Перайсьці да зьместу

Мёд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мёд

Мёд — салодкае й вязкае рэчыва, прыгатаванае пчоламі з выкарыстаньнем нэктару кветак, а таксама іншых салодкіх сокаў расьліннага і жывёльнага паходжаньня, як то падзевы мёд. Мёд, які быў сабраны пчалярамі, мае назоў таго тыпу меданосных пчолаў, якія яго вырабілі. Мёд, якія вырабляецца іншымі пчоламі й вусякамі, мае зусім розныя ўласьцівасьці. Меданосныя пчолы фармуюць мёд з нэктару ў працэсе зрыгваньня і захоўваюць яго ў якасьці асноўнай крыніцы ежы ў васкавых сотах у вульлі. Пчаляры практыкуюць заахвочваньне перавытворчасьці мёду, каб лішак можна было ўзяць з калёніі.

Мёд атрымлівае сваю саладосьць ад монасахарыдаў фруктозы й глюкозы, а таксама мае прыкладна такую ж адносную саладосьць, як і цукар-пясок[1]. Мёд валодае прывабнымі хімічнымі ўласьцівасьцямі для выпечкі, а таксама асаблівы водар і смак, дзякуючы якому некаторыя людзі аддаюць перавагу менавіта яму, а ня цукру й іншым падсалоджвальным рэчывам[2]. Большасьць мікраарганізмаў не растуць у мёдзе з-за ягонай нізкай актыўнасьці вады[3]. Аднак мёд часам зьмяшчае сьпячыя эндаспоры бактэрыі Clostridium botulinum, якая можа быць небяспечна для немаўлятаў, бо эндаспоры могуць трансфармавацца ў вырабляючую таксын бактэрыю ў несфармаваным кішачным тракце дзіцяці, што прыводзіць да хваробы й нават сьмерці[4].

Мёд мае доўгую гісторыю спажываньня чалавекам і выкарыстоўваецца ў розных прадуктах харчаваньня й напоях, цукры й араматызатарах. Промысел разьвядзеньня пчолаў і збору мёду называецца пчалярствам, але раней выкарыстоўвалася бортніцтва. Ён таксама адыгрывае важную ролю ў рэлігіі й сымбалізме. Смак мёду адрозьніваецца ў залежнасьці ад крыніцы нэктару, а таксама маюцца розныя ягоныя віды й гатункі. Мёд таксама выкарыстоўваецца ў розных лекавых традыцыях для лячэньня хваробаў. Вывучэньне пылка й спораў у сырым мёдзе можа вызначыць крыніцу кветкавага мёду, гэтая тэхніка мае назоў мэлісапаліналёгія[5]. З-за таго, што пчолы могуць пераносіць электрастатычны зарад і прыцягнуць іншыя часьцінкі, гэтая ж тэхніка можа быць выкарыстана ў галіне экалягічных дасьледаваньняў радыяактыўных часьцінак, пылу альбо іншых часьцінак забруджваньня[6].

  1. Oregon State University. «What is the relative sweetness of different sugars and sugar substitutes?».
  2. National Honey Board. «Carbohydrates and the Sweetness of Honey»(недаступная спасылка).
  3. Lansing Prescott, John P. Harley, Donald A. Klein (1999). Microbiology. Boston: WCB/McGraw-Hill. ISBN 0-697-35439-3.
  4. Shapiro,, Roger L.; Hatheway,, Charles; Swerdflow,, David L. (1998). «Botulism in the United States: A Clinical and Epidemiologic Review». Annals of Internal Medicine 129 (3): 221-8.
  5. Vaughn M. Bryant, Jr. «Pollen Contents of Honey». CAP Newsletter 24(1):10-24, 2001.
  6. Mercuri AM, Porrini C. (1991). «Melissopalynological analysis applied to air pollution studies in urban areas of Modena and Reggio Emilia (Italy)». Aerobiologia 7 (1): 38-48.