Люксэмбурґу ў часы Рымскае імпэрыі ўваходзіла ў склад правінцыі Бэльгіка, а ў Сярэднявечча ў Франкскае каралеўства. З Х стагодзьдзя стала часткай графства Люксэмбурґ, якое ў ХV стагодзьдзі трапіла пад уладу Габсбурґаў і стала адной з правінцыяў Нідэрляндаў. У 1714—1794 гадах Люксэмбурґ быў у складзе Аўстрыі. Згодна з рашэньнем Вэнскага кангрэсу 1814—1815 гадоў было ўтворана Вялікае княства Люксэмбурґ у складзе Германскага Зьвязу і ў асабістай уніі зь Нідэрляндзкім каралеўствам. Сучасныя межы Люксэмбурґу ўсталяваныя ў 1839 годзе бэльгійска-нідэрляндзкай дамовай. Пасьля ліквідацыі Германскага Зьвязу Люксэмбурґ быў абвешчаны нэўтральнай дзяржавай. Аднак і ў Першую, і ў Другую сусьветныя войны краіна была акупаваная нямецкімі войскамі.
Палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У наш час Люксэмбург — канстытуцыйная манархія. Кіраўнік дзяржавы — Вялікі герцаг. Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парлямэнту (палата дэпутатаў). У адміністрацыйным сэнсе краіна падзеленая на 3 акругі.
Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Паўночная частка Люксэмбурґу занятая перадгор’ямі Ардэнаў (вышыня да 559 м), у паўднёвай частцы — невысокія прыступчатыя грады, якія зьніжаюцца на ўсход.
Клімат умераны, пераходны ад марскога да кантынэнтальнага. Сярэдняя тэмпэратура студзеня +2°С, чэрвеня +18°С. Ападкаў выпадае 700—850 мм штогод. Рэкі належаць да басэйну ракі Мозэль.
Шырокалісныя лясы займаюць каля 30% паверхні. Астатнія землі занятыя сельскай гаспадаркай.
Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Люксэмбург — высокаразьвітая індустрыяльная краіна. СУП у 2008 годзе склаў 39,4 млрд даляраў. Асноўнай галінай прамысловасьці ёсьць чорная мэталюргія (каля 30% СУП), акрамя яе разьвіцьцё атрымалі хімічная, скураная, цэмэнтная, фаянсавая, дрэваапрацоўчая, швейная, харчовая галіны. Сельская гаспадарка забясьпечвае каля 1% СУП і заснаваная на мяса-малочнай жывёлагадоўлі, вінаградарстве.
Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Насельніцтва — 537 тыс. чалавек. Каля 70% насельніцтва складаюць люксэмбурцы, акрамя іх у краіне жывуць партугальцы, італьянцы, французы й іншыя. Афіцыйнымі мовамі ёсьць люксэмбурская, француская й нямецкая. 95% вернікаў – каталікі.
Спорт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У адрозьненьне ад большасьці краінаў Эўропы, у Люксэмбурґу няма перавагі таму альбо іншаму віду спорту. Але нягледзячы на гэта, каля 100 000 чалавек у Люксэмбурґу, насельніцтва якога складае 537 000, ёсьць чальцамі тое ці іншае спартовае фэдэрацыі.