Ільлінічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ільлінічы (Illiničy) — беларускі шляхецкі род гербу «Корчак». 10 ліпеня 1553 прадстаўнікам роду нададзены графскі тытул Сьвятое Рымскае Імпэрыі. Пачынальнікам шляхецкага роду быў Івашка Ільлініч. Па мужчынскай лініі род згас у 1569, а ўсе яго ўладаньні перайшлі да Радзівілаў. Існаваў таксама іншы род Ільлінічаў, які паходзіў з XVII ст. і быў унесены РК Магілёўскае губэрні, сувязь яго з папярэднім не ўсталявана. Род існуе да сёньня.

Радавод[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Соф’я Ільлініч з Радзівілаў

Вячка

  1. Ільля, вызвалены вялікім князем Вітаўтам ад падачы вазоў на патрэбы дзяржавы.
    1. Івашка (?-1493), заснавальнік роду. У 1454 падчас бітвы з крыжакамі абараніў вялікага князя Казімера, за што атрымаў шляхецтва. Староста віцебскі й смаленскі ў 14871489.
      1. Мікалай (?-1500)
      2. Юры (каля 1465-жнівень 1526), маршалак гаспадарскі й староста лідзкі 15011502 і ад 1507, ад 1510 — староста берасьцейскі, ад 1514 — староста ковенскі, ад 1518 — маршалак надворны літоўскі. У 1497 удзельнічаў у вайсковай выправе ў Малдову. У 1505 быў пазбаўлены Лідзкага староства й зьняволены ў турму. Валодаў маёнткамі Дзямідаўшчына, Жухавічы, Адамоўшчына, Крышалоўшчына (навакольле Міру). У 1476 атрымаў даравальны запіс на Мір, правы на які былі пацьверджаныя толькі ў 1486. У 1494 у пасаг ад жонкі атрымаў маёнтак Шарашова ля Белавескае пушчы. Ад прыёмных бацькоў Барташа Табаровіча й Юр’я Астрамячовіча атрымаў адпаведна Збляны (1511) і Астрамечава (1513; Берасьцейскі павет). У 1522 атрымаў прывілей на пажыцьцёвае карыстаньне Лідзкім і Берасьцейскім староствамі. Прыкладна ў 1522 распачаў будаўніцтва Мірскага замку. Пахаваны побач з жонкай у касьцёле сьвятога Станіслава ў Вільні. Ж. — Ядзьвіга (?-1508), д. Яна Забярэзінскага.
        1. Мікалай (?-1526)
        2. Ян (?-1536)
        3. Станіслаў (?-1531), уладар Міру ад 1526.Атручаны жонкай свайго служкі.
        4. Шчасны (?-каля 1540), валодаў Зэльвай, якая ў 1528 была адабраная за даўгі. У 1531 атрымаў у валоданьне Мір. Ж. — Соф’я Радзівіл.
          1. Юры (15321569, Берасьце), выхоўваўся Мікалаем Радзівілам Чорным. 10 ліпеня 1553 атрымаў графскі тытул. У 1565 стаў апекуном дзяцей Мікалая Радзівіла Чорнага. У 1568 адпісаў большую частку свае маёмасьці Мікалаю Радзівілу Сіротку.
        5. Ядзьвіга (1508-?), м. — Ян Абрамовіч