Атлянтычны акіян

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Атлянтычны акіян

Атлянты́чны акія́н — другі паводле велічыні (пасьля Ціхага) акіян, аддзяляе Паўночную і Паўднёвую Амэрыкі ад Эўропы і Афрыкі. Плошча (з мара́мі) 106,4 млн км²[1]. Ён ахоплівае прыблізна 20% паверхні Зямлі і каля 29% ейнае воднае паверхні. Зьяўляецца натуральнай мяжой, якая аддзяляе «Стары Сьвет» ад «Новага Сьвету». Атлянтычны акіян мае выцягнутую форму, якая нагадвае літару S. Ён доўжыцца аміж Эўропай і Афрыкай на ўсходзе і Амэрыкай на захадзе. Зьяўляецца часткай Сусьветнага акіяну і зьвязаны на поўначы з Арктычным акіянам, зь Ціхім акіянам на паўднёвым захадзе, Індыйскім акіянам на паўднёвым усходзе і Паўднёвым акіянам на поўдні.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Межы Атлянтычнага акіяну праходзяць па Паўночнай і Паўднёвай Амэрыкай на захадзе. З Арктычным акіянам злучаецца праз Дацкі праліў, Грэнлядзкае, Нарвэскае і Баранцава мора. На ўсходняй мяжы акіяну палягае Эўропа, Гібральтарскі праліў (які злучае Атлянтыку зь Міжземным морам, а празь яго і з Чорным) і Афрыка.

На паўднёвым усходзе Атлянтычны акіян непасрэдна мяжуе з Індыйскім. Дакладная мяжа праходзіць па 20° у. д. ад мысу Ігольнага да Антарктыды. Але існуе і нядаўна вылучаны Паўднёвы акіян, зь якім Атлянтычны акіян мяжуе па 60° паралелі.

На паўднёвым захадзе Атлянтычны акіян злучаны зь Ціхім пралівам Дрэйка. Таксама абодва акіяны злучаюцца праз штучна створаны Панамскі канал. У заходняй частцы акіяну таксама вылучаюцца Карыбскае мора, Мэксыканскі заліў, Гудзонаў заліў, Паўночнае і Балтыйскае моры, і гэтак далей.

Па плошчы Атлянтычны акіян займае другое месца, займая 22% плошчы паверхні Зямлі. З мара́мі акіян займае плошчу 106 400 000 км², бяз мораў — 82 400 000 км². Аб’ём акіяну з мара́мі складае 354 700 000 км³, бязь іх — 323 600 000 км³.

Сярэдняя глыбіня акіяну з улікам мораў складае 3 339 мэтраў, бяз мораў — 3 926 мэтраў. Найглыбейшае месца ў акіяне — Пуэртарыканскі жолаб — складае 8 605 мэтраў[2].

Экалягічныя праблемы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Марское сьмецьце раскінутае на пляжы вострава Інаксэсыбл.

Да марскіх відаў, якія засяляюць Атлянтычны акіян, але знаходзяцца пад пагрозай зьнікненьня, ставяцца лямантыны, ластаногія, марскія ільвы, чарапахі і кіты. Рыбалоўныя сеткі, якія выкарыстоўваюць рыбакі, забіваюць дэльфінаў, альбатросаў і іншых марскіх птушак, што паскарае зьніжэньне рыбнага запасу і выклікае міжнародныя спрэчкі[3]. Забруджваньне водаў акіяну адбываецца ў асноўным з усходу ЗША, паўднёвай Бразыліі і ўсходняй Аргентыны; забруджваньне нафтай пашырана ў Карыбскім моры, Мэксыканскім заліве, возеры Маракайба, Міжземным і Паўночным морах; прамысловыя адходы і забруджваньне бытавымі сьцёкамі мае месца ў Балтыйскім, Паўночным і Міжземным морах.

Актыўнасьць ураганаў Паўночнай Атлянтыкі ўзрасла за апошнія дзесяцігодзьдзі праз павышэньне тэмпэратуры паверхні вады ў трапічных шыротах, зьмены, якія можна аднесьці альбо да натуральнай паўночнатлянтычнай асцыляцыі, альбо да антрапагенных зьменаў клімату[4]. У справаздачы за 2005 году адзначана, што атлятычная тэрмагалінавая цыркуляцыя запаволілася на 30% паміж 1957 і 2004 гадамі[5]. Калі б паўночнатлянтычная асцыляцыя былі адказная за зьменлівасьць тэмпэратуры паверхні вады, тэрмагалінавая цыркуляцыя павялічыў бы сваю сілу, але гэта ня так. Акрамя таго, з статыстычных аналізаў штогадовых трапічных цыклёнаў відаць, што гэтыя зьмены не адлюстроўваюць шматдэкадавую цыклічнасьць[4]. Такім чынам, гэтыя зьмены тэмпэратуры паверхні вады выкліканы, верагодна, менавіта дзейнасьцю чалавека[6].

Акіянічны зьмяшаны пляст гуляе важную ролю ў захаваньні цяпла ў сэзонныя і дэкадальныя тэрміны, тады як больш глыбокія плясты закранаюцца на працягу тысячагодзьдзяў і маюць цеплаёмістасьць прыблізна ў 50 разоў большую за цеплаёмістасьць зьмешанага плясту. Гэтае паглынаньне цяпла забясьпечвае затрымку зьмены клімату, але таксама прыводзіць да цеплавога пашырэньня ў Сусьветным акіяне, што спрыяе павышэньню ўзроўню акіяну. Глябальнае пацяпленьне ў XXI стагодзьдзі, верагодна, прывядзе да паскарэньню працэса павышэньня ўзроўню акіяну ў пяць разоў у параўнаньні зь сёньняшнім паказчыкам, у той час як раставаньне ледавікоў, у тым ліку грэнляндзкага ледавіковага покрыва, якое, верагодна, прывядзе да павышэньня ўзроўню акіяну на 3–6 мэтраў на працягу тысячагодзьдзя[7].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]


Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «Atlantic Ocean». Encyclopædia Britannica.
  2. ^ Milwaukee Deep — Sea-Seek  (анг.)
  3. ^ «Problems and Prospects for the Pelagic Driftnet». Michigan State University, Animal Legal & Historical Center.
  4. ^ а б Mann, M.E.; Emanuel, K.A. (2006). «Atlantic hurricane trends linked to climate change». Eos, Transactions American Geophysical Union. 87 (24). — С. 233—241. — DOI:10.1029/2006eo240001.
  5. ^ Bryden, H.L.; Longworth, H.R.; Cunningham, S.A. (2005). «Slowing of the Atlantic meridional overturning circulation at 25 N». Nature. 438 (7068). — С. 655—657. — DOI:10.1038/nature04385. PMID 16319889
  6. ^ Webster, P.J.; Holland, G.J.; Curry, J.A.; Chang, H.R. (2005). «Changes in tropical cyclone number, duration, and intensity in a warming environment». Science. 309 (5742). — С. 1844—1846. — DOI:10.1126/science.1116448. PMID 16166514.
  7. ^ Bigg, G.R.; Jickells, T.D.; Liss, P.S.; Osborn, T.J. (2003). «The role of the oceans in climate». International Journal of Climatology. 23 (10). — С. 1127—1159. — DOI:10.1002/joc.926.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]