Партал:Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Беларусь

Беларусь на мапе сьвету
Беларусь на мапе сьвету
Белару́сь — краіна ва Ўсходняй Эўропе, найбуйнейшая па тэрыторыі ў Эўропе краіна бяз выхаду да мора. Мяжуе з Польшчаю на захадзе, Летувой на паўночным захадзе, Латвіяй на поўначы, Расеяй на ўсходзе і Ўкраінай на поўдні. Беларусы — народ зь вельмі багатай гісторыяй. Свой пачатак яна вядзе ад плямёнаў крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў ды традыцыяў Вялікага Княства Літоўскага.
больш інфармацыі пра Беларусь

Абраны артыкул

Вокладка пятага выданьня «Беларускай граматыкі для школ» Браніслава Тарашкевіча, Вільня, 1929

Беларускі клясычны правапіс, або тарашкевіца — правапіс беларускай мовы (у шырэйшым сэнсе — моўная норма), заснаваны на літаратурнай норме сучаснай беларускай мовы і яе правілах да палітычнай рэформы беларускай артаграфіі 1933 году і пэўных акадэмічных прапановах 1930, 1933 і 1993 гадоў. Зьяўляецца першым унармаваным правапісам беларускай мовы і традыцыйным беларускім правапісам у сучасным разуменьні. — Першая нармалізацыя беларускага клясычнага правапісу была зробленая Браніславам Тарашкевічам у 1918 годзе і знаходзілася ў афіцыйным ужытку да рэформы беларускага правапісу 1933 году. — Назва «тарашкевіца» падкрэсьлівае большую блізкасьць правапісу да працы Б. Тарашкевіча 1918 году і была ўведзеная ў моўны ўжытак пад канец 1980-х гадоў беларускім мовазнаўцам Вінцуком Вячоркам па аналёгіі з сэрбскай «вукавіцай» — кірылічным сэрбскім альфабэтам, названым у гонар рэфарматара сэрбскай мовы Вука Караджыча. Прыблізна з 1994 году як сынонім з прыярытэтным выкарыстаньнем ужываецца назва «клясычны правапіс»…:::::::::::::::: Артыкул цалкам


Геаграфія Беларусі

Беларусь займае заходнюю ўскраіну Ўсходне-Эўрапейскай раўніны. Сярэдняя вышыня тэрыторыі складае 160 м над узроўнем мора. Абсалютныя вышыні вагаюцца ад 80 м (урэз вады ракі Нёману каля мяжы зь Летувой) да 345 м (гара Сьвятая на паўднёвым захадзе Менскага ўзвышша). Каля ¾ тэрыторыі Беларусі займаюць нізіны і раўніны з абсалютнымі вышынямі да 200 м. Тэрыторыя рэспублікі багатая на балоты, найбольшая колькасьць якіх знаходзіцца на Палесьсі.

Адміністрацыйны падзел


Сьпіс гарадоў Беларусі


Ашмяны · Баранавічы · Бабруйск · Барысаў · Берасьце · Віцебск · Ворша · Дарагічын · Горадня · Гомель · Камянец · Кобрынь · Ліда · Магілёў · Мазыр · Маладэчна · Менск · Мір · Наваградак · Наваполацак · Нясьвіж · Пінск · Пружаны · Салігорск · Слонім · Слуцак · Шчучын

Рэкі Беларусі


Бярэзіна · Вяльля · Гарынь · Дзьвіна · Дняпро · Заходні Буг · Марыха · Мерачанка · Нёман · Няміга · Прыпяць · Пціч · Стыр · Сьвіслач · Шчара · Ясельда

Азёры Беларусі


Асьвейскае · Выганашчанскае · Доўгае · Дрывяты · Лукомскае · Мядзел · Нарач · Рычы · Снуды · Струста · Сьвір · Сьвіцязь · Князь-возера

Геаграфічныя аб’екты


Белавеская пушча · Брыцалавіцкая пушча · Бярэзінскі біясфэрны запаведнік · Палесьсе · гара Сьвятая · Усходне-Эўрапейская раўніна · Загародзьдзе · Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалягічны запаведнік

Флёра й фаўна


Зубры · Сьпіс птушак Беларусі


Жыцьцяпісы

Кастусь Каліноўскі
Кастусь Каліноўскі

Касту́сь Каліно́ўскі (Вінцэ́нт Канстанці́н Каліно́ўскі; 2 лютага [ст. ст. 21 студзеня] 1838 — 22 сакавіка [ст. ст. 10 сакавіка] 1864) — нацыянальны герой Беларусі, адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў; рэвалюцыянэр-дэмакрат, публіцыст, паэт. У наш час К. Каліноўскі лічыцца адным з найбольш вядомых прадстаўнікоў беларускай нацыі ў сьвеце.

Шляхецкі род Каліноўскіх гербу «Калінова» вядомы з канца XV стагодзьдзя. Продкі Кастуся Каліноўскага на працягу амаль ста гадоў валодалі маёнткам Калінава на Бранскай зямлі, на памежжы Літвы і Польшчы, але ў 2-й палове XVIII стагодзьдзі маёнтак быў прададзены. Бацька — безьзямельны гарадзенскі шляхціц, уладальнік невялікай ткацкай мануфактуры Сымон (Сямён) Каліноўскі; маці, Вераніка Каліноўская (у дзявоцтве Рыбінская), памерла, калі Кастусю было 5 гадоў..::::::::::::::::Увесь артыкул


Накід месяца

Геаграфія Беларусі. Беларусь — краіна ва Ўсходняй Эўропе, найбуйнейшая па тэрыторыі ў Эўропе краіна бяз выхаду да мора. Мяжуе з Польшчаю на захадзе, Летувой на паўночным захадзе, Латвіяй на поўначы, Расеяй на ўсходзе і Ўкраінай на поўдні.

Вы можаце дапамагчы, дапісаўшы артыкул!


Гісторыя Беларусі

Гісторыя Беларусі

Радзімічы · Крывічы · Дрыгавічы · Полацкае княства · Тураўскае княства · Вялікае Княства Літоўскае · Грунвальдзкая бітва · Крэўская унія · Пагоня · Рэч Паспалітая · Берасьцейская унія · Бітва пад Воршай · Паўстаньне 1794 году · Паўстаньне 1863—1864 гадоў · БСГ · Наша Ніва · Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Літвы і Беларусі · Беларуская Народная Рэспубліка · Слуцкі збройны чын · Гісторыя БССР · Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка · Беларусізацыя · Савецкія рэпрэсіі ў Беларусі · Заходняя Беларусь · Нямецка-савецкая вайна · Чарнобыльская катастрофа


Культура й навука

Асобы


Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч · Ян Чачот · Валенці Ваньковіч · Іван Хруцкі · Напалеон Орда · Ян Баршчэўскі · Якуб Наркевіч-Ёдка · Уладзіслаў Сыракомля · Ядвігін Ш. · Францішак Багушэвіч · Марк Шагал · Іван Луцкевіч · Вацлаў Ластоўскі · Якуб Колас · Янка Купала · Зьмітрок Бядуля · Максім Багдановіч · Яўхім Карскі · Усевалад Ігнатоўскі · Уладзімер Караткевіч · Васіль Быкаў · Фёдар Фёдараў · Янка Брыль · Уладзімер Мулявін · Рыгор Барадулін · Валянцін Тарас · Уладзімер Арлоў · Сяргей Дубавец · Лявон Вольскі


Установы


Нацыянальная акадэмія навук Беларусі · Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт · Беларуская бібліятэка і музэй імя Францішка Скарыны · Беларуская грэка-каталіцкая царква · Саюз беларускіх пісьменьнікаў · Беларусьфільм · Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы


Народная культура


Сьвяты Беларусі · Беларуская кухня · Абрады і звычаі беларусаў · Беларускі народны танец



Добры артыкул

Борці-калоды ў Беларускім дзяржаўным музэі народнай архітэктуры і побыту

Бортны промысел у Беларусі — сукупнасьць традыцыйных спосабаў, прыладаў, абрадаў і звычаяў па падрыхтоўцы калодаў (борцей), догляду пчолаў, збору мёду. Гэты промысел быў шырока распаўсюджаны сярод шматлікіх народаў і зьвязаны з утрыманьнем пчолаў і здабываньнем мёду. Бортны промысел (бортніцтва) папярэднічаў пчалярству ў сучасным выглядзе й адрозьніваўся ад апошняга толькі прыладамі, выглядам вульляў (калода, рамовы вулей), месцам разьмяшчэньня вульляў (борць у дрэве, калода на дрэве, калода ў двары, рамовы вулей), прыладамі й доглядам пчолаў. — Галоўным аб’ектам бортнага промыслу была борць і пчала, вакол якіх ствараліся адмысловыя патрабаваньні да асноўных прац, прыладаў і адносін. Спэцыфічнасьць працы вылучала сярод насельніцтва здольных пчаляроў-бортнікаў (спрытнасьць, дужасьць, вынаходніцкі розум). Усе працы мелі сваю адметнасьць у розныя поры году: вясною — лоўля і догляд пчолаў; улетку — ахова і догляд пчолаў, збор мёду; восеньню — догляд пчолаў, выраб борцяў (калод); узімку — ахова пчолаў ад зьвяроў і неспрыяльных прыродных зьяваў…:::::::::::::::: Артыкул цалкам



Беларуская мова

Беларуская мова належыць да ўсходняй групы славянскіх моваў. Колькасьць носьбітаў беларускай мовы прыблізна можна ацаніць у 9 мільёнаў. Фармаваньне беларускай мовы пачалося ужо ў XII стагодзьдзі з усходняга дыялекту стараславянскай мовы. Пісьменства ад самага пачатку на аснове кірылічнай графікі. У XIII стагодзьдзі беларуская мова стала дзяржаўнай у Вялікім Княстве Літоўскім. Першая кніга на беларускай мове была надрукаваная і выдадзеная Францішкам Скарынам у 1517 годзе. Літаратурная беларуская мова працягвала разьвівацца ў XIV стагодзьдзі. Аднак пераход да вакарыстаньня польскай мовы ў якасьці дзяржаўнай выклікаў заняпад літаратурнай беларускай мовы. Новая літаратурная беларуская мова паўстала ў XIX стагодзьдзі. Да 1917 году беларуская мова ня мела ўнармаванае граматыкі. Яе распрацоўкай займаліся Павал Шпілеўскі, Браніслаў Тарашкевіч. У 1918 годзе Браніслаў Тарашкевіч апублікаваў граматыку беларускай мовы. На сучасным этапе існуюць два варыянты правапісу беларускай мовы.

Паняткі і тэмы, зьвязаныя зь беларускай мовай:


Беларуская літаратура | Беларускі клясычны правапіс | Беларусазнаўства



Выбітныя беларусы

Вядомыя, заслужаныя ці проста важныя постаці, якія мелі й маюць уплыў на фармаваньне беларускай дзяржавы і беларускага народу:

Рагвалод · Ізяслаў Уладзімеравіч · Усяслаў Чарадзей · Эўфрасіньня Полацкая · Кірыла Тураўскі · Кастусь Каліноўскі · Вацлаў Ластоўскі · Браніслаў Тарашкевіч · Зянон Пазьняк · Івонка Сурвіла · Пётар Машэраў · Аляксандар Лукашэнка



Катэгорыі артыкулаў


Карысныя шаблёны



Абнавіць кэш