Перайсьці да зьместу

Барысаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Барысаў
лац. Barysaŭ
Новае Места
Новае Места
Герб Барысава Сьцяг Барысава
Першыя згадкі: 1102
Магдэбурскае права: 1563
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Барысаўскі
Плошча: 45,97 км²
Вышыня: 169 м н. у. м.
Насельніцтва (2018)
колькасьць: 143 051 чал.[1]
шчыльнасьць: 3111,83 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 177
Паштовы індэкс: 222120
СААТА: 6208501000
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°13′27.44″ пн. ш. 28°30′43.13″ у. д. / 54.2242889° пн. ш. 28.5119806° у. д. / 54.2242889; 28.5119806Каардынаты: 54°13′27.44″ пн. ш. 28°30′43.13″ у. д. / 54.2242889° пн. ш. 28.5119806° у. д. / 54.2242889; 28.5119806
Барысаў на мапе Беларусі ±
Барысаў
Барысаў
Барысаў
Барысаў
Барысаў
Барысаў
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Бары́саў — места ў Беларусі, на рацэ Бярэзіне. Адміністрацыйны цэнтар Барысаўскага раёну Менскай вобласьці. Плошча 46 км². Насельніцтва на 2018 год — 143 051 чалавек[1]. Знаходзіцца за 71 км на паўночны ўсход ад Менску, на аўтамабільнай дарозе Менск — Ворша. Чыгуначная станцыя на лініі Менск — Ворша. Буйны прамысловы і культурны цэнтар краіны.

Барысаў — магдэбурскае места на мяжы гістарычных Меншчыны і Аршаншчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваліся збудаваныя ў стылі клясыцызму касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і скарбніца, помнікі архітэктуры пачатку XIX ст.

Барысаў, з мапы 1695 г.

Тапонім Барысаў утварыўся ад імя полацкага князя Рагвалода-Барыса Ўсяславіча, пра што сьведчыць аснова (Барыс) і фармант (аў)[2].

Барысаў, з мапы па 1742 г.

Варыянт лацінскага напісаньня назвы места на мапах 1695, 1740-х, 1770[3] і 1780[4] гадоў — Borysou.

Дзеля адрозьненьне ад Барысаваў на Русі і Масковіі часам насіў дадатковае азначэньне — Барысаў Літоўскі[5].

Паводле зьвестак В. Тацішчава[6] паселішча заснаваў князь полацкі Рагвалод-Барыс у 1102 годзе (згодна зь іншымі зьвесткамі — князь кіеўскі Яраслаў Мудры у 1032 годзе)[7].

Старажытнае гарадзішча месьцілася на левым беразе ракі Бярэзіны. Тым часам найбольш стары пісьмовы ўпамін пра Барысаў як горад Полацкага княства зьмяшчаецца ў Лаўрэнцеўскім летапісе і датуецца 1127 годам.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У XIII—XIV стагодзьдзях у Барысаве будаваўся замак, прыкладна ў той жа час места далучылася да Вялікага Княства Літоўскага. У другой[8] палове XIV ст., імаверна, адбыўся перанос Барысава зь першапачатковага месца (цяпер — гарадзішча ў вёсцы Старабарысаў) на новае, за 4 км ніжэй плыньню Бярэзіны. Новы драўляны замак збудавалі на высьпе ў абалоне ракі, налева ад яе галоўнага рэчышча, прыблізна за 1,5 км на паўночны захад ад сучаснага аўтамабільнага моста. У канцы XIV ст. Барысаў разам з навакольнай воласьцю падпарадкоўваўся беспасярэдне вялікаму князю Вітаўту, які ў 1396 годзе выдаў «борысовцам» адмысловы прывілей, дзе вызначаў парадак прыёмкі і ўліку мядовай даніны. У Сьпісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх (канец XIV ст.) Барысаў значыцца сярод «літоўскіх» замкаў.

Герб, 1792 г.

У 1413 годзе Барысаў стаў цэнтрам воласьці Віленскага ваяводзтва. У вайну з Маскоўскай дзяржавай (1500—1503) у 1500 годзе тут знаходзілася стаўка вялікага князя Аляксандра, а ў наступную вайну з Масковіяй (1512—1522) у 1514 годзе — месца збору войскаў Вялікага Княства Літоўскага (у Барысаве знаходзілася стаўка вялікага князя Жыгімонта Старога). 27 жніўня 1514 году году Канстантын Астроскі разьбіў каля места перадавыя аддзелы маскоўскіх захопнікаў[8].

У 1563 годзе кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Барысаву Магдэбурскае права, а 10 жніўня 1565 году — мескі герб: «у белым (срэбраным) полі меская брама а дзьвюх вежах, над якой зьмяшчалася выява Сьвятога Пятра з ключом у правай руцэ»[9]. У 1569 годзе Барысаў як цэнтар староства перайшоў зь Менскага павету Менскага ваяводзтва ў Аршанскі павет Віцебскага ваяводзтва. Маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Агінскіх, пазьней Радзівілаў. 13 верасьня 1642 году барысаўскі староста А. Казаноўскі фундаваў у месьце першы касьцёл.

Захавалася сьведчаньне азначэньня жыхароў Барысава ліцьвінамі: «Степанка Борисов… в роспросе сказал: родом де он литвин[a], родился в Белой Руси в Борисове городе… а отец де у него жив в Литве» (1621 год)[12].

З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) 19 чэрвеня 1655 году маскоўскія войскі захапілі і спалілі Барысаў. Увосень 1657 году партызанскі аддзел Багровіча колькасьцю 400—500 чалавек спрабаваў выгнаць акупантаў, аднак места атрымалася вызваліць толькі 9 ліпеня 1662 году. На 1670 год у Барысаве было 104 дымы, дзеялі касьцёл і 4 царквы, працаваў заезны двор. Існавалі вуліцы Замкавая, Полацкая, Бярэзінская, Млынавая, Маставая, Аршанская, Забалоцкая і інш. У 1680 годзе ў месьце было 382 будынкі, Рынак і 9 вуліцаў[13].

На 1732 год у Барысаве было 9 вуліцаў, на 1764 год — 230 будынкаў[8]. 14 чэрвеня 1792 году кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі пацьвердзіў мескі герб: «у срэбным полі брама, паміж дзьвюма вежамі над брамай постаць сьвятога Пётры з двума ключамі ў руцэ»[14].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Герб, 1843 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Барысаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе з 1795 году стаў цэнтрам павету Менскай губэрні. У вайну 1812 году ў канцы чэрвеня места занялі францускія войскі, аднак 26—29 лістапада каля Барысава расейскія войскі нанесьлі ім значную паразу ў часе пераправы цераз раку Бярэзіну. На 1825 год у месьце было 319 будынкаў (зь іх 1 мураваны), на 1854 год — 600 будынкаў, дзеялі касьцёл, 2 царквы, сынагога і 5 малітоўных дамоў, працавалі 70 крамаў.

У час нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў у ваколіцах Барысава дзеяла некалькі партызанскіх аддзелаў пад камандай Антона Трусава (у яго гонар атрымала назву адна з вуліцаў места), Бэнэдыкта Дыбоўскага і Канстантына Жэброўскага ды іншых.

На 1863 год у Барысаве быў 601 жылы дом, дзеялі касьцёл, 2 царквы, 8 сынагогаў і малітоўных дамоў, працавалі 70 крамаў, 5 гарбарных, піваварны і цагельны заводы. У 1871 годзе праз Барысаў прайшла Маскоўска-Берасьцейская чыгунка; на правым беразе Бярэзіны ўзьнікла чыгуначная станцыя, а пры ёй — паселішча Новабарысаў, злучанае з старым местам драўляным мостам. На 1878 год — 1188 будынкаў (зь іх 5 мураваных), дзеялі 2 царквы (1 мураваная), касьцёл (мураваны) і сынагога, працавалі расейскія павятовая і прыходзкая вучэльні, 2 піваварных і лесапільны заводы, 5 корчмаў. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, працавалі паштова-тэлеграфная кантора, 2 лякарні, меская вучэльня, жаночы пансіён, 215 крамаў, 9 заводаў.

У 1900 годзе ў склад Барысава ўвайшоў Новы Барысаў (афіцыйна — пасад Нова-Барысаў). У 1901 і 1910 гадох места моцна пацярпела ад пажараў. На 1904 год тут было 27 вуліцаў і завулкаў, 2 пляцы, 1868 жылых дамоў (зь іх 73 мураваныя), 244 газавыя ліхтары, 11 фабрык і заводаў, 59 рамесных майстэрняў, банк, 2 натарыяльныя канторы, паштова-тэлеграфная кантора, 6 заезных двароў, 11 корчмаў і харчэўняў, 10 гасьцініцаў, 2 друкарні, бібліятэка-чытальня, чытальня, 8 школаў (17 настаўнікаў, 404 вучні), 2 лякарні, 2 аптэкі і 5 аптэных магазынаў. Штогод праводзіліся 4 кірмашы. На 1910 год у Барысаве было больш за 1520 двароў, 32 прамысловыя прадпрыемствы, зь іх найбольшыя — запалкавыя фабрыкі «Вікторыя» і «Бярэзіна», 2 лесапільныя заводы, гута, вінакурня, паперня «Папірус», паравы млын, працавалі 112 крамаў, ніжэйшая лясная школа, мужчынская гімназія, жаночая прагімназія, мэтэастанцыя.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Барысаў занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Барысаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Тут утварылася Беларуская рада, прызначылі павятовага старшыню БНР, а жыхары места атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[15]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Барысаў увайшоў у склад Беларускай ССР[16]. У красавіку 1919 году тут адбылося антысавецкае паўстаньне. Зь верасьня 1919 да 25 траўня 1920 году места займалі войскі Польскай Рэспублікі. 17 ліпеня 1924 году Барысаў стаў цэнтрам раёну. У 1925 годзе ў месьце працавалі 5 лесапільных і фанэрных заводаў, запалкавая і папяровая фабрыкі, шклозавод і іншыя прадпрыемствы. 7—9 красавіка 1932 году ў Барысаве адбыўся галодны бунт, выкліканы савецкай харчовай палітыкай. 27 верасьня 1938 году Барысаў атрымаў афіцыйны статус гораду абласнога падпарадкаваньня. На 1939 год тут працавала каля 40 прамысловых прадпрыемстваў, 3 сярэднія спэцыяльныя навучальныя ўстановы, 10 агульнаадукацыйных сярэдніх школаў, 11 дашкольных установаў, 2 лякарні, паліклініка, 2 кінатэатры, тэатар, 31 бібліятэка.

У Другую сусьветную вайну з 2 ліпеня 1941 да 1 ліпеня 1944 году Барысаў знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Райху. У баях супраць 18 танкавай гітлераўскай дывізіі у чэрвені — ліпені 1941 году бралі ўдзел Зводная дывізія Грышына, 1-я Маскоўская дывізія Крэйзера, асобныя часткі НКВД па ахове чыгункі, ўмацаваныя бронецягнікамі. У ліпені 1944 году пры штурме места адзначылася каманда з трох танкаў Т-34, два зь якіх прабіліся на правы бераг Бярэзіны, але хутка былі зьнішчаныя.

У XX ст. межы Барысава пашырыліся за кошт улучэньня ў склад места вёсак і хутароў Лядзішчаў, Печаў, Цагельні, Разувы.

16 жніўня 2020 году ў Барысаве прайшоў Марш за свабоду.

  • XVI стагодзьдзе: каля 1600 году — 2—3 тыс. чал.[8]
  • XVIII стагодзьдзе: 1795 год — 1600 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1825 год — 2188 чал.[13]; 1863 год — 5876 чал.[7]; 1878 год — 15,1 тыс. чал.; 1880 год — 15 097 чал. (7342 муж. і 7755 жан.), зь іх 961 каталік[17]; 1887 год — 17 737 чал., у тым ліку 6264 праваслаўных і 10 300 юдэяў[18]; 1897 год — 15 063 чал., зь іх 41,7% пісьменныя[7].
  • XX стагодзьдзе: 1904 год — каля 17 тыс. чал.[19]; 1907 год — 18 055 чал.[20]; 1909 год — каля 19 тыс. чал.[21]; 1910 год — каля 19 тыс. чал.[22]; 1917 год — 23 981 чал.; 1939 год — 49 108 чал.[23][24]; 1959 год — 59 280 чал.; 1969 год — 77 тыс. чал.[25]; 1970 год — 84 тыс. чал.[24]; 1989 год — 150 тыс. чал.[26]; 1991 год — 150,2 тыс. чал.; 1992 год — 150 тыс. чал.[7]; 1995 год — 154,8 тыс. чал.[27]; 1997 год — 154,3 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2005 год — 162,7 тыс. чал.; 2006 год — 165,9 тыс. чал.; 2007 год — 169,7 тыс. чал.; 2009 год — 174,1 тыс. чал. (разам зь вёскамі Пчэльнік, Старабаруса, Вуглы); 2009 год — 147 381 чал.[28]; 2016 год — 143 919 чал.[29]; 2017 год — 143 287 чал.[30]; 2018 год — 143 051 чал.[1]

У Барысаве працуюць філія Інстытуту кіраваньня і прадпрымальніцтва, 3 сярэднія спэцыяльныя навучальныя ўстановы, 3 прафтэхвучэльні, політэхнічны ліцэй, 2 гімназіі (1 гімназія пераназваная ў сярэднюю школу), 24 сярэднія, музычная, мастацкая і харэаграфічная школы.

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць 4 лякарні, 7 паліклінікаў, 3 дыспансэры, станцыя пераліваньня крыві, хуткай дапамогі, 2 санітарна-эпідыміялягічныя, 32 пункты аховы здароўя.

Мескі стадыён

Дзеюць 4 бібліятэкі, дом культуры, 3 кінатэатры, народны тэатар. У Барысаве знаходзіцца філія Дзяржаўнага архіву Менскай вобласьці.

У Барысаве працуе рэгіянальны інфармацыйна-аналітычны сайт ex-Press[31], выдаюцца наступныя газэты: незалежная «Борисовские новости»; дзяржаўная «Адзінства»; краязнаўчая «Гоман Барысаўшчыны». Існуе таксама дзьве тэлекампаніі: «СКІФ» і «СВЕТ ТВ».

Мескі стадыён мае акрэдытацыю для правядзеньня міжнародных футбольных матчаў. БАТЭ Барысаў — шматразовы чэмпіён Беларусі па футболе. У 2014 годзе адкрыўся новы стадыён «Барысаў-Арэна».

Афіцыйная назва Гістарычная назва Былыя назвы
3 Інтэрнацыяналу вуліца Менская вуліца (ад заводу агрэгатаў да пошты)
Лепельская[32] вуліца (ад пошты да вул. Яраша)
Рынкавая вуліца (ад пошты да вул. Яраша)
Авіяпалка Нармандыя—Нёман вуліца Андрэеўская вуліца
Адамовіча вуліца Андрэеўскі завулак
Гогаля вуліца Замкавая вуліца
Дзяржынскага вуліца Аршанская[32] вуліца (ад Рынку ў бок СШ №1)
Палынская вуліца (ад Рынку ў бок Бярэзіны)
Маскоўская вуліца (ад Рынку ў бок СШ №1)
Камінскага вуліца Віжынская вуліца
Камсамольская вуліца Віленская вуліца (ад пошты ў бок Бярэзіны)
Савуцінская вуліца (ад Рынку ў супрацьлеглы ад ракі бок)
Лапаціна вуліца Полацкая вуліца (ад Рынку ў бок вуліцы Яраша)
Харугвенная вуліца (ад Рынку ў бок Замкавай)
Свабоды вуліца (ад Рынку ў бок вуліцы Яраша)
Марозава вуліца Міхайлаўская вуліца
Студэнцкая вуліца
Менская вуліца Швэдзкая[32] вуліца
Юрыдычная вуліца
Банная вуліца
Савецкая вуліца Мікалаеўская вуліца
Савецкі завулак Новамікалаеўская вуліца
Супруна вуліца Гуменная вуліца[b]
Урыцкага вуліца Андрэеўская вуліца
Чырвонаармейская вуліца Салдацкая Слабада вуліца
Афіцыйная назва Гістарычная назва Былыя назвы
1 ліпеня вуліца Бярэзінская вуліца
1 Траўня вуліца Багданаўская вуліца
Арджанікідзэ праспэкт Крайняя вуліца
Гагарына вуліца Вітаўта шлях (ад Бярэзіны да скрыжаваньня з вуліцай Даўмана)[32]
Сярэдняя Батарэйная вуліца (ад скрыжаваньня да выезду зь места)
Горкага вуліца Крывая вуліца
Ленінградзкая вуліца Паўлаўская вуліца
Працы вуліца Вакзальны праспэкт
Розы Люксембург вуліца Менскі тракт
Рэвалюцыі праспэкт Трубяцкога праспэкт
Стаханаўская вуліца Пагранічная вуліца
Хацкевіча вуліца Млынавая вуліца[32]
Лышчэўская вуліца
Калгасная вуліца
Чапаева вуліца Хітроўская вуліца Зіноўева вуліца
Чарняхоўскага вуліца Глівінская вуліца
Чырвонаштандартавая вуліца Усіхсьвяцкая вуліца
Энгельса вуліца Аляксандраўская вуліца[33]

З урбананімічнай спадчыны Барысава да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Ганчарная, Паштовая і Правабярэжная. У інвэнтары 1732 году ўпамінаецца Спаская вуліца[34].

Прадпрыемствы лясной, дрэваапрацоўчай, машынабудаўнічай і мэталаапрацоўчай, харчовай, швацкай, хімічнай і хіміка-фармацэўтычнай прамысловасьці, вытворчасьці будаўнічых матэрыялаў і інш.

Пералік прамысловых прадпрыемстваў Барысава
  • ААТ «БАТЭ»
  • РУП «Барысаўскі завод агрэгатаў»
  • ААТ «Барысаўскі інструмэнтальны завод»
  • ААТ «Барысаўскі завод плястмасавых вырабаў»
  • ААТ «Барысаўскі завод мэдычных прэпаратаў»
  • ПУП «Барысаўскі камбінат тэкстыльных матэрыялаў Белкаапсоюзу»
  • ВРУП «Барысаўскі крыштальны завод імя Дзяржынскага»
  • УП «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў»
  • ААТ «Барысаўскі завод „Мэталіст“»
  • ААТ «Барысаўдрэў»
  • РУП «Барысаўхлебпрам»
  • ААТ «Барысаўскі ДАК»
  • УП «Папяровая фабрыка Дзяржзнаку»
  • РУП «140-ы рамонтны завод»
  • РУП «2566 завод па рамонце радыёэлектроннага ўзбраеньня»
  • НП РУП «Экран»
  • РУВП «Барысаўскі завод „Аўтагідраузмацьняльнік“»
  • ААТ «Барысаўскі аўтарамонтны завод»
  • УП «Камбінат дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва імя А. М. Кішчанка»
  • ААТ «Лесахімік»
  • ААТ «Барысаўскі рамонтна-мэханічны завод»
  • ААТ «Барысаўская швацкая фабрыка»
  • РУП «Барысаўскі шпалапрапітны завод» Беларускай чыгункі
  • РУП «Чатырнаццаць»
  • МАУП «Барысаўская ўзбуйненая друкарня імя 1 Траўня»
  • УП «Швейнік»
  • ААТ «Барысаўскі мясакамбінат»
  • ААТ «Барысаўскі малочны камбінат»
  • МАУП «Барысаўскі кансэрвавы завод»
  • ААТ «Гуматэхніка»
  • ААТ «Барысаўскі завод палімэрнай тары „Паліміз“»
  • ААТ «Завод СЖБ»
  • СП «Фрэбор» ТАА
  • ІП «С ВУД С»

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі

Барысаў — папулярны цэнтар турызму[35]. Дзее Барысаўскі аб’яднаны музэй.

Помнікі: князю Барысу, «Батарэі» вайны 1812 году, савецкім танкістам і інш.

Гатэлі: «Бярэзіна», ААТ «БАТЭ», РУП «Барысаўскі завод агрэгатаў», «Экран». Санаторыя «Бярэзіна».

Уваскрасенскі сабор

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Капліца на Кальварыі (XVIII ст.)
  • Царква Ўваскрасеньня Хрыстова (XVIII ст.)
  • Царква Сьвятога Андрэя (ХІХ ст.)
  • Царква Сьвятога Прарока Ільлі (1895)
  • Царква Сьвятой Тройцы (XVIII ст.)
Пералік местаў-сяброў Барысава
  1. ^ Ранейшыя сьведчаньні ўжываньня канструкцыі «родам ліцьвін (літоўка)»: «сіи Андрѣи бяше родомъ Литвинъ, сынъ Ерденевъ, Литовскаго князя»[10] (Траецкі летапіс пад 1289 годам); «литвин родом» (жывот Даўмонта Пскоўскага першай трэці XIV стагодзьдзя[11]); «родом литовка, а прозвище ей бысть литовское Августа» пра дачку вялікага князя літоўскага Гедзіміна (Ніканаўскі летапіс 1526—1530 гадоў, адкуль перайшло ў Ліцавы летапісны звод 1568—1576 гадоў)
  2. ^ Плян Барысава 1941 году
  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 33.
  3. ^ Мапа Вялікага Княства Літоўскага 1770 году
  4. ^ Мапа Вялікага Княства Літоўскага 1780 году
  5. ^ Соловьев С. М. Указатель к истории России. — СПб., 1893. С. 51.
  6. ^ Татищев В. Н. История Российская, т. 1. М. — Л., 1962.
  7. ^ а б в г Дулеба Г. Барысаў // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 315.
  8. ^ а б в г Грынявецкі В. Барысаў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 294.
  9. ^ Дзевяць стагоддзяў Барысава / Ж. В. Гілевіч, Г. В. Штыхаў, В. Л. Насевіч, Л. Ф. Белая. — Менск: БЕЛТА, 2002.
  10. ^ Троицкая летопись. Реконструкция текста. Изд. М. Д. Присёлков. — М. — Л., 1950. С. 344—345.
  11. ^ Лосева О. В. Жития русских святых в составе древнерусских Прологов XII — первой трети XV веков. — М., 2009. С. 199—201.
  12. ^ Акты Московского государства, изданные Императорской академией наук. Т. 1. — СПб., 1890. С. 171.
  13. ^ а б Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. С. 57.
  14. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 113.
  15. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  16. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  17. ^ Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 334—337.
  18. ^ Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
  19. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. С. 60.
  20. ^ Rouba N. Przewodnik po Litwe i Białejrusi. — Wilno, 1909.
  21. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. С. 61.
  22. ^ БЭ. — Мн.: 1996 Т. 2. С. 328.
  23. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. С. 63.
  24. ^ а б Дулеба Г. Барысаў // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 316.
  25. ^ Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  26. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. С. 64.
  27. ^ БЭ. — Мн.: 1996 Т. 2. С. 327.
  28. ^ Перепись населения — 2009. Минская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  29. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  30. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  31. ^ ex-Press.by
  32. ^ а б в г д Барэвіч А., Мяцельскі М., Шміт Т. Вуліцы Барысава(недаступная спасылка) // «Гоман Барысаўшчыны» №№ 94—101,104—105, 107, 110—113, 127.
  33. ^ Скворчевский Д. Старые улицы Борисова (рас.). Borisovcity.netПраверана 4 сакавіка 2011 г.
  34. ^ Мезенко А. М. К культурно-историческому аспекту анализа урбанонимии: судьба церковных названий в Беларуси // Весн. Віцеб. дзярж. ун-та. — 1998. — № 3. С. 63.
  35. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]