Рэцэсія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
рэцэсія
Падкляса адэканамічная дзейнасьць, сацыяльная праблема Рэдагаваць
Частка адэканамічны цыкль Рэдагаваць
Процілеглаэканамічны рост Рэдагаваць

Рэцэсія (лац. recessus — адступленьне) — спад сукупнага ўнутранага прадукту цягам прынамсі 2-х кварталаў за год.

Прадугледжвае адначаснае скарачэньне рэальных даходаў і занятасьці, прамысловай вытворчасьці і гандлю. Прычынай служыць шырокі спад спажываньня ў выніку імклівага скарачэньня попыту на паслугі і тавары. Гэтаму ў сваю чаргу спрыяюць стыхійнае бедзтва, у тым ліку пандэмія, лопаньне гаспадарчай бурбалкі, спад рынкавай прапановы і замежнага гандлю, а таксама фінансавы крызіс.

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1994 годзе гіпэрінфляцыя прывяла да рэцэсіі са спадам СУП Беларусі на 10,4 %.

У 2015 годзе сукупны ўнутраны прадукт Беларусі ўпаў на 3,9 %. Пры гэтым прамысловая вытворчасьць скарацілася на 6,6 %, гуртовы гандаль на — 4,4 %, а ўкладаньні ў асноўны капітал — на 15,2 %[1]. Чыньнікам для адчыненай гаспадаркі Беларусі стаў спад замежнага гандлю з 2-ма найбольшымі гандлёвымі партнэрамі — Расеяй і Ўкраінай, між якімі ўсчалася вайна на Данбасе. У 2016 годзе рэцэсія працягнулася спадам СУП Беларусі яшчэ на 2,6 %[2].

У 2020 годзе СУП Беларусі зьнізіўся на 0,9 % пад уплывам каронавіруснай пандэміі падобна шматлікім іншым краінам[3]. У 2022 годзе рэцэсія прывяла да спаду СУП больш як на 4 %[4]. Пры гэтым да пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну ў лютым рост гаспадаркі Беларусі складаў 2,7 %[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ БелТА. У 2015 годзе ВУП Беларусі знізіўся на 3,9% // «Эўрапейскае радыё для Беларусі», 18 студзеня 2016 г. Архіўная копія ад 18 студзеня 2016 г. Праверана 10 студзеня 2023 г.
  2. ^ БелаПАН. ВУП Беларусі ў 2016 годзе знізіўся на 2,6% // Беларускае радыё «Рацыя», 18 студзеня 2017 г. Архіўная копія ад 18 студзеня 2016 г. Праверана 10 студзеня 2023 г.
  3. ^ ВУП Беларусі ў 2020 годзе знізіўся на 0,9 працэнта // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 18 студзеня 2021 г. Праверана 10 студзеня 2023 г.
  4. ^ Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі. ВУП Беларусі ў студзені-кастрычніку зьнізіўся на 4,7% // Газэта «Зьвязда», 16 лістапада 2022 г. Праверана 10 студзеня 2023 г.
  5. ^ БелТА. ВУП Беларусі ў студзені вырас на 2,7 працэнта // Газэта «Зьвязда», 16 лютага 2022 г. Праверана 10 студзеня 2023 г.